• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі  Генадзь Сагановіч

    Нарыс гісторыі Беларусі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 412с.
    Мінск 2001
    249.37 МБ
    IV. 3. Абарона ад Масквы і татараў
    111
    з поўдня на Валынь і ажно на Берасцейшчыну ўварваліся крымскія татары.
    Дзяржава апынулася ў небяспечным становішчы. Аляксандр Казіміравіч прасіў дапамогі ў малдаўскага гаспадара, заволжскага хана, інфлянцкага магістра, а таксама ў сваіх братоў — польскага караля Яна Альбрэхта і караля венграў ды чэхаў Уладыслава. Аднак у вайну з Масквой на баку Вільні ўступіў толькі Інфлянцкі ордэн. Яго магістр Вальтэр фон Плетэнберг (1494—1535) рыхтаваўся да гэтага і сам шукаў саюзнікаў, бо Іван III першым яшчэ ў 1496 г. пачаўваенныядзеянні супраць Інфлянтаў. Паколькі і Прусія, і Імперыя пакінулі яго без усялякай падтрымкі, то Плетэнберг мог спадзявацца толькі на антымаскоўскі блок з Вялікім Княствам Літоўскім. У саюзе з Аляксандрам Казіміравічам ён узяўся ваяваць супраць Івана III акурат тады, калі новаабраны вялікі магістр Прускага ордэна наладжваў добрыя адносіны з Масквой для барацьбы супраць Ягайлавічаў. Праўда, Аляксандр Казіміравіч і Плетэнберг нядоўга трымаліся ўмоваў антымаскоўскага трактата. Вялікі князь літоўскі першым жа і парушыў яго, не ўзяўшы ўдзелу ў паходзе інфлянцкага магістра на Пскоў. He было абяцанай дапамогі і другому альянту — хану Заволжскай арды ШахуАхмату. Той павёў сваё войска на Маскву, але не дачакаўся падтрымкі з ВКЛ і не змог нанесці ўдару. Затое на зваротным шляху сілы Шах—Ахмата разграміў МенгліГірэй. Так былі зніпгчаны рэшткі магутнае калісьці Залатой Арды ў Заволжы, апошняга саюзніка Вялікага Княства на ўсходзе.
    Смерць польскага караля Яна Альбрэхта і прапанова каранавацца Аляксандру зноў паставілі на парадак дня пытанне пра унію з Каронай. У 1501 г. на Пётркаўскім сойме пры ўдзеле дэлегацыі Аляксандра Казіміравіча і паноўрады былі прыняты папярэднія ўмовы аб’яднання дзяржаў, названыя пазней Мельніцкай уніяй (па месцы яе зацвярджэння каралём). У яе тэксце, што нагадваў гарадзельскую унію, гаварылася, што Карона і Княства «аб’ядноўваюцца і злучаюцца ў адно непадзельнае і аднароднае цела, каб быў адзін народ, адно племя, адно брацтва і супольныя нарады», супольна выбіраюць аднаго манарха. Стаўшы польскім каралём, Аляксандр зацвердзіў гэтае пагадненне. Тое ж зрабілі яго панырада. Аднак вальны сойм Вялікага Княства Літоўскага не прызнаваў пётркаўскага акта, паколькі яго ажыццяўленне азначала б поўнае зліццё дзяржаў, а гэта было непрымальным для магнатаў Літвы і Беларусі.
    112
    ІУ.Шляхі кансалідацыі
    Адсутнасць гаспадара і спадзяванні на дапамогу іншых дзяржаў абумовілі пасіўнасць узброеных сілаў Вялікага Княства. Маскоўскія ваяводы пустошылі воласці Мсціслаўшчыны, Віцебшчыны і Полаччыны, спрабавалі здабыць Смаленск. Толькі ў красавіку 1503 г. было заключана пагадненне аб міры на 6 гадоў, паводле якога Маскоўскае княства ўключыла ў свой склад занятыя ў гэтай вайне велізарныя тэрыторыі з гарадамі Чарнігаў, Старадуб, Гомель, НоўгарадСеверскі, Рыльск, Любеч, Пуціўль, Хоцім, Бранск, Любуцк, Дарагабуж, Невель, Вяліж ды інш.
    Падпісаўшы згаданае вышэй замірэнне з Вялікім Княствам, Іван III усё адно не пакінуў яго ў спакоі. Ен падштурхоўваў да нападаў
    Вывад палону татарамі. 3 сярэднявечнай гравюры.
    крымскіх татараў, патрабуючы ад хана пустошыць не толькі землі Украіны, але хадзіць «да Слуцка, і да Турава, і да Пінска, і да Менска». У 1503 г. татары двойчы ўрываліся на Беларусь, а ў 1505 г. іх 5тысячная конніца дайшла да Менска, зрабавала цэнтральную Беларусь і вывела ў няволю дзесяткі тысяч жыхароў.
    Абарона ад крымскіх татараў была доўгі час малаэфектыўнай з прычыны недасканалай ваеннай арганізацыі Вялікага Княства,
    IV.3. Абарона ад Масквы і татараў
    113
    Бітва з татарамі.
    Дрэварыт з «Трактата пра дзве Сарматыі» Мацея з Мехава. 1521 г.
    перадусім недахопу сродкаў. Першай буйной перамогі над наезнікамі яно дамаглося ўлетку 1506 г. Калі 12тысячная арда ўварвалася на Беларусь ды, рабуючы і палячы ўсё на сваім шляху, распусціла загоны ў напрамку Слуцк — Клецк — Наваградак — Ліда, дворны маршалак князь Міхаіл Глінскі з паспалітым рушаннем здолеў дазвання разграміць яе ў бітве пад Клецкам і вызваліў дзесяткі тысяч палоненых беларусаў. У выніку такога трыумфу хан МенгліГірэй на нейкі час стаў саюзнікам Вялікага Княства.
    19 жніўня 1506 г. вялікі князь Аляксандр памёр. Панырада не паехалі ў Польшчу, а зноў без узгаднення з палякамі склікалі з’езд у Вільні, на які запрасілі князёў, паноў і баяраў з тэрыторыі ўсёй дзяржавы. У колах арыстакратыі хадзілі чуткі пра Міхаіла Глінскага
    114
    ІУ.Шляхі кансалідацыі
    як альтэрнатыўнага кандыдата на вялікакняскі стол. Гэта адлюстравала антыдынастычныя настроі, але, як і ў выпадку з Сямёнам Алелькавічам, рэальнага значэння не мела. 2 кастрычніка «аднастайнаю воляю» прысутных гаспадаром быў абраны другі Казіміраў сын Жыгімонт, вядомы ў гістарыяграфіі пад мянушкай «Стары».
    Калі ў Маскве пасля ваяўнічага Івана III вялікім князем стаў Васіль Іванавіч (1505—1533), віленскі ўрад ультыматыўна запатрабаваў ад яго вярнуць захопленыя ў апошняй вайне землі. Пасля адмоўнага адказу вальны сойм пастанавіў рыхтавацца да вайны. Сабранае паспалітае рушанне было ўжо гатовае ісці на Севершчыну, калі маскоўскае войска з поўначы і ўсходу першым уварвалася на Беларусь, чым пачало чарговую, трэцюю па ліку вайну. У дадатак на пачатку 1508 г. на Беларусі выбухнуў бунт князя Міхаіла Глінскага. Упаўнаважаны маскоўскага ўрада дзяк Губа Маклакоў падпісаў з мяцежным князем у Тураве пагадненне аб супольных дзеяннях супраць Вялікага Княства Літоўскага. Глінскаму паабяцалі перадаць усе гарады, якія будуць захоплены ў вайне, і ён прыняў падданства Васіля III. На Беларусь да бунтаўнікоў прыйшло вялікае маскоўскае войска на чале з ваяводам Васілём Шамячычам. 3 ім Глінскі два тыдні трымаў у аблозе Менск, гарнізон якога складалі ўсяго 30 чалавек, аднак у абароне горада самы актыўны ўдзел бралі мяшчане, і ўсе штурмы былі паспяхова адбітыя. Пасля няўдалай аблогі Менска Глінскі з Шамячычам спрабавалі захапіць Оршу, а іншыя ваяводы пустошылі ваколіцы Слуцка, Слоніма, Клецка, Наваградка — «землю воевалн мало не до Внльны». Па сведчанні самога Глінскага, яны «везде огонь пускалн, н шкоды чнннлн, н полону на колко десять тысяч взялн». Але паддаўся ім толькі Друцк. Іншыя гарады Беларусі адбіліся. Бунтаўнікі не атрымалі ад беларускага насельніцтва ніякай падтрымкі, так што ні пра які "нацыянальны" характар паўстання Міхаіла Глінскага гаварыць не даводзіцца.
    Летам 1508 г. шляхецкае рушанне Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім пры падтрымцы польскіх харугваў без асаблівых сутычак выгнала непрыяцеля за межы краіны. Потым пад Слуцкам князь Астрожскі разбіў і крымскіх татараў, накліканых на край Глінскім. Вайна скончылася кампрамісным пагадненнем аб «вечным міры», падпісаным у верасні 1508 г. Новы трактат замацаваў дзяржаўныя межы, што склаліся ў выніку вой
    IV.3. Абарона ад Масквы і татараў
    115
    Жыгімонт I Стары, вялікі князьлітоўскі (1506—1548).
    наў Івана III. Род Глінскіх атрымаў права выехаць у Маскву. За ім пацягнуліся князі Адзінцэвічы, Друцкія, Казлоўскія.
    Нават тая вайна, да якой у Вільні рыхтаваліся, скончылася без карысных вынікаў. Адной з прычын гэтага была ўжо тады выяўленая ваенная слабасць Вялікага Княства Літоўскага ў параўнанні з Маскоўскай дзяржавай. У мэтах больш эфектыўнага выкарыстання ваеннаэканамічнага патэнцыялу ўрад імкнуўся ўдасканаліць арганізацыю земскай службы. Яшчэ наваградскі сойм 1502 г. вызначыў норму службы: усе землеўладальнікі былі абавязаны выстаўляць па адным добра ўзброеным конніку з кожных 10 сялянскіх службаў. Менскай ваеннай уставай 1507 г. канчаткова зацвярджаўся ўрад гетмана найвышэйшага з паўнамоцтвамі дыктатара на час ваенных дзеянняў, прызначаліся нормы пакаранняў: за спазненне на месца збору ваеннаабавязаны мусіў плаціць 100 рублёў грошай, а калі і праз тыдзень не прыязджаў у войска — страчваў жыццё. Апошняе пагражала і за ад’езд з тэатра ваенных дзеянняў без дазволу.
    Аднак гэтыя захады мала павысілі эфектыўнасць шляхецкага рушання. Як шматлікія прывілеі, раздадзеныя шляхце, так і адсутнасць моцнай цэнтральнай улады, асабліва яе выканаўчых органаў, у
    часы цяжкіх войнаў адмоўна ўплывала на абароназдольнасць дзяр
    жавы.
    Пасля «вечнага міру» 1508 г. зноў пачасціліся наезды крымскіх татараў на тэрыторыі Вялікага Княства. У 1510 г. яны вялікімі сіламі ўварваліся на Беларусь і дайшлі амаль да Вільні. Найбольш жа цярпелі ад татараў украінскія землі, што станавіліся арэнай нападу амаль штогод. Да актыўных дзеянняў крымскага хана зноў падштурхоўваў і вялікі князь маскоўскі Васіль III. Мір,
    116
    IV. Шляхі кансалідацыі
    Імператар Максімільян I (1493—1519).
    Гравюра 1519 г.
    падпісаны з Жыгімонтам Старым, ён выкарыстаў для падрыхтоўкі новай вайны. Цяпер надзейным саюзнікам Масквы стаў Тэўтонскі ордэн, які з 1466 г. быў у васальнай залежнасці ад Польскага каралеўства і прагнуў дамагчыся рэваншу ды вярнуць страчаныя раней Гданьск, Торунь і іншыя землі. Заручыўшыся падтрымкай вялікага магістра Альбрэхта Брандэнбургскага, восенню 1512 г. Васіль III распачаў чарговую інтэрвенцыю.
    Галоўныя маскоўскія сілы імкнуліся захапіць Смаленск, а іншыя ваявалі воласці Оршы, Друцка, Віцебска. Але кампанія 1512 г. не мела поспеху. Панёсшы цяжкія страты пад Смаленскам, які добра бараніўся, ваяводы адступілі. На наступнае лета Васіль III правёў другі смаленскі паход — зноў безвыніковы.
    Тым часам асаблівую цікавасць да саюзу з Масквой выявілі Габсбургі, якім патрэбна было выцесніць Ягайлавічаў з Чэхіі і Венгрыі. Паўстаў план цэлай кааліцыі супраць Ягайлавічаў, з якім у 1513 г. у Маскву накіраваўся імператарскі пасол Шнітцэнпаўмер. У кааліцыю апрача Васіля III ды імператара Максімільяна I мелі ўвайсці вялікі магістр прускі, магістінфлянцкі, кароль Даніі, нямецкія князі Саксоніі ды Брандэнбурга, а таксама валошскі ваявода. У Даніі планавалася правесці з’езд удзельнікаў альянсу з мэтай падпісання трактата.
    Маскоўскі ўладар ухапіўся за прапанову саюзу, але перайначыў яго ўмовы: сваім партнёрам па дагаворы ён разглядаў толькі імператара, адкінуўшы саму ідэю дацкага з’езду. У Маскве быў складзены тэкст новай дамовы пра пажыццёвы наступальнаабарончы саюз Васіля III з Максімільянам I супраць Жыгімонта Старога і яго дзяцей. Згодна з ім імператар мусіў выступіць пад лозунгам абароны Ордэна і вяртання яму адабраных палякамі тэрыторый, а вялікі князь маскоўскі — за вяртанне земляў «рускіх». Маскоўская рэдакцыя пагаднення выклікала незадаволенасць Максімільяна I, тым