Нарыс гісторыі Беларусі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 412с.
Мінск 2001
234
VIII. У дзяржаве „абодвух народаў’’
яшчэ праз год — у Заслаўі, а ў 1580х г. была ліквідаваная і Лоская друкарня. У 1581 г. на Рынкавай плошчы ў Вільні з санкцыі біскупа Яна Радзівіла запалалі кнігі іншаверцаў, выдадзеныя ў Нясвіжы, Берасці, Заслаўі, а праз дзесяць гадоў езуіты спалілі ў сталіцы кальвінскі збор. У 1598 г. каталікі ўчынілі пагром у віленскім праваслаўным храме Святога Духа. Але найбольш цярпелі кальвіністы, якім у 1611 г. раз’юшаны натоўп фанатыкаў знішчыў збор, бібліятэку і архіў.
Пад націскам контррэфармацыі пачаўся масавы пераход магнатаў у рыма—каталіцкае веравызнанне. Найбольш пацярпела ад гэтага грэцкая царква, якая страціла сваіх патронаў, бо вялікая група былых праваслаўных магнатаў пасля пратэстантызму не вярнулася да старой веры, а прыняла каталіцтва. Толькі Астафі Валовіч (1530—1610) пад канец жыцця зноў стаў праваслаўным. Напрыканцы XVI ст. грэкавізантыйская царква на тэрыторыі Беларусі заставалася практычна без апекуноў. На каронных землях Украіны яе раўніва абараняў кіеўскі ваявода князь Канстанцін Канстанцінавіч Астрожскі (1524—1608). Гэта яго александрыйскі патрыярх Мялеці I (1590—1601) спецыяльна прасіў узяць праваслаўных Рэчы Паспалітай пад сваю апеку. Яшчэ ў 1576 г. для павышэння інтэлектуальнага ўзроўню праваслаўнага духавенства князь Астрожскі заклаў у Астрозе славутую славянагрэкалацінскую акадэмію (на ўзор езуіцкага калегіума), якая мела вялікія заслугі ў пашырэнні асветы сярод праваслаўных Украіны і Беларусі. Аднак агульнай сітуацыі грэцкай веры яна не змяніла. Як сведчыў Мялеці Сматрыцкі, да 1596 г. царкву ўсходняга абраду пакінулі князі Слуцкія, Заслаўскія, Сангушкі, Пронскія, Саламярэцкія, Галаўчынскія, Крошынскія, Масальскія, Горскія, Сакалінскія, Лукамскія, Пузыні, а таксама шляхецкія дамы Хадкевічаў, Глябовічаў, Сапегаў, Кішкаў, Валовічаў, Корсакаў, Дарагастайскіх і многіх іншых заможных праваслаўных родаў.
VIIL4. Берасцейская унія: планы і вынікі
Пад канец XVI ст. праваслаўная царква на ўсходнеславянскіх землях Рэчы Паспалітай перажывала глыбокі заняпад. 3 дзесяці яе епархій тэрыторыю Беларусі ахаплялі тады Полацкая, Смаленская, Пінская (Тураўская) і УладзіміраБерасцейская. Рэзідэнцыя
VIII.4. Берасцейская унія: планы і вынікі
235
мітрапаліта мясцілася не ў Кіеве, а ў Наваградку ці Вільні. Хоць праваслаўныя цэрквы функцыявалі бадай у кожным горадзе і мястэчку (а ў буйных гарадах іх было шмат, прыкладам, у Пінску ў сярэдзіне XVI ст. было 13 храмаў, у Горадні — 6, у Клецку — 5), парафіяльная сетка заставалася слабаразвітай. У сельскай мясцовасці храмаў не хапала. Напрыклад, у Пінскім старостве на 105 вёсак налічвалася толькі 10 цэркваў. Аднак галоўнай заганай усходняй царквы сталася тое, што яна на той час ужо зусім не задавальняла патрэбаў грамадскага жыцця.
Шматлікія прыклады сведчаць, што праваслаўныя ўладыкі (а паходзілі яны звычайна з небагатай шляхты) не вызначаліся адукаванасцю ды маральнасцю, не мелі высокага грамадскага аўтарытэту. Адзін з тагачасных праваслаўных пісьменнікаў у палеміцы з каталіцкімі аўтарамі сам называў сваіх айцоў «невукамі і прастакамі вялікімі». Ніжэйшае духавенства было наогул цёмнае. I гэта не дзіўна, калі ўлічыць, што да другой паловы XVI ст. на ўсёй тэрыторыі Беларусі і Ўкраіны не было ніводнай вышэйшай школы для праваслаўных, а пачатковыя школкі пры манастырах і цэрквах вучылі толькі пісьму ды царкоўным спевам. Невыпадкова наваградскі ваявода Хведар СкумінТышкевіч напісаў, быццам у Палессі ён нават «такіх святароў спатыкаў, якія паруску чытаць... не ўмелі». Яшчэ горш было з маральнасцю духавенства. Характэрна, што пастанова Берасцейскага сойма 1591 г. спрабавала ўстрымаць святароў ад п’янства, сварак, разборак, дваяжэнства і г.д.
Крызіс праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай дасягнуў свайго апагею ў 1570—80я г. Да ўнутраных прычынаў яго абвастрэння дадаваўся недахоп апекі з боку дзяржавы, якая пры гэтым адкрыта падтрымлівала лацінскі касцёл, а таксама нестабільнасць самога Царгародскага патрыярхату, сувязі Кіеўскай мітраполіі з якім аслаблі. У такой сітуацыі стала набываць асаблівую папулярнасць даўняя ідэя аб’яднання ўсходняй царквы з заходняй, саюз з Рымам. Канфесійная уніфікацыя падданых заўжды адпавядала інтарэсам каралеўскай улады, але цяпер імкненні дзяржаўных палітыкаў супалі з настроямі тых, хто раней мог быць бескампрамісным праціўнікам уніі. Распуста і бязладдзе выклікалі пратэст лепшай часткі праваслаўнага грамадства, што імкнулася праз рэформы паправіць становішча ў царкве, а калі не — то пакінуць яе.
Важным штуршком да пачатку падрыхтоўкі царкоўнай уніі ў Рэчы Паспалітай стаў прыезд канстанцінопальскага патрыярха Ераміі II (1587—1595) і заснаванне ўласнага патрыярхату ў Маскве
236
VIII. У дзяржаве „абодвух народаў’’
ў 1589 г. Апошняе адкрывала перспектыву падпарадкавання Кіеўскай мітраполіі маскоўскаму патрыярху, а епіскапы Беларусі і Ўкраіны не жадалі гэтага. Галасы аб мэтазгоднасці саюзу з каталіцкім касцёлам загучалі і з боку праваслаўных ерархаў ды свецкіх патронаў праваслаўя. Справу паскорылі і рэформы, пачатыя патрыярхам Ераміем II у Кіеўскай мітраполіі. Знаходзячыся 4 месяцы ў Беларусі і Ўкраіне, ён зняў з пасадаў тут шэраг епіскапаў, прызначыў экзарха, падтрымаў брацтвы і г.д. Такія дзеянні патрыярха выклікалі незадаволенасць духавенства. Знаўца гісторыі уніі Барыс Гудзяк лічыць, што гэты прыезд Ераміі II толькі паскорыў унійныя пачынанні мясцовага епіскапату. Чатыры епіскапы Кірыла Цярлецкі, Гедэон Балабан, Лявонці Пяльчыцкі і Дзіянісі Збіруйскі ўжо ў 1590
Луцкі епіскап і патрыяршы экзарх Кірыла Цярлецкі.
г. на Берасцейскім саборы таемна падпісалі дакумент аб згодзе пайсці на унію з Рымам. На гэтым жа саборы, як і на наступным у 1591 г., духавенства прыняло пастановы аб рэфармаванні царкоўнага жыцця. 3 іх улікам можна дапускаць, што схільнасць праваслаўных ерархаў да уніі сыходзіла з імкнення пакласпі канец бязладдзю царкоўнага жыцця. Відаць, не апошнім было і жаданне духавенства пазбавіцца кантролю брацтваў, якія ўмацавалі свой аўтарытэт, а можа, і чыста прагматычныя інтарэсы. Вядомыя словы аднаго з праваслаўных епіскапаў: «Калі паддамося пад рымскага папу,
дык не толькі будзем сядзець на епіскапствах нашых да самай смерці, але і на лавіцы сенатарс
кай засядзем разам з рымскімі біскупамі, і лягчэй адшукаем маёнткі, адабраныя ў царквы». Але сенатарства не было б адно прыватнай выгодай уладык, яно шмат значыла
б для ўсёй царквы, бо ўключэнне епіскапаў у сенат адразу павышала б статус праваслаўнай ерархіі і давала б ёй новыя магчымасці.
Сам князь Канстанцін Астрожскі, найбагацейшы ў Рэчы Паспалітай праваслаўны магнат, шукаў шляхоў да ажыццяўлення рэфор
VIII. 4. Берасцейская унія: планы і вынікі
237
маў у мітраполіі. У 1593 г. ён пісаў уладзімірскаму епіскапу Іпацію Пацею пра неабходнасць глыбокіх унутраных пераменаў і прасіў, заехаўшы ў Рым, «парупіцца пра злучэнне цэркваў». Астрожскі выпрацаваў свой праект універсальнай уніі, паводле якога праваслаўная царква захоўвала абрады і ўладанні, а праваслаўнае духавенства ўраўноўвалася ў правах з каталіцкім, прычым абавязковай умовай такой уніі мусіла быць згода на яе ўсходніх патрыярхаў, маскоўскага цара і малдаўскага гаспадара.
Найбольшая прапаганда ідэі царкоўнай уніі сыходзіла з боку
Уладзімірскі епіскап і уніяцкі мітрапаліт Іпаці Пацей (1541—1613).
езуітаў, якія старанна рыхтавалі яе ідэалагічную аснову. Яшчэ ў 1574—76 г. езуіцкі палеміст Пётр Скарга прысвячаў свае казані «схізме», у якіх трактаваў праваслаўе як «грэцкае адшчапенства», a ўсялякае адшчапенства, на яго думку, пагражае цэласці і ўнутранаму міру ў дзяржаве. У 1577 г. гэтыя казані выйшлі ў Вільні асобнай кнігай пад тытулам «Аб адзінстве касцёла Божага пад адным пастырам», а ў 1590 г. пабачыла свет другое выданне гэтай жа кнігі. Прапагандзе уніі паслужыла таксама праца канстанцінопальскага патрыярха «Абарона Фларэнційскага Сабору», трактат езуіта Бенядыкта Гэрбста, а таксама іншыя выданні палемічнай літаратуры 1580х г. Распрацаваны езуітамі праект злучэння цэркваў вызначаўся празмернай радыкальнасцю і прадугледжваў сапраўдную інкарпарацыю праваслаўя.
Да абвастрэння супярэчнасцяў паміж прадстаўнікамі розных веравызнанняў спрычынілася рэформа календара. 3за недакладнасці юліянскай каляндарнай сістэмы яшчэ ў пачатку XVI ст. розніца паміж астранамічным і каляндарным годам дасягала 10 дзён. Пасля падрыхтоўкі адпаведнага праекта папа Грыгоры XIII (1572—1585) булаю ад 24 лютага 1582 г. абвясціў увядзенне новага календара, грыгарыянскага. Згодна з ім, пасля 4 кастрычніка адразу мела быць 15 кастрычніка. Новы каляндар у прызначаны папам тэрмін быў уведзены ў большасці дзяржаў Еўропы, у тым ліку ў Рэчы Паспал
238
VIII. У дзяржаве „абодвух народаў"
ітай, аднак тут праваслаўныя ерархі патрактавалі гэта як «бяспраўе лацінікаў». Сам патрыярх Ерамія II заклікаў іх не прымаць рэформы. У многіх гарадах (у Беларусі, у прыватнасці, у Полацку) дайшло да сур’ёзных хваляванняў. Стэфан Баторы мусіў выдаваць шэраг пастаноў, каб утрымаць «згоду і спакой паміж рознымі ў веры і ў набажэнствах», гарантуючы праваслаўным далейшае выкарыс
Царква св. Мікалая, у якой адбыўся Берасцейскі сабор. Фрагмент гравюры XVIII cm.
танне старога календара, і пры пасярэдніцтве Канстанціна Астрожскага канфлікт быў залагоджаны.
Усё ж у выніку пяцігадовых дыскусій згода была дасягнута і ўладыкі Кіеўскай мітраполіі прынялі 33 артыкулы, якія перадаваліся рымскаму папу і каралю Рэчы Паспалітай. Артыкулы аб умовах заключэння уніі адлюстравалі імкненне беларускаўкраінскіх епіскапаў увайсці ў саюз з Рымам на роўных. Яны агаворвалі захаванне ранейшай літургічнай традыцыі і абрадавай
практыкі, права на ўласны кнігадрук, адукацыю і г.д.
У Рым да папы Клімента VIII (1592—1605) былі дэлегаваныя
гарачыя прыхільнікі уніі епіскап уладзіміраберасцейскі Іпаці Пацей і выхадзец з пінскай шляхты епіскап луцкі Кірыла Цярлецкі. У Кракаве яны скарэктавалі ўмовы аб’яднання цэркваў, у аснову якіх ляглі фармулёўкі Фларэнційскага сабору. У прыватнасці, праваслаўная царква прызнавала прымат папы і прымала новы каляндар, але абрады, дагматы і літургію захоўвала свае ранейшыя. Уладыкам абяцаліся месцы ў сенаце, усяму духавенству — свабоду ад падаткаў, мяшчанам — роўныя правы з каталікамі. Прыехаўшы ў Рым, Іпаці Пацей і Кірыла Цярлецкі ад імя ўсяго праваслаўнага епіскапату выказалі згоду падпарадкавацца папу на сфармуляваных умовах. Потым, пасля дазволу Жыгімонта III, мітрапаліт Міхаіл Рагоза (1589—1596) абвясціў пра скліканне царкоўнага сабору ў Берасці на 6/16 кастрычніка 1596 г. для ўрачыстага абвяшчэння уніі праваслаўнай Кіеўскай мітраполіі з Апостальскай сталіцай.