• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі  Генадзь Сагановіч

    Нарыс гісторыі Беларусі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 412с.
    Мінск 2001
    249.37 МБ
    VI. 3. Фармаванне беларускага народа
    179
    русаў у касцёл таксама быў адкрыты. У грамаце Вітаўта з 1392 г., пісанай у справе далейшага хрышчэння літоўцаў, спецыяльна адзначалася, што «калі які русін пры гэтым захоча ахрысціцца па сваёй волі — той няхай хрысціцца» (мелася на ўвазе вера лацінская). Відаць, такія перахрышчванні былі не выпадковым здарэннем, калі на гэта спатрэбілася асобная агаворка. Нездарма ў XIV—XV ст. у шэрагу беларускіх гарадоў ужо функцыявалі каталіцкія касцёлы і кляштары. На захадзе краіны ў тыя часы існавала яшчэ не кранутае паланізацыяй этнічна беларускае насельніцтва. 3 другога боку, каланізуючы землі этнічнай Літвы, продкі беларусаў ужо ў XIV ст. сяліліся ў раёнах Вільні і Трокаў. Ягайлаў прывілей 1387 г. згадвае вёскі «русінаў» на тэрыторыі ўласнай Літвы. Фламандскі падарожнік Жыльбер дэ Лануа адзначыў, што ў 1414 г. у Троках апрача татараў, немцаў і літоўцаў жывуць русіны. А нямецкі храніст Віганд Марбурскі ў канцы XIV ст., пэўна ж, не без падстаў, называў Вільню «рускім горадам».
    Завяршэнне інтэграцыі грамадскай эліты Вялікага Княства Літоўскага ў адзін палітычны народ надало назве «ліцвін» шьгрокі, і найперш палітычны сэнс. У крыніцах пачьшаючы з другой паловы XVI ст. гэты тэрмін найчасцей ужо не меў ніякага этнічнага зместу. Звычайна так называлі прадстаўнікоў шляхецкага стану або тубыльцаў ВКЛ наогул. У дакументах XVII ст. можна сустрэць нямала такіх азначэнняў, як «ліцвіны грэцкага закону людзі», або «ліцвіны рускага роду».
    Панарама Берасця. 3 гравюры XVIcm.
    Паколькі найважнейшым кампанентам этнічнай кансалідацыі ў тыя часы заставалася рэлігія, то ва ўмовах суіснавання розных
    180
    VI. Рэлігія і культура
    веравызнанняў адзінага эндаэтноніма для жыхароў усёй Беларусі і не магло быць. Усходняе хрысціянства, якое ў афіцыйных дакументах фігуравала як «руская» або «грэцкая» вера, да другой паловы XVI ст. заставалася рэлігіяй асноўнай масы насельніцтва ВКЛ, таму для гэтай праваслаўнай большасці галоўным самавызначэннем па—ранейшаму заставалася назва «Русь» і вытворныя ад яе «русін», «рускі», «русіч»,каталікоў жа называлі «ліцвінамі», а часам і «палякамі».
    Нягледзячы на этнамоўную і канфесійную роднаснасць, у адносінах паміж насельніцтвам Беларусі і Вялікарасіі з даўніх часоў выяўлялася дыстанцыя. Даўнюю саманазву «Русь» праваслаўныя жыхары Беларусі (як і Украіны) імкнуліся пераносіць толькі
    Панарама Клецка. Гравюра Т. Макоўскага. Пачатак XVIIcm.
    на сябе, называючы суседніх вялікарусаў «маскоўцамі», «маскалямі», «Масквою». Дакументальна засведчаны адрозненні ва ўспрыняцці праваслаўных Русі Літоўскай ад Русі Маскоўскай. За перасялянцамі
    VI. 3. Фармаванне беларускага народа
    181
    з Масквы (перабежчыкамі або палоннымі) у Беларусі пакаленнямі замацоўвалася мянушка «маскаль» ці «масквіцін». У Маскве ў XVI— XVII ст. жыхароў Беларусі ўспрымалі як чужых, называючы іх «літоўцамі» ды «палякамі», праваслаўных прадстаўнікоў пасольства не прапускалі ў царкву, а палонных хрысціян усходняга абраду заўсёды прымушалі хрысціцца пановаму. Старабеларуская мова, якая ў Вялікім Княстве Літоўскім афіцыйна называлася «рускай», у Маскве лічылася «літоўскай», яе там не разумелі і патрабавалі перакладчыка.
    Назва «Белая Русь» толькі ў пачатку XVII ст. трывала замацавалася за Беларускім Падзвіннем і Падняпроўем. Пасля прыняцця царкоўнай уніі 1596 г. пачала выкарыстоўвацца і вытворная ад яе
    Заслаўскі замак у XVII cm.
    Мал. В. Сташчанюка па матэрыялах Ю. Зайца.
    этнанімічная форма «беларусцы» (хоць ужо Мацей Стрыйкоўскі ў сваёй хроніцы назваў праваслаўнае насельніцтва Вялікага Княства «літоўскімі беларусамі»), Яшчэ раней пад уплывам Рэфармацыі старадаўняе азначэнне «Русь», «рускія людзі» пачало губляць канфесійны змест. Так з канца XVI ст. сталі называць не толькі праваслаўных, але і пратэстантаў, уніятаў і нават каталікоў. У разуменні Мялеція Сматрыцкага, існаваў «рускі народ, які спавядае грэцкую веру па—ўсходняму», і «рускі народ, які спавядае рымскую веру па— заходняму ўзору». Новая ж форма «беларусцы» тычылася, праўдападобна, толькі праваслаўных. Тады ж з’явіліся азначэнні «бела
    182
    VI. Рэлігія і культура
    рускія гарады», «беларуская вера», «беларуская мова». «Беларусцамі» звычайна называлі самі сябе жыхары Ўсходняй і Цэнтральнай Беларусі. У маскоўскіх афіцыйных дакументах гэтага часу яны запісваліся як «беларусцы пашанные мужыкі з Літвы», «ліцвіны беларусцы», «родам беларусцы», і г.д.
    У складанай ерархіі формаў самавызначэння насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага (Францішак Скарына, напрыклад, у залежнасці ад месцазнаходжання называў сябе то «палачанінам», то «русінам», то «ліцвінам») найбольш абагульняльнай у XVI —XVII ст. была назва «ліцвіны», Яна адлюстроўвала самы шырокі ўзровень самасвядомасці, у тым ліку, відаць, і этнічнай. Напрыклад, наваградскі падсудак Хведар Еўлашоўскі, сам «русін» з паходжання, вывучаны «рускай навуцы», апавядаючы пра сойм 1578 г., адзначаў у сваім дзённіку: «маршалковал межн посламн наш лнтвнн...». Звонку «ліцвінамі» называлі ўсіх жыхароў Вялікага Княства Літоўскага, незалежна ад іх мовы і рэлігіі.
    Суіснаванне розных самаазначэнняў насельніцтва і позняе з’яўленне назвы «Беларусь», «беларусцы» сведчыць пра складанасць і марудлівасць этнакансалідацыйных працэсаў у краіне, невыразнасць этнічнай свядомасці. Адмоўную ролю выканалі разбуральныя войны XVI—XVII ст., канфесійная раздзеленасць, адсутнасць кансалідаванай эліты, якая б апекавалася культурай на «простай» мове. Аднак ёсць і факты, якія сведчаць, што на ўзроўні суб’ектыўнага самаўспрымання жыхароў Беларусь тых часоў усё ж адрознівалася нават ад найбліжэйшых у этнамоўным плане Ўкраіны і Вялікарасіі.
    VII.	Шляхецкая дэмакратызацыя
    VIL1.	Беларускі элемент «палітычнага народа»
    Як ужо адзначалася, прававыя абмежаванні для праваслаўных падданых Вялікага Княства Літоўскага мелі сілу толькі на тэрыторыі Віленскага і Троцкага ваяводстваў, найвышэйшыя ўраднікі якіх і складалі пярэднюю раду гаспадара. Але ўжо пры Свідрыгайлу, калі праваслаўнае баярства брала самы актыўны ўдзел у палітычным жыцці дзяржавы, насуперак пастанове Гарадзельскага з’езду ў гаспадарскую раду трапіла нямала «схізматыкаў» — князі Глінскія, Хадкевічы, Корсакі, Полазавічы, Друцкія ды іншыя праваслаўныя князі. Каб не страчваць манаполіі на ўладу, паны Літвы дамагліся таго, што і пасля Троцкага прывілею 1434 г. заставаўся часткова актуальны 9ы артыкул Гарадзельскай уніі, які не дапускаў русінаў да высокіх дзяржаўных пасадаў. Праўда, з сярэдзіны XV ст. на практыцы гэтая пастанова ўжо мала вытрымлівалася. Вядома, напрыклад, што пры Казіміру Ягайлавічу ў складзе паноўрады знаходзіліся князі Гальшанскія, Глінскія, Астрожскія, паны Вяжэвічы, Сапегі, Няміровічы ды іншыя прадстаўнікі праваслаўнай арыстакратыі. Менавіта пры Казіміру адбыўся радыкальны адыход
    184
    VII. Шляхецкая дэмакратызацыя
    ад палітыкі захавання каталіцкага складу палітьгчнага народа. У інтарэсах цэнтралізацыі і ўмацавання дзяржавы вялікі князь стаў свядома дапускаць русінаў да важных урадаў. Як падлічыў польскі гісторык Ежы Сухоцкі, калі ў 1413—1447 г. сярод 56 родаў, якія мелі найбольшае значэнне ў палітычным жыцці дзяржавы, было толькі 11 праваслаўных (каля 20%), дык у 1447—1492 г. іх удзельная вага павялічылася амаль удвая: з 54 самых уплывовых магнацкіх родаў ужо 20 вызнавалі грэцкую веру, гэта значыць 37%.
    Пры сынах Казіміра Ягайлавіча вялікіх князях Аляксандру і Жыгімонту ўдзельная вага некаталікоў, якія атрымлівалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады, таксама паступова ўзрастала. Яны
    прызначаліся ўраднікамі нават на тэрыторыі ўласна Літвы. Так, у Вільні кашталянам у 1492—1509 г. быў праваслаўны князь Аляксандр Гальшанскі, a ў 1511—14 г. гэтую пасаду займаў знакаміты абаронца праваслаўных князь Канстанцін Астрожскі. У Троках у 1502 г. ваяводзічам з’яўляўся Аляксандр Хадкевіч, а ў 1522— 30 г. урад троцкага ваяводы належаў згаданаму ўжо князю Астрожскаму. Праваслаўны пан Солтан Аляксандравіч у 1482— 1493 г. з’яўляўся маршалкам гаспадарскім, а ў 1486—1487 г. — гаспадарскім намеснікам у Наваградку, дзе ў 1500—01 г. гэты ж урад займаў Сямён
    Жыгімонт I Стары. Дрэварыт XVIcm.
    Гальшанскі. У некаторых гарадах Беларусі, прыкладам, у Віцебску і Менску, грэцкага веравызнання трымалася наогул большасць вялікакняскіх намеснікаў. Падскарбіямі пры Аляксандру былі праваслаўныя Храбтовічы і Солтаны, а пры Жыгімонту Старым — русіны Іван Гарнастай і Богуш Багавіцінавіч. Хоць, вядома ж, у
    VII. 1. Беларускі элемент кпалітычнага народа»
    185
    цэлым па дзяржаве каталікі паранейшаму дамінавалі на вышэйшых пасадах.
    Рэлігійная прыналежнасць паноў і баярствашляхты мала залежала ад іх этнічнага паходжання. Тэрмін «русін» у XV—XVI ст.
    Мірскі замак. Рэканструкцыя М.Ткачова. Мастак Я.Кулік.
    быў ідэнтычны азначэнню «грэк», пад якім разумеўся найперш чалавек усходняга веравызнання, і часам не ўтрымліваў ніякага этнічнага зместу. Таму для этнічнай ідэнтыфікацыі таго ці іншага роду важней улічваць не канфесійную прыналежнасць, а генеалагічныя дадзеныя.
    Паводле перапісу паспалітага рушання 1528 г. у Вялікім Княстве Літоўскім налічвалася больш за 40 магнацкіх родаў, кожны з якіх меў не менш за 1000 сялянскіх дымоў (тут і далей скарыстоўваем падлікі гісторыка Анатоля Грыцкевіча). Сярод іх было 17 землеўладальнікаў беларускага паходжання (гэта Глябовічы, Корсакі, Зяноўевічы, Багавіцінавічы, Храбтовічы, Сапегі, Ільінічы, Няміровічы, Касцевічы, Кунцэвічы, Салагубы, Стратовічы, Пецькевічы, Лукамскія, Насілоўскія, князь Мікіцініч і Аўрамовіч), 18 — літоўскага, 5 — украінскага і 1 — польскага.
    Хоць літоўскія паны і не складалі большасці палітычнага народа Вялікага Княства Літоўскага, памеры іх латыфундый намнога пераўзыходзілі зямельныя ўладанні ўсіх астатніх магнатаў. Прыкладам, род Кезгайлаў выстаўляў на вайну ў 1528 г. большую колькасць ратнікаў, чым уся Полацкая зямля, a Радзівілы — прыкладна столькі ж, колькі Ільінічы, Зяноўевічы, Багавіцінавічы, Лукамскія, Стратовічы, Салагубы і Солтаны разам. Латыфундыя літоўскага магната ў сярэднім была ўдвая большай, чым беларускага.
    186
    VII. Шляхецкая дэмакратызацыя
    Уся група магнатаў беларускага паходжання ў першай палове XVI ст. саступала ўласна літоўскай і па колькасці, і тым больш па памерах уладанняў на тэрыторыі Беларусі. Самымі буйнымі тут былі