Нарыс гісторыі Беларусі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 412с.
Мінск 2001
мяшчанах), у тым ліку серабшчыны і ардыншчыны, калі тыя накладаліся на ўсю дзяржаву.
Горадам кіраваў магістрат, які засядаў у ратушы і складаўся з двух інстытутаў—рады і лавы. Лава была органам войта як прадстаўніка ўладальніка горада, ім жа ўзначальвалася і займалася судовымі справамі па крымінальных справах мяшчан. У яе ўваходзілі прысяжныя лаўнікі. Рада ж з’яўлялася інстытутам грамадскага самакіравання ды разбіра
Герб Полацка. XVIcm.
ла маёмасныя і цывільныя справы мяшчан. Узначальвалі раду бурміст
ры, а ў яе склад уваходзілі радцы. Члены магістрата (апрача войта) абіраліся мяшчанамі на агульных выбарах. Войт жа прызначаўся
гаспадаром, хоць, напрыклад, у Оршы ў другой палове XVI ст., у
Мазыры і Нясвіжы мяшчане самі выбіралі і войта. Права выбіраць прадстаўніка на гэтую пасаду пазней багатыя мяшчане многіх гарадоў выкуплялі. У гарадах з канфесійна розным складам
насельніцтва раду ўтваралі на парытэтных пачатках: палову мес
146
V. Дзяржава і грамадства
цаў аддавалі праваслаўным, а палову — каталікам. Напрыклад, у прывілеі Вільні гаварылася, што «половнца тое рады н бурмнстров закону Рнмского, а половнца закону Грецкого, так яко ободвум законам право Магдебурское дано». Парытэтнасць прадстаўніцтва асноўных канфесій у магістратах прадугледжвалі таксама граматы, выдадзеныя Драгічыну (1498), Полацку (1498), Наваградку (1511) і іншым гарадам Беларусі. Аднак магдэбургскі прывілей Магілёву, у якім абсалютна дамінавала праваслаўнае насельніцтва, такога прынцыпу не ўводзіў.
Варта заўважыць, што з магдэбургскім прывілеем беларускія гарады не проста пераймалі новыя прынцыпы арганізацыі жыцця, але прыстасоўвалі іх да ўласных умоў і асаблівасцяў. Заходнееўрапейскія нормы магдэбургскага права дапаўняліся тут мясцовай традыцыяй, таму арганізацыі і функцыі органаў самакіравання ў розных гарадах Беларусі часта маглі значна розніцца. Некаторыя гарады і мястэчкі атрымалі не поўнае магдэбургскае права, а толькі некаторыя элементы самакіравання. Напрыклад, Сураж, Ула, Вяліж ды іншыя малыя гарады мелі толькі ўласны войтаўскі суд. У тых выпадках, якія недастаткова рэгламентаваліся нормамі нямецкага права, гараджане абапіраліся на ўласны вопыт самакіравання. Таму ў Полацку, Оршы, Слуцку, Крычаве, Віцебску і Мсціславе поруч з магістрацкімі органамі як элемент гарадскога самакіравання захоўваўся вядомы з вечавых часоў інстытут сотніка, а ў некаторых местах (напрыклад, у Слуцку і Слоніме) і ў XVI—XVII ст. апрача рады судовыя справы разбіраў даўні копны суд.
Хоць прававыя нормы магдэбургскага прывілея распаўсюджваліся на ўсіх аднолькава, мяшчанская супольнасць не была з’яднанай. Розніца ў рэальным становііпчы асноўных групаў насельніцтва магдэбургскага горада вынікала з іх маёмаснай няроўнасці. Багатая вышэйшая праслойка мяшчан, якая засяродзіла ў сваіх руках гарадскую ўладу, утварала патрыцыят. Складаючы толькі некалькі працэнтаў ад усіх гараджан, яны валодалі асноўнай доляй маёмасці. Большасць жа рамеснікаў і гандляроў адносілася да паспольства. Аднак гэтыя групы не былі замкнутымі ці ізаляванымі. Патрыцыят, напрыклад, папаўняўся мяшчанамі з паспольства, якія, узбагаціўшыся, пачыналі дамагацца ўлады. Гэтакімі ж пранікальнымі былі і межы паміж мяшчанамі ды сялянствам. За кошт сялян, якія ўцякалі ад прыгнёту ўладальнікаў, галоўным чынам і папаўнялася насельніцтва гарадоў. Як вядома з дакументаў, пад апекай полацкага магістрата шматкроць знаходзілі прыстанак «халопы ня
V.3. Грамадскія структуры
147
вольныя і рабы» вакольных земляў. Прыватнаўласных сялян часта пасяляў у горадзе і сам іх уладальнік.
Аддзяліўшы горад ад воласці, даўшы мяшчанам юрыдычныя
гарантыі прыватнай уласнасці, а галоўнае — юрыдычна—прававую самастойнасць, магдэбургскае права стварала спрыяльныя ўмовы для гаспадарчага развіцця горада і яго мяшчанскай супольнасці
(communitas civium). Сцвярджаючы свабоду асобы і культывуючы праваздольнасць мяшчан як стану, яно ўключала Беларусь у абшар
Грош ВКЛ1556 г. Рэверс.
еўрапейскай цывілізацыі, адным з самых важных феноменаў якой было гарадское самакіраванне. Так што рэцэпцыя нямецкага магдэбургскага права ў культурнацывілізацыйным плане ставіла беларускі горад упоравень з такімі гарадамі, як Прага, Вена ці Гамбург.
Сялянства да сярэдзіны XV ст. у абсалютнай большасці яшчэ асабіста не залежала ад землеўладальнікаў. Яно складалася ў асноўным з цяглых людзей, якія мелі дзялку зямлі ды выконвалі за яе
гаспадарчыя працы і плацілі аброк. На захадзе Беларусі за адзінку абкладання павіннасцямі бралася служба (звычайна два ці тры сялянскія дымы, аднак маглі быць службы і з большай колькасцю гаспадарак). У Падняпроўі і Падзвінні яшчэ існавалі воласці, насельніцтва якіх выконвала агульныя павіннасці. У гэтых землях да XVII ст. дамінавальнай формай гаспадаркі заставаліся промыслы, і сяляне адбывалі павіннасць данінай, а не цяглам. Сярод даннікаў былі бортнікі, баброўнікі, асочнікі, лаўцы, сакольнікі, руднікі, рыбаловы і г.д. За карыстанне ляснымі абшарамі падняпроўскія сяляне плацілі дзяржаве даніну бабрамі, куніцамі, мёдам і нават срэбрам.
У юрыдычным плане сярод сельскага насельніцтва адрозніваліся людзі пахожыя (свабодныя), непахожыя («отчычьр>,«людзі отчызные»), закупы (часова несвабодныя) і чэлядзь нявольная, парабкі (рабы). «Воляй» сялян было права вольнага пераходу да іншага гаспадара, калі павіннасці рабіліся надта цяжкімі. Землеўладальнікі ж імкнуліся пазбавіць іх такога права. Для гэтага яны выкарыстоўвалі прынцып даўнасці — працягласць пражывання падданых у
148
V. Дзяржава і грамадства
адным маёнтку. Сялян, якія на працягу доўгага часу жылі ў адным уладанні, пан называў «звечнымі», «айчыстымі» і не адпускаў са сваёй зямлі.
Працэс запрыгоньвання сялян беларускія гісторыкі прасочваюць па дакументах з сярэдзіны XV ст., хоць выказваюцца меркаванні, іпто з’яўленне гэтай формы пазаэканамічнага прымусу можна адносіць і да ранейшых часоў. Ужо ў прывілеі Казіміра Ягайлавіча 1447 г. пастанаўлялася, што «айчыстых» сялян нельга прымаць на гаспадарскія двары. Спачатку паступова была запрыгонена асноўная маса сялян у прыватнаўласніцкіх уладаннях Беларусі. У гаспадарскіх вотчынах яны яшчэ доўга маглі карыстацца правам пераходу, а ў Падняпроўскіх і Падзвінскіх воласцях запрыгоньванне актыві
Сяўба. 3 гравюры XVI cm.
завалася толькі пасля правядзення аграрнай рэформы ў часы Жыгімонта Аўгуста. Аднак , як лічыць даследчык гэтай праблемы Міхаіл Спірыдонаў, асноўная маса вольнага (пахожага) сялянства прыкладна ў сярэдзіне XVI ст. ужо была запрыгонена.
Існаваў яшчэ вышэйшы слой сельскага насельнінтва, які ўтваралі служылыя сяляне — слугі путныя, панцырныя, шчытныя, конныя. Яны мелі асабістую вольнасць, неслі ваенную службу, выконвалі розныя даручэнні ўладаў, але і ад цягла не вызваляліся, якое, праўда, было лягчэйшае, чым у простых сялян. Але гэтая катэгорыя сельскага насельніцтва была параўнальна малалікая. Звычайна з іх ліку папаўняліся шэрагі шляхты пасля спусташальных войнаў.
У цэлым да канца XVI ст. сфармаваўся адносна адзіны стан прыгонных, у які ўвайшлі былыя вольныя (пахожыя) сяляне і чэлядзь. Іх сацыяльны статус замацоўваўся юрыдычна, права на іх эксплуатацыю было аформлена заканадаўча. Так прыгон стаў галоўным сродкам прымусу сялян працаваць на паназемлеўладальніка.
V.3. Грамадскія структуры
149
V.4. Пачатак кадыфікацыі права
Першым вопытам увядзення пісьмовага права ў межах усёй літоўскабеларускай дзяржавы стаў так званы Судзебнік вялікага князя Казіміра — зборнік судовых нормаў. Ен складаўся з 25 артыкулаў аб пакараннях за крымінальныя злачынствы і павіннасцях на гаспадара. Зборнік быў уведзены Казімірам Ягайлавічам пасля ўзгаднення з панамірадаю ў 1468 г. Яго нормы генетычна ўзыходзілі як да «Рускай Праўды», так і да мясцовага звычаёвага (беларускага і літоўскага) права. Паколькі мовай Судзебніка была старабеларуская (на той перыяд канцылярская), то ў свой час польскі правазнавец Вацлаў Мацеёўскі назваў яго «беларускім Статутам».
Аднак у прававым плане землі Вялікага Княства Літоўскага заставаліся раз’яднанымі. Паралельна з прынятым Судзебнікам у земляханексах паранейшаму выкарыстоўваліся лакальныя судовыя нормы, яны кіраваліся сваімі юрыдычнымі правіламі. Патрэбы часу вымагалі агульнай прававой сістэмы для ўсіх станаў і зямель. Асаблівым стымулам для распрацоўкі агульнага кодэкса стала неабходнасць умацавання палітычнадзяржаўнай самастойнасці Вялікага Княства на фоне пастаяннага імкнення Польскага каралеўства цясней заціснуць вузлы уніі. Знаўца гісторыі права Юліуш Бардах звярнуў увагу таксама на патрэбу пераадолець унутраную раз’яднанасць зямель ВКЛ адзінай юрыдычнай сістэмай, якой і стаў Статут.
Упершыню думка аб намеры кадыфікаваць права афіцыйна прагучала ў гаспадарскім прывілеі Валынскай зямлі, у якім Аляксандр Казіміравіч абяцаў, што неўзабаве «всп землн нашн одного права держатн мают н одннм правом сужены будут подле Статуту». Гісторыкам аднак невядома, якія непасрэдныя захады прымаліся пасля гэтага. Канкрэтная просьба аб кадыфікацыі права ўпершыню прагучала на Віленскім сойме 1514 г., але праект Статута быў пададзены сойму толькі праз восем гадоў. Арганізатарам падрыхтоўкі кодэкса мог быць, на думку Станіслава Лазуткі, віленскі ваявода і канцлер ВКЛ Альбрэхт Гаштаўт. Пасля дапрацовак і рэдагавання (непасрэдна над тэкстам працавалі гаспадарскія сакратары і пісары Іван Гарнастай, Міхаіл Копаць, Іван Сапега, а таксама радныя паны) кодэкс атрымаў канчатковае зацвярджэнне на Віленскім сойме 1528/
150
V. Дзяржава і грамадства
Першая старонка Статута 1529 г. (СпісДзялыньскага).
29 г. На жаль, Першы Статут ВКЛ не быў выдадзены друкам. Звод законаў пашыраўся ў рукапісным выглядзе, таму і засталося некалькі рэдакцый яго тэксту. Хоць у пастанове 1522 г., калі ў Вільні функцыявала друкарня Францішка Скарыны, вялікі князь Жыгімонт I паабяцаў друк Статута, аднак абяцанне так і засталося нявыкананым, бо ўжо праз тры гады друкарня спыніла існаванне.
Так набыў афіцыйную сілу першы фундаментальны звод прававых нормаў (282 артыкулы, сістэматызаваныя ў 13 раздзелаў), агульны пісаны закон для тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Статут 1529 г. быў кодэксам усяго насельніцтва гэтай дзяржавы, а не толькі «класа феадалаў», як звычайна пісалася ў савецкай гістарыяграфіі. Выдаваўся ён, як сказана ва ўступе да кодэкса, «прелатом, князём, паном, шляхте н всему посполству н нх подданым, а тубылцом земль Велгікого Князства нашого Лнтовского которого бы колвек стадла н стану былн», г.зн. яго прававая моц распаўсюджвалася на ўсіх жыхароў Вялікага Княства (за выняткам мяшчан, якія кіраваліся нормамі магдэбургскага права).