Нарыс гісторыі Беларусі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 412с.
Мінск 2001
Для канчатковага падпарадкавання Беларусі маскоўскі цар накіраваў сюды ўвосень 1659 г. вялікую армію на чале з князем Іванам Хаванскім. Бязлітасна ваюючы зямлю сваіх далёкіх продкаў, гэты нашчадак Гедымінавічаў дайшоў да Горадні і захапіў Берасце. Ягоныя ратнікі выпальвалі на сваім шляху ўсе гарадкі і вёскі, забівалі або забіралі ў палон жыхароў. Абараніць іх не было каму, бо армія Вялікага Княства дапамагала палякам ваяваць са шведамі. Толькі пасля падпісання Аліўскага міру са Швецыяй у 1660 г., які дазволіў Рэчы Паспалітай засяродзіць сілы на барацьбе з Масквой, у Беларусь былі вернуты дывізіі ВКЛ, а на дапамогу ім прыйшла каронная дывізія Стэфана Чарнецкага. Разам яны дазвання разграмілі войска Хаванскага ў 1660 г. у бітве каля Палонкі і ў 1661 г. пад Кушлікамі. Гэтыя перамогі змянілі ход вайны і адкрылі магчымасць перанесці дзеянні на тэрыторыю Маскоўскай дзяржавы. Аптымізм перадаваўся і простаму насельніцтву Беларусі. Полацкія сяляне ў 1661 г. па закліку наваградскага кашталяна Мікалая Юдзіцкага ўтварылі баявыя аддзелы і самастойна хадзілі ваяваць тэрыторыю Маскоўскай дзяржавы. Вясковы люд заўзята дабіваў рассеяныя пасля вялікіх бітваў рэшткі непрыяцельскага войска, помсцячы за рабункі і гвалт, як гэта было пасля бітвы пад Кушлікамі на Полаччыне ў 1661 г.
Імкненне пазбавіцца ўлады акупантаў ахапіла практычна ўсе сацыяльныя слаі, кансалідаваўшы грамадства вакол ідэі вызвалення і вяртання ранейшага ладу. Найбольш ярка гэта выявілася ў серыі антымаскоўскіх паўстанняў у беларускіх гарадах. У Магілёве мяшчане змовіліся і 1 лютага 1661 г. са зброяй у руках выступілі супраць маскоўскага гарнізона. Яны знішчылі ўвесь яго склад (2 тысячы чалавек), а ваяводаў перадалі каралю. Па прыкладзе Магілёва
284
IX. Ад велічы да заняпаду
самастойна зліквідавалі царскія залогі таксама жыхары Дзісны, Мсціслава, Себежа, Шклова, Гомеля, а ў 1664 г. — і Старога Быхава. Накінутая сілай на Беларусь царская ўлада гэтак жа сілай і скідалася пры актыўным удзеле мясцовага насельніцтва. Як адзначыў імператарскі дыпламат Аўгусцін Маерберг, які праязджаў тады землямі Беларусі, здзекі і гвалт масквіцян так адвярнулі ад іх сэрцы гэтага народа, што ён «выганяў іх са сваіх зямель з такой жа нянавісцю, з якім даверам калісьці прымаў».
Калі на пачатку вайны дзякуючы шырокай прапагандзе і ўдаламу выкарыстанню канфесійных супярэчнасцяў у Вялікім Княстве маскоўскі ўрад здолеў шмат у якіх месцах Беларусі нейтралізаваць праваслаўнае насельніцтва ці нават схіліць яго на свой бок, дык для часоў акупацыі стала больш характэрнай масавая барацьба мясцовага жыхарства супраць царскіх уладаў. Па прычынах і формах гэты рух быў блізкі да антышведскага паўстання 1656 г. у Жамойці, да партызанскай вайны польскага народа супраць шведаў у 1655—60 г., аднак ён застаецца пакуль малавядомы цяперашнім беларусам.
ІХ.5. Андрусава: вынікі вайны
Пасля працяглых і цяжкіх перамоў 20 студзеня 1667 г. у вёсцы Андрусава, што на ўсходзе Беларусі, на Смаленшчыне (цяпер тэрыторыя Расіі), камісары Рэчы Паспалітай і паслы Маскоўскай дзяржавы падпісалі дагавор аб міры на 13 гадоў і 6 месяцаў. Згодна з умовамі пагаднення ўсё Смаленскае і Чарнігаўскае ваяводствы, а таксама Старадубскі павет і ўкраінскія землі па левы бераг Дняпра адыходзілі да Маскоўскага царства. Паўночныя абшары Беларусі — Віцебінчына і Полаччына, а таксама Дынабург, Інфлянты і Правабярэжная Ўкраіна (Кіеў трэба было перадаць праз 2 гады, але царскі ўрад не выканаў гэтай умовы) вярталіся ў склад Рэчы Паспалітай. Тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага паменшылася з 370 да 312 тысяч кв. км. Пазней, згодна з дамовай 1678 г., маскоўскі ўрад вярнуў заселеныя пераважна беларусамі Невель, Себеж і Вяліж, і сфармаваная такім чынам мяжа паміж Расіяй і Вялікім Княствам Літоўскім заставалася амаль нязменнай да канца XVHI ст.
Тэкст Андрусаўскага замірэння прадугледжваў вяртанне палонных і культурных каштоўнасцяў, што масава вывозіліся ў гады вай
IX. 5. Андрусава: вынікі вайны
285
ны з акупаваных тэрыторый, найперш з Беларусі. Аднак права вярнуцца на айчыну фармальна атрымлівала толькі невялікая частка палонных — духавенства, шляхта, жаўнеры, казакі, татары ды яўрэі. Асноўная ж маса выведзеных з Беларусі людзей (сяляне і мяшчане) заставалася ў Маскоўскай дзяржаве на ўсе гады замірэння. У чарговым трактаце, падпісаным у 1672 г., асобныя пункты агаворвалі вяртанне шляхты і вызваленне мяшчан, купцоў і рамеснікаў, але ні словам не згадвалі сялян. Ды нават і шляхцічы, якім фармальна дазвалялася выехаць да
моў, далёка не заўсёды маглі выкарыстаць гзтае права. Такім шляхам пасля вайны Маскоўская дзяржава пакінула сабе сотні тысячаў палонных і вывезеныя каштоўнасці, у тым ліку кнігі, царкоўныя ўпрыгажэнні, званы, гарматы і інш.
Разасланыя па ўсім царстве, беларускія шляхцічы і мяшчане неслі службу ў самых далёкіх астрогах Сібіры. У некаторых гарадках, як, прыкладам, у Табольску ці ў Кузнецку, шляхта «літоўскага спісу» складала значную частку цэлай залогі (ад 10% да 30%). A выведзеным з Беларусі сялянам, якіх, дарэчы, у Маскоўскай дзяржаве называлі «літвой», «паля
Танец смерці.
Выява з бернардынскага касцёлаў Кракаве. Другая палова XVIIcm.
камі»,«іншаземцамі» ды «панамі», і лжу не вялося. Іх сялілі ў малалюдныя раёны і пераводзілі ў халопства. Адзін толькі баярын Барыс Марозаў вывеў у свае вотчыны пад Маскву тысячы беларускіх мужыкоў з сем’ямі, робячы іх халопамі ўласных халопаў. У такое падвойнае халопства беларусы траплялі і ў іншых баярскіх вотчьшах вялізнага царства.
286
IX. Ад велічы да заняпаду
Мноства паспалітага люду з Беларусі назаўсёды засталося ў
шматлікіх гарадах і манастырах Маскоўскай дзяржавы. Найбольш жа выхадцаў з беларускіх зямель апынулася ў самой Маскве, дзе ў 1670х г. яны складалі 10% ад усяго пасадскага насельніцтва. Гэта былі галоўным чынам высокакваліфікаваныя рамеснікі — кавалі,
сярэбранікі, краўцы, скурнікі, ганчары, збройнікі, шабельнікі ды інш. У адной толькі Збройнай палаце Крамля яшчэ пад час вайны, у 1660 г., ужо працавала 68 полацкіх і віцебскіх майстроў. Менавіта выведзеныя з Беларусі кафляры аздаблялі мноства маскоўскіх храмаў, Крамлёўскі палац ды Каломенскую рэзідэнцыю цара Аляксея Міхайлавіча. Затое ў беларускіх гарадах рамесная вытворчасць была настолькі падарваная, што даваеннага ўзроўню яе развіцця больш ніколі ўжо не ўдалося дасягнуць.
Для беларускага краю трынаццацігадовая вайна абярнулася самымі цяжкімі наступствамі. Ваенныя дзеянні і акупацыя давялі да катастрафічнага стану яго насельніцтва і гаспадарку. У межах прыкладна цяперашняй тэрыторыі Беларусі, паводле падлікаў
Пакалечаны вайной. 3 гравюры XVIIcm.
польскага гісторыка Юзафа Можы, колькасць жыхароў зменшылася больш чым на палову: калі ў 1648 г. яно складала 2 млн. 900 тыс., дык у 1667 г. — 1 млн. 350 тыс. чалавек. Асабліва пацярпелі ўсходнія ды паўночныя паветы, у якіх не засталося і адной трэці даваеннага насельніцтва. Мястэчкі і вёскі былі папаленыя, гарады — абрабаваныя і пабураныя. Для аднаўлення гаспадаркі не хапала людзей, асабліва рамеснікаў, амаль зусім не засталося рабочай жы
IX. 5. Андрусава: вынікі вайны
287
вёлы. Каб хоць неяк паспрыяць аднаўленню зруйнаваных местаў, сойм Рэчы Паспалітай вызваліў 20 гарадоў ад падаткаў і розных цяжараў. У самым глыбокім заняпадзе апынулася і сельская гаспадарка. Пасля вайны большая палова ранейшых плошчаў ворыўнай зямлі не апрацоўвалася, а ў найбольш пацярпелых раёнах доўгі час пусткаю ляжала амаль усё поле. Прыкладам, у Віцебскай эканоміі ў 1667 г. некранутымі засталіся 74% зямлі, у цэлым Мсціслаўскім ваяводстве — да 70%. I праз
Бітва з туркамі пад Хацінам у 1673 г.
дзесяць паваенных гадоў становішча мала палепшылася. Напрыклад, у Дубровенскім графстве, Прапойскім і Крычаўскім староствах у запусценні былі блізу дзвюх трэцяў сялянскіх гаспадарак. Заставаліся бязлюднымі вёскі, колішняе ворыва зарастала хмызамі ды лесам. «У наваколлях галота, у некаторых вёсках няма ніводнага селяніна, валок не аруць. Сярод люду, што застаўся, пануе страшэнная галеча», — пісаў адміністратар маёнтка Смалявічы свайму гаспадару Радзівілу. Каб не памерці з голаду, сяляне часам і пасля вайны пакідалі свае абжытыя мясціны ды кіраваліся ў іншы край.
Без спецыяльных даследаванняў цяжка сказаць, калі Беларусь пераадолела наступствы той ваеннай катастрофы, калі выйшла з крызісу і ці пераадолела яго наогул. Цэлае стагодцзе ніяк не магло колькасна аднавіцца насельніцтва. Якасныя ж страты дэмаграфічнага патэнцыялу засталіся непалраўныя. Пазбаўленыя свайго вышэйшага стану і мяшчанства (гэтыя групы жыхарства пацярпелі больш за ўсіх),
288
IX. Ад велічы да заняпаду
беларусы ўжо тады сталі народам з няпоўнай сацыяльнай структурай, народам амаль наскрозь сялянскім.
Андрусаўскае пагадненне, што вяршыла самую знішчальную для Беларусі вайну, было своеасаблівымкампрамісам абодвух абяссіленых бакоў, патрэбным ім перад пагрозай асманскай агрэсіі. Некалькі артыкулаў трактата тычыліся непасрэдна ваеннага блоку Масквы і Варшавы супраць Турцыі і Крымскага ханства. Перасцярогі былі недарэмныя, бо ўжо ў 1672 г. пачалася вайна з Портай, што адразу прывяло да цяжкіх паражэнняў і стратаў. У 1673г. іхледзь кампенсавала бліскучаяперамога вялікага гетмана Яна Сабескага пад Хацінам, дзе супольныя сілы Вялікага Княства і Кароны штурмам здабылі лагер турэцкай арміі. Вострая патрэба ў саюзніку па антытурэцкай кааліцыі пасля выратавання Вены ад туркаў (1683) і стварэння Святой Лігі стала адной з прычынаў падпісання «вечнага міру» паміж Масквой і Варшавай у 1686 г., вядомага як трактат Гжымултоўскага (па прозвішчы познанскага ваяводы Крыштафа Гжымултоўскага, якікіраваўпасольствам). Заўступленне Маскоўскага царства ў антыасманскую кааліцыю спатрэбілася прызнаць пастаянным усё тое, што ў Андрусаве лічылася часовым і кампрамісным. У выніку трактат Гжымултоўскага зафіксаваў буйную дыпламатьгчную паразу Варшавы і Вільні. 3за слабасці Рэчы Паспалітай, выяўленай яшчэ ў Андрусаве, Расія ў 1668 г. узаконіла свае заваёвы і замацавала новы баланс сілаў у Цэнтральна—Усходняй Еўропе.
ІХ .6. Поспехі каталіцызму і паланізацыя
Выкліканая вайной татальная дэструкцыя змяніла літаральна ўсё — ад матэрыяльных умоў жыцця народа да моўнакультурнай і канфесійнай сітуацыі. Канчаткова і незваротна адышлі ў мінулае часы былой рэлігійнай талеранцыі. Калі раней, нават у часы панавання выхаванага езуітамі Яна II Казіміра, праваслаўныя падданыя Рэчы Паспалітай яшчэ мелі пэўныя гарантыі свабодаў, іх прадстаўнікі ўваходзілі ў сенат, а шляхта на сойміках магла патрабаваць роўнасці ўсіх рэлігій (як у Слоніме ў 1662 г.), дык цяпер прававое становішча некаталікоў пачало хутка пагаршацца. Яшчэ ў цяжкі час вайны сойм 1658 г. прыняў канстытуцыю аб арыянах, якая абавязала тых змяніць веру або пакінуць межы дзяржавы. Пасля вайны дайшлачаргаідаправаслаўных. Казацтва, штобыло апораю грэц