Нарыс гісторыі Беларусі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 412с.
Мінск 2001
«Нельга не аддаваць належнага палітыкам XIV ст., якія задумалі грандыёзны палітычны план, і іх пераемнікам, што з такой настойлівасцю яго праводзілі», — напісаў Мітрафан ДоўнарЗапольскі, крытыкуючы расійскіх гісторыкаў за прадузяты падыход да уніі 1569 г. Сапраўды, унія, заключаная добраахвотна, стала вялікім гістарычным актам. Супольная дзяржава, створаная прадстаўнікамі беларускага, літоўскага, польскага і ўкраінскага народаў у Любліне, найперш намаганнямі шляхты ў яе барацьбе за дэмакратыю, праіснавала чатыры стагоддзі і не мела сабе роўных у еўрапейскай гісторыі!
VIII. У дзяржаве «абодвух народаў»
VIII. 1. Плюсы і мінусы аб’яднання з Каронай
Агульнымі намаганнямі «абодвух народаў» Вялікае Княства змагло ўнікнуць ваеннай катастрофы. Праўда, рэальную дапамогу ў вайне яно атрымала не адразу. Калі ў Кароне экзекуцыйны рух дамогся таго, што на абарону ішла чвэрць даходаў («кварта») з каралеўскіх маёнткаў, адабраных ад магнатаў, і з дзяржанняў высокіх ураднікаў, дык у Княстве гэтага не ўдалося зрабіць. Сенатары і паслы з Літвы і Беларусі, спасылаючыся на дэклараваную «роўнасць», прасілі ўвядзення «аднолькавай абароны». На ваенныя патрэбы стаў паступаць прыбытак ад гаспадарскіх гарадоў, але ў цэлым даходы ў скарб тут былі намнога меншыя.
Новы кароль і вялікі князь Стэфан Баторы (1576—1586), які мабілізаваў сілы абедзвюх дзяржаў, рашуча ўзяўся за працяг вайны ды трыма кампаніямі давёў яе да пераможнага канца. 30 жніўня 1579 г. яго армія ўвайшла ў Полацк, а праз год вызваленне акупаваных земляў Беларусі завяршылася і ваенныя дзеянні перанесліся на тэрыторыю Расіі. Беларускія землі былі вызвалены. ЯмЗа
206
VIII. У дзяржаве „абодвух народаў”
польскі мір 1582 г. зафіксаваў цяжкае паражэнне Маскоўскага царства ды замацаваў у складзе беларускалітоўскай дзяржавы не толькі вернуты Полацк, але і іншыя этнічна беларускія землі, прыкладам, Невель і Вяліж, страчаны яшчэ ў часе вайны 1500—03 г.
Войска ВКЛ пад Полацкам у час аблогі горадаў 1579 г. 3 тагачаснай нямецкай газеты.
Прадухіліўшы разгром Вялікага Княства, унія, аднак, не зліквідавала самой непазбежнасці наступных войнаў з Маскоўскай дзяржавай. У XVII ст. царства Раманавых ператворыцца ў адну самых магутных дзяржаў Еўропы, тэрыторыя і ваенная сіла якой будуць пастаянна ўзрастаць, і развязка стане пытаннем часу.
Аб’яднанне дзвюх дзяржаў і «абодвух» (палітычных, бо этнічных было прынамсі чатыры) народаў у «спольную» федэрацыю Рэч Паспалітую не правяло да уніфікацыі іх палітычных сістэм. Вельмі хутка заявіла пра сябе несупадзенне інтарэсаў і прыярытэтаў. Выкарыстоўваючы кожную магчымасць, асабліва час бескаралеўя, панырада Вялікага Княства імкнуліся ўмацаваць асновы палітычнай суб’ектнасці сваёй дзяржавы ў рамках прынятай уніі.
Ужо праз тры гады пасля Люблінскага сойма, пасля смерці апошняга з Ягайлавічаў, калі дынастычныя сувязі Кароны і Княства перарваліся, панырада выступілі з асобнай пазіцыяй па кандыдатуры новага манарха. У1573 г. сенатары ад ВКЛ запатрабавалі вяр
VIII. 1. Плюсы і мінусы аб’яднання з Каронай
207
Стэфан Баторы, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1576—1586). Дрэварыт з кХронікі Еўрапейскай Сарматыі» А.Гвагніна (1611).
тання ўкраінскіх зямель і на з’ездзе ў Вільні, насуперак акту уніі, самастойна прынялі рашэнне, каб даходы з Падляшша і Валыні паранейшаму ішлі ў скарб іх дзяржавы. У парушэнне таго ж Люблінскага акта віленскія палітыкі ўвялі асобную прысягу для манарха і асобнае пацвярджэнне ім правоў Вялікага Княства Літоўскага. Пасля прызнання гэтых новаўвядзенняў першым абраным каралём і вялікім князем Генрыхам Валуа (1573—1574) яны сталі нормай.
Перад вальным соймам Рэчы Паспалітай сенатары і шляхецкія паслы з усёй дзяржавы збіраліся на свой «генеральны соймік», на якім на аснове інструкцыяў павятовых соймікаў выпрацоўвалася агульная праграма і пазіцыя ВКЛ. Адбываліся яны ў Ваўкавыску, а потым у Слоніме за два тыдні да варшаўскага сойма. Апрача генеральнага сойміка ў 1570х г. у ВКЛ з’явіўся яшчэ адзін агульнадзяржаўны інстытут парламентарызму — генеральны, або галоўны з’езд, празваны віленскай канвакацыяй (бо першая адбылася ў
Вільні). Фактычна гэта была новая іпастась вальнага сойма ВКЛ з далюблінскага часу. Канвакацыю звычайна склікаў манарх, але рабілася гэта па патрабаваннях сенатараў, а разглвдаліся на ёй пільныя дзяржаўныя справы, датычныя абароны, фінансаў ды падаткаабкладання. Як надзвычайны заканадаўчы орган віленская канвакацыя праіснавала да канца XVII ст. Праўда, цалкам функцый вялікага вальнага яна не пераняла, бо прыняцце законаў і абкладанне падаткамі заставалася прэрагатывай «спольнага» сойма Рэчы Паспалітай. Месцам правядзення апошняга заставалася Вар
208
VIII. У дзяржаве „абодвух народаў’’
шава (сойм 1653 г. у Берасці стаў выключэннем), пакуль палітычны народ Вялікага Княства не дамогся таго, каб з 1673 г. кожны трэці з супольных соймаў (апрача элекцыйнага, канвакацыйнага і каранацыйнага) праходзіў на яго тэрыторыі, у Горадні.
He атрымала Рэч Паспалітая і адзінай судовай сістэмы. Калі ў Кароне Польскай «Трыбунал каронны» быў утвораны ў 1578 г. і кароль страціў прэрагатывы найвышэйшай судовай інстанцыі для шляхты, дык ужо ў 1581 г. такая ж установа ўтварылася ў ВКЛ — «Галоўны трыбунальскі суд», або Галоўны літоўскі трыбунал. Яго склад выбіраўся на сойміках (па два дэпутаты ад павета), a паседжанні праводзіліся ў Вільні, Менску і Наваградку (па чарзе праз год). Са стварэннем гэтага органа фармаванне сістэмы найвышэйшай улады ў дзяржаве завяршылася.
Асабліва важнай перашкодай на шляху уніфікацыі палітычных сістэм Кароны і Княства стаў новы Статут. Пастанова аб яго падрыхтоўцы прымалася ў Любліне і, што парадаксальна, мела на мэце
бцОМТбЖЧбЛІІКОГО ^НАІТМ Днтоікіп. ЦДС0НМ6 мгшлбском» ДАПЬЬ f»K^, Г 4> ПД .
БШНН,„ gAfk'Kl^HH ДЛАМПЯН*'» • рк«^* f па •
Тытульны аркуш зводу законаў Галоўнага трыбунала (1586).
акурат уніфікацыю заканадаўства. У камісію па падрыхтоўцы новага кодэкса ўваходзілі канцдер Астафі Валовіч і пісар Леў Сапега ад гаспадарскай
канцылярыі, віленскі біскуп Валяр’ян Пратасевіч, сакратар караля Аўгустын Ратундус, жамойцкі кашталян Мельхіёр Шэмет ды па адным шляхцічы ад кожнага ваяводства (ад Полацкага быў князь Павел Сакалінскі, ад Віцебскага — Ян Сколка, ад Менскага—Марцін Валадковіч, ад Наваградскага — Бенядыкт Юрага, ад Берасцейскага — Кірдзей Крычаўскі і г.д.). Распрацаваны праект абмяркоўваўся на павятовых сойміках, пад час сустрэч з панамірадаю, на генеральных з’ездах, збіраных вялікім князем у 1582 і 1584 г. Можна сказаць, што да яго пад
VIII. 1. Плюсы і мінусы. аб’яднання з Каронай
209
рыхтоўкі меў дачыненне ўвесь палітычны народ беларускалітоўскай
Леў Сапега (1557—1633), віленскі ваявода і вялікі гетман.
дзяржавы.
У Вільні новы кодэкс законаў разглядаўся як прававая гарантыя адасобленасці Вялікага Княства ад Кароны, аснова яго самастойнасці і паўнавартасці як дзяржавы. He касуючы самога Люблінскага акта, новы Статут фактычна пазбаўляў яго юрыдычнай сілы, паколькі не змяшчаў ніводнай пастановы аб уніі (яна згадвалася толькі ў самым агульным плане).
Ва ўступе да новага Статута падканцлер Леў Сапега змясціў пранікнёныя словы пра свабоду як найважнейшую каштоўнасць грамадства: «Обачывалн то уснх веков людн мудрые, же в каждой речы посполнтой человеку почстнвому ннчого не маетьбытн дорожшого над вольность. А неволею так се маеть гвднтн, же не только скарбамн, але іі смертью ее од себе отганятн есть повннен». Згадваючы словы Цыцэрона, ён выразна сфармуляваў галоўную ідэю прававой дзяржавы — падпарадкаванне ўсіх адзінаму праву: «естесмо невольннкамн прав для того, обысмы вольностн ужнватн моглір>, і назваў новы кодэкс права «скарбом,... который жадною сумою преплачен бытн не можеть». Як лічыў Леў Сапега, сапраўднага гонару заслугоўвала і тое, што
Статут быў напісаны на сваёй, старабеларускай мове: «А еслн которому
народу встыд прав свонх не уметн, поготовю нам, которые не обчым якнм языком, але свонм власным права спнсаные маем...».
210
VIII. Удзяржаве „абодвух народаў”
ШНЛЛІНІШІГІ ГД^А кціла £г» *«ТЙ ЖККНАМНІТА TftTrri МКІрНЛЦНН iwftkiu Сы^лны ;)>кУ a § пн,
It^HlfHU цм№ МААЧННШ».
He паўтараючы ніводнага пункта Люблінскага акта аб дзяржаўным адзінстве, Статут наадварот адназначна снвярджаў, што найважнейшыя знешнепалітычныя пытанні (вайна і мір, скліканне паспалітага рушання і г.д.) меў вырашаць толькі вальны сойм Вялікага Княства Літоўскага. Новы звод адмяніў дэклараванае ў Любліне раўнапраўе кароннай шляхты з падданымі Княства на тэрыторыі Літвы і Беларусі. Палякі ў ім трактаваліся як чужаземцы (як і ў Статутах 1529 і 1566 г.). Цяпер яны больш не маглі набываць у Вялікім Княстве зямлю і дзяржаўныя пасады (такое права набываць зямельную ўласнасць у Беларусі і Літве каронная шляхта атрымала ў 1564 г. на Варшаўскім сойме), а на нованабытых тэрыторыях можна было асядаць толькі пры ўмове служэння Вялікаму Княству. Нават дзеля таго, каб правесці польскае войска цераз тэрыторыю беларуска—літоўскай дзяржавы, патрабаваўся дазвол паноўрады і вялікага князя. Фактычна, новы звод законаў не прызнаваў і ранейшых тэрытарыяльных стратаў на карысць польскай ці якой іншай дзяржавы, бо ў адпаведным артыкуле гаспадар абавязваўся «вяртаць» усе страчаныя землі.
Шэраг артыкулаў новага Статута, у прыватнасці — смяротнае пакаранне за забойства простага чалавека, прынцып індывідуальнай адказнасці і прэзумпцыі бязвіннасці, абмежаванне нявольніцтва (у якасці нявольнікаў разглядаліся толькі ваеннапалонныя), дэкларацыя рэлігійнай талерантнасці (у кодэкс цалкам увайшоў перакладзены тэкст Варшаўс
Злылн KAUSHAL* КО^ІАД СП адІТН 9
Тытульны аркуш Статута 1588 г. Выданне друкарні Мамонічаў.
VIII. 1. Плюсы і мінусы аб’яднання з Каронай
211
кай канфедэрацыі 1573 г.), першая рэгламентацыя прыродакарыстання і інш., — усё гэта ставіла яго на адно з першых месц у практыцы еўрапейскай законатворчасці і прававой культуры. Даследчыкі назавуць яго вычарпальным і найдасканалейшым для свайго часу.
3 прычыны антылюблінскага характару новага зводу польскі бок не збіраўся прымаць яго на супольным сойме. Новы Статут стаў законам толькі дзякуючы збегу абставін. Пасля элекцыі 1587 г., у якой