• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі  Генадзь Сагановіч

    Нарыс гісторыі Беларусі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 412с.
    Мінск 2001
    249.37 МБ
    Пасля захопу Вільні,палічыўшы ліквідацыю Вялікага Княства Літоўскага як дзяржавы і анексію яго зямель справай вырашанай, маскоўскі ўрад пайшоў на часовае замірэнне з Каронай Польскай для вядзення супольнай вайны супраць Швецыі. Паміж Масквой і Варшавай пачаліся перамовы, якія скончыліся 3 лістапада 1656 г. падпісаннем двухгадовага перамір’я ў Немежы, што пад Вільняй.
    278
    IX. Ад велічы да заняпаду
    Беларускія землі, занятыя царскім войскам, адразу ж ператвараліся ў правінцыю Маскоўскай дзяржавы. У Маскве для кіравання імі спецыяльна быў створаны Прыказ Вялікага Княства Літоўскага. Акупацыйную ўладу ў Беларусі ўвасаблялі ваяводы. Каб выклікаць
    лаяльнасць мясцовага насельніцтва, цар пакідаў гарадам магдэбургскае права, раздаваў ахоўныя граматы, якія мусілі аберагаць іх ад маскоўскіх жа ратнікаў, усяляк падтрымліваў лаяльную да яго шляхту. У канфесійнай палітыцы акупацыйныя ўлады кіраваліся прынцыпамі: «жвдам в Белой Русн не быть н жнтня ннкакого не нметн», «уннатам не быть», «костелам не быть, а петь в домех». Так што поўнае права на існаванне ў падкантрольных маскоўскім уладам раёнах мела толькі праваслаўная царква. Цар усяляк
    Палкоўнік. Паводле Яна Норбліна. імкнууся ўмацаваць і пашырыць яе, аддаючы будынкі і маёмасць уніятаў ды каталікоў. Такім чынам, унія апынулася паза законам, каталіцкі культ абмяжоўваўся да прыватных дамоў шляхты і мяшчанства, а праваслаўе насаджвалася. Усе жыхары занятых раёнаў пераводзіліся ў праваслаўе або на месцы, у Беларусі, або перахрышчваліся ў палоне, у Маскоўскім царстве. Аднак нават прыналежнасць да праваслаўнай царквы не магла ўберагчы насельніцтва ад марадзёрства і гвалту маскоўскіх ваяўнікоў. Тыя рабавалі, забіралі ў няволю ўсіх без разбору. Здаралася, нішчылі і праваслаўныя храмы, забівалі праваслаўных папоў. Да цара з першых месяцаў вайны пайшлі шматлікія скаргі ад адзінавернага яму духавенства Беларусі, але спыніць гвалт, які чыніла маскоўскае войска, было немагчыма нават самому Аляксею Міхайлавічу.
    IX. 3. Маскоўскае нашэсце
    279
    Хоць праваслаўная царква ў Беларусі актыўна супрацоўнічала з новымі ўладамі, царская адміністрацыя трымала яе пад пільным наглядам. Дзеля большай надзейнасці сюды прысылалі святароў з Маскоўскай дзяржавы. Урад Аляксея Міхайлавіча ставіў на мэце перападпарадкаваць праваслаўную епархію Беларусі свайму патрыярхату. Гэтай задачай у гады вайны займаўся нават Прыказ тайных справаў.
    Асобнай задачай акупацыйных уладаў быў вывад мясцовага насельніцтва ў Маскоўскае царства. Паводле сведчанняў патрыярха Нікана, Аляксей Міхайлавіч планаваў вывесці і пасяліць у сваіх землях не менш за 300 000 беларусаў. Паляванне на людзей ды іх вывад у царства набылі характар дзяржаўнай праграмы. Кожны маскоўскі памешчык ці нават мешчанін мог прыехаць у Беларусь да царскага войска і купіць тут у ратнікаў патрэбную колькасць палонных за мізэрную плату — па 3—5 рублёў за чалавека. Права валодаць нявольнікам як прыватнай уласнасцю афармлялася простай рэгістрацыяй у паланянічнай кнізе ці ў халопскім прыказе. Яшчэ прасцей гэта дасягалася простым перахрышчваннем палоннага ў праваслаўе. Запісы ў паланянічных кнігах сведчаць, што ў няволю браліся пераважна маладыя жанчыны і дзеці ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў, а часта — цэлыя сем’і. Асобнай групай палонных былі рамеснікі, якіх вышуквалі спецыяльна. Іх пераманьвалі высокім заробкам або забіралі сілай. Калі горад здабывалі штурмам, то рамеснікаў выводзілі ў палон у першую чаргу. Такім шляхам у Маскве апынуліся высокакваліфікаваныя кавалі, збройнікі, замочнікі ды іншыя майстры з самых розных гарадоў Беларусі, а на Валдаі — кафляры з Дуброўны, Мсціслава і Шклова і інш. Адначасова з масавым вывадам карэннага насельніцтва ў Маскоўскую дзяржаву цар спрабаваў сяліць у беларускіх гарадах сваіх ратнікаў на сталае жыхарства. У Полацку і Віцебску, напрыклад, ім адводзіліся спецыяльныя пляцы пад слабоды, а з казны вызначаліся грошы на будаўніцтва двароў.
    У выніку баявых дзеянняў і гаспадарання чужога войска акупаваныя землі Беларусі былі ператвораны ў пустэчу. Праехаўшы дарогамі Панямоння, каралеўскі сакратар Стэфан Мядэкша яшчэ ў 1655 г. адзначыў у сваім дыярыушы, што там «трупаў па дарогах поўна, вёскі, мястэчкі, сядзібы папаленыя, беднай хаткі цяжка пабачыць цэлай». Сведкі пісалі пра цэлыя паветы як пра «пустыя і выпаленыя». A расстаўленыя ў Беларусі царскія залогі нават пад час замірэння наязджалі на маёнткі і вёскі, чынілі гвалт і рабавалі жыхароў.
    280
    IX. Ад велічы да заняпаду
    Ад мноства непахаваных трупаў людзей і жывёл пачалася эпідэмія чумы. Яна суправаджалася страшным голадам, выкліканым ваеннымі спусташэннямі. Людзі елі сабак і кошак, месцамі даходзіла нават да канібалізма. Слуцкі шляхціч Ян Цадроўскі, які перажыў тыя падзеі, пісаў у дыярыушы, што памерлыя проста ляжалі паўз дарог, іх нават не было каму пахаваць.
    Акупаваны беларускі край перажываў ці не самыя трагічныя часы сваёй гісторыі. «Навошта столькі крыўды, крадзяжу, пакутаў і забойстваў у гарадах і вёсках, у лясах і на палях, за што ў кожным месцы чуецца плач і ліюцца слёзы?» — адчайна пытаўся ў маскоўскіх ваяводаў праваслаўны ўладыка, епіскап полацкі і віцебскі Каліст.
    ІХ.4. Рух народнага супраціву
    Спусташэнні і голад, гвалт і масавы вывад людзей у няволю — усё гэта выклікала на беларускай зямлі шырокі рух народнага супраціву. Ен пачаўся адразу пасля з’яўлення маскоўскага войска ва ўсходніх паветах дзяржавы. Ужо ў ліпені 1654 г. там сталі ўтварацца сялянскія адцзелы самаабароны, якія ўзяліся ахоўваць свае вёскі і мястэчкі, пе
    рашкаджаць акупантам выводзіць у палон мясцовае насельніцтва. У дакументах царскай адміністрацыі супраціўленцаў называлі «шышамі». На пачатку вайны найбольш актыўны партызанскі рух разгортваўся на Смаленшчыне і каля Мсціслава, a таксама ў раёнах Магілёва, Віцебска і Полацка. Некаторыя лясныя фармаванні ўяўлялі з сябе даволі значную
    Напад сялян на конніка. Гравюра XVII cm.
    сілу і налічвалі па некалькі тысячаў чалавек, што дазваляла весці актыўныя ваенныя дзеянні. Прыкладам, 3тысячны аддзел сялян з Калеснікаўскай воласці Мсціслаўскага павета ажыццявіў напад на
    IX. 4. Pyx народнага супраціву
    281
    армію ваяводы Трубяцкога, калі тая аблажыла Мсціслаў, і прычыніў ёй сур’ёзныя страты. Мужыкі Полаччыны таксама ўступалі ў адкрыты бой з рэгулярным маскоўскім войскам. Нездарма цар ужо ў жніўні 1654 г. папярэджваў сваіх ваявод пра небяспеку раптоўных нападаў беларускіх партызан.
    Зімою 1654/55 г., пад час наступальнай кампаніі Януша Радзівіла, народны рух супраціву на захопленых землях Беларусі актывізаваўся. Паўсталі валасныя сяляне Аршаншчыны, Віцебшчыны, Мсціслаўшчыны і Смаленшчыны. Сышоўшы ў лясы, яны рабілі засады на дарогах, нападалі на дробныя аддзелы маскоўскіх ратнікаў, бралі ў палон ваявод і перадавалі іх гетману. Цэнтрам самага актыўнага партызанскага руху на Мсціслаўшчыне была Калеснікаўская, а на Смаленшчыне — Любавіцкая і Мікулінская воласці. Зброяй партызанам служылі бердышы, косы ды вілы, радзей — стрэльбы. Колькасна аснову такіх лясных аддзелаў складалі сяляне, аднак уваходзіла ў іх і шляхта. Шляхцічаў, якія выконвалі ролю камандзіраў, часам прысылаў вялікі гетман. Некаторымі ж аддзеламі кіравалі сяляне, як, прыкладам, Якім Патапавіч на Мсціслаўшчыне. Партызаны Патапавіча вялі барацьбу не толькі з маскоўскім войскам, але нападалі і на шляхту, што прысягнула цару, хадзілі ваяваць тыя вёскі, якія перайшлі на бок Масквы.
    Зімою 1655 г. цар Аляксей Міхайлавіч мусіў накіраваць на ўтаймаванне партызанаў усходнебеларускіх паветаў спецыяльнае карнае войска. Спайманых сялян білі пугамі і вешалі, іншым — адразалі насы і вушы ды адпускалі хадзіць па вёсках, каб застрашыць астатніх. Аднак рух не перапыняўся. Увесну 1656 г. барацьба мясцовага насельніцтва супраць царскай адміністрацыі і прысяжнай шляхты зноў актывізавалася. Яна ахапіла раёны Менска і Барысава, потым перакінулася на Наваградчыну, а ў 1657 г. партызанскай вайной заняліся і ўсходнія ды паўночныя землі Беларусі. Уздыму антымаскоўскага руху ў Менскім ваяводстве ды ў Падняпроўі садзейнічала прысутнасць казацкіх аддзелаў Івана Нячая. Назваўшыся «беларускім палкоўнікам», яго сотнік Дзяніс Мурашка набраў у сваё войска мясцовых сялян ды ўзначаліў сапраўдную вайну супраць прысяжнай шляхты. Застрашаная шляхта вагалася і часам пераходзіла назад на бок Рэчы Паспалітай, што здаралася, прынамсі, ва ўсходніх раёнах Беларусі.
    282
    IX. Ад велічы. да заняпаду
    Шляхціч. Паводле гравюры XVII cm.
    Узросшыя сілы дазволілі партызанскім аддзелам ужо ў 1657 г. перайсці да больш маштабных дзеянняў. Яны ўзялі пад кантроль усю Магілёўшчыну. Праз год, калі ў лясы масава пайшла мясцовая шляхта, якая раней прысягала цару, і ўзнавіліся шырокамаштабныя ваенныя дзеянні паміж арміямі Маскоўскай дзяржавы і Рэчы Паспалітай, народнавызваленчы рух у Беларусі дасягнуў вышэйшага, якасна новага этапу. Ідэя вызвалення ад тыраніі часова кансалідавала ў Беларусі прадстаўнікоў розных станаў — сялян, мяшчан і шляхту. 3 далучэннем да руху шляхты, якая мела ваенны вопыт, партызанскія фармаванні актыўней пераходзілі да наступальных аперацый. Напрыклад, менская шляхта, аб’яднаўшыся з сялянамі, спрабавала авалодаць Менскам, партызаны Віцебшчыны вызвалілі Бешанковічы, Лукамль, Глыбокае. Віцебск быў цалкам заблакаваны аддзеламі сялян і шляхты. Мяшчане Мсціслава і Крычава пры падтрымцы казакоў Івана Нячая самастойна зліквідавалі ў сябе царскія залогі.
    Каб ачысціць беларускае
    Падняпроўе ад казакоў Нячая і мужыцкіх аддзелаў, цар у 1658 г. накіраваў туды буйныя сілы рэгулярнага войска з артылерыяй. Спецыяльная вайсковая экспедыцыя была выслана і на партызанаў Віцебшчыны. Маскоўскія ратнікі цалкам спальвалі вёскі ў партызанскіх зонах і бязлітасна распраўляліся са злоўленымі, аднак рух не перапыняўся. У шэрагу выпадкаў, як, прыкладам, у баі ў Бешанковічах, партызаны дамагаліся перамогі ў адкрытых сутычках з царскай арміяй.
    IX. 4. Pyx народнага супраціву
    283
    Пасля падпісання Гадзяцкай дамовы 1658 г., трапна названай Наталляй Якавенка спробай казацкай Украіны «вярнуцца ў нармальны свет», па ўмовах якой гетманская Украіна аддзялялася ад Масквы і далучалася да Кароны Польскай і ВКЛ як Вялікае Княства Рускае—трэці член Рэчы Паспалітай, раскватараваныя ў Беларускім Падняпроўі казацкія загоны Івана Нячая сталі адкрыта ваяваць супраць расійскага войска. I мясцовыя жыхары з канца 1650х г. актыўней далучаліся да харугваў рэгулярнага войска Вялікага Княства Літоўскага. Менавіта вясковыя мужыкі складалі большую частку ў палку Гальяша Сурына, палову войска некаторых іншых палкоўнікаў.