• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі  Генадзь Сагановіч

    Нарыс гісторыі Беларусі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 412с.
    Мінск 2001
    249.37 МБ
    Пячатка князя Юрыя Юр’евіча Алелькавіча (1584).
    латыфундыі слуцкага князя Алелькавіча, князёў Гальшанскіх, паноў Гаштаўтаў ды Радзівілаў. Асновы гэтых латыфундый закладаліся яшчэ пры Вітаўту. Нават Віленскае біскупства атрымала дзве трэці сваіх ўладанняў у Беларусі.
    Што да сярэдніх і дробных землеўладальнікаў, дык тут прапорцыі выглядалі інакш. У гэтай групе ў межах Беларусі абсалютную большасць складала шляхта беларускага паходжання. Пры гэтым у заходніх паветах удзельная вага беларускай шляхты часам змяншалася на карысць літоўскай (ад 76 і 86% у Гарадзен
    скім і Ваўкавыскім паветах да 56 і 61 у Лідскім і Ашмянскім), а ў цэнтры краю, у Падзвінні і Падняпроўі, наадварот, іншаэтнічны элемент сярод шляхты не перавышаў і 5%. Агулам па Беларусі амаль 80%сярэдняй і дробнай шляхты ў сярэдзіне XVI ст. мелімясцовае
    паходжанне.
    Менавіта структура буйнога землеўладання ў дзяржаве прадвызначала этнічны склад гаспадарскай рады. Паколькі паны літоўскага паходжання ўтваралі аснову арыстакратыі, то яны ж дамінавалі і ў гаспадарскай радзе, бо толькі буйным землеўладальнікам даваліся вышэйшыя дзяржаўныя ўрады (дзяржаўная дзейнасць патрабавала растраты ўласных сродкаў, і малазаможны чалавек проста не мог ёю займацца). Тым не менш, і ўдзел арыстакратыі беларускага паходжання ў гаспадарскай радзе быў даволі значны.
    За перыяд з паловы XV да сярэдзіны XVI ст. на вышэйшыя дзяржаўныя пасады Вялікага Княства Літоўскага зафіксавана 90 прызначэнняў. 3 гэтай колькасці 16 разоў іх атрымлівалі магнаты беларускага паходжання, сярод якіх 14 праваслаўных і 2 каталікі — Глябовічы, Ільінічы, Сапегі, Зяноўевічы, Храбтовічы, Багавіцінавічы, Вяжэвічы, князі Друцкія, Пуцяцічы і Адзінцэвічы, Пецькевічы, Грамыкі, Стратовічы, Саламярэцкія, Копаці і Солтаны (апошнія паходзілі з татарскага роду). Праўда, нават разам з
    VII.2. Беларускі элемент «палітычнага народа»
    187
    украінскімі магнатамі (7 праваслаўных і 1 каталік) і 11 землеўладальнікамі, паходжанне якіх дакладна не вызначана, яны не складалі і паловы ўраднікаў, што на працягу стагоддзя ўваходзілі ў гаспадарскую раду. Большую палову вышэйшых дзяржаўных пасадаў трымалі ў сваіх руках літоўцы.
    На сярэдзіну XVI ст. гэтыя суадносіны мала, але ўсё ж змяніліся на карысць Русі: беларускім і ўкраінскім магнатам належала прыкладна дзве траціны месцаў у радзе паноў. Так што палітычнае значэнне беларускай грамадскай эліты на працягу XV—XVI ст. паступова ўзрастала. Беларускія прадстаўнікі палітыч
    Герб Жыгімонта Аўгуста (1560).
    нага народа хутка зліваліся з літоўскай арыстакратыяй і ўспрымалі Вялікае Княства Літоўскае як сваю дзяржаву. Выхадцы з даўніх праваслаўных родаў усё часцей пераходзілі ў каталіцтва, называлі сябе ліцвінамі (у палітычным сэнсе). У XVI ст. для іх стала звычайным падпісваць акты дзяржаўнага значэння ад імя «nationis Lithwaniae», хоць яны ні мовы літоўскай не ведалі, ні да культуры ўласна літоўскай не належалі. Яскравым прыкладам такіх «ліцвінскіх» родаў можна лічыць Сапегаў, Глябовічаў, Ільінічаў, Солтанаў, Хадкевічаў, Палубінскіх ды сем’і іншых паноў беларускаўкраінскага паходжання.
    VIL2. Рэформы і ўзвышэнне шляхты
    Палітычная сістэма Вялікага Княства Літоўскага ў першай палове XVI ст. яшчэ мала адрознівалася ад дзяржаўнага ладу Маскоўскай дзяржавы. Рэальнае становішча шляхты тут было непадобнае да той праўнай сітуацыі, у якой знаходзілася рыцарства Кароны Польскай. На землях Літвы і Беларусі сацыяльнае і эканамічнае жыццё кантралявала нешырокае кола вялікіх паноў, якія валодалі вялізнымі латыфундыямі і трымалі ў сваіх руках галоўныя дзяржаўныя ўрады. Засілле алігархаў у Вялікім Княстве
    188
    VII. Шляхецкая дэмакратызацыя
    асабліва выразна выявілася ў 1530х г., калі склаўся так званы «трыумвірат» і ў дзяржаве салідарна панавалі найбуйнейшыя літоўскія магнаты — Юры і Ян Радзівілы (адпаведна віленскі кашталян і жамойцкі стараста) разам з віленскім ваяводам і
    канцлерам Альбрэхтам Гаштаўтам. «Усё прыбралі да рук гэтыя тры, а з імі — ім адданыя. Бязлітаснае тыранства чьшяць яны над іншымі. Крык і енкі далятаюць да нябёсаў, справядлівасць загінула», — пісаў пра ўсяўладдзе паноў у Літве сучаснік.
    Інакш было ў суседняй Кароне, дзе яшчэ ў канцы XV — першай палове XVI ст. шляхта дамаглася дэмакратызацыі дзяржаўнага ладу
    Юры Радзівіл, званы “Геркулесам літоўскім” (1480—1541).
    і ўмацавала свае пазіцыі. Ужо ў акце Мельніцкага сойма 1501 г., які кіраваўся ідэяй публічнага дабра і суверэннасці права, была абмежавана судовая ўлада караля, яго прэрагатыва прызначаць ураднікаў, і манарх абавязваўся кіраваць з радай сенатараў. 3 паслоў шляхецкіх соймікаў утварылася пасольская палата (ізба) кароннага сойма, а канстытуцыя Nihil novi (1505) узаконіла яе ролю: згода паслоў шляхты стала абавязковай умовай ухвалення кожнай новай пастановы. Сойм 1504 г. забараніў раздаваць панам ва ўладанне дзяржаўныя землі. У 1520х г. сярэдняя шляхта
    Кароны ўключылася ў так званы экзекуцыйны рух, што ставіў на мэце поўную рэалізацыю (спаўненне, экзекуцыю) прынятых пастаноў. Сярод галоўных пастулатаў руху было ўраўнанне правоў і абавязкаў заможных родаў з усім рыцарствам, забарона займаць больш за адзін дзяржаўны ўрад, вяртанне магнатамі раздадзеных каралём уладанняў (каралеўшчын), адміністрацыйная, судовая і
    вайсковая рэформы, змена падатковай сістэмы ды іншыя пераўтварэнні, якія падрывалі аснову магутнасці вялікіх паноў ды
    VII.2. Рэформы іўзвышэнне шляхты
    189
    забяспечвалі справядлівы, дэмакратычны лад.
    Дасягненні кароннага рыцарства сталі добрым прыкладам для шляхты ВКЛ. Атрымаўшы палітычны вопыт дзякуючы ўдзелу ў працы соймаў, яна актывізавалася і ў 1540х г. таксама ўключалася ў рух за свае правы. Калі за колькі гадоў да таго паслы яшчэ сціпла прасілі гаспадара, каб той кіраваў дзяржавай у згодзе з панамірадаю, дык пачынаючы з Берасцейскага сойма 1544 г., на якім Жыгімонт Стары перадаваў уладу свайму сыну Жыгімонту Аўгусту, шляхта арганізавана перайшла ў наступ.
    ЖыгімонтАўгуст.	Найчасцей шляхта прасіла
    Медзярьіт невядомага мастака. на соймах вызвалення ад падаткаў, змяншэння судовых і канцылярскіх пошлін, стварэння агульнага выбарнага суда (каб пазбавіць арыстакратыю судовага імунітэту), прыцягнення да земскай службы духавенства і мяшчан, а нават і самога вялікага князя. Яе пастаянныя просьбы складалі цэлую праграму, у якой апрача сацыяльных прывілеяў ставілася і чыста палітычная мэта — пераразмеркаванне рэальнай улады ў Вялікім Княстве на карысць усяго «палітычнага народа». Узорам для пераймання і наследавання былі шляхецкія вольнасці Кароны. Польскі вопыт шляхцічы пазнавалі пад час навучання ў Кракаўскім універсітэце, удзелу ў каронных соймах, праз знаёмства з новымі кнігамі і г.д. Важным пасярэднікам перадачы ідэалаў дэмакратызацыі на Беларусь і Літву выступала Падляшша, землі якога, перададзеныя калісь Ягайлам мазавецкаму князю Янушу, а ў XV ст. вернутыя ў склад Вялікага Княства, здаўна карысталіся польскім правам (Драгічынская і Мельніцкая — яшчэ з часоў Аляксандра, а Бельская — з 1547 г.). Менавіта на прыклад Падляшша спасылалася беларускалітоўскае рыцарства, калі прасіла ўвесці інстытут шля
    хецкага суда.
    190
    VII. Шляхецкая дэмакратызацыя
    Іван IVЖахлівы, вялікі князь (з 1533) і цар маскоўскі (154 7—1584).
    Як помнім, хоць сойм Вялікага Княства фармальна ўжо меў заканадаўчыя функцыі, ён уяўляў з сябе хутчэй пашыраны склад гаспадарскай рады, чым орган рэпрэзентацыі “палітычнага народа”, бо, згодна з I Статутам, галоўная роля ў ім належала панам. Таму адной з прынцыповых задач шляхты стала дамаганне абавязковага ўдзелу сваіх паслоў у заканадаўстве, для чаго трэба было дапрацаваць Статут. Упершыню просьба шляхты аб «паправе Статута» прагучала ў 1544 г. на Берасцейскім сойме. Жыгімонт Стары прызнаў просьбу слушнай і распарадзіўся стварыць камісію, якая б ужо на наступны сойм вынесла свае прапановы. Аднак кадыфікацыйныя працы доўга не пачыналіся. Яшчэ і ў 1551 г. на Віленскім вальным сойме станы зноў прасілі, «абы Статут права посполнтого земского был поправлен а выдрукован». Тады для гэтай працы была створана спецыяльная камісія з 10 асобаў — пароўну «яко з латннского, так н греческого закону». Ад каталікоў у яе ўвайшлі жамойцкі біскуп Ян Даманоўскі, віленскі канонік Станіслаў Габрыловіч, віленскі войт і сакратар гаспадара Аўгусцін Ратундус, віленскі суддзя Павел Астравіцкі і Марцін Валадковіч. Прозвішчы членаў камісіі ад праваслаўных, на жаль, невядомыя.
    Адной з мэтаў «паправы Статута», або новай кадыфікацыі права, праведзенай ініцыятываю шляхты праз соймы, было наданне аднолькавага прававога статуса ўсяму шляхецкаму стану. Калі пад час працы над ёй распачалася вайна з Маскоўскім царствам, якая ў сваю чаргу востра паставіла на парадак дня пытанне пра унію з Каронай, аўтары новага кодэкса, імкнучыся стварыць як мага больш дасканалую сістэму права, паклапаціліся і пра тое, каб падвесці законную базу пад
    самастойнасць сваёй дзяржавы. Усё гэта паўплывала на змест II Статута, распрацаванага на самым высокім на той час узроўні прававой думкі. Новы кодэкс законаў, ухвалены на Віленскім сойме 1565—1566 г., стаў важнай заваёвай шляхты ў яе барацьбе за
    VII. 2. Рэформы і ўзвышэнне шляхты
    191
    дэмакратыю. Другі Статут умацаваў палітычнаправавую суб’ектнасць Вялікага Княства як дзяржавы, дэклараваўшы прынцып яго тэрытарыяльнай цэласнасці і абавязаўшы гаспадара вяртаць землі, страчаныя хоць калі на карысць Кароны, Мазовіі, Прусіі ці Інфлянтаў. Спецыяльным запісам прэрагатыва ўвядзення і змянення законаў перадавалася толькі вальнаму сойму.
    Вайна, распачатая ў 1558 г. маскоўскім царом Іванам IV супраць Інфлянцкага ордэна, стала надзвычай важным фактарам, што паўплываў на далейшае развіццё палітычнаправавога ладу Вялікага Княства Літоўскага. Поспехі маскоўскага войска ў Інфлянтах пагражалі поўным разгромам Ордэна і замацаваннем Масквы на Балтыйскім узбярэжжы. Магістр ордэна Готгард Кетлер прасіў дапамогі ў суседніх дзяржаў. Са свайго боку, Вялікае Княства, Данія і Швецыя імкнуліся дыпламатычнымі сродкамі стрымаць заваяванні Івана IV у Прыбалтыцы. У выніку адпаведных перамоў з магістрам у Вільні было падпісана спачатку пагадненне 1559 г., якое паставіла Інфлянты пад «кліентэлу і пратэкцыю» Жыгімонта Аўгуста, а потым дагавор 1561 г., паводле якога ордэнскія ўладанні ў Інфлянтах перайшлі пад уладу ВКЛ (з 1569 г. яны сталі належаць і Кароне). Аднак, насуперак ультыматуму Жыгімонта Аўгуста, цар Іван IV адмовіўся пакідаць захопленыя землі ў Інфлянтах. Згодна з дамовай, іх абарона рабілася абавязкам вялікага князя літоўскага. 3 Вільні ў Інфлянты было накіравана войска на чале з Мікалаем