Нарыс гісторыі Беларусі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 412с.
Мінск 2001
Тытульны аркуш выдання друкарні Віленскага брацтва “Лямант на смерць Лявонція Карповіча” (1620).
Напружаная царкоўнарэлігійная барацьба, якая пачалася пасля 1596 г., умацоўвала атаясамленне праваслаўнай веры і грэкавізантыйскага абраду з беларускай і ўкраінскай
культурай, з «рускай» (паводле тагачаснай тэрміналогіі) народнас
цю. Рэлігійная апазіцыйнасць успрымалася як нацыянальная,
канфесійны фактар набываў значэнне нацыянальнага маркера. Між тым праваслаўная, «усходняя» традыцыя з’яўлялася толькі часткай культуры народа, яго сярэдніх і ніжэйшых сацыяльных колаў. Куль
250
VIII. У дзяржаве „абодвух народаў”
тура ж грамадскіх вярхоў Беларусі развівалася пераважна ў сферы лацінамоўнай «заходняй» традыцыі. Контррэфармацыя прынесла ў край высокі ўзровень рэгулярнай схаластычнай адукацыі, лацінскую мову і цэлую пльшь еўрапейскіх кніжных выданняў. Шляхціч у XVII ст. сутыкаўся з лацінай бадай штодзённа. Яна была мовай школы і навукі, мастацгва і дьшламатыі, касцёльных набажэнстваў і соймавых прамоў.
Галоўнымі асяродкамі заходнееўрапейскай культурнай традыцыі з’яўляліся езуіцкая акадэмія ў Вільні ды калегіумы езуітаў у многіх гарадах і мястэчках краю. Сярод вядомых прафесараў і выпускнікоў гэтых устаноў было і нямала беларусаў з паходжання, такіх, як выхадзец з Полаччыны Саламон Рысінскі (1560—1625), што стаў лацінамоўным пісьменнікам і філосафам, першым збіральнікам беларускіх прымавак і служыў пры двары Радзівілаў. Непасрэдную сувязь з Беларуссю мела і дзейнасць самага славутага ў ВКЛ прамоўцы Казіміра Віюка Каяловіча (1617—1674) — рэктара Віленскай ізуіцкай акадэміі, а потым Полацкага калегіума, а таксама «хрысціянскага Гарацыя» Мацея Казіміра Сарбеўскага (1595—1640), выкладчыка езуіцкіх калегіумаў у Полацку, Нясвіжы і Вільні, аўтара трактара «Пра палітычныя супольнасці людзей» правазнаўцы Аляксандра Алізароўскага (1610—1659), філосафа Казіміра Лышчынскага (1634—1689), напісаўшага згубны для сябе трактат «Аб неіснаванні Бога», і шмат каго іншага. Сваёй вяршыні лацінамоўная літаратура Беларусі дасягнула пазней, у XVIII ст., у творчасці найбуйнейшых паэтаўлаціністаў беларускага паходжання Міхала Карыцкага (1714—1781) і Францішка Князьніна (1750—1807). Гэтыя вядомыя творцы, як і шэраг іншых, карыстаючыся лацінскай мовай, узбагачалі скарбамі багатай антычнай спадчыны і нацыянальную культуру Беларусі.
Апрача езуіцкіх навучальных устаноў у Беларусі існавалі і пратэстанцкія школы. Асабліва вядомай была евангелісцкая гімназія ў Слуцку, заснаваная тут разам з евангелічным зборам у 1617 г. князем Янушам Радзівілам. Захаваўся статут гэтай школы, надрукаваны ў 1628 г. у Любчы, з якога відаць, што, нягледзячы на поспехі контррэфармацыі, кіраўнікі слуцкай гімназіі трымаліся гуманістычных прынцыпаў адукацыі. Адзначыўшы нарастанне рэлігійнай нецярпімасці, яны дэкларавалі, што для іх установы веравызнанне і станавая прыналежнасць не маюць значэння.
Разам з контррэфармацыяй на ўсход рухалася Барока як сістэма поглядаў, як з’ява духоўнай і эстэтычнай культуры. У Беларусі гэты стыль найлепш выявіўся ў дойлідстве і выяўленчым мастацтве, хоць і тут знайшло адбітак размежаванне на Барока «заходняе», заснава
VIII.5. Дзве культуры аднаго народа
251
нае на традыцыях заходнееўрапейскай культуры, і «ўсходняе», якое больш засвойвала ўсходнеславянскія рэгіянальныя традыцыі. Найбольш істотныя змены перажывала ў гэтую эпоху літаратура, жывапіс, архітэктура.
Прыняцце Берасцейскай царкоўнай уніі надало асаблівы штуршок літаратурнай творчасці — як арыгінальнай, так і перакладной (у асноўным са стараславянскай на «простую», зразумелую ўсім мову). Стаўшы галоўным сродкам ідэалагічнай барацьбы, літаратура перыяду контррэфармацыі развівалася найперш у жанрах публіцыстыкі. Гэта шматлікія палемічныя трактаты, казанні, пасланні, памфлеты, лісты. Варта асобна адзначыць «Фрынас» Мялеція Сматрыцкага (1572—1630), «Апокрысіс» Хрыстафора Філалета (?—1624), «Казанні» Лявонція Карповіча (1580—1620).
У гэты перыяд літаратура перажывала пераход ад Сярэднявечча да Новага часу, што выявілася ў дэмакратызацыі і індывідуалізацыі мастацкай творчасці ў цэлым, у размыванні яе сярэднявечнага сінкрэтызму, жанравай дыферэнцыяцыі. У Беларусі з’явіліся творы зусім новага жанру — дыярыушы, дзённікі, мемуары. У адрозненне ад ранейшых летапісцаў, іх аўтараў цікавіла не толькі гісторыя дзяржавы і вялікія палітычныя падзеі, але і лёс асобнага чалавека, яго роля ў грамадскакультурным жыцці. У такіх творах справавую мову стала заступаць жывая, народная, насычаная прымаўкамі і параўнаннямі. Сярод першых помнікаў літаратуры гэтага тыпу — «лісты» аршанскага старасты Філона КмітыЧарнабыльскага (1530—1587), мемуары наваградскага падсудка Хведара Еўлашоўскага (1546—1619), Баркулабаўскі летапіс, дыярыуш наваградскага шляхціча Самуэля Маскевіча (1580—1642), a таксама дыярыуш праваслаўнага манаха Апанаса Філіповіча (1597—1648) іінш.
Характэрна, што выступаючы супраць каталіцтва і уніі, праваслаўныя ідэолагі ўмацоўвалі старыя, візантыйска—славянскія традыцыі, амаль забытую «славенскую» (царкоўнаславянскую) мову, абмяжоўваліся чыста рэлігійнымі праблемамі. Абаронцы праваслаўя, за выняткам хіба Герасіма Сматрыцкага, Лявонція Карповіча, Апанаса Філіповіча, манахаў Супрасльскага манастыра і некаторых іншых пісьменнікаў брацкаплебейскай плыні, пісалі свае творы спачатку пацаркоўнаславянску, а пазней — папольску. Так што ў сферы пісьмовай культуры старабеларускай мове супрацьстаялі не толькі лацінская і польская, але і царкоўнаславянская. Апошняя, зусім далёкая ад рэальнага жыцця, была
252
VIII. У дзяржаве „абодвух народаў”
ўжо незразумелая шырокаму грамадству, асабліва яго ніжэйшым колам. Гэтая акалічнасць мела самае непасрэднае значэнне для моўнай пераарыентацыі аўтараў—палемістаў, якая адбылася ў 1620х г., калі большасць іх арыгінальных твораў пачала выдавацца па— польску.
Асаблівай увагі заслугоўвае творчасць першага прафесійнага беларускага паэта XVII ст. Самуіла Емяльянавіча ПятроўскагаСітніяновіча (1629—1680), больш вядомага пад манаскім імем Сімяона Полацкага. Выпускнік КіеваМагілянскага калегіума, ён адвучыўся потым у Віленскай езуіцкай акадэміі, затым у полацкіх езуітаў. Пісаў пастарабеларуску, папольску і палацінску (акафісты, трапары,
кандакі, праваслаўную лі СімяонПолацкі (1629—1680). тургічную лірыку). Яго вершы сталі адным з першых узораў літаратуры высокага мастацкага гучання. Але пад час вайны 1654—1667 г. Сімяон Полацкі, працуючы ў полацкай брацкай школе, вітаў маскоўскага цара, рыхтаваў для яго публічныя дэкламацыі, і потым, баючыся заставацца ў краі, перасяліўся ў Маскву. 3 яго ініцыятывы там паўстала так званая Верхняя друкарня, якая амаль не падлягала кантролю царкоўных ерархаў. Адзін з самых адукаваных людзей эпохі, Сімяон Полацкі прынёс у Маскоўскую дзяржаву пачаткі паэзіі, прышчапіў свецкае мастацтва заходніх узораў на глебу расійскай культуры. У Маскве ён выявіў сябе і як таленавіты педагог, стварыўшы там школу «лацінікаў» — прыхільнікаў заходнееўрапейскай адукацыі.
Для беларускамоўнай літаратуры і ўсёй культуры пераход мясцовых заможных родаў на польскую мову быў раўназначны страце сваіх мецэнатаў. У грамадстве не засталося сілаў, зацікаўленых у
V1II.5. Дзве культуры аднаго народа
253
яе патранаванні. Такія асобы, як адданы праваслаўю магнат Багдан Статкевіч, дзякуючы апякунству якога з 1630х г. дзейнічала Куцеінская друкарня, ці Багдан Агінскі, заснавальнік праваслаўнай друкарні ў Іўі, што функцыявала ў 1611—1631 г., засталіся ў Беларусі выключэннем. Таму і так званага «высокага» Барока беларускамоўная літаратура не зведала. Развіваліся толькі школьная драматургія ды панегірычнае вершаскладанне. Элітарызацыі беларускамоўнай літаратуры проста не магло адбыцца, бо яна не развівалася ў элітарнай сферы. 3 гэтай прычыны старабеларуская мова нават не засвоіла таго багатага запасу адцягненай (абстрактнай) лексікі, які мела царкоўнаславянская, і засталася мовай «простай». Звычайна на ёй распрацоўваліся жанры «нізкага» стылю, ёю карысталіся героі з асяроддзя простага люду, побытавыя персанажы інтэрмедый, камедый і г.д. Такія народныя сцэнкі ставіліся ў батлейках — новай форме тэатральнага мастацтва, што з’явілася ў канцы XVI ст. як вынік сінтэзу сярэднявечных містэрый і народнага лялечнага тэатра (на Ўкраіне гэта вертэп, у Польшчы — шопка). Адным з галоўных герояў інтэрмедый з’яўляўся селянін, які размаўляў пабеларуску і быў супрацьпастаўлены польскамоўнаму пану, чыноўніку ці гандляру.
Адлюстраваннем светагляду сялянства, у пераважнай большасці яшчэ праваслаўнага, заставаўся фальклор. Асаблівасцю вуснапаэтычнай творчасці беларусаў стала тое, што пры неразвітасці гістарычнагераічнага эпасу беларускі казачны эпас з’яўляецца адным з самых багатых у славянскім свеце. Найбольш характэрныя для яго казкі пра асілкаўволатаў, якія перамагаюць злых пачвараў. Важнае месца ў беларускім фальклоры займелі таксама гістарычныя песні, у якіх адлюстраваліся даўнія падзеі барацьбы з чужынцамі, набегі крымскіх татараў і войны з Масквой. Татарскія наезды сталі самай значнай тэмай гістарычных баладаў беларускага народа. А вось барацьба з нямецкімі рыцарамі ў фальклоры зусім не адлюстравана. У найбагацейшым цыкле каляндарнай сямейнаабрадавай паэзіі асаблівае месца займаюць валачобныя і вясельныя песні, невядомыя ў фальклорнай спадчыне многіх іншых народаў.
Высокага ўзроўню развіцця ў часы контррэфармацыі дасягнуў беларускі жывапіс. Іканапіс, які заставаўся дамінавальным жанрам выяўленчага мастацтва, перажываў, з аднаго боку, вяртанне візантыйскіх і старажытнарускіх канонаў, з другога — пачатак працэсу фалькларызацыі, што асабліва выразна праявілася пазней, у
254
VIII. Удзяржаве „абодвух народаў"
XVIII ст. Спецыфічныя рысы мясцовага іконапісання, якія ўпершыню выявіліся яшчэ ў XVI ст., сталі афармляцца ў беларускую традыцыю сакральнага мастацтва. Самым распаўсюджаным абразом у XVII ст. тут быў багародзічны (Дзева Марыя — адзіная заступніца людзей). Сюжэт «Страшнага суда» ў беларускіх абразах цалкам адсутнічаў, а біблейскія падзеі мастак адаптаваў да мясцовага асяроддзя. У свецкім жывапісе з канца XVI ст. і да канца існавання Рэчы Паспалітай галоўным стала партрэтнае мастацтва. Адметныя вобразы «сармацкага» партрэта выразна ўвасобілі драматычную гісторыю гэтай дзяржавы.