Нарыс гісторыі Беларусі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 412с.
Мінск 2001
124
V. Дзяржава і грамадства
ма НоўгарадСеверскае, Старадубскае і Бельскае. Сядзелі ў іх пераважна залежныя ад літоўскага князя Рурыкавічы. У гэтых памежных землях Казімір Ягайлавіч даваў кармленні і вотчыны перабежчыкам з Масквы. Так, Бранск, Старадуб і Гомель у 1446 г. гаспадар аддаў князю Васілю Яраславічу Бароўскаму, а пасля яго ўцёкаў — Івану Андрэевічу Мажайскаму, а НоўгарадСеверскі і Рыльск атрымаў Васіль Іванавіч Шамячыч. Аднак у канцы XV ст., калі абвастрыліся адносіны з Іванам III, які дэманстраваў большую актыўнасць і сілу, а Казімір Ягайлавіч знаходзіўся пераважна ў Кароне і быў заклапочаны нарастаннем небяспекі з боку Турцыі, яго праваслаўныя васалы з усходніх ускраін разам з вотчынамі пачалі зноў пераходзіць да Масквы.
Паводле прававога становішча ўдзельныя княствы з’яўляліся
своеасаблівымі дзяржавамі ў дзяржаве. Прынцып кіравання імі адрозніваўся шырокім аўтанамізмам, паколькі рэальная ўлада ў такіх удзелах належала не гаспадару, а мясцоваму васалу. Падпарадкаваннеўдзельнага князя гаспадару афармлялася двухбаковай дамовай. Першы мусіў выявіць «пакору», адмовіцца ад знешнепалітычнай самастойнасці і абавязацца манарху вайсковай службай. Астатняга падпарадкаванне цэнтру не тычылася. Удзельны князь як вотчыннік валодаў сваім удзелам і мог кіраваць ім, паводле аднаго з гаспадарскіх актаў, «прыбаўляючы і пашыраючы, як тое сам найлепей
Бона Сфорца (1494—1557), каралева польская і вялікая княгіня літоўская.
разумеючы». Ён вяршыў суд, збіраў падаткі з насельніцтва, мог раздаваць зямлю баярам на ўмовах вайсковай службы, нават дзяліць сваё ўладанне — толькі каб не ў шкоду «службе гаспадарскай». Унутранае адміністрацыйнае кіраванне ўдзелам ажыццяўлялася мясцовым баярствам, якое складала раду князя. Наогул, удзельны гаспадар у мініяцюры ўзнаўляў даўнія парадкі вялікіх княжанняў: меў княскі двор і мноства ўрадаў — лоўчага, канюшага, ключніка, акольнічага, сакольнічага і г.д.
V.l. Тэрыторыя дзяржавы і становішча беларускіхзямель
125
Пры ліквідацыі такога ўдзелу функцыі мясцовага князя пачынаў выконваць прызначаны гаспадаром намеснік (ці ваявода, як называлі некаторых намеснікаў). Яму падпарадкоўвалася мясцовая адміністрацыя, што складалася з цівуна, які прыглядаў за гаспадаркай і збіраў падаткі, ключніка, гараднічага і інш. Гэтым дасягалася большая падпарадкаванасць былога ўдзелу дзяржаўнаму цэнтру, аднак некаторая яго адасобленасць захоўвалася і надалей.
Асаблівы статус у Вялікім Княстве Літоўскім мелі так званыя землі прыслухаючыя — вобласці, або анексы, якія захавалі сваю цэласнасць і адасобленасць. У Беларусі такой аўтаноміяй карысталіся землі Полацкая, Віцебская і Смаленская. Асновай іх падпарадкавання цэнтру быў дагавор («ряд»), які ўлічваў інтарэсы абодвух бакоў. Перш чым пасадзіць у галоўны горад зямлі намесніка, вялікі князь мусіў гарантаваць захаванне яе асноўных правоў — даць прывілей (устаўную грамату), які ўтрымліваў прынцыпы рэгулявання прававых адносін паміж зямлёй і ўладаром дзяржавы. Першыя ўстаўныя граматы землям выдаў Вітаўт: Полацку і Віцебску — у пачатку 1390х, Смаленску — у 1395г. Адягожатрымалі такія граматы зямля Кіеўская, Валынь, Жамойць і іншыя вобласці. Вялікія князі Казімір Ягайлавіч ды яго сыны Аляксандр і Жыгімонт потым неаднаразова пацвярджалі Вітаўтавы прывілеі.
Устаўная грамата санкцыявала аўтаномнасць зямліанекса, з аднаго боку, і легітымізавала вярхоўную ўладу вялікага князя, з другога. Жыхарам абяцалася, што з прызнаннем вярхоўнай улады вялікага князя іхняе прававое становішча не пагоршыцца. Прызнаючы пэўныя правы зямлі, гаспадар абавязваўся трымацца іх «вечна і непарушна». У граматах яны звычайна называліся «правам дабравольным хрысціянскім», або «вольнасцямі», чым падкрэсліваўся добраахвотны характар далучэння зямлі да Вялікага Княства Літоўскага. Манарх абяцаў берагчы цэласнасць тэрыторыі ўсёй вобласці («Віцябляны [ці Палачаны — аўт.] не дарыціся нікому»), асабістую бяспеку яе жыхарам — сваім падцаным, гарантаваў захаванне іх маёмасці, права свабоднага пераезду ў суседнія землі ці за мяжу («путь чпст, куды кто хочет, безо всякой зачепкн») і г.д. Варта заўважыць, што калі прывілеі землям Валынскай, Кіеўскай і Падляшскай мелі станавы характар, дык устаўныя граматы Полацкай, Віцебскай і Смаленскай даваліся не якойнебудзь адной сацыяльнай групе, а ўсяму насельніцтву вобласці. Так, у полацкім прывілеі гаворывда, што яго атрымліваюць не толькі князі, паны і баяры, але і «мяшчане і ўвесь горад, і ўся зямля Полацкая», у віцебскім — «мяшчане места віцебскага і ўся зямля Віцебская».
126
V. Дзяржава і грамадства
Прызнаючы ўладу вялікага князя літоўскага, зямлявобласць страчвала палітычную незалежнасць, але захоўвала судова— адміністрацыйную і фінансавую самастойнасць. Палачане, прыкладам, паранейшаму самастойна ўсталёўвалі зносіны з Рыгай, самі вырашалі пытанні знешняга гандлю. Земскія адміністрацыйныя пасады ў вобласці займалі мясцовыя князі і баяры. У кіраванне апошнім аддаваліся воласці, якія баяры трымалі «па году». Перад цэнтральнай уладай мясцовыя землеўладальнікі былі абавязаны толькі земскай службай, а простыя жыхары вобласці мусілі ўдзельнічаць у пабудове замкаў, адбываць стацыйныя і дарожныя павіннасці. Усе фінансавыя пытанні ўваходзілі ў кампетэнцыю гарадской абіпчыны, фактычна — баярства і заможных мяшчан.
Права вечавых гарадоў «садзіць» сабе князя ў новай сітуацыі жыхары Полацка і Віцебска захавалі і ў адносінах да гаспадарскага намесніка, а пазней — да ваяводы. Згодна з абласнымі прывілеямі, вялікі князь мог прызначыць ім намеснікаў толькі са згоды жыхароў зямлі, іх агульнага сходу. «А каторы будзе ваявода наш ім нялю
Полацк. 3 гравюры 1579 г.
бы, тады нам ім ваяводу іншага даці, па іх волі», — адзначалася ў устаўной грамаце Полацку 1503 г. I ў Віцебску, і ў Полацку прадстаўнік вярхоўнай улады, займаючы гэтую пасаду, мусіў на крыжы прысягаць абшчыне і абяцаць жыхарам, што не будзе парушаць іх права. Калі ж ён «чыніў крыўды», гарадскі сход скардзіўся
V. 1. Тэрыторыя дзяржавы і становішча беларускіх зямель
127
гаспадару, і той абараняў інтарэсы зямлі. Паскардзіліся віцебскія баяры і мяшчане на «цяжкасці і крыўдьп>, якія яны цярпелі ад ваяводы Івана Сапегі, і Жыгімонт Стары прыслаў ім новага ваяводу. Так насельншгва вобласці брала рэальны ўдзел у кіраванні сваёй зямлёй.
Уваходзячы ў Вялікае Княства Літоўскае, Віцебская і Полацкая землі выпрацоўвалі сваё аўтаномнае, унутранае заканадаўства, a нормы іх мясцовага звычаёвага права ўключаліся ў абласныя прывілеі. Узбагачаныя імі, устаўныя граматы Полацку і Віцебску ўтрымлівалі некаторыя прынцыпы больш шырокай аўтаноміі, чым прывілеі іншым вобласцям. Напрыклад, права на суд толькі ў межах сваёй зямлі, на няўдзел у гарнізоннай службе ў іншых гарадах, а таксама згаданае вышэй права на абранне ваяводы. Праўда, на практыцы ў першай палове XVI ст. не ўсё з гэтых прынцыпаў і не заўжды вытрымлівалася, паколькі цэнтральныя ўлады імкнуліся набліжаць палітычны лад ваяводства да аіульнадзяржаўных стандартаў.
Асаблівае становііпча зямельанексаў паказвае, што фармальна ў дзяржаўнаправавым сэнсе розныя землі Вялікага Княства Літоўскага аб’ядноўвала толькі прызнанне вярхоўнай улады аднаго гаспадара. Пры адсутнасці агульнага заканадаўства аўтаномныя вобласці жылі сваім правам і сваімі інтарэсамі. Невыпадкова ў крытычныя моманты дзяржава магла распадацца на палітычна самастойныя часткі, як гэта здаралася ў 1432 і 1440 г. Аднак потым яны зноў лёгка аб’ядноўваліся, і нават цяжкія войны з аднаверным маскоўскім уладаром не адкалолі землі Усходняй і Паўночнай Беларусі ад ядра дзяржавы, што даказала яе жыццяздольнасць. Што ж магло нейтралізаваць цэнтрабежныя імпульсы і злучыць этнічна і рэлігійна розныя землі ў адзін дзяржаўны арганізм?
Такім аб’яднаўчым пачаткам сталі, з аднаго боку, супольнаснь палітычных і эканамічных інтарэсаў прадстаўнікоў розных зямель, а з другога — цярпімасць цэнтральнага кіравання да мясцовых парадкаў, якая забяспечвала зваротную лаяльнасць падданых. Для князёў і паноў беларускіх зямель палітычны лад Вялікага Княства Літоўскага быў бліжэйшы і прывабнейшы, чым парадкі Маскоўскага княства. У дзяржаве вялікага князя літоўскага праваслаўная эліта аўтаномных зямельанексаў імкнулася атрымаць (і не беспадстаўна) такія ж правы, як і паны каталіцкага веравызнання. Поспеху інтэграцыйнай палітыкі Ягайлавічаў не магло не спрыяць яе універсальнае правіла «старыны не рушым, навіны не ўводзім». Ста
128
V. Дзяржава і грамадства
рына — гэта мясцовыя сацыяльныя, прававыя і фінансавыя нормы, выпрацаваныя ў землях да іх уваходжання ў Вялікае Княства
Брама гарадскіх муроў Вільні ў канцы XVIIIcm. Малюнак Ф.Смуглевіча.
Літоўскае, гэта старыя звычаі і традыцыі. «...Обычай звечный, стародавный... п есть нх старнна», — адзначалася ў адной з грамат Жыгімонта II Аўгуста. Да з’яўлення Статутаў абавязак захоўваць старыну быў няпісаным законам, што аберагаў грамадскае жыццё і прававы лад земляўкняжанняў ад умяшанняў дзяржаўнай адміністрацыі. Такое шанаванне старыны дазволіла, напрыклад, Падняпроўскім ды Падзвінскім землям і воласцям стагоддзямі захоўваць сваю самабытнасць і адасобленасць. Старажытныя гарады з вечавой традыцыяй заставаліся там цэнтрамі даўніх воласцяў, a грамадскія сувязі і земскія карпарацыі характарызаваліся незвычайнай трываласцю. Вартае ўвагі тое, што і мясцовае насельніцтва, і вялікія князі часта апелявалі да парадкаў, заведзеных яшчэ Вітаўтам. «Нехай то будет по тому, как здавна бывало, за велнкого князя Внтовта», — паўтаралася часта ў гаспадарскіх граматах. Гаспадар не рэгуляваў і не санкцыяваў усё ўнутранае жыццё грамад
V.l. Тэрыторыя дзяржавы і становішча беларускіх зямель
129
ства, а толькі сцвярджаў сваю вярхоўную ўладу над «старыной» — мясцовым сацыяльным арганізмам, земствам. Цэнтральнае кіраванне ў такіх землях саступала па значэнні лакальнаму. Вялікі князь трымаў у сваіх руках толькі самыя важныя ўрадавыя функцыі, астатняе пакідаў мясцовым структурам. Мясцовая эліта дзяліла з вялікім князем рэальную ўладу — удзельнічала ў кіраванні сваёй зямлёй, так што падзел на вобласці ў Вялікім Княстве меў не толькі адміністрацыйнае, але і палітычнае значэнне.