Нарыс гісторыі Беларусі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 412с.
Мінск 2001
«Русь панесла страты, якіх не ведала ўжо 200 гадоў», — адзначалася ў 1613 г. на першым у гісторыі Рэчы Паспалітай надзвычайным сойме, сабраным для выратавання дзяржавы. Лісты сучаснікаў сведчаць, што настроі тых гадоў набліжаліся да апакаліпсічных. Шляхта ўсё больш настойліва патрабавала знайсці і пакараць ініцыятара вайны, а галоўнае — хутчэй скончыць авантуру. Асабліва характэрны па настроі ліст рыцарства Аршанскага павета, падпісаны трыццаццю чалавекамі, сярод якіх — Ян, Геранім і Аляксандр Хадкевічы, Аляксандр Сапега, Мікалай Глябовіч і іншыя вядомыя асобы. Яны заявілі, што пад уладай Жыгімонта III Вялікае Княства Літоўскае дайшло да поўнага разбурэн
IX. 1. Дзмітрыяда і барацьба за Смаленск
261
ня, і невядома.'ці можна наогул разлічваць на дапамогу і абарону свайго законнага ўладара. Аршанскія шляхцічы спраўна сплочвалі падаткі на ахову межаў дзяржавы, але гэта не гарантавала іх бяспекі. Прычынай усіх бедаў стаў паход караля на Маскоўскае царства, заяўлялі яны, бо ў выніку авантуры межы дзяржавы
Уладыслаў IV. Партрэт невядомага мастака XVII cm.
адкрыліся і вораг пачаў «беспакарана паліць вёскі і гарады, забіваць і выводзіць у палон людзей». Востра крытыкуючы манарха, аршанцы заклікалі яго спаўняць свае абавязкі ў дачыненні да падданых і арганізаваць належную абарону.
Яшчэ праз некалькі гадоў галоўны з’езд беларускалітоўскай шляхты сцвердзіў, што «ўжо далей ВКЛ такога цяжару вайны Маскоўскай цярпець не можа!» Каб хутчэй і хоць з якой перамогай скончыць авантуру, у 1617 г. у апошні паход на Маскву павёў войска каралевіч Уладыслаў і вялікі гетман Ян Хадкевіч, да якіх далучыліся і ўкраінскія казакі гетмана Пятра Сагайдачнага. Спробы зноў
заняць сталіцу не мелі поспеху, затое падштурхнулі маскоўскі ўрад да перамоў. У пачатку 1619 г. у Дэвуліне бакі падпісалі дамову аб перамір’і на 14 з паловай гадоў, паводле якой у склад Вялікага Княства Літоўскага акрамя Смаленска ўвайшлі Мажайск, Дарагабуж і Вязьма, а да Кароны адышлі землі Чарнігаўская і Северская. Каралевіч Уладыслаў заставаўся з тытулам маскоўскага цара.
Падсумоўваючы вынікі гэтай авантурнай вайны, у 1618 г. многія шляхецкія соймікі тэрыторыі сучаснай Беларусі ў сваіх ухвалах адзначылі, што яна народу і айчыне «ўсялякае зло прынесла, з дастаткаў яе злупіла і да чужых народаў у ганьбу ўправіла». Горкі вопыт
262
IX. Ад велічы да заняпаду
Густаў ІІАдольф, шведскі кароль (1611—1632). Партрэт П.Понціуса.
Дзмітрыяды, як і разгром апазіцыі ў бітве пад Гузавам, пашырыў глыбокі недавер шляхецкіх колаў да ўрада і выклікаў супраціў рыцарства ўсялякім спробам рэфармаваць тагачасны дзяржаўны лад. 3 гэтага часу шляхта цвёрда адстойвала галоўныя прынцыпы свайго ладу — забарону пачынаць вайну без дазволу ўсяго сойма і захаванне непарушнымі старых правоў і звычаяў Рэчы Паспалітай.
Яшчэ да завяршэння Дзмітрыяды праз рабаўнічыя напады казакоў на турэцкія ўладанні дайшло да трэцяй вайны — адкрытага канфлікту з Асманскай імперыяй. У 1620 г. туркі разграмілі пад Цэцурай сілы славутага кароннага гетмана Станіслава Жулкеўскага і ўварваліся на тэрыторыю Украіны. На наступны год султан Асман II абяцаў спустошыць усю Рэч Паспалітую. Толькі гераізм абаронцаў лагера пад Хацінам на Днястры, дзе злучанымі сіламі да апошняй хвіліны жыцця кіраваў 60гадовы гетман Ян Кароль Хадкевіч, скаваў велізарную турэцкую армію і дазволіў у кастрычніку 1621 г. заключыць з Портай мір. Падпісаны трактат пакінуў нязменнай ранейшую мяжу па Днястры і памысна вывеў Рэч Паспалітую з небяспечнай вайны.
Найцяжэйшай заставалася сітуацыя ў Інфлянтах. Пасля замірэння з Масквой шведскі кароль Густаў II Адольф заручыўся саюзам з Нідэрландамі (1614) і Ганзой (1615) ды ў 1617 г. узнавіў вайну за панаванне над Балтыкай. Сілы палявога гетмана Крыштафа Радзівіла, які мусіў трымаць абарону, былі настолькі слабыя, што ён замірыўся з непрыяцелем на 1618—1620 г. Як толькі замірэнне скончылася, а Рэч Паспалітая канцэнтравала ўсе
IX. 1. Дзмітрыяда і барацьба за Смаленск
263
сілы для адпору туркам, шведы высадзіліся ў вусці Дзвіны і аблажылі Рыгу. Увосень 1621 г. слабая залога паддалася. Валоданне Рыгай прадвызначала панаванне над усімі Інфлянтамі. Каб уратаваць край ад жудаснага спусташэння, у жніўні 1622 г. гетман Крыштаф Радзівіл без ведама караля падпісаў са шведамі сепаратнае замірэнне. Густаў II Адольф, якога найбольш вабілі багатыя партовыя гарады Прусіі, заняўся тады падрыхтоўкай інтэрвенцыі ў паўночнанямецкія землі. 3 ім зблізілася Англія, зацікаўленая ў абароне пратэстантаў, і Францыя, што імкнулася звесці рахункі з Габсбургамі. Для Рэчы Паспалітай гэтая вайна была ўжо не пад сілу. У выніку новай атакі шведы летам 1625 г. аблажылі Дэрпт, занялі Кокенгаўзэн і нават радзівілаўскія Біржы ў Жамойці. Леў Сапега з Крыштафам Радзівілам ледзь паспелі ўратаваць Дынабург.
26 верасня 1629 г. у Альтмарку быў падпісаны некарысны для Рэчы Паспалітай 6гадовы мір. Швецыя завалодала не толькі тэрыторыяй Інфлянтаў да Дзвіны і Рыгай, праз якую праходзілі галоўныя гандлёвыя трасы з Беларусі і Літвы, але і портамі Прусіі (за выняткам Караляўца і Гданьска). Непапулярная вайна, што два дзесяцігоддзі патрабавала надмерных высілкаў і вялікіх ваенных пабораў, прыносячы краю толькі спусташэнні і беды, прывяла адно да стратаў. Такім сумным стаў вынік упартасці амбітнага Вазы ў яго барацьбе за вяртанне шведскай кароны.
Смерць Жыгімонта III 30 красавіка 1632 г. выклікала трывогу за ўсходнія межы краіны. Дзякуючы добра арганізаванай выведнай службе вялікі гетман Леў Сапега быў паінфармаваны пра падрыхтоўку вайны маскоўскім урадам. Цар Міхаіл Фёдаравіч Раманаў паразумеўся з каралём Густавам Адольфам і ўдар па Рэчы Паспалітай планаваў нанесці супольна са Швецыяй. Альянты прадугледжвалі падзел тэрыторый: цар прэтэндаваў на Севершчыну, Чарнігаўшчыну, Смаленшчыну і ўсю Беларусь, а шведскі кароль хацеў дамагацца польскага трона, або як найменей — Памор’я. Бескаралеўе стала зручным збегам абставін для Масквы, і толькі смерць Густава Адольфа сарвала ўдзел у вайне Швецыі.
Увосень 1632 г. царскія ваяводы занялі Асвею, Друю, Себеж, Невель, Езярышча, Усвяты, Вяліж, Сураж, Белы, Дарагабуж, а таксама Рослаў, Мсціслаў і Крычаў ды шэраг гарадоў на Севершчыне. Былі заатакаваны таксама Полацк і Віцебск. На Полаччыне і ў Беларускім Падняпроўі маскоўскаму войску давялося весці цяжкія баі,
264
IX. Ад велічы да заняпаду
Крыштаф IIРадзівіл, гетман палявы (1615—1635) і вялікі (1635—1640).
бо захопленыя тут гарады траплялі ў іх рукі толькі пасля штурмаў. 14 лістапада 20тысячная армія Міхаіла Шэіна аблажыла Смаленск. Вяртанне гэтай ключавой фартэцыі і было галоўнай мэтай распачатай вайны. Добра, што ваявода Аляксандр Гасеўскі паспеў паправіць умацаванні, і 2тысячная залога на чале з Самуэлем ДруцкімСакалінскім пачала трымаць гераічную абарону.
Палявы гетман Крыштаф Радзівіл, якому 75гадовы Леў Сапега перадаў усё кіраванне сіламі ВКЛ, меў у распараджэнні толькі крыху больш за 4 тыс. жаўнераў, але дзейнічаў вельмі ўмела. Найперш паспяшаўся на дапамогу Смаленску ды ў лютым
1633 г. змог праз блакаду правесці абаронцам значнае падмацаванне. Паспяховыя аперацыі супраць непрыяцельскіх фармаванняў былі праведзены пад Віцебскам і Мсціславам.
Маскоўская армія Шэіна не здолела выкарыстаць часу, пакуль збіраліся сілы не падрыхтаванай да вайны Рэчы Паспалітай. Смаленск мужна трымаў цяжкую аблогу, рашучай была і пастава іншых беларускіх гарадоў. Мяшчане Віцебска ў 1633 г. самастойна некалькі разоў грамілі ворага, «ратуючы як сам горад, так і межы дзяржавы», а жыхары Магілёва актыўна дапамагалі абараняць ад маскоўскіх ратнікаў Смаленск, дастаўляючы сваёй арміі прадукты і зброю. Праўда, у чэрвені 1633 г. царскія ваяводы ўварваліся ў горад і ніжні замак Полацка, аднак верхняга замка не адолелі. Урэшце 4 верасня пад Смаленск прыйшла армія новаабранага караля і вялікага князя Уладыслава IV. Яна хутка дамаглася вырашальнай перамогі. Праз месяц была знята блакада горада, і ўжо войска Шэіна апыну
IX. 1. Дзмітрыяда і барацьба за Смаленск
265
Капітуляцыя М.Шэіна пад Смаленскам.
Мастак невядомы. XVIIcm.
лася ў атачэнні. 25 лютага 1634 г. уся маскоўская армія капітулявала, што пераможна завяршыла вайну.
Новы дагавор аб «вечным міры» паўнамоцныя бакі падпісалі 27 траўня 1634 г. у Сямлёве, што на рацэ Палянаўка, паміж Вязьмай і Дарагабужам. Трактат пацвердзіў асноўныя ўмовы Дэвулінскага пагаднення. Разлічваючы на саюз Масквы ў вайне са Швецыяй, Уладыслаў IV адмовіўся ад царскага тытула і саступіў Расіі шэраг памежных крэпасцяў, у прыватнасіф горад Сярпейск.
Пасля дзесяцігоддзяў вайны пры Уладыславе IV насталі большменш спакойныя часы. У адрозненне ад папярэдніка на троне, пры якім канфесійныя канфлікты ўпершыню дасягнулі небяспечнай вастрыні, новы манарх імкнуўся зменшыць падставы ўнутраных хваляванняў. Зацвердзіўшы «Артыкулы заспакаення грэцкай веры» і афіцыйна прызнаўшы Кіеўскую праваслаўную мітраполію, ён пастулаваў нават утварэнне патрыярхату ў Кіеве. I дызуніты, і пратэстанты карысталіся фармальнай аўтаноміяй, яшчэ знаходзячы падтрымку сваіх праў на соймах і сойміках. Аднак «залаты спакой», як назвалі перыяд унутранага міру, што ўсталяваўся ў Рэчы Паспалітай напрыканцы панавання Уладыслава IV (з 1638 г.), аказаўся нядоўгім і падманлівым, пратрываўшы толькі адно дзесяцігоддзе.
266
IX. Ад велічы да заняпаду
DC2. Казацкасялянская вайна
У канцы красавіка 1648 г. на Ўкраіне пачалося казацкае паўстанне на чале з Багданам Хмяльніцкім (1595—1657), абраным за гетмана Запарожскага Войска. Яго фармаванні разграмілі каронную армію ў першых жа бітвах пад Жоўтымі Водамі (15 траўня 1648) і Корсунем (26 траўня 1648), і паўстанне перарасло ў вялікую вызваленчую вайну. Казацкі рух хутка перакінуўся ў беларускія паветы
Гетман Багдан Хмяльніцкі (1595—1657).
Вялікага Княства Літоўскага. Трыумфальныя перамогі Хмяльніцкага сталі каталізатарам уздыму народных нізоў на барацьбу супраць паноў у басейне Дняпра і Прыпяці. Колькасць удзельнікаў «казацкай вайны» імкліва шырылася. Украінскі гетман і яго казацкая старшына мелі план стварэння сваёй дзяржавы, у межы якой хацелі ўключыць і тэрыторыі паўднёваўсходняй Беларусі, прынамсі, Падняпроўе і Палессе, таму былі асабліва зацікаўлены ў пашырэнні руху на гэтыя землі. Пачынаючы дзеянні, Багдан Хмяльніцкі засылаў на поўдзень ВКЛ сваіх людзей з універсаламі, у якіх заклікаў мужыкоў выступаць супраць паноў і ляхаў. Як пра