• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі  Генадзь Сагановіч

    Нарыс гісторыі Беларусі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 412с.
    Мінск 2001
    249.37 МБ
    надзяліў яго, як і ўсё падляшскае баярства, правамі шляхты. На думку польскага гісторыка Генрыха Лаўмяньскага, набілітацыя рыцарства мела для кансалідацыі панавальнага стану намнога большае
    140
    V. Дзяржава і грамадства
    значэнне, чым голаснае братанне польскіх і літоўскіх баяраў у Горадлі. Нобілі і простае рыцарства аб’ядноўваліся ў адной прававой групе, у адным стане, цесна звязаным з каранаванай дынастыяй. Шляхецкія правы і прывілеі сталі галоўным фактарам інтэграцыі эліт усіх зямель Вялікага Княства Літоўскага. Розніца веравызнанняў не была тут асаблівай перашкодай. Праз 20 гадоў пасля падпісання Гарадзельскага акта агульназемскі прывілей Жыгімонта Кейстутавіча (1434) распаўсюдзіў правы каталікоў і на праваслаўную арыстакратыю Беларусі ды і Ўкраіны, а агульнадзяржаўны прывілей Казіміра Ягайлавіча 1447 г. значна пашыраў эканамічны і судовы імунітэт усёй
    Фрагмент прывілея падляшскай шляхце, выдадзенага ў 1516 г. Жыгімонтам I.
    шляхты таксама незалежна ад іх веры. Апрача права распараджацца вотчыннымі ўладаннямі і асабістай недатыкальнасці (без судовага разбору асоб гэтага стану нельга было караць), баяры—шляхта атрымалі права выезду за мяжу. Сяляне іх вотчын вызваляліся не толькі ад дзякла і паншчыны на гаспадара, але і ад серабшчыны (за выняткам павіннасці будаваць дарогі і рамантаваць замкі). Раней гэты падатак збіраўся ў выглядзе грошай (срэбра, таму і называўся серабшчынай) і прызначаўся на патрэбы вайны. Саступіўшы баярам серабшчыну, вялікі князь практычна перадаў ім і кантроль за справай абароны, таму цяпер ён кожнага разу мусіў на сойме заручацца іх дазволам на збор сродкаў, без якіх дзяржава не магла абысціся.
    У першай палове — сярэдзіне XV ст. асноўныя палітычныя і грамадскія правы шляхты як стану землеўладальнікаў былі ўжо
    V.3. Грамадскія структуры
    141
    аформленыя. Прывілеі 1492 і 1506 г. не ўносілі ў яе прававое становішча нічога прынцыпова новага, апрача артыкула аб неўзвышэнні людзей простага паходжання над шляхтай, які азначаў пачатак яе адасаблення. У 1522 г. соймавая ўхвала вызначала парадак доказу шляхецкай прыналежнасці, што засведчыла імкненне ўрада спыніць пастаяннае папаўненне шляхецкага стану служылым баярствам.
    У залежнасці ад маёмаснага становішча і палітычнага значэння ў складзе шляхты выдзялялася некалькі стратаў. Верхнюю ўтварала арыстакратыя — вялікія паны і князі, прадстаўленыя нашчадкамі Рурыкавічаў і літоўскіх дынастый. Яны валодалі вялікімі латыфундыямі і тысячамі падданых сялян, апрача агульнага шляхецкага права мелі яшчэ сваё асобнае, у прыватнасці, былі непадсудныя павятовай адміністрацыі, выступалі на вайну пад уласнай харугвай, выстаўляючы сваё войска з баяр і слуг. Вайсковы попіс 1528 г., у якім зафіксавана колькасць выстаўленых коняў, дазволіў даследчыкам вызначыць групу самых буйных землеўладальнікаў. Гэта Кезгайлы, Радзівілы, Гаштаўты, Алелькавічы, Астрожскія, Осцікавічы, Глябовічы, Забярэзінскія, Кішкі, Хадкевічы, Сангушкі і інш. — разам крыху больш за 20 родаў, якія ставілі амаль трэцюю частку папісанага войска. Асноўную ж масу шляхты ўтваралі сярэднія і дробныя землеўладальнікі, на мове тагачаснай тэрміналогіі — баяры, баярышляхта, зямяне, якія валодалі па дзесяткудругім сялянскіх гаспадарак. Яшчэ ніжэй знаходзілася самая дробная шляхта, якая не мела сваіх падданых. Такія шляхцічы валодалі мінімальным надзелам зямлі і за яго самі служылі буйному пану тті вялікаму князю.
    Галоўным паказальнікам прыналежнасці да шляхецкага стану былі не гербы, а служба з зямлі, таму да гэтай катэгорыі служылага люду прымыкала і мяшчанства, і заможнае сялянства (прыкладам, конныя мяшчане ў Віцебску, баяры путныя і панцырныя). Выразнай мяжы паміж баярствам і вольным сялянствам (вайскова—служылым людам) да сярэдзіны XVI ст. не існавала. Толькі з часам гэты падзел умацаваўся, нарадзіўшы традыцыю падзелу ўсіх на шляхту і людзей нешляхецкага паходжання.
    Агульныя палітычныя і маёмасныя інтарэсы, практыка надання зямельных уладанняў у розных раёнах краіны, а таксама змяшаныя шлюбы, адсутнасць этнічнага антаганізму — усё гэта абумовіла тое, што палітычны народ Вялікага Княства Літоўскага ўтвараўся як агульнадзяржаўная супольнасць. Шляхта выступала ў ролі канса
    142
    V. Дзяржава і грамадства
    лідоўнай сацыяльнай сілы. Наўрад ці будзе пераболыпваннем сказаць, што і беларускія, і ўкраінскія грамадскія эліты адчувалі дзяржаву Ягайлавічаў настолькі ж сваёй, наколькі і літоўскія.
    Жыхары гарадоў складалі параўнальна невялікую частку насельніцтва Беларусі (згодна з падлікамі Зіновія Капыскага, прык
    ладна 1516 % усяго люду), хоць іх грамадскапалітычная роля была непрапарцыйна большай за ўдзельную вагу. Паўстаўшы яшчэ ў XI— XII ст., многія гарады Беларусі мелі традыцьгі высокаразвітага рамя
    Праца сялян на фальварку. Гравюра XVIcm.
    ства, актыўнага гандлю і ад пачатку ўтварэння Вялікага Княства займалі важныя пазіцыі ў палітычным жыцці краіны. I хоць у агульнадзяржаўных органах улады гарады не мелі свайго прадстаўніцтва, іх значэнне палягала на ролі даўніх рэгіянальных цэнтраў, сталіцаў зямель і воласцяў. I вялікія князі ўлічвалі гэта. Так, Полацк і Віцебск удзельнічалі ў падпісанні гандлёвага пагаднення Гедыміна з Нямецкім ордэнам у 1338 г. Дагавор Свідрыгайлы з ордэнскай дзяржавай у 1432 г. разам з баярамі падпісала многа гарадоў, сярод якіх — Вільня, Полацк, Віцебск, Менск, Наваградак, Берасце, Смаленск і інш. У прывілеі Казіміра Ягайлавіча 1447 г. у ліку самых буйных гарадоў дзяржавы таксама названы два беларускія гарады Горадня і Слуцк.
    V.3. Грамадскія структуры
    143
    Па колькасці насельніцтва самым вялікім на Беларусі быў Полацк, у якім на пачатак XVI ст. жыло прыкладна 10 тысяч чалавек. У Берасці тады магло налічвацца да паловы гэтага ліку жыхароў, a ў Горадні, Менску, Наваградку прыкладна па 4—5 тысяч. Малых гарадоў і мястэчак з насельніцтвам да 1—3 тысяч на пачатак XVII ст. на тэрыторыі мелася ўжо больш за 300.
    Насельніцтва буйных гарадоў Беларусі, асабліва заходніх, было поліэтнічным. Ужо ў XIII—XIV ст. у іх пасялілася шмат іншаземцаў, асабліва немцаў. У Полацку, напрыклад, існавала ўласная ганзейская факторыя, якая функцыявала да пачатку XVI ст. Нямецкія абшчыны ў XIV ст. з’явіліся ў Горадні і Берасці. 3 часоў Вітаўта ў беларускіх гарадах сяліліся таксама палякі, яўрэі і татары. Жылі яны па сваім праве, трымаючыся абшчынамі. Нямецкія купцы і рамеснікі, утвараючы вольную супольнасць, кіраваліся ўласным правам, вядомым як магдэбургскае (па найменні горада Магдэбурга, у якім яно было выпрацавана). Нямецкае права давала ім значныя
    перавагі перад іншымі гарадскімі абшчьшамі.
    Каб паспрыяць гандлёварамеснаму развіццю гарадоў, прывабіць у іх новае насельніцтва, вялікія князі пачалі надзяляць магдэбургскім правам свае найбольш важныя месты. Першайу 1387 г. прывілей на самакіраванне паводле нямецкага права атрымала Вільня, а ўжо ў 1390 і 1391 г. ён быў выдадзены Берасцю і Горадні. На працягу XV ст. магдэбургскае права атрымалі яшчэ тры гарады Беларусі — Слуцк (1441), Полацк (1498) іМенск (1499). У прывілеі на самакіраванне Полацку вялікі князь Аляксандр адзначаў, што дае гораду нямец
    Узвядзенне гарадскіх муроў. Гравюра XVcm.
    кае права «на вечные часы», «штобы людн нашы, там жывучн, через урад добрый н справедлнвый былн размножены». Так у Беларусі пачаўся працэс рэцэпцыі нямецкага гарадскога права, у выніку чаго
    144
    V. Дзяржава і грамадства
    апрача гарадоў на праве «рускім» ці «літоўскім» (пад якім звычайна разумелі нормы Статута) з’явіліся гарады магдэбургскія — уласна гарады ў юрыдычным сэнсе слова, аддзеленыя ад зямлі ці воласці. Рамеснікі і гандляры такога горада, падпарадкаваныя магдэбургскаму праву, утваралі асобную прававую групу і называліся «мяшчанамі».
    У заходніх землях Беларусі буйныя гарады атрымлівалі магдэбургскае права значна раней, чым на ўсходзе. Гэта магло быць звязана з жывучасцю валасной сістэмы і вечавога ладу ў Падняпроўі ды Падзвінні. У гэтым рэгіёне старадаўнія цэнтры земляў, асабліва Віцебск, Смаленск і Полацк, яшчэ доўга захоўвалі сувязь з воласцямі. Як ужо адзначалася вышэй, насельніцтва і горада, і воласцяў утварала там адну абшчыну, і гараджане разам з баярамі ўдзельнічалі ў абласным самакіраванні. Аднак у другой палове XV — пачатку XVI ст. у выніку развіцця феадальнага землеўладання і на ўсходзе Беларусі валасная сістэма ды гарадская абшчына сталі хутка разбурацца. Яскравы прыклад таму — сацыяльная барацьба ў Полацку, дзе баяры ўпарта адмаўляліся ад агульнагарадскіх павіннасцяў. У той сітуацыі гарадскія вярхі самі дамагаліся патрэбнага ім прывілея на самакіраванне, таму магдэбургскае права трапляла на пад
    Пячатка горада Віцебска 1559 г. У полі «Спас нерукатворны».
    рыхтаваную глебу. Спробы навязаць самакіраванне сілай, без зацікаўленых у ім сацыяльных колаў, наўрад ці мелі б поспех.
    Кожнай граматай на магдэбургскае права прадугледжваліся тры асноўныя прынцыпы: 1) адмяняліся ранейшыя прававыя нормы і звычаі, на якіх было арганізавана жыццё горада; 2) утвараўся орган самакіравання — магістрат, склад якога звычайна абіраўся жыхарамі горада; 3) улада і суд іншых органаў і асоб (апрача органаў гарадскога самакіравання) у адносінах да
    мяшчан страчвалі сілу. Так з атрыманнем магдэбургскага прывілея беларускі горад атрымліваў прававую самастойнасць, г.зн трапляў у новыя ўмовы развіцця, якія прынцыпова адрозніваліся ад тых, што давала мясцовае, «рускае» права. 3 пункту гледжання закону ён залежаў толькі ад цэнтральных органаў дзяржаўнага кіравання. Прывілей на самакіраванне вызваляў мяшчан ад працы на карысць
    V.3. Грамадскія структуры
    145
    гаспадара, яны бралі ў сваё кіраванне гарадскую гаспадарку, а таксама атрымлівалі шэраг важных ільготаў. Як правіла, гэта было звальненне ад талок і «гвалтаў», ад падводнай павіннасці, утрымання ганцоў і паслоў, ад абавязку выстаўляпь на замку старожу (мяшчанам заставалася толькі ахоўваць брамы і муры самога горада), ды інш. Набывалі ж мяшчане права на вольны гандаль у дзяржаве без мытных падаткаў, значную плошчу зямлі вакол горада (напрыклад, Нясвіж атрымаў 100 валок), а таксама права на «ўваходы» ў гаспадарскія лясныя абшары і воды (для выпасу жывёлы, карыстання драўнінай на будоўлю і ацяпленне, палявання і рыбнай лоўлі). Прывілей звычайна дазваляў мяшчанам збіраць прыбытак ад гарадскіх мераў і вагаў, ад крам і лавак, даваў права будаваць грамадскія лазні і часам нават бровары. Буйныя гарады з магдэбургскім правам, размешчаныя на важных гандлёвых шляхах, будавалі для замежных купцоў гасціныя двары (у Полацку, напрыклад, іх было ажно чатыры). Абавязкі ж «вольных» гарадоў былі невялікія. Фактычна яны зводзіліся да выплаты падатку ў дзяржаўны скарб (магістрат размяркоўваў яго па ўсіх