• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі  Генадзь Сагановіч

    Нарыс гісторыі Беларусі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 412с.
    Мінск 2001
    249.37 МБ
    Асноўнай крыніцай для першай агульнадзяржаўнай кадыфікацыі было звычаёвае права «рускае» (г.зн. беларускае і ўкраінскае) ды літоўскае, перапрацаваныя нормы Рускай Праўды, што стагоддзямі прымяняліся на тэрыторыі Беларусі ды Украіны, заканадаўчыя акты вялікага князя (прывілеі), a
    таксама некаторыя нормы рымскага, элементы польскага, чэшскага і нямецкага права, у прыватнасці — славутага помніка прававой думкі сярэднявечнай Еўропы «Люстра саксаў».
    V.4. Пачатак кадыфікацыі права
    151
    Утрымліваючы добра распрацаваныя нормы дзяржаўнага, грамадскага, сямейнага, крымінальнага і працэсуальнага права, першы Статут замацоўваў палітычны і сацыяльны лад, дасягнуты на той час у развіоді Вялікага Княства. Яго тэрытарыяльную цэласнасць і палітычную самастойнасць гарантавалі спецыяльныя артыкулы. Дзяржавы «нн в чом не вменшнм», «от всякой легкостн н поннженна ... того панства стеречн будем», а ўладанні і ўрады будуць давацца толькі «прнрожоным н тубыльцом» Вялікага Княства, — абавязваўся гаспадар, падпісваючы Статут.
    Адлюстраваўшы выразны ўплыў эпохі Адраджэння, першы агульнадзяржаўны звод уводзіў шэраг перадавых па тым часе прававых нормаў. Варта згадаць прынцып персанальнай адказнасці за правапарушэнне, роўнасць усіх перад законам, прысягу службовых асобаў і асабліва абарону правоў жанчыны. Смяротная кара за згвалтаванне жанчыны была ўключана ў звод з прыкладу заходнееўрапейскіх кодэксаў. Узорам для ўвядзення забароны на збор мытных падаткаў і заснавання ўласных мытняў стала норма польскага права, якая, у сваю чаргу, паходзіла з нямецкага, і г.д. Праўда, Статут замацаваў прыярытэт князёў і паноў у палітычнай сістэме дзяржавы, і толькі ў наступнай яго рэдакцыі шляхце ўдалося сцвердзіць ролю свайго сойма.
    У галіне кадыфікацыі Статут 1529 г. выводзіў дзяржаву Ягайлавічаў на адно з перадавых месцаў у тагачаснай Еўропе. Адаптацыя антычных і сярэднявечных заходнееўрапейскіх узораў права яскрава сведчыла пра высокі ўзровень прававой культуры ў Вялікім Княстве Літоўскім. Дзякуючы Першаму, а потым Другому і Трэцяму Статутам Вялікае Княства Літоўскае ўвайшло ў кола дзяржаў, у якіх права стала важным элементам рэгулявання грамадскага і дзяржаўнага жыцця. 3 суседніх еўрапейскіх краін раней свае праекты кадыфікацыі прынялі толькі чэхі (1500) ды венгры (1514), але шэраг больш развітых дзяржаў яшчэ не мелі такога кодэкса, як у Вялікім Княстве. Напрыклад, суседняя Польшча, нягледзячы на спробы і праекты, не валодала ўласнай кадыфікацыяй, бо Статут Яна Ласкага 1506 г. быў толькі зборам правоў дзеючых, уключаў статуты Казіміра Вялікага, земскія прывілеі і інш.
    Статут Вялікага Княства Літоўскага з’яўляецца не толькі выдатным творам юрыдычнай думкі, але і найважнейшым помнікам
    152
    V. Дзяржава і грамадства
    старабеларускай мовы. Яго слоўны запас узбагачаны юрыдычнай тэрміналогіяй, створанай на аснове беларускіх і ўкраінскіх дыялектаў, або непасрэднымі запазычаннямі з лацінскай, польскай і нямецкай моў. Па разнастайнасці лексікі са Статутам наўрад ці могуць параўнацца іншыя тагачасныя помнікі справавога пісьменства той эпохі.
    УІ.Рэлігія і культура
    VI. 1. Талеранцыя.
    Стан праваслаўнай царквы
    На тэрыторыі Беларусі з XIV ст. надзіва мірна ладзілі між сабою прадстаўнікі розных веравызнанняў — праваслаўя, каталіцтва, мусульманства і іудзейства. Верацярпімасць, узведзеная Гедымінам у ранг дзяржаўнай палітыкі, стала асновай балтаславянскага грамадскага саюзу і важнай умовай поспеху аб’яднаўчай праграмы вялікіх князёў літоўскіх. Адыход ад традыцыі талерантнасці, звязаны з прыняццем Літвою заходняга хрысціянства ды яе імкненнем уберагчыся яд рутэнізацыі, быў часовай зменай гэтай палітыкі. Рэлігійная нецярпімасць дзяржаўнай улады Вялікага Княства, галоўныя прынцыпы якой утрымліваліся ў прывілеях 1387 і 1413 г., пасля Вітаўта не вытрымала выпрабавання жыццём. 3 укняжаннем Свідрыгайлы праваслаўныя князі і паны адразу ўзняліся на важныя дзяржаўныя пасады, і хоць той хутка страціў уладу, з імі ўжо нельга было не лічыцца. Троцкі прывілей 1434 г. азначаў пераход да больш рэалістычнай канфесійнай палітыкі, і згаданыя абмежаванні па канфесійнай прыналежнасці ператвараліся ў анахранізм.
    Дыскрымінацыя праваслаўных падданых, якая выяўлялася ў іх недапусканні да найвышэйшых урадаў, сама па сабе была не пера
    154
    VI. Рэлігія і культура
    следам, а стрымліваннем праваслаўя. Афіцыйнае стаўленне вялікіх князёў да праваслаўнай царквы заўсёды характарызавалася лаяльнасцю. Нават дэспатычны Вітаўт, загадваючы ў 1392 г. хрысціць у лацінскі абрад яшчэ неахрышчаных літоўцаў, распарадзіўся даваць русінам волю выбару, а ў грамаце аб прызначэнні мітрапалітам Рыгора Цамблака падкрэсліў, што зусім не хоча, каб у яго княстве грэцкая вера «змяншалася ці гінула, і цэрквы... ў заняпад прыходзілі», ды што рупіцца толькі аб парадку і ладзе ў праваслаўнай царкве.
    Праўда, ствараючы ўласную царкоўную ерархію, вялікі князь Вітаўт пайшоў на ўмяшанне ва ўнутраныя справы царквы, і абранне мітрапаліта на саборы ў Наваградку (1416) стала першым прыкладам узвядзення ўладыкі пры ўдзеле свецкіх асоб. Крок гэты быў прадыктаваны неабходнасцю пазбавіцца ўсялякай залежнасці ад мітрапалітальнага цэнтра ў Маскве. У палітычным плане падпарадкаванне праваслаўнага насельніцтва Вялікага Княства мітрапаліту, які рэзідаваў у Маскве, было некарысным для Вільні. Вырашэннем гэтай праблемы магла стаць аўтакефалія грэцкай царквы ў Вялікім Княстве або яе унія з Рымам. Канстанцінопальскія патрыярхі звычайна працівіліся падзелу адзінай Рускай мітраполіі, бо праз аднаго мітрапаліта было прасцей трымаць яе пад кантролем, таму спадзяванні ўскладваліся на унію.
    У XV ст. ідэя царкоўнай уніі набыла ў колах як свецкай, так і духоўнай эліты беларускаўкраінскіх зямель дастаткова шырокую папулярнасць. Яе прыхільнікамі былі амаль усе мітрапаліты, што абіраліся як кандыдаты ад Вялікага Княства Літоўскага. I калі ў ліпені 1439 г. Фларэнційскі
    сабор прыняў рашэнне пра аб’яднанне ўсходняй і заходняй цэркваў, гістарычную булу падпісаў прызнаны кардыналам мітрапаліт кіеўскі і ўсёй Русі Ісідар (1436—1458). Вяртаючыся з сусветнага царкоўнага форуму да свайго епіскапства, ён затрымаўся ў Поль
    VI. 1. Талеранцыя. Стан праваслаўнай царквы
    155
    скім Каралеўстве, з Кракава праз Галіцкую зямлю паехаў у Берасце, адтуль у Вільню, а потым — у Кіеў і Смаленск, паўсюль распаўсюджваючы спісы саборнага рашэння пра унію. Аб’яднанне цэркваў прадугледжвала роўнасць заходняга і ўсходняга абрадаў, што азначала канец схізме. Цэрквы Ўсходняй Еўропы заклікаліся «прыняць гэтую найсвяцейшую унію з вялікай духоўнаю радасцю».
    На землях Беларусі і Ўкраіны ні праваслаўныя князі, ні духавенства, ні паства не выявілі ніякіх пярэчанняў пастанове Фларэнційскага сабора. Толькі віленскі каталіцкі біскуп сустрэў яе непрыязна. Затое ў Маскве, куды мітрапаліт прыехаў вясною 1441 г., пасля першай жа службы яго абвясцілі «латннскнм прелестннком» ды ерэтыком, унію катэгарычна адхілілі, а самога Ісідара зняволілі і асудзілі саборам епіскапаў (з няволі мітрапаліту пашчасціла ўцячы, і ён яшчэ год жыў на землях Беларусі і Ўкраіны, а потым дабраўся да Італіі). Так і не прызнаўшы уніі, у 1448 г. у Маскве без блаславення канстанцінопальскага патрыярха замест Ісідара мітрапалітам абралі разанскага епіскапа Іону (1448—1461). Гэта азначала ўсталяванне маскоўскай самастойнасці, заснаванне яе аўтакефальнай мітраполіі. Так, амаль праз паўтара стагодцзя супрацьборства паміж Масквой і Вільняй, дайшло да незваротнага падзелу мітраполіі «ўсёй Русі». Калі ў 1451 г. Казімір Ягайлавіч прызнаў Іону мітрапалітам «кіеўскім і ўсёй Русі», праваслаўныя епархіі Беларусі і Ўкраіны зноў перайшлі ў падпарадкаванне мітрапаліта, які рэзідаваў у Маскве. Аднак у 1458 г. па рашэнні папы Пія II (1458—1464) і пры згодзе канстанцінопальскага патрыярха Ісідара II (1456—1462) кіраўніком «мітраполіі Кіева і ўсёй Русі» быў прызначаны Грыгор Балгарын (1458—1472) — вучоны балгарскі манах, вучань і паслядоўнік Ісідара, а яго сядзіба пераносілася ў Вільню. Яшчэ праз тры гады аўтакефальная мітраполія стала называцца мітраполіяй «Маскоўскай і ўсёй Русі», а назва «Кіеўская» засталася для старой мітраполі, да якой належалі землі Беларусі і Ўкраіны. Мітрапаліту кіеўскаму тады падпарадкоўваліся епархіі Полацкая, Тураўская, Смаленская, Бранская, Пярэмышльская, Луцкая, Уладзімірская, Холмская і Галіцкая.
    Пасля падзелу большасць епіскапаў прызнала вяршэнства мітрапалітауніята, толькі чарнігаўскі і бранскі ўцяклі да Масквы. Рымскі папа абавязаў Казіміра Ягайлавіча не дапускаць да беларускаўкраінскіх епархій мітрапаліта Іону як «аблуднага канстанцінопальскага патрыярха, прызначанага правіцелем туркаў», а сабор праваслаўных епіскапаў у Маскве, са свайго боку, пракляў Фларэнційскую унію і самога Грыгора Балгары
    156
    VI. Рэлігія і культура
    на. Маскоўскі мітрапаліт Іона выкарыстоўваў кожную магчымасць, каб схіліць епіскапаў Беларусі і Ўкраіны на свой бок, у пасланнях да іх ды свецкіх вяльмож заклікаў трымацца праваслаўя. Нягледзячы на гэта, на беларускіх землях пастанова Фларэнційскага сабора прызнавалася яшчэ доўга, фактычна да пачатку XVI ст. У гады княжання Казіміра Ягайлавіча папулярнасць ідэі царкоўнай уніі спрыяла бесканфліктнасці міжканфесійных адносін у Вялікім Княстве Літоўскім. Толькі рымскія папы як быццам перасталі верыць у поспех пастановы Фларэнційскага сабора на беларускаўкраінскіх землях.
    Абраны мітрапалітам у 1475 г. смаленскі епіскап Місаіл (1475— 1480) (пачынаючы з яго мітрапалітамі былі, як правіла, не грэкі, a мясцовыя ўладыкі) таксама прапагандаваў ідэю царкоўнай уніі. 3 яго ініцыятывы ў 1476 г. у Рым пісьмова звярнуліся прадстаўнікі Кіеўскай мітраполіі і свецкай эліты Беларусі і Ўкраіны. Апрача самога мітрапаліта і архімандрытаў галоўных манастыроў ліст падпісалі 13 праваслаўных князёў і паноў, сярод якіх былі, у прыватнасці, старшы полацкі баярын Астафі Корсак, а таксама князь Міхаіл Алелькавіч. У сваім пасланні яны пісалі пра «адсутнасць разыходжанняў паміж грэкамі і лацінянамі ў адносінах да Хрыста» і, прызнаючы папскае верхавенства над Кіевам, выказвалі жаданне падпарадкавацца Апостальскай сталіцы ды прасілі папу прыслаць у Кіеў сваіх прадстаўнікоў. Гэтае пасланне, пакінутае Рымам без адказу, яскрава сведчыць, што аб’яднанне цэркваў падтрымлівалася і ў асяроддзі праваслаўнай свецкай арыстакратыі, так што нельга сцвярджаць, быццам да уніі вялі адно дзяржаўныя ўлады і толькі насільна. У гэтай сувязі дакумент аказаўся настолькі важны, што ўжо пасля першай публікацыі тэксту ліста уніяцкім мітрапалітам Іпаціем Пацеем (1605) яго аўтэнтычнасць аспрэчылі праваслаўныя палемісты, і амаль да нашага часу многія даследчыкі сцвярджалі, быццам гэта фальсіфікацыя канца XVI — пачатку XVII ст. Сапраўднасць паслання была даказана гісторыкамі толькі ў 1990х г. дзякуючы знаходкам яго копій з пачатку XVI ст.