Нарыс гісторыі Беларусі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 412с.
Мінск 2001
Палітычная вага паноўрады пачала змяншацца ў сярэдзіне XVI ст., калі ўтварыўся новы, таксама надзелены вярхоўнай уладай дзяржаўны орган — шляхецкі сойм.
V.2. Палітычная сістэма
135
Вальны сойм
Інстытут сойму як станавага прадстаўніцтва быў тыповай з’явай дзяржаўнага жыцця тагачаснай Еўропы. У Англіі з 1265 г. існаваў парламент, у Іспаніі з канца XIII ст. картэзы, у Францыі з 1302 г. генеральныя станы, у Швецыі з 1435 г. рыгсдаг, у тым жа XV ст. з’явіліся райхстаг у Нямеччыне, снэм у Чэхіі, сейм у Польшчы і інш. Польскі прадстаўнічы орган паўстаў на аснове шляхецкіх з’ездаў і сваім прыкладам мог уплываць на фармаванне адпаведнага інстытута ў Вялікім Княстве, які таксама ўтварыўся ў выніку эвалюцыі тэрытарыяльных з’ездаў.
Свой мясцовы сход, паходжанне якога ў гістарыяграфіі прынята звязваць з сярэднявечным вечам, існаваў у кожнай зямлі. У актах XV ст. захавалася багата сведчанняў пра дзейнасць соймаў (земскіх соймікаў) у Полацку, Віцебску, Смаленску ды іншых земляхвобласцях. Удзел у іх спачатку бралі прадстаўнікі самых розных сацыяльных групаў — баяраў, шляхты і мяшчан. На абласных соймах размяркоўваліся дзяржаўныя падаткі, ваенныя павіннасці, прызначаліся кандыдаты на мясцовыя ўрады, разглядаліся судовыя справы, а таксама абіраліся дэлегаты на агульнадзяржаўныя з’езды. Фактьгчна, у кампетэнцыі агульнага сходу вобласці было вырашэнне ўсіх важных пытанняў земскага жыцця — ад выпрацоўкі лакальных прававых нормаў да пабудовы новых умацаванняў і вызначэння «помачы» вялікаму князю. Аднак з органа шырокага прадстаўніцтва ён паступова трансфармаваўся ў алігархічны інстытут. Барацьба інтарэсаў, якая з другой паловы XV ст. вялася паміж баярамішляхтай, з аднаго боку, і мяпічанамі, з другога, скончылася перамогай першых, так што ўжо ў першай трэці XVI ст. абласны соймік ператварыўся ў орган шляхецкага стану. Цяпер ён адстойваў інтарэсы заможных родаў. У Віцебску, напрыклад, з мясцовых элітаў у соймавых пасяджэннях звычайна ўдзельнічалі князі Палубінскія, Сакалінскія, Жылінскія, Горскія, паны Сапегі, Зяноўевічы ды прадстаўнікі некаторых іншых родаў, а ў Полацку — князі Лукамскія, паны Глябовічы, Зяноўевічы, шляхцічы Корсакі.
Пад канец XV ст. на аснове абласных соймікаў паўстаў агульны сойм усіх зямель Вялікага Княства Літоўскага. Як і ў іншых краінах ЦэнтральнаУсходняй Еўропы, найважнейшым фактарам з’яўлення новага інстытута было наданне шляхецкаму стану такіх прывілеяў, пасля якіх кожная надзвычайная павіннасць вымагала яго згоды. У
136
V. Дзяржава і грамадства
выніку манарх мусіў склікаць на агульны з’езд ужо не толькі вышэйшую эліту (раду), але і прадстаўнікоў баярствашляхты. Далучэнне да гаспадарскай рады на з’ездах няўрадавай шляхты, якая рэпрэзентавала розныя землі, ператварыла іх у агульныя прадстаўніцтвы, у вальныя соймы (вальнымі ў тагачаснай мове называлі агульнадзяржаўныя форумы). I хоць кожны з’езд паноўрады, асабліва дапоўнены князямі і баярамі, у актах канца XV ■— пачатку XVI ст. маглі называць соймам, вальным соймам быў толькі той, на які апрача гаспадарскай рады з’язджаліся князі, паны і баяры з усіх зямель дзяржавы. Такім чынам, прынцыповым адрозненнем сойма ад веча ці алігархічнага з’езда была шляхецкая прадстаўнічасць. На вальным сойме
Пячатка
прысутнічалі не толькі паны, якія займалі важныя дзяржаўныя пасады, але і няўрадавая шляхта зямель і паветаў — усе, хто валодаў зямлёю па рыцарскім праве.
Падобныя форумы сталі звычайнымі тады, калі для вырашэння дзяржаўных пытанняў першаступеннай важнасці цэнтральнай уладзе было важна атрымаць згоду зямельвобласцяў. Шукаючы апоры
менскага кашталяна на мясцовыя грамадскапалітычныя сілы,
Яна Глябовіча. 1582 г.‘ вялікія князі склікалі агульны сойм кожнага разу, як толькі з’яўлялася патрэба зацвердзіць новыя падаткі або паўставала праблема адносінаў з іншымі дзяржавамі. Ужо Казімір Ягайлавіч меў за правіла для разгляду самых адказных палітычных пытанняў, найперш уніі з Каронай, склікаць на з’езд апрача паноўрады шырокае кола князёў і баярства з розных зямель сваёй дзяржавы. Гэтаксама зрабілі паны— рада, калі спатрэбілася абраць новага манарха без узгаднення з Полыпчаю. У 1492 г. на віленскі з’езд яны склікалі як арыстакратыю з усіх зямель, так і землеўладальнікаў, якія не займалі дзяржаўных пасадаў. Упершыню разам з радай новага гаспадара абіралі князі, паны і зямяне з тэрыторыі цэлай дзяржавы, незалежна ад веравызнання. Гэтая акалічнасць надавала ўладзе манарха аднолькавую легітымнасць у межах усёй дзяржавы. Віленскі з’езд 1492 г. і можна лічыць першым сапраўдным вальным соймам. Пастаянна ж склікацца соймы пачалі ў часы княжання Жыгімонта I Старога.
У XVI ст. Вялікае Княства Літоўскае ўваходзіла з новым палітычным органам, новай формай дзяржаўнай кансалідацыі.
★Цітоў А. Пячаткі старажытнай Беларусі. Мінск, 1993. С.46.
V.2. Палітычная сістэма
137
Цяпер палітычнае адзінства дзяржавы забяспечвалася не толькі прызнаннем аднаго манарха, але і ўдзелам прадстаўнікоў розных тэрытарыяльных частак у цэнтральным органе ўлады. Праўда, да поўнага вызначэння яго функцый і складу дайшло толькі ў другой палове XVI ст., у выніку дзяржаўных рэформаў напярэдадні Люблінскай уніі. Першапачаткова кампетэнцыі вальнага сойму былі абмежаваныя праблемамі ўнутранага жыцця, пытаннямі уніі і абрання новага манарха. Удзел баярствашляхты ў ім спачатку быў вельмі нязначны і зводзіўся да ўхвалення прынятых панамі рашэнняў, аднак на абозных соймах, скліканых пад час паспалітага рушання, рыцарскі стан дамагаўся ўсё большага ўплыву. Узрастанне ваеннай небяспекі з боку Маскоўскага княства і Крымскага ханства з канца XV ст. прымусіла манарха і яго раду паставіць у цэнтр увагі праблемы арганізацыі абароны. У гады княжання Жыгімонта Старога гэтая праблема стала наогул галоўнай задачай вальных соймаў. Практычна ўсе яны разглядалі пытанні, звязаныя з вайной. Так, на сойме 1510 г. абмяркоўвалася справа арганізацыі абароны краіны, у 1514 г. прымалася ўхвала аб працягу вайны з Масквой, у 1515 г. прызначалі падаткі на тую ж вайну, у 1516 г. ухвалялі мабілізацыю паспалітага рушання і збор серабшчыны, у 1522 г. выпрацоўваліся ўмовы замірэння з Масквой, і г.д.
Фрагмент карты Вялікага Княства Літоўскага 1613 г.
Цяжар земскай абароны клаўся найперш на плечы землеўладальнікаў, таму, каб узгоднена шукаць «способ ку обороне слуш
138
V. Дзяржава і грамадства
ный» — прызначаць новыя падаткі (серабшчыну), новыя нормы земскай службы, — гаспадар мусіў склікаць на соймы ўсю шляхту пагалоўна. Але ў часе вайны ад’езд шляхты на сойм мог абярнуцца цяжкімі наступствамі. Таму ў 1512 г. была прынята норма прадстаўніцтва ўпаўнаважаных паслоў — па два шляхцічы ад зямлі ці павета. Пры гэтым і асабістая прысутнасць іншых не забаранялася. Князі ж, паны і ўраднікі паранейшаму запрашаліся пайменна. Усе яны разам з пасламі ад шляхты аб’ядноўваліся на сойме ў «рыцарскае кола», тады як панырада ўтваралі сваё асобнае кола.
Так паўстаў новы, стала дзеючы палітычны інстытут — вальны сойм, які замкнуў сістэму органаў вярхоўнай улады ў дзяржаве. У адрозненне ад соймаў Швецыі ці Нарвегіі, якія прадстаўлялі і сялян, або снэму Чэхіі, у якім адстойваліся інтарэсы і мяшчанства, сойм Вялікага Княства Літоўскага быў органам чыста шляхецкага прадстаўніцтва. Утварэнне агульнадзяржаўнага сойма азначала абмежаванне ўлады манарха станамі, аднак шляхта супрацьстаяла тут не столькі манарху, колькі панскай алігархіі, якая цалкам дамінавала ў сойме. За «шляхецкую дэмакратыю» належала яшчэ доўга змагацца.
V.3. Грамадскія структуры
У XV ст. грамадства стала выразна раздзяляцца на асобныя сацыяльна—палітычныя групы. Сацыяльнае расслаенне ў Полацкай зямлі добра прасочваецца на мясцовым актавым матэрыяле. Калі ў 1440—50х г. полацкія граматы падпісвалі ўсе жыхары Полаччыны — «всн полочане», «полочане, всп людн добрые н малые», дык з 1460х фігуравала ўжо некалькі асобных групаў: граматы падпісваліся «от бояр полоцкнх, от меіцан н всего поспольства», а неўзабаве з’явіліся і сацыяльныя нізы — «чорныя людзі».
Баярамі ў Вялікім Княстве Літоўскім, падобна як раней на Русі, лічыліся ваеннаслужылыя людзі, якія за службу атрымлівалі ад вялікага князя зямельныя ўладанні. Мясцовае баярства ў беларускіх земляхвобласцях даволі рана аб’ядналася і ўзначаліла там земскае жыццё. Дзякуючы сістэме дзяржанняў і кармленняў, яно трымала ў сваіх руках усю мясцовую адміністрацыю. Напрыклад, у рэальным кіраванні Полаччынай удзельнічалі практычна ўсе буйныя баярскія роды зямлі. Да баярства далучаліся і ўдзельныя князі, якія
V.3. Грамадскія структуры
139
пасля рэформаў Вітаўта хутка бяднелі, гублялі палітычную вагу і пераходзілі ў стан служылых. Падпарадкоўваючы сабе земскі соймік, баяры і князі праводзілі праз яго юрыдычныя і маёмасныя інтарэсы сваёй групы.
Баярышляхта першымі юрыдычна аформіліся ў асобны стан, a з яго выдзяленнем адасаблялася і мяшчанства, якое займала прамежкавае становішча паміж упрывілеяванымі грамадскімі вярхамі і масай сялянства. У мове афіцыйных дакументаў янгчэ доўга пераважала назва «баяры», а тэрмін «шляхта» (польскае szlachta паходзіць ад нямецкага Geschlecht) у шырокі ўжытак увайшоў толькі з другой чвэрці XVI ст. У Вялікім Княстве, як і ў Кароне, гэтае слова азначала нобіляў (лац. nobilis —высакародны, радавіты, знатны) — катэгорыю людзей з акрэсленымі прывілеямі, правамі і абавязкамі.
Як асобная сацыяльная група баярства ўмацавалася ў часы княжання Вітаўта. Маючы патрэбу ў ваеннай сіле, Вітаўт шчодра раздаваў надзелы сваім васалам, асабліва на беларускіх землях. Пры ім баярства ўпершыню выступіла ў якасці асобнай палітьгчнай сілы. У тагачасных дзяржаўных актах яно ўжо фігуравала як суб’ект палітычнага жыцця, які браў на сябе пэўныя абавязкі. Ягайлаў прывілей 1387 г. паклаў пачатак кансалідацыі буйнога літоўскага баярства каталіцкага веравызнання з іншымі землеўладальнікамі, а Гарадзельскі
Баярын Вялікага Княства Літоўскага. Гравюра XVI cm.
акт 1413 г. стаў іх спробай аддзяліцца ад дробнага рыцарства: набілітацыя *< тычылася толькі буйнога баярства (51 род), якое прымала прывілеі і гербы польскай шляхты, а разам з імі і саму назву «шляхта». Аднак такая алігархічная мадэль панавальнага стану ў Вялікім Княстве не сцвердзілася. Ужо ў 1440 г., каб утрымаць дробнае рыцарства Драгічынскай зямлі ў складзе Вялікага Княства, Казімір Ягайлавіч