Нарыс гісторыі Беларусі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 412с.
Мінск 2001
Штурм Полацкамаскоўскім войскам. Гравюраз “лятучагалістка” 1563г.
192
VII. Шляхецкая дэмакратызацыя
Царскія ратнікіў Інфлянтах. Нямецкая гравюра 1579г.
Радзівілам Чорным. У адказ маскоўскі бок развязаў вайну супраць Вялікага Княства. У 1562 царскія ваяводы ўварваліся ў Беларусь, спустошылі раёны Мсціслава, Дуброўны, Копысі, Оршы, Шклова і Віцебска. A 15 лютага 1563 г. 60тысячная маскоўская армія пасля двухтыднёвай аблогі захапіла Полацк. Гэтая падзея прыгняла дзяржаўныя колы ВКЛ ды выклікала значны рэзананс у лацінскай Еўропе. Пра захоп «вялікага горада Полацка», яго абрабаванне і вывад шматлікага палону ў Маскву пісалася тады ў многіх «лятучых лістках», выдаваных у Нюрнбергу, Аўгсбургу, Любеку і іншых нямецкіх гарадах.
Страта Полацка і акупацыя амаль усяго Беларускага Падзвіння паставіла Вялікае Княства ў цяжкае становішча. Масква стала зноў адкрыта выступаць з тэрытарыяльнымі дамаганнямі да дзяржавы Ягайлавічаў, як гэта неаднаразова рабіла пры Івану III і Васілю III. Сітуацыю мала змяніў і ваенны поспех ВКЛ 26 студзеня 1564 г. над ракой Улай — поўны разгром гетманам Мікалаем Радзівілам Рудым арміі царскага ваяводы Пятра Шуйскага. Без знешняй дапамогі цяжка было б стрымаць агрэсію моцнага Маскоўскага царства, не гаворачы пра вызваленне ўжо захопленых ім зямель.
Вільня мусіла шукаць саюзніка.
Ваенныя цяжкасці актуалізавалі пытанне аб уніі з Каронай Польскай. Шляхецкае рушанне 1562 г., сабранае пад Віцебскам на палявы з’езд, утварыла канфедэрацыю і накіравала Жыгімонту Аўгусту пасланне з просьбай склікаць агульны сойм для заключэння уніі. Даўно папулярная ў колах рыцарства ідэя аб’яднання з Каронай, з якой шляхта звязвала надзею на дэмакратызацыю дзяржаўнага ладу Вялікага Княства паводле польскіх узораў ды на вызваленне яд палітычна—прававога панавання магнатаў, цяпер адпавядала вост
рай палітычнай патрэбе краіны. Паслы ВКЛ раз за разам прасілі дапамогі ў Кароны, аднак польская шляхта паставіла ўхваленне падаткаў на вайну ў залежнасць ад вырашэння пытання уніі.
VII. 2. Рэформы і ўзвышэнне шляхты
193
Чакаючы падтрымкі з боку рыцарства і сродкаў на абарону Інфлянтаў, Жыгімонт Аўгуст, колькі ні імкнуўся захаваць адасобленасць Вялікага Княства як свайго дзедзічнага ўладання ды захоўваць саюз з магнатамі, у 1562 г. пайшоў насустрач патрабаванням шляхты і ўзяўся рыхтаваць унію. За 1563—1568 г. ён правёў 6 соймаў, кожны з якіх займаўся дзяржаўна—прававымі пытаннямі, звязанымі з рэалізацыяй планаў уніі. На першым жа віленскім сойме 1563 г. былі абраны паслы ад павятовай шляхты, якія павезлі падрыхтаваны праект уніі на вальны сойм у Варшаву. Сярод іх знаходзіліся, у прыватнасці, прадстаўнікі Полаччыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Мсціслаўшчыны ды іншых беларускіх земляў, што сведчыць пра падтрымку планаў уніі і шляхтай усходніх зямель Беларусі. Супраць аб’яднання Княства з Каронай цвёрда выступалі толькі яснавяльможныя паны, якія трымаліся за самастойнасць сваёй дзяржавы. Напрыклад, віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Чорны рэзка крытычна выказваўся пра унію, называючы яе няволяю для Вялікага Княства. Аднак абставіны прымушалі і паноў радных, саступаючы патрабаванням шляхты, ісці
на кампрамісы. Падкрэсліўшы выключнае значэнне знешнепалітычнага фактару, беларускі гісторык Мітрафан ДоўнарЗапольскі дапускаў, што калі б вайна пайшла паіншаму, то «ўсе запэўніванні літоўскай рады ў братніх пачуццях былі б прыхаваныя да наступных крытычных абставін» і да уніі наўрад ці дайшло б.
Менавіта ў гады Інфлянцкай вайны вялася падрыхтоўка да аб’яднання з Каронай, што прадугледжвала радыкальнае рэфармаванне ўнутранага ладу Вялікага Княства, накіраванае на яго дэмакратызацыю. Галоўным крокам пераменаў стала
Даспех Жыгімонта Аўгуста.
Майстар Кунц Лёхнер, 1555 г.
правядзенне судовай і тэрытарыяльна—адміністрацыйнай рэформы, якая канчаткова зліквідавала адасобленасць земляў і даўніх удзелаў.
7 Зак. 3163
194
VII. Шляхецкая дэмакратызацыя
Паводле дэкларацыі Варшаўскага сойма 1563—64 г. Жыгімонт Аўгуст адмаўляўся ад свайго спадчыннага права на ВКЛ і перадаваў яго Кароне. Пад націскам шляхты магнаты ў 1564 г. адракліся ад свайго асобнага статуса ў судовых справах і фармальна, згодна з літарай права, прыраўняліся да ўсяго рыцарства. Паводле польскага ўзору ў Княстве ўводзілася новая сістэма судаводства. У 1565 г. Віленскім прывілеем Жыгімонта Аўгуста ўся дзяржава была падзелена на 30 раёнаў — судовых паветаў, у кожным з якіх ўтваралася земскае, гродскае і падкаморскае судаводства. Шляхта кожнага павета была падсудная земскаму суду, які складаўся з суддзі, падсудка і пісара. Усе яны абіраліся на павятовых сойміках. Выбарнасць суддзяў, якая дазваляла судовай сістэме быць незалежнай ад дзяржаўнай улады, стала вялікім дасягненнем «палітычнага народа», дасюль актуальным для многіх дэмакратый. Крымінальныя справы (такія, як наезд на шляхецкі двор, разбой, падпал і г.д.) разбіраў суд замкавы (гродскі), які ўвасаблялі ваявода і судовы стараста, а «справы гранічныя і земляныя» — суд падкаморскі, што складаўся з падкаморага і каморніка. Сяляне і мяшчане не падлягалі гэтым судам. Кожны павет меў соймік, які збіраўся ў адміністрацыйным цэнтры судовай акругі і выбіраў 2 па
Нясвіжскі замак. Фрагмент гравюры Т.Макоўскага (1604).
VII. 2. Рэформы іўзвышэнне шляхты
195
слоў на вальны сойм дзяржавы. У адрозненне ад Кароны, дзе соймік мог аб’ядноўваць шляхту як невялікага раёна, так і цэлага ваяводства, тэрыторыя Вялікага Княства была падзелена на судовыя паветы большменш раўнамерна. Але на сойміках тут паранейшаму панавалі магнаты, а павятовая шляхта не мела палітычнай самастойнасці. Галоўнай прычынай гэтага можна лічыць непарушнасць латыфундый — матэрыяльнай асновы ўплывовасці вялікіх панскіх родаў. Больш за тое, пасля адмовы Жыгімонта Аўгуста ад спадчыннага права на Вялікае Княства Літоўскае тут паскорыўся працэс фармавання алігархічнага ладу.
У 1566 г. у дадатак да ўжо існаваўшых ваяводстваў было ўтворана 5 новых, у тым ліку 3 на Беларусі — Мсціслаўскае, Менскае і Берасцейскае. Паводле новага адміністрацыйнага падзелу ўся тэрыторыя дзяржавы складалася з 13 ваяводстваў, кожнае з якіх мела ад 1 да 5 паветаў. Беларускія землі ўваходзілі (цалкам ці часткова) у дзевяць ваяводстваў Княства: Берасцейскае (паветы
Берасцейскі і Пінскі), Віленскае
Гусарскі даспехз нясвіжскай збраёўні. Другая палова XVIcm.
(паветы Ашмянскі і Браслаўскі), Віцебскае (паветы Аршанскі і Віцебскі), Менскае (паветы Менскі, Рэчыцкі і Мазырскі, які да 1569 г. уваходзіў у Кіеўскае ваяводства), Мсціслаўскае, Наваградскае (паветы Наваградскі, Ваўкавыскі і Слонімскі), Троцкае (паветы Гарадзенскі і Лідскі), а таксама Полацкае і Смаленскае, тэрыторыя якіх у тыя гады знаходзілася пад уладаю маскоўскага цара. Такі адміністрацыйны падзел заставаўся амаль нязменны да канца XVIII ст.
На чале кожнага ваяводства стаяў ваявода, прызначаны вялікім князем. Толькі ў Віцебскім ды Полацкім ваяводствах, як і ў Жамойці, яго
196
VII. Шляхецкая дэмакратызацыя
паранейшаму выбіралі на абласным сойміку. Прэрагатывы ваяводаў былі істотна абмежаваныя. У выніку рэформаў у кампетэнцыі іхняй судовай улады засталіся толькі крымінальныя справы ды разбор
Праца на агародзе. Дрэварыт сярэдзіны XVIcm.
скаргаў маёмаснага характару. Адміністрацыйныя функцыі ваяводы пашыраліся адно на цэнтральны павет, бо іншымі кіравалі старасты. Адзінства ваяводстваў было захавана толькі ў ваенных адносінах: на чале ўсяго ваяводскага рушання стаяў ваявода, да якога прыводзілі войска з цэнтральнага павета кашталян, а з астатніх — маршалкі. Ваяводы пяці новаўтвораных ваяводстваў наогул не атрымалі адміністрацыйнай і судовай улады. Як і ў Польшчы, яны толькі ўзначальвалі
мясцовыя ўзброеныя сілы ды маглі ўваходзіць у склад гаспадарскай рады, а ўсім астатнім займаліся старасты. Што да паветаў, дык імі кіравалі судовыя старасты, у прэрагатывы якіх уваходзілі функцыі і адміністрацыйныя, і судовыя, і чыста гаспадарчыя.
На практыцы новы адміністрацыйны падзел не адразу паўсюдна сцвердзіўся. На тэрыторыі Беларусі апрача паветаў шмат дзе яшчэ доўга існавалі каралеўскія эканоміі, дзяржавы, староствы і намесніцтвы. Рагачоўская і Рэчыцкая воласці і ў дакументах пачатку XVII ст. усё яшчэ фігуравалі як асобныя адміністрацыйна—тэрытарыяльныя адзінкі. Там, сярод сялян усходнебеларускіх воласцяў, яшчэ доўга зберагалася патры
VII. 2. Рэформы і ўзвышэнне шляхты
197
ярхальная традыцыя самакіравання, пры якой найвышэйшым валасным органам улады была капа.
Судова—адміністрацыйныя рэформы 1565—66 г. сталі вьграшальнымі ў супрацьборстве шляхты і паноў. Ураўняўшыся ў правах з рыцарствам, арыстакратыя страціла ранейшыя магчымасці кантраляваць палітычнае жыццё дзяржавы. Яе вялікая грамадскапалітычная вага захоўвалася пяпер галоўным чьшам дзякуючы буйной зямельнай уласнасці.
На Віленскім сойме 1565—66 г. праца над «паправай Статута» была цалкам завершана. Прывілеем ад 1 сакавіка 1566 г. Жыгімонт Аўгуст увёў яго ў дзеянне. Новы Статут замацаваў поспехі шляхецкага руху
Сельскагаспадарчыя працы. Дрэварыпг сярэдзіны XVI cm.
супраць неабмежаванага панавання алігархаў. Менавіта ў гэтым кодэксе сцвердзілася як ідэя шляхецкага «народа»—рыцарства, высакародных землеўладальнікаў, якія служаць дзяржаве, а сродкі на жыццё маюць ад земляробства, так і прынцьшы станавай дзяржаўнасці. Статут унёс карэнныя змены ў аснову дзяржаўнапалітычнага жыцця. Вальны сойм цяпер стаў двухпалатны: да гаспадарскай рады (сената) дадалася палатапаслоў, іпрадстаўнікіпавятовай шляхты займелі настолькі
198
VII. Шляхецкая дэмакратызацыя
Жыгімонт ІІАўгуст. Тагачасная гравюра.
ж важны для прыняцця законаў голас, як і паны.
Падрыхтоўка рэальнай уніі з Полыпчай паставіла на парадак дня і пытанне поўнага раўнапраўя рэлігій, што з’яўлялася адным з пастулатаў экзекуцыйнага руху. На практыцы ў XVI ст. заставаўся абмежаваным толькі ўваход праваслаўных у склад пярэдняй, ці тайнай рады, да якой належалі пяць першых дастойнікаў дзяржавы. На галоўныя пасады цэнтральных ваяводстваў і кашталяній (віленскага і троцкага) каталікам яшчэ ўдавалася захоўваць манаполію, хоць, як ужо адзначалася, ваяводамі і кашталянамі і тут часам станавіліся праваслаўныя (згадаем прыклад князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага). Каб зліквідаваць усялякія прававыя адрозненні і