Нарыс гісторыі Беларусі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 412с.
Мінск 2001
Ініцыятывай і на сродкі пратэстантаў у Беларусі адзін за другім ствараліся прыватныя выдавецкія варштаты. Да канца XVI ст. ім належала 8 з 15 заснаваных друкарняў. Сярод іх варта згадаць друкарні ў Нясвіжы (1562), Заслаўі (1570), Лоску (1570—1580), а таксама невялічкі варштат у маёнтку Цяпіна, што недалёка ад Лепеля. Апошні быў асаблівы тым, што належаў не магнату, а дробнаму шляхцічуарыяніну. Антытрынітарыі, як і лютэране, пайшлі на выкарыстанне ў рэлігійных выданнях і царкоўнай службе нацыянальнай мовы. Да «простай» мовы як сродку масавай прапаганды штурхала і ідэалагічная барацьба, якую вялі паміж сабой лагер Рэфармацыі і контррэфармацыі. Першым для паспалітага люду на старабеларускай мове яшчэ ў 1562 г. у Нясвіжы выдаў свае кнігі самы вядомы прадстаўнік беларускалітоўскага антытрынітарызму Сымон Будны (1530—1593). Гэта былі «Катэхізіс» і «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам». Прысвяціўшы Катэхізіс магутным Радзівілам, у звароце да сваіх паноў Будны заклікаў іх шанаваць мову народа, сярод якога тыя жывуць, спрыяць пашырэнню кніг сярод беларускага люду: «абы вашн княжацкне мнлостн того народу
VIII. 3. Рэфармацыя і контррэфармацыя
229
язык ммловатн рачнлн». Гэты твор хутка апьшуўся ў цэнтры ўвагі ўсходнееўрапейскіх палемістаў. Яго перапісвалі і каментавалі нават у XVIII ст.
Праўдападобна, нясвіжская друкарня выпусціла яшчэ некалькі кірылічных кніг. Яе выданні былі шырока вядомыя ў славянскіх землях. Але сярод беларускага мяшчанства ініцыятыва Сымона Буднага не знайшла падтрымкі, і ўсе наступныя кнігі з яго варштатаў выходзілі ўжо папольску. Актыўная дзейнасць пратэстанцкага друкара ў 1573—1583 г. перанеслася ў мястэчка Лоск — уладанне Яна Кішкі, якое доўгі час з’яўлялася цэнтрам ары
янства ў Беларусі. Сымон Будны быў тут міністрам (прапаведнікам) і друкаваў не толькі свае асноўныя творы («Пра дзве прыроды Хрыста», «Пра асноўныя артыкулы хрысціянскай веры», «Пра свецкую ўладу» і інш.), але і кнігі польскіх рэфарматаў, у тым ліку трактат вядомага прадстаўніка палітычнага мыслення эпохі Адраджэння Анджэя Фрыча Маджэўскага (1503—1572) «Пра выпраўленне Рэчы Паспалітай» (1577), ідэі якога мелі вялізны ўплыў на інтэлектуальныя колы краіны, у тым ліку на стваральнікаў Статута 1588 г.
Выразна нацыянальным характарам вызначалася культурная дзейнасць паплечніка Буднага беларускага шляхціча Васіля Цяпінскага (Амельяновіча) (1530—1603). Упершыню ў усходнеславянскай культуры ён пачаў выдаваць тэксты Святога Пісання паралельна на дзвюх мовах: «славенскай» (царкоўна—славянскай) і «рускай», ці «простай» (старабеларускай). Цяпінскі першы сярод усходніх славянаў стварыў друкаваны пераклад Евангелля. Усхваляваны лёсам свайго народа, крызісам праваслаўя, абыякавасцю заможных родаў да мясцовай культуры, беларускі арыянін выступіў супраць пераймання чужога — захаплення польскай мовай і культурай. Плакаць можна, адзначаў ён, гледзячы, як князі і паны вялікія цураюцца «мовы сваёй слаўнай». Беларускі арыянін выказаў думку, што адной з прычын паланізацыі моладзі, прывабнасці польскіх школ стала нізкая культура, неадукаванасць праваслаўных святароў, якія нават Слова Божага не ведаюць і не вучацца, «анн школы ку
230
VIII. У дзяржаве „абодвух народаў’’
науце его ннгде не мают». У 1570х г. у рукапіснай прадмове да
свайго перакладу Евангелля ён выказаў сапраўднае крэда патрыёта—асветніка, гатовага, «калі яна (айчына) да канца загіне — з ёю загінуць».
Апрача шляхецкага лагеру ў арыянскую плынь уваходзілі мяшчане, якія ўтваралі левае крыло руху. Пад уплывам радыкальных ідэолагаў Пятра з Ганёндза і Марціна Чаховіча яны крытыкавалі ўмераную праграму шляхты, асуджалі грамадскую і дзяржаўную аснову тагачаснага ладу. У выніку барацьбы паміж левымі і правымі Сымон Будны быў спачатку адхілены ад пасады міністра ў Лоску (1582), а праз два гады яго зусім адлучылі ад збору. Але ўмацаванне плебейскарадыкальнага крыла было часовым. 3 1580хг. на тэры
Від віленскіхзамкаў. ГравюраТ.Макоўскага. 1604 г.
торыі Беларусі пачало шырыцца вучэнне Фаўста Соцына, які здолеў заглушыць сацыяльны радыкалізм антытрынітарнага руху і скіраваць яго ў русла рэлігійнага радыкалізму. У пачатку XVII ст., калі сацыяльная дактрына Соцына задамінавала, антытрынітарны рух стаў звацца сацыянізмам. У Беларусі цэнтрам гэтага вучэння быў Наваградак, а адным з яго вядомых прапаведнікаў—рэктар сацыянскай школы ў Іўі асветнік Ян Ліцыній Намыслоўскі, аўтар папулярных падручнікаў для пратэстанцкіх школ.
Рэфармацкія ідэі ахапілі ў Беларусі і праваслаўную царкву. Ерэтычная плынь у ёй была народжана глыбокім
унутраным крызісам усходняй царквы, з аднаго боку, і ўплывам еўрапейскага пратэстантызму, з другога. Пра тое, што пратэстанцкія выданні карысталіся вялікім поспехам і ў праваслаўным асяроддзі, сведчыў пазней уніяцкі мітрапаліт Антоні Сялява (1642—1655). Аднак праваслаўныя ерэтыкі не здолелі стварыць сваіх арганізацыйных структур і на тэрыторыі Беларусі далучаліся да пратэстанцка
VIII.3. Рэфармацыя і контррэфармацыя
231
га збору. Маскоўскія ерэтыкі на чале з Хведарам Касым, якія знайшлі прыстанішча ў Віцебску, а потым і ў Полацку, падтрымалі тут арыянскую плынь. У Наваградскім ваяводстве прыхільнікі вучэння Касога існавалі да пачатку XVII ст. Блізкім да антытрынітарызму быў і рэлігійны рух, узначалены праваслаўнымі дзеячамі братамі Стэфанам і Лаўрэнціем Зізаніямі (Тустаноўскімі).
Увасабленнем рэфармацыйных ідэй у праваслаўі, у прыватнасці, прынцыпу ўдзелу няклірыкаў у кіраванні царквой, сталі царкоўныя брацтвы. Іх з’яўленне было адказам шырокіх грамадскіх колаў, найперш мяшчан, на глыбокі заняпад усходняй царквы ва ўмовах наступу каталіцкага касцёла. Паўставалі праваслаўныя брацтвы пераважна вакол храмаў або манастыроў у буйных гарадах. I калі падобныя аб’яднанні каталікоў ставілі на мэце ўмацаванне пазіцый духавенства, дык праваслаўныя брацтвы дамагаліся кантролю свецкіх людзей над святарамі і нават епіскапамі. Першым у Вялікім Княстве з’явілася Віленскае СвятаТроіцкае брацтва, створанае ў 1584 г. Потым такія ж арганізацыі паўсталі ў Крычаве (1588), Магілёве (1590), Берасці і Горадні (1591), Менску і Оршы (1592) ды ў іншых гарадах. У некаторых з іх існавала па некалькі брацтваў. Напрыклад, у Менску да паловы XVII ст. іх было сем, у Магілёве — не менш за пяць. Маскоўская Русь такой з’явы наогул не ведала. Як падкрэсліў украінскі гісторык Яраслаў Ісаевіч, Беларусь і Украіна сталі адзінымі краінамі Ўсходняй Еўропы, дзе атрымалі шырокае
распаўсюджанне брацтвы прыхажан пры праваслаўных цэрквах.
Братчыкамі з’яўляліся галоўным чынам рамеснікі і гандляры, але часам да іх далучаліся і шляхцічы, прадстаўнікі свецкай арыстакратыі і духавенства. Дзейнасць брацтваў была скіравана найперш на дабрачынную дапамогу царкве і кантроль над
Акт Варшаўскай канфедэрацыі 1573 г.
ёй, на развіццё адукацыі для праваслаўных, на апекаванне хворымі, калекамі і сіротамі. Каб канкураваць з каталіцкім касцёлам, брацтвы пачалі ўтвараць свае школы. Першыя з іх былі заснаваны пры Львоўскім і Віленскім брацтвах (1585), а потым на іх узор паўсталі
232
VIII. У дзяржаве „абодвух народаў’’
брацкія школы ў Берасці (1591), Менску (1592), Магілёве (1592 і 1597) ды іншых беларускіх гарадах. Навучаліся ў іх бясплатна ў асноўным дзеці мяшчан. Галоўнымі прадметамі былі славенская (царкоўнаславянская) і грэцкая мовы (таму такія школы часам называлі славянагрэцкімі), а ў Вільні ды некаторых іншых гарадах (напрыклад, у Берасці) на ўзор езуіцкіх калегіумаў у праграму ўключылі яшчэ мовы лацінскую і польскую. Наогул, навучальныя праграмы брацкіх школ мелі выразную гуманістычную арыентацыю. Віленскай брацкай школай кіраваў Кірыл Лукарыс, які сам атрымаў адукацыю ў Падуанскім універсітэце.
Пры некаторых школах адкрываліся друкарні, што выпускалі царкоўныя кнігі і дапаможнікі на стараславянскай і старабеларускай мовах. Найбольшай вядомасцю карысталіся друкарні віленскага Святатроіцкага і магілёўскага Багаяўленскага брацтваў. У канцы
XVI ст. царкоўныя браптвы дамагліся найбольшага ўплыву ды кантралявалі амаль усе школы і праваслаўныя друкарні. Аднак брацкія навучальныя ўстановы не дасягалі таго ўзроўню адукацыі, які забяспечвалі езуіцкія школы. Таму да езуітаў нярэдка аддавалі сваіх дзяцей і праваслаўныя сем’і. У Вільні, напрыклад, у канцы XVI ст. сярод студэнтаў езуіцкай акадэміі былі «ерэтыкі і схізматыкі» і нават сыны «князёў праваслаўных».
Часы развіцця Рэфармацыі сталі
Паленне ерэтычных кніг у прысутнасці папы і кардыналаў. Тагачасны дрэварыт.
VIII. 3. Рэфармацыя і контррэфармацыя
233
самай яркай старонкай рэлігійнай талеранцыі ў Вялікім Княстве Літоўскім, яе «залатым векам». Пазіцыі рымакаталіцкага касцёла саслаблі, а некаталікі атрымалі шырокае прадстаўніцтва ў органах улады. У 1569 г. у сенаце беларускалітоўскай дзяржавы з 22 членаў пратэстантамі з’яўлялася 15 (68% ад усяго складу; у Кароне тады ж — 50%). У 1572 г. сярод той сама колькасці сенатараў было 16 пратэстантаў (што складала 73%), а каталікоў і праваслаўных — па 3.
У студзені 1573 г. канвакацыйны сойм у Варшаве прыняў пастанову, якая законна замацавала рэлігійную талеранцыю — знакаміты акт варшаўскай канфедэрацыі, які потым цалкам увайшоў у Статут 1588 г. Ад палітычнага народа Вялікага Княства яго падпісала 17 паслоў. Прынятая пастанова замацавала поўную свабоду веравызнанняў, дэкларавала роўнасць у публічных і прыватных правах прадстаўнікам усіх хрысціянскіх рэлігій і станаў Рэчы Паспалітай. Адметна, што гэта адбылося праз год пасля таго, як у Парыжы за адну Варфаламееўскую ноч тысячы гугенотаў сталі ахвярамі сваіх рэлігійных апанентаў. Варшаўскую канфедэрацыю як хартыю свабоды рэлігійнага сумлення можна па праву лічыць вялікім дасягненнем шляхецкага народа. Нягледзячы на пратэсты каталіцкага духавенства, Стэфан Баторы пазней пацвердзіў яе, і акт варшаўскай канфедэрацыі надоўга стаў юрыдычнай асновай, якая гарантавала рэлігійны мір у краіне.
Пашырэнне ідэй пратэстантызму на землях Беларусі было перапынена ўнутранай інтэграцыяй Рэчы Паспалітай і наступам каталіцкай рэакцыі, узначаленай езуітамі. Менавіта езуіты сцвярджалі зусім нехарактэрную для Вялікага Княства жорсткую палітыку адносна як праваслаўных, так і пратэстантаў. Стаўленне да іншаверцаў хутка мянялася, нарастала напруга. Прыкладам рэлігійнай нецярпімасці стала дзейнасць Мікалая Крыштафа Радзівіла, званага Сіроткам (1549—1616), нашчадка колішняга «слупа» Рэфармацыі — Мікалая Радзівіла Рудога. Перайшоўшы ў каталіцтва пад уплывам езуіта Пятра Скаргі, ён стаў заўзята нішчыць усё, зробленае бацькам: зачыняў пратэстанцкія дамы, паліў кнігі, ліквідаваў друкарні. Так нясвіжская лінія роду Радзівілаў вярнулася да каталіцкага касцёла (кальвіністамі заставаліся Радзівілы біржанскія). Знакамітая берасцейская друкарня ў 1570 г. была зачынена, а яе абсталяванне перавезена ў Вільню, дзе Сіротка адкрыў першае на тэрыторыі Вялікага Княства каталіцкае выдавецтва. Праз год спыніла існаванне пратэстанцкая друкарня ў Нясвіжы,