Нарыс гісторыі Беларусі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 412с.
Мінск 2001
Такім чынам, у тэрытарыяльнапалітычным плане на першую палову XVI ст. Вялікае Княства Літоўскае заставалася дзяржавай нецэнтралізаванай і неуніфікаванай. I хоць асноўнай тэндэнцыяй тагачаснай Еўропы стала палітычнае аб’яднанне і адміністрацыйнаправавая уніфікацыя, няма падстаў залічваць яго да асабліва унікальных і нежыццяздольных дзяржаўных утварэнняў, як гэта часам сцвярджалася ў расійскай гістарыяграфіі. Іспанія XVI ст. таксама ўяўляла з сябе кангламерат дзяржавак (Кастылія, Арагон, Валенція, Леон і інш.), злучаных адно супольным уладаром. У Італіі палітычная раздробленасць на той час толькі паглыбілася. А найбольшае падабенства да мазаічнай карціны дзяржаўнасці нашых далёкіх продкаў можна знайсці ў Святой Рымскай імперыі нямецкай нацыі, што таксама з’яўлялася кангламератам старых і новых інстытутаў, аб’яднаннем розных паводле памеру і статуса тэрытарыяльных утварэнняў. Шматстайнасць і архаізм і тут, і там былі абумоўлены гістарычна, яны фіксавалі асаблівасці розных гістарычных працэсаў і зямель, натуральна злучаючы іх у адно цэлае. У гэтым плане Вялікае Княства Літоўскае істотна адрознівалася ад Маскоўскай дзяржавы. Калі Вільня далучала ўсходнеславянскія землі па дамове, не парушаючы мясцовага грамадскага арганізма, гарантавала падданым недатыкальнасць, пакідаючы іх ранейшыя ўладанні, дык Масква дзейнічала наадварот. Паслядоўна праводзячы палітыку уніфікацыі, вялікі князь маскоўскі пазбаўляў далучаныя землі ўсялякай асобнасці, раздаваў іх у кармленне князям і баярам, прысланым з цэнтра, разбураў лакальныя земскія супольнасці, высяляючы мясцовых жыхароў углыб дзяржавы, на новыя для іх тэрыторыі.
5 Зак. 3163
130
V. Дзяржава і грамадства
V.2. Палітычная сістэма
Вялікі князь
Вялікі князь Вітаўт.
Літаграфія Ю.Азянблоўскага паводле партрэта XVII cm. з Нясвіжа.
Уладаром дзяржавы быў вялікі князь, або, як ён называўся ў актах з XV ст., — гаспадар. Улада вялікага князя ў межах яго дзяржавы (апрача зямельанексаў, тті вобласцяў) напачатку нічым не абмяжоўвалася, і ён з’яўляўся адзінай крыніцай права. Але ўжо ў XV ст. яе абмяжоўвалі дадзеныя шляхце прывілеі, а потым і магнацкашляхецкія палітычныя органы, пра якія будзе ніжэй. У выніку дзяржаўнай уніі з Польскім Каралеўствам сцвердзіўся прынцып выбарнасці манарха, які таксама быў своеасаблівым інструментам абмежавання ягоўлады. Праўда,давольнай элекцьгі 1573 г. выбар ажыццяўляўся з кандыдатаў адной дынастыі, аднак гэта не пярэчьыа нормам тагачаснай практыкі. Імператар Святой Рымскай імперыі доўгі час таксама выбіраўся толькі з дьшастыі Габсбургаў. Хоць персанальная унія з Каронай неаднаразова разрывалася, звязаныя з ёю правы грамадскай эліты ў адносінах да вялікага князя захоўваліся і мелі важнае палітычнае значэнне.
Да XIV ст. урадавую дзейнасць ажыццяўляў толькі
сам вялікі князь, на якім замыкаліся ўсе функцыі кіравання дзяржавай. Ад
V.2. Палітычная сістэма
131
нак патрэбы арганізацыі дваровай гаспадаркі, праблемы ўнутранай і знешняй палітыкі абумовілі ўтварэнне спецыяльных урадаў (пасадаў) і органаў цэнтральнага кіравання. Так, яшчэ пры Вітаўце з’явіліся гаспадарскі і земскі маршалак, пісар, кухмістр, канцлер, падчашы, падскарбі, потым новыя ўрады на ўзор польскіх і нямецкіх ўводзілі Свідрыгайла і Казімір Ягайлавіч. У канцы XV ст. былі ўтвораны ўрады гетмана найвышэйшага, харужага, мечніка, падстолія, скарбнага і інш. Той, хто атрымліваў пасаду, як правіла, валодаў ёю пажыццёва, а пакінуць мог пры пераходзе на іншую (звычайна вышэйшую). Многія ўрадавыя функцыі маглі спалучацца ў руках адной асобы. Але практычна да самай Люблінскай уніі гэтыя пасады не былі самастойнымі інстытутамі, а пералічаныя ўраднікі адно выконвалі даручэнні вялікага князя і ягонай рады. Сапраўднымі ж дзяржаўнымі органамі яны сталі толькі ў 1560х г., калі пачалі выконваць пастановы вальнага сойма.
У земляхвобласцях пасля ліквідацыі ўдзельнай сістэмы цэнтральную ўладу ўвасабляліспачаткунамеснікі, а потым — ваяводы і старасты. У іх кампетэнцыі было вырашэнне судоваадміністрацыйных і ваенных пытанняў, а таксама нагляд за гаспадаркай вобласці. Ім жа падпарадкоўваліся кіраўнікі ніжэйшых тэрытарыяльных акругаў — дзяржаў і паветаў. Ваяводы, дзяржаўцы ды іншыя прадстаўнікі гаспадарскай адміністрацыі не мелі грашовага забеспячэння і сядзелі на «кармленні», г.зн. утрымліваліся за кошт дзяржання.
Панырада
Першым прававым і рэальным крокам па абмежаванні ўлады вялікага князя стала княская рада. Як кола набліжаных да ўладара дзяржаўных людзейдарадцаў яна была з’явай агульнаеўрапейскага характару. Крыніцамі засведчана існаванне такога інстытута ўжо для эпохі Кіеўскай Русі. 3 летапісаў вядома, што полапкі князь Таўцівіл, напрыклад, у 1263 г. раіўся са сваімі полацкімі баярамі. У другой палове XIII ст. у Полацку функцыянавала рада баяраў з 30 чалавек. Інстытут дараднікаў мелі пры сабе і першыя літоўскія князі. Пры іх рада выконвала і палітычную ролю. Міндоўг, а таксама Гедымін важныя палітычныя пытанні абмяркоўвалі ў коле асоб з бліжэйшай арыстакратыі. Вітаўт змяніў склад дараднікаў і акружыў сябе новымі людзьмі — баярамі, супрацьпаставіўшы іх удзель
132 V Дзяржава і грамадства ным князям. Пры ім гэтую групу ўтварылі тыя баяры, якія дапамагалі Вітаўту здабываць уладу і атрымалі за гэта зямельныя ўладанні. Часам у нарадах удзельнічалі і праваслаўныя князі. Прынамсі, пытанне аб выдзяленні ўласнай мітраполіі Вітаўт вырашаў, параіўшыся з «нашею братьею, с князьмн рускпмп нашнх рускнх земель». 3 радай Вітаўт абмяркоўваў і свой намер каранавацца.
Да сярэдзіны XV ст. склад рады дакладна не вызначаўся, як і яе кампетэнцыі. Становішча змянілася, калі буйная зямельная арыстакратыя, выкарыстоўваючы ўласную грамадскапалітычную вагу, пачала дамагацца ад манарха юрыдычнага замацавання свайго дамінавальнага становішча. Ужо акты Гарадзельскай уніі далі ёй шырокія палітычныя правы і паставілі вялікага князя ў залежнасць ад паноў і баяраў. Наступным крокам стала прызнанне акрэсленай дзяржаўнай ролі княжат і панят прывілеем 1447 г., у якім Казімір Ягайлавіч пацвердзіў права апошніх выбіраць новага манарха пасля яго смерці. Вядомы Судзебнік 1468 г. ён уклаў «с князьмн н с панырадою нашою Велнкого Князства Лнтовского». У тыя дзесяцігоддзі з прычыны частых ад’ездаў вялікага князя ў Польшчу рада пачала выконваць функцыі вярхоўнай улады. Яна ажыццяўляла дыпламатычныя зносіны, кіравала ўзброенымі сіламі, разбірала канфлікты, раздавала землі служылым людзям і г.д. Тады ж больш выразна акрэсліўся і склад рады. У другой палове XV ст. у яе ўваходзілі вышэйшыя духоўныя і свецкія вяльможы, вялікакняскія намеснікі, а таксама ўдзельныя князі, якім гарантавалася месца іх паходжаннем і асабістым правам. Аднак з цэнтралізацыяй дзяржавы роля князёў паніжалася, так што ў XVI ст. паны, дзякуючы атрыманым прывілеям, дасягнулі больш высокага становішча.
Поўнае юрыдычнае замацаванне ролі гаспадарскай рады як дзяржаўнага органа зафіксавалі прывілеі Аляксандра Казіміравіча ад 1492 і Жыгімонта Старога ад 1506 г. Князі, паны і зямяне ўсіх зямель разам з гаспадарскаю радаю, абіраючы манархам Аляксандра, дамагліся ад яго не толькі пацвярджэння сваіх ранейшых правоў і вольнасцяў, але і абмежавання вялікакняскай улады на карысць рады: гаспадар абавязваўся надалей кіраваць дзяржавай не самастойна, а толькі супольна з радаю, не мяняючы без яе згоды нічога ва ўнутраных справах, не раздаючы без яе ведама дзяржанняў, не размяркоўваючы фінансавых сродкаў і г.д. Аднак прывілей
V.2. Палітычная сістэма
133
Аляксандра яшчэ не гаварыў пра абавязковасць удзелу рады ў выданні пастаноў, таму пасля 1492 г. былі прыклады і асабістых распараджэнняў гаспадара. Права на гэта яго канчаткова пазбавіў толькі прывілей 1506 г., згодна з якім усе дзяржаўныя пастановы маглі выдавацца вялікім князем толькі пасля іх абавязковага абмеркавання з гаспадарскаю радаю.
У актавых дакументах новы орган улады звычайна называўся «паны рада», «панове рада обоего стану духовные н светскне», ці проста «паны». 3 канца XV да сярэдзіны XVI ст. канчаткова сцвердзіўся яго склад. У раду пастаянна ўваходзілі каталіцкія біскупы — віленскі, луцкі, жамойцкі і кіеўскі, ваяводы (ці старасты) — віленскі, троцкі, жамойцкі (стараста), кіеўскі, полацкі, смаленскі (да 1514 г.), наваградскі, віцебскі, падляшскі, луцкі стараста і валынскі маршалак, наступнымі былі кашталяны (займалі месцы ў той жа паслядоўнасці, што і ваяводы), а таксама цэнтральныя земскія і
Вялікі князь і кароль дворныя ўраднікі кан
Жыгімонт Стары (1506—1548). цлер і падканцлер, гетман, маршалак земскі і дворны, падскарбі. 3 агульнага складу гэтага органа вылучылася так званая пярэдняя, або старшая рада — вузейшае кола, якое праводзіла закрытыя паседжанні і абмяркоўвала найбольш важныя дзяржаўныя пытанні. У яго ўваходзіла пяць асобаў, якія сядзелі на першай лавіцы: біскуп, ваявода і кашталян віленскія ды ваявода і кашталян троцкія. Неабходнасць прысутнасці іншых вырашаў манарх.
134
V. Дзяржава і грамадства
ГербВКЛ.
3 кнігі Себасцяна Мюнстара «Універсальная касмаграфія» (Базель, 1545).
Шлях у раду адкрываўся для кожнага, хто належаў да вольнага шляхецкага стану і быў падданым Вялікага Княства Літоўскага. Рэальна ж у ёй пастаянна засядалі прадстаўнікі найвышэйшай эліты — князі і паны, якія займалі звычайна не адзін, а некалькі ўрадаў. Напрыклад, урады канцлера і гетмана найчасцей спалучаліся з віленскай і троцкай ваяводскімі пасадамі. Іх уладальнікі былі буйнымі латыфундыстамі, у чыіх руках канцэнтравалася ваенная і фінансаваэканамічная ўлада. У перыяд з 1492 да 1569 г. згаданыя цэнтральныя ўрады займалі прадстаўнікі дзесяці самых заможных родаў — Радзівілаў і Гаштаўтаў, князёў Астрожскіх, Гальшанскіх і Збаражскіх, паноў Хадкевічаў, Глябовічаў, Кішак, Кезгайлаў і Забярэзінскіх. Астрожскі і Хадкевіч былі праваслаўнымі, але ўваходзілі ў «пярэднюю» раду. На менш значныя ўрады праваслаўныя прызначаліся часцей, так што, нягледзячы на Гарадзельскі акт, веравызнанне мала ўплывала на склад паноў— рады. Аднак праваслаўныя духоў
нага стану ў яе ніколі не дапускаліся.
На пачатку XVI ст. ясна вызначыліся і паўнамоцтвы рады. Яна ведала дыпламатычнымі дачыненнямі дзяржавы, абаронай і фінансавымі пытаннямі, а таксама займалася справамі шляхецтва, кантралявала раздачу земляў ды выконвала шэраг судовых функцыяў. Толькі з ведама паноў радных займаліся дзяржаўныя пасады. Ім жа належала і права выбару вялікага князя, які запрашаўся з дынастыі Ягайлавічаў. Так былі абраны Аляксандр Казіміравіч, Жыгімонт I Стары і яго сын Жыгімонт II Аўгуст.