• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі  Генадзь Сагановіч

    Нарыс гісторыі Беларусі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 412с.
    Мінск 2001
    249.37 МБ
    3 прыкладу Місаіла, у 1500 г. кіеўскі мітрапаліт Іосіф Балгарьшовіч (1498—1501) таксама звярнуўся да рымскага папы Аляксандра VI (1492—1503) са спецыяльным пасланнем, у якім прызнаваў папскую ўладу і рашэнні, прынятыя Фларэнційскім саборам. 3 тэкстам гэтага паслання ў 1501 г. у Рыме з’явілася дэлегацыя на чале з каралеўскім сакратаром Эразмам Цёлкам, у якую ўваходзіў і праваслаўны па веравызнанні гаспадарскі сакратар Івашка Сапега. Нічога не маючы суп
    VI.1. Талеранцыя. Стан праваслаўнай царквы
    157
    раць далучэння Кіеўскай міраполіі да каталіцкай суполыіасці, Рым аднак зрэагаваў на ініцыятыву вельмі стрымана. Мітрапаліту Іосіфу Балгарьшовічу было прапанавана адрачыся ад канстанцінопальскага
    патрыярха, прызначанага турэцкш султанам, і высвяціцца ў папы, на што той не пагадзіўся. Пасля гэтага ідэі аб’яднальнага Фларэнційскага сабора надоўга забыліся.
    Тым часам канфесійная палітыка першых Ягайлавічаў — Казіміра і Аляксандра — прынцыпова не мянялася і наследавала даўнюю традыцыю верацярпімасці. Пры манархах—каталіках праваслаўе надалей развівалася. Напрыклад, калі за гады княжання першага на тэрыторыі Беларусі праваслаўных храмаў было фундавана 7, то каталіцкіх — толькі 3 (у Дуброўне, Клецку і Пінску). Віцяблянам і смалянам манарх неаднаразова га
    Рымскі папа Аляксандр VI.
    рантаваў у іх «царкоўныя дамы не ўступацца», праваслаўя іхняга «не рушыці, падаткі ім на іх веру не чыніці». Нездарма Супрасльскі летапіс называў Казіміра «добрым»і «справядлівым». Вядомыя таксама факты матэрыяльнай падтрымкі грэцкай царквы Ягайлавічамі, якія могуць сведчыць пра намер вярхоўнай улады ў канцы XV ст. умацаваць праваслаўе ў ВКЛ. Так, у 1489 г. Казімір, а ў 1497 г. Аляксандр ажыццявілі зямельныя наданні кіеўскаму МікалаеўскаПустынкаўскаму манастыру, у 1501 г. вялікі князь перадаў тры вёскі ва ўладанне Полацкаму Сафійскаму сабору, у 1504 г. ён жа падараваў тры маёнткі смаленскаму епіскапу Іосіфу Солтану ды вярнуў яму землі, забраныя манархамі раней. Ад таго ж Аляксандра Казіміравіча туравапінскі ўладыка Васьян атрымаў выключнае права даваць дазвол на ўзвядзенне новых храмаў і поўную юрысдыкцыю
    над духавенствам.
    Пры такой цярпімасці цэнтральнай улады да праваслаўя цяжка вытлумачыць з’яўленне шырока вядомай забароны будаваць новыя і рамантаваць старыя храмы, якая быццам была выдадзена, як прынята лічыць, Казімірам у 1481 г. Арыгінал гэтага дакумента гісторыкам невядомы. Вялікі князь Аляксандр у 1494—95 г. у перапісцы з Іванам III спасылаўся не на забарону, выдадзеную Казімірам Ягай
    158
    VI. Рэлігія і культура
    СвятаДухаўская царква ў Віцебску. 3 малюйка 1664 г.
    лавічам, а на пастанову, якая ўжо існавала да княжання яго бацькі: «Князі нашыя і панове, уся зямля, маюць на тое права і запісы ад продкаў нашых і ад бацькі нашага і ад нас, і тое ў правах напісана, што цэркваў грэцкага закону больш не прыбаўляць...». Лічыцца, што забарона магла быць выдадзена яшчэ Вітаўтам, на што ёсць спасылка ў ленчыцкім сінодзе 1527 г., аднак і гэты дакумент у арыгінале не знойдзены. Найбольш верагоднай крыніцай забароны застаецца віленскакалішскі статут 1420 г., які не дазваляў будаваць новыя праваслаўныя храмы і капліцы без дазволу мясцовых біскупаў у Гнёзненскай правінцыі, а Віленская дыяцэзія падпарадкоўвалася гнёзненскаму прымасу.
    У кожным разе вядомая забарона не тычылася тэрыторыі зямельвобласцяў і выдавалася, відаць, для абмежавання ўплыву праваслаўнай царквы на тэрыторыі ўласна Літвы. На Полаччыне, Віцебшчыне ды іншых беларускіх землях, якія не ўваходзілі ў склад Віленскага і Троцкага ваяводстваў, развіццё праваслаўнай царквы не абмяжоўвалася. Устаўная грамата, выдадзеная Віцебску ў 1503 г. вялікім князем Аляксандрам, сведчыць, што ў праваслаўе там пераходзілі нават літоўцы і палякі. «Каторыя будуць ліцвін або лях, хрышчаныя ў Віцебску ў Рускую веру, і хто з таго роду і цяпер жыве, таго нам не рушыці, права іх хрысціянскага ні ў чым не ламіці», — абяцаў гаспадар. Ваенная канфрантацыя з Масквой вельмі хутка прымусіла віленскі ўрад наогул адмовіцца ад усялякіх забаронаў: у 1503 г. у інструкцыі паслам да вялікага князя маскоўскага Аляксандр Казіміравіч паведамляў, што скасаваў абмежаванне на ўзвядзенне праваслаўных храмаў: «не дазволена было Русі цэрквы будаваць, але тым
    разам кароль яго міласць тое ім дапусціў».
    Сведчаннем нармальнага становішча грэцкай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім можна лічыць хуткі рост колькасці яе храмаў і
    VI. 1. Талеранцыя. Стан праваслаўнай царквы
    159
    Касцёл Божага цела ў Нясвіжы. Фрагмент гравюры Т. Макоўскага. 1604 г.
    манастыроў. 3 канца XIII да сярэдзіны XVI ст. на беларускіх землях было заснавана каля 40 праваслаўных манастыроў, у тым ліку 17 — на Полаччыне, 7 — у Наваградскім павеце, па 5 — у Аршанскім і Пінскім, па 4 — у Віцебскім і Менскім, па 3 — у Берасцейскім, Гарадзенскім і Мсціслаўскім. Перад Люблінскай уніяй праваслаўныя цэрквы абсалютна дамінавалі сярод храмаў беларускіх гарадоў. Прыкладам, у Пінску іх было 14, у Наваградку — 10 (і толькі 1 каталіцкі касцёл), у Берасці — 9, у Віцебску — 7, у Горадні і Слоніме — па 6 і г.д. У сталіцы дзяржавы Вільні праваслаўных храмаў тады было 15 (пры 14 каталіцкіх касцёлах). У цэлым з 259 касцёлаў Віленскага каталіцкага біскупства на паветы Беларусі прыпадала толькі 93 храмы, пры гэтым яны знаходзілісягалоўным чынам на захад ад лініі Браслаў — Паставы — Вілейка —
    Менск — Нясвіж — Пінск. На ўсход ад яе касцёлы сустракаліся яшчэ
    зусім рэдка.
    Адносіны дзяржавы да праваслаўнай царквы ў Вялікім Княстве з канца XV ст. афіцыйна рэгуляваліся заканадаўствам. У 1499 г. па просьбе кіеўскага мітрапаліта Іосіфа Балгарыновіча вялікі князь Аляксандр выдаў спецыяльны дэкрэт, які забяспечваў юрысдыкцыю мітрапалітам і епіскапам ды іх судам. Дэкрэт фігураваў як пацвярджэнне так званага «Скрутка Яраслава» — нейкага статута аб царкоўных судах, выдадзенага князем Яраславам у XI ст. (паколькі арыгінал гэтага дакумента невядомы, а самая ранняя копія датуецца XV ст., многія вучоныя аспрэчваюць яго сапраўднасць). Грамата Аляксандра перадавала ў суд мітрапаліта справы як супраць каталікоў, так і супраць праваслаўных, забараняючы ўраднікам, незалежна ад іх веравызнання, умешвацца ў царкоўнае судаводства, не дазваляла вяльможам здымаць з пасадаў святароў без дазволу мітрапаліта і аберагала маёмасць царквы ад канфіскацыі свецкай уладай. Цяпер ніхто не мог чыніць праваслаўнай царкве «крыўдьр> і ўмешвацца ў яе справы. Віленскі сабор 1509 г. пацвердзіў прынцы
    160
    VI. Рэлігія і культура
    пы цалкам незалежнай юрысдыкцыі мітрапаліта і епіскапату. Прывілей Аляксандра праваслаўным ерархам быў паўтораны і Жыгімонтам Іуібііг. Так аформіўся эканамічны ісудовы імунітэт праваслаўнай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім, і з пункту гледжання закону яна карысталася тут такой жа самастойнасцю, як і каталіцкі касцёл. Фактычна, у Беларусі грэцкая царква мела большую незалежнасць ад свецкай улады, чым у Маскве, дзе ўжо ў XV ст. дзяржава пачала рэалізоўваць праграму канфіскацыяў царкоўных уладанняў. У Вялікім Княстве Літоўскім, наадварот, непарушна захоўвалася недатыкальнасць царкоўнай маёмасці, на якую не замахваліся ні манархі, ні каталіцкае духавенства, ні пазней шляхецкі сойм.
    У цэлым за гады княжанняў Аляксандра Казіміравіча, Жыгімонта Старога і Жыгімонта Аўгуста дзяржаўная палітыка Вялікага Княства Літоўскага ў сферы канфесійнага жыцця эвалюцыянавала ад талерантнасці да свабоды веравызнанняў. У перспектыве нарастальнага напружання ў адносінах з Масквой стаўленне ўладаў Вялікага Княства да праваслаўнага насельніцтва сваёй дзяржавы і не магло быць неталерантным. Статут 1529 г. як першы агульнадзяржаўны прававы кодэкс аднолькава пацвердзіў правы і свабоды не толькі каталіцкага касцёла, але і праваслаўнай царквы. У часе рэформаў напярэдадні Люблінскай уніі дайшло і да фармальнага ураўноўвання правоў вернікаў розных рэлігій, зафіксаванага ў прывілеі 1563 г. Нездарма калі пасля Берасцейскай царкоўнай уніі стала нарастаць канфесійная напруга, эпоха Ягайлавічаў ставілася ў станоўчы прыклад, а пра Жыгімонта Старога пісалася, што ён «цэрквы рускія гэтаксама будаваў і багаціў, як і касцёлы каталіцкія».
    3 укняжаннем Аляксандра Ягайлавіча і пачаткам войнаў на ўсходзе з вострай крытыкай канфесійнай палітыкі ўладаў ВКЛ стала выступаць Масква, якая вінаваціла вялікіх князёў літоўскіх у прыцясненні рэлігійнай свабоды падданых — прымусовым пераводзе праваслаўных у лацінскую веру. Гэтае абвінавачанне стала ідэалагічным лейтматывам вялікай вайны, развязанай Іванам III у 1500 г. Тэзіс аб пераследзе грэцкай царквы ў дзяржаве Ягайлавічаў увайшоў і ў расійскую ды савецкую гістарыяграфію. Прыведзеныя факты, аднак, сведчаць не пра пераслед, а пра паслядоўную лаяльнасць вялікіх князёў літоўскіх да праваслаўя ў XV — пачатку XVI ст., нягледзячы на антыправаслаўныя настроі лацінскага духавенства. Праўда, рэальнае становішча праваслаўнай царквы ў ВКЛ было намнога горшае, чым пазіцыі ўпрыві
    VI. 1. Талеранцыя. Стан праваслаўнай царквы
    161
    Жыгімонт Аўгуст, вялікі князь літоўскі (1544—1572) і кароль польскі (1548—1572).
    Гравюра XVIcm.
    леяванага каталіцкага касцёла. У адрозненне ад апошняга, яна ніколі не мела прадстаўнікоў у гаспадарскай радзе, не мела і дзяржаўнай апекі.
    Пераканаўчым доказам таго, што праваслаўныя ў Вялікім Княстве да Люблінскай уніі карысталіся свабодамі і не цярпелі ганенняў, можна лічыць стаўленне саміх праваслаўных князёў і баяраў да іх дзяржавы ў гады войнаў з Маскоўскім княствам. Яны захоўвалі вернасць вялікаму князю — каталіку (згаданы вышэй пераход князёў вярхоўскіх і северскіх на бок Масквы ў канцы XV — пачатку XVI ст. меў матэрыяльныя, а не канфесійныя прычыны), значыць, былі задаволеныя сваім становішчам. У самых складаных сітуацыях, калі падцаным грэкавізантыйскай царквы даводзілася ваяваць з адзіна
    верцамі, веравызнанне не ўплывала на пазіцыі праваслаўнай арыстакратыі Беларусі. Інтарэсам князёў і баяраў больш адпавядаў палітычны лад Вялікага Княства Літоўскага, чым аўтакратьгчная мадэль Маскоўскай дзяржавы. Нават праваслаўныя ерархі дэманстравалі ў дачыненні да вярхоўнай улады ВКЛ калі не прыхільнае, дык дастаткова лаяльнае стаўленне. Прыкладам, пад час аблогі Смаленска войскам Васіля III у 1512—1514 г. смаленскі епіскап Варсафоні ініцыяваў малітвы за дараванне перамогі над масквіцянамі, а пасля захопу горада арміяй Васіля III узначаліў анты