• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі  Генадзь Сагановіч

    Нарыс гісторыі Беларусі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 412с.
    Мінск 2001
    249.37 МБ
    VI.2. На скрыжаванні культурных традыцый
    173
    вызначаны, а хутчэй надканфесійны, за што пазней яго крытыкавалі прадстаўнікі як праваслаўнага, так і каталіцкага лагераў. Прыклад ягонага культурнага сінтэзу — гэта унікальная з’ява, характэрная для вытокаў новых усходнеславянскіх літаратур. У беларускай культуры яго зварот да мовы свайго народа, гуманізм і патрыятызм выявілі найважнейшыя рысы еўрапейскага Адраджэння. Тагачасная беларуская мова ўзнята Францішкам Скарынам на той жа ўзровень, на якім былі класічныя старажытныя мовы — мовы арыгіналаў і першасных перакладаў Бібліі, а беларуская культура ўзведзена
    Друкаванне кніг у Чэхіі. Гравюра XVI cm.
    да агульнаеўрапейскіх вяршыняў. У гэтай сувязі варта заўважыць, што феномен Скарыны ўзнік не на пустым месцы: яго кнігавыдавецкая дзейнасць карысталася падтрымкай адукаваных мяшчан Вільні і Полацка, а надрукаваныя ім кнігі мелі падрыхтаванага спажыўца, прадстаўленага таксама пераважна жыхарамі гарадоў.
    Пасля Скарыны кнігадрукаванне ў Беларусі аднавілася ў 1550— 60х г. і было ўжо пастаянным. Пад уплывам Рэфармацыі за кароткі тэрмін з’явіліся друкарні ў Берасці (1553), Нясвіжы (1560), Заблудаве (1569), Лоску (1572), маёнтку Цяпіна пад Лепелем (у 1570х), а таксама шэраг друкарскіх варштатаў у Вільні (1574), якая стала сапраўдным цэнтрам славянскага кнігадруку. Адной з найбуйнейшых у дзяржаве і першых у сталіцы была друкарня братоў Мамонічаў. Яна існавала прыкладна 50 гадоў, пры гэтым да 1596 г. друкавала літаратуру толькі кірыліцай, ітройчы(у 1576,158611593 г.) атрымлівала прывілей вялікага князя на права выдаваць царкоўнарэлігійную і свецкую літаратуру, у тым ліку Статут 1588 г. Беларускія кніжныя выданні таго часу карысталіся попытам у суседніх краінах. У прыватнасці, кнігі з друкарні Мамонічаў паступалі на маскоўскі рынак.
    174
    VI. Рэлігія і культура
    3 заснаваннем кнігадрукавання хутка ўзрастала роля кнігі як важнага фактара культурнага жыцця. У другой палове XVI ст. у Беларусі ўжо існаваў грамадскі попыт на друкаваную кнігу, склаўся своеасаблівы кніжны рынак. Фармаваліся буйныя бібліятэкі — як царкоўнаманастырскія (найбольшыя ў Полацкай Сафіі і ў найбуй
    Рыгор Хадкевіч, вялікі гетманлітоўскі (1566—1572).
    нейшым кнігапісным цэнтры Супраслі), гэтак і прыватныя, свецкія. Напрыклад, кнігазборы князёў Алелькавічаў, паноў Радзівілаў, Хадкевічаў, Сапегаў, Зяновічаў, віленскіх купцоў Мамонічаў налічвалі па некалькі тысяч тамоў. У фондах бібліятэк Хадкевічаў, Заслаўскіх і Слуцкіх працаваў Мацей Стрыйкоўскі. Сярод друкаванай літаратуры ў дзяржаве тады яшчэ цалкам дамінавала кірылічная кніга. Карысталіся ёю не толькі «русіны», але і адукаваныя колы літоўскага паходжання. Напрыклад, прыватная бібліятэка канцлера Альбрэхта Гаштаўта на адну траціну складалася з кніг «рускіх».
    На мяжы XV — XVI ст. но
    выя тэндэнцыі выявіліся і ў развіцці асноўных формаў мясцовага дойлідства, у фармаванні гарадской забудовы. Асабліваспю Беларусі стала тое, што рэнесансавыя рысы мураванай архітэктуры да пачатку XVII ст. спалучаліся тут са старымі элементамі готыкі. Сілуэт беларускага горада ўсё больш вызначалі высокія вежы і стромкія дахі. Многія праваслаўныя храмы ў XVI ст. будаваліся таксама пад гатычны стыль. Пры гэтым яны мелі настолькі адметныя рысы, што шэраг помнікаў можна вылучыць у асобную групу беларускай готыкі. Такімі храмамі з’яўляліся цытадэльныя цэрквы з абарончымі вежамі па кутах у Малым Мажэйкаве, Сынкавічах ды Супраслі. У гэты час на тэрыторыі Беларусі цэрквы істотна адрозніваліся ад архітэктурных канонаў, характэрных для Маскоўскай Русі — цыбулепадобнай галоўкі ды чатырохскатнага даху. Прыкладам, гравюра Міхаіла Цюндта 1568 г. сведчыць, што ў Горадні такіх абрысаў не мела
    VI.2. На скрыжаванні культурных традыцый
    175
    ніводная царква. Асноўнай формай храмаў тут быў падоўжаны чатырохкутнік, як у касцёлаў, і двухскатны дах, a над уваходам звычайна ўзвышалася вежка з невялікім прадаўгаватым купалам. Гэтыя ж рысы характарызавалі тады і драўляныя цэрквы, якія будаваліся ў вёсках.
    Трапіўшы ў сферу цывілізацыйных уплываў каталіцкай Еўропы, Беларусь стала рэгіёнам грэкалацінскага культурнага сінтэзу. Разам з Украінай яна з XVI ст. выконвала ролю <<перадатчыцрр> заходніх культурных уздзеянняў на Маскоўскую Русь, якая не зведала Адраджэння ў агульнаеўрапейскім сэнсе. У выніку
    Абарончы храм у Супраслі.
    Малюнак В. Гразнова. Другая палова XIXcm.
    гэтых уплываў, як адзначыў польскі гісторык культуры Станіслаў Кот,
    ужо праз стагодцзе памежныя слупы заходнееўрапейскай культуры можна было ставіць на Дняпры і Дзвіне, бо тыя ж ідэі і каштоўнасці, якімі жыў Парыж і Рым, сягалі цяперусходніхмежаўБеларусі.
    VI.	3. Фармаванне беларускага народа
    Этнічная супольнасць беларусаў фармавалася ў складаных, неспрыяльных для кансалідацыі ўмовах малацэнтралізаванай поліэтнічнай і поліканфесійнай дзяржавы. Як лічыць шэраг вучоных, матэрыялы археалогіі, антрапалогіі, этнаграфіі і лінгвістыкі сведчаць, што працэс выдзялення беларусаў з усходнеславянскага
    176
    VI. Рэлігія і культура
    этнічнага комплексу пачаўся яшчэ да ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага. Пры гэтым важную ролю ў этнагенэзе беларусаў выканаў этнамоўны субстрат — мясцовае балцкае насельніцтва, завяршэнне славянізацыі якога ў асноўным і супала са з’яўленнем першых прыкметаў асобнай моўнаэтнічнай супольнасці, што стала беларускім народам.
    Археалагічнымі помнікамі славянізаваных балтаў сталі курганы з пахаваннямі, арыентаванымі на ўсход — паводле балцкай традыцыі (бо славяне хавалі нябожчыкаў галавой на захад). У межах рассялення старажытных балтаў, у Верхнім Падняпроўі і Падзвінні, склаўся і асаблівы антрапалагічны тып людзей, адрозны ад антрапалагічных характарыстык продкаў вялікарусаў і ўкраінцаў. Да X — XIII ст. сягаюць вытокі многіх агульных для літоўцаў і беларусаў рытуалаў, культаў, казачных сюжэтаў, паралеляў у традыцыйнай матэрыяльнай культуры ды шмат іншага.
    Важным паказальнікам характару этнічных працэсаў на тэрыторыі Беларусі эпохі ранняга Сярэднявечча стала з’яўленне моўных асаблівасцяў мясцовага насельніцтва. Спецыялісты фіксуюць іх у помніках мясцовага пісьменства прынамсі з XIII ст. Напрыклад, на берасцяной грамаце канца XIII ст., знойдзенай у Віцебску,
    Панарама Вільні. Фрагмент гравюры Т. Макоўскага. Пачатак XVIIcm. зафіксавана выразнае цоканне, характэрнае для віцебскасмаленскага крывіцкага рэгіёна. Уласцівыя беларускай мове аканне, яканне, дзеканне, цвёрдае «р» і іншыя спецыфічныя рысы заўважаны ў тэксце дамовы Смаленска, Віцебска і Полацка з Рыгай і Гоцкім бе
    VI. 3. Фармаванне беларускага народа
    177
    рагам (1229 г.), у шматлікіх полацкіх граматах XIII—XV ст. ды іншых старабеларускіх помніках пісьменства.
    Мовазнаўцы лічаць, што ў перыяд з XIII да XVI ст. з’явіліся практычна ўсе асноўныя фанетычныя і марфалагічныя асаблівасці старабеларускай мовы, гэта значыць, яна ў асноўным сфармавалася. Відаць, і адасабленне «прабеларускіх» дыялектнаэтнаграфічных групаў усходнеславянскага насельніцтва (дзякуючы розніцы субстратных асноў) пачалося не пазней чым у XIII ст. (галоўным чынам у басейнах Верхняга Падняпроўя, Панямоння, Віцебска— Полацкага Падзвіння).
    Уваходжанне беларускіх зямель у склад Вялікага Княства Літоўскага было бясспрэчна важным для іх этнічнай кансалідацыі. Аднак, хоць на ранніх этапах этнагенэзу палітычнаму фактару належыць першаступенная роля, значэнне дзяржавы ў фармаванні беларусаў не варта перабольшваць, тым больш адводзіць ёй ключавую ролю. Як ужо адзначалася вышэй, многія этнічныя прыкметы беларусаў выявіліся задоўга да ўтварэння Вялікага Княства, а межы іх рассялення цягам стагоддзяў ніяк не супадалі з палітычнымі межамі гэтай дзяржавы. Як на ўсходзе паміж беларусамі і вялікарусамі пралягала шырокая зона пераходных гаворак, так і на поўдні, уздоўж Прыпяці, таксама цягнулася зона змешаных гаворак, якія парознаму сумяшчалі беларускія і ўкраінскія дыялектныя асаблівасці. Пры гэтым да XIV ст. на раёны Турава—Пінскай зямлі больш распаўсюджваліся нормы кіеўскіх гаворак.
    Галоўным сведчаннем існавання этнічнага аб’яднання і паказальнікам узроўню кансалідацыі народа ў навуцы ўважаецца этнічная самасвядомасць, а таксама эндаэтнонім (саманазва) як знешняя форма яе праяўлення. Але свядомасць народных масаў кожнага традыцыйнага грамадства вызначаецца мноствам лакальных і канфесійных сувязяў, тэрытарыяльнаэтнаграфічным рэгіяналізмам. Насельніцтва Беларусі ў Сярэднявеччы складалася з зямляцкіх аб’яднанняў, якія называліся па галоўным горадзе зямлі — «палачане», «віцябляне», «магілёўцы», «случане» і г.д. Пасля ўваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ на іх пашыралася агульная назва — «Літва». Праўда, у пісьмовых крыніцах XIV—XVI ст., як і раней, ужываліся тыя ж зямляцкія назвы («палачане», «віцябляне» і г.д.), якія аб’ядноўвалі жыхароў горада і зямлі незалежна ад веравызнання і этнічнага паходжання. Устойліваму выкарыстанню такіх тэрытарыяльных азначэнняў спрыяла слабая цэнтралізаванасць дзяржавы і аўтаномнае становішча яе земляў.
    178
    VI. Рэлігія і культура
    У Вялікім Княстве Літоўскім асноўнымі формамі самаазначэння насельніцтва Беларусі доўгі час былі дзве назвы — «Русь» і «Літва». Абедзьве яны мала адпавядалі падзелу жыхароў як па
    Горадня. Фрагмент гравюры XVIcm.
    этнічнай, так і па канфесійнай ці моўнай прыкмеце. Ужо ў XIV—XV ст. Літвою называлі не толькі этнічна літоўскія землі, але і некаторыя землі Беларусі, найперш каланізаванае яшчэ ў XI—XII ст. усходнімі славянамі Верхняе Панямонне (Чорную Русь), заходнюю частку Меншчыны ды Браслаўшчыну. У «Спісе рускіх гарадоў», складзеным у канцы XIV — пачатку XV ст., «літоўскімі» гарадамі названы не толькі населеныя пункты Заходняй Беларусі, але таксама Слуцк, Клецк, Друцк, Лукомль, Орша, Барысаў, Менск, Полацк, Віцебск, Крычаў і інш. — практычна ўсе гарады Беларусі, якія знаходзіліся пад уладай вялікага князя літоўскага.
    «Русь» лакалізавалася толькі на невялікай частцы тэрыторыі Вялікага Княства, заселенай беларусамі. Межы «Літвы» і «Русі» былі не столькі этнічнаканфесійныя, колькі тэрытарыяльнапалітычныя. Як далёка не кожны русін (беларус) у гэтай дзяржаве мусіў абавязкова быць праваслаўным, так і не ўсе літоўцы з’яўляліся каталікамі. Напрыклад, паводле сведчанняў канцылярыі Нямецкага ордэна, у 1409 г. на аднаго літоўца, які прыняў каталіцызм, прыходзілася яшчэ сотня яго праваслаўных суродзічаў. Шлях бела