• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі  Генадзь Сагановіч

    Нарыс гісторыі Беларусі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 412с.
    Мінск 2001
    249.37 МБ
    віла, з гэтымі пасланнямі выпраўляліся выхадцы з Беларусі, якія добра ведалі людзей і мясцовасць. Следам гетман пасылаў і казацкія загоны, якія распачыналі ваенныя дзеянні. Сфера жаданага ўплыву Хмяльніцкага ў універсалах вызначалася «аж до Борнсова н далей, до Бнхова теж, Могнлева н далей».
    IX. 2. Казацкасялянскал вайна
    267
    Першымі на Беларусь былі выпраўленыя палкоўнікі Максім Гладкі і Ілля Галота, потым — Галавацкі, Крывашапка, Нябаба, Хвеська ды інш. У чэрвені 1648 г. палкоўнік Галавацкі заняў Чарнігаў, НоўгарадСеверскі і Старадуб, a 4 ліпеня ўвайшоў у Гомель. Тады ж Пінск быў заняты казакамі Гладкага, а на Магілёўшчыне пачаў дзейнічаць Крывашапка.
    З’яўленне казацкіх загонаў Галавацкага, Крывашапкі, Мікуліцкага, Гаркушы ды іншых, у складзе якіх было нямала беларусаў (сярод палкоўнікаў Хмяльніцкага многія таксама мелі беларускае паходжанне, прыкладам — Бутрым, Грамыка, Крычэўскі, Ждановіч, Нячай, Сакалоўскі, Хведаровіч), выклікала масавае далучэнне да іх найбяднейшага сялянства і мяшчанства. Ужо летам 1648 г. на поўдні і ўсходзе Беларусі пачалася шырокая ўзброеная барацьба казацкасялянскіх аддзелаў супраць шляхты, купцоў, магнатаў ды каталіцкага духавенства. Узброіўшыся, сяляне дзейнічалі і самастойна, громячы галоўным чынам маёнткі сваіх паноў, рабуючы двары, знішчаючы падатковыя дакументы і рэестры.
    Да восені жыхары гарадоў Гомеля, Мазыра, Лоева, Рэчыцы і Турава «ўсе паказачыліся і пакляліся адзін другому стаяць да апошняга». Казакі авалодалі таксама Брагінам, Бабруйскам і Чэрыкавам, пагражалі Слоніму і Берасцю. Як сведчыў сучаснік падзей Казімір Піліп Абуховіч, «...той агонь, праз гультайства ад купы Хмяльніцкага запушчаны, так далёка заняўся, што паветы Старадуб, Рэчыца, Мазыр, Пінск, Берасце ды іншых замкаў нямала на Белай Русі дашчэнту знішчана». Казацкія загоны сягалі нават пад Магілёў і Оршу. Падканцлер Казімір Леў Сапега ледзь паспеў прыслаць жаўнераў і боезапасы ў свой Стары Быхаў, абложаны сіламі Гаркушы і Пабадайлы. Акрыленае поспехамі, казацкае войска паспрабавала нават здабыць горад Слуцк — найбуйнейшую на той час фартэцыю Вялікага Княства. Аднак тут яно само было атакавана і мусіла ратавацца ўцёкамі. Згодна са сведчаннямі хронікі Натана Гановера, слуцкі гарнізон і мяшчане не толькі абераглі яўрэяў мясцовай абшчыны, але і разграмілі казацкі аддзел, высланы на яе знішчэнне.
    У ахопленых хваляваннямі раёнах стрыжнёвай і арганізацыйнай сілай узброеных фармаванняў заставаліся казакі, да якіх актыўна далучаліся ці сімпатызавалі ім мясцовыя прыгонныя сяляне ды беднае мяшчанства. Сацыяльныя вярхі грамадства былі ўжо фактычна апалячаныя (прынамсі моўна), таму антышляхецкі рух набыў тут, як і
    268
    IX. Ад велічы да заняпаду
    на Ўкраіне, выразную антыпольскую скіраванасць. Паўсюдна ў занятых казакамі раёнах бязлітасна пераследаваліся жыхары як каталіцкага, так і іудзейскага веравызнанняў. Згаданы вышэй Казімір Піліп Абуховіч занатаваў у дыярыушы, што «шляхта — адны трупам ляглі,
    Януш Радзівіл, гетман палявы (з 1646) і вялікі (1654—1655). Медзярыт В.Хондзіуса.
    шшыя выгнанне цяжкае цер
    пяць, па чужых краях туляючыся». Падобна як на тэрыторыі Украіны, у Гомелі, Пінску і іншых гарадах Беларусі ад казакоў загінулі тысячы яўрэяў.
    Вялікае Княства Літоўскае на момант пачатку казацкай вайны не мела ніякай сталай арміі, а дзяржаўны скарб быў практычна пусты. Многа перапужанай шляхты ратавалася ўцёкамі ўглыб краіны. Састарэлы вялікі гетман Ян Кішка самаўхіліўся ад спраў, і войска пачаў ствараць палявы гетман князь Януш Радзівіл. Сабраць грошы на жаўнераў можна было толькі пасля ўхвалення падаткаў соймікамі і галоўным
    з’ездам (канвакацыяй), на што патрабаваўся немалы час. Таму з боку вярхоўнай улады Вялікага Княства рэакцыя на паўсганне была запозненай.
    Віленская канвакацыя ў чэрвені 1648 г. ухваліла каштарыс на 6тысячнае войска (потым лічба была зменшана да 5000), але збор харугваў прызначаўся толькі на пачатак верасня, а многія паветы вырашылі не аддаваць сваіх жаўнераў пад булаву гетману, а пакідаць на варце сваіх межаў. Толькі ў ліпені супраць казакоў на паўднёвы захад Беларусі вырушылі першыя фармаванні, нанятыя гетманам на ўласны кошт — харугвы Уладыслава Халецкага, харужага Яна Паца, пісара Уладыслава Валовіча і стражніка Грыгора Мірскага. Паспалітае рушанне Аршанскага павета разам з фармаваннямі мяшчан
    IX. 2. Казацкасялянская вайна
    269
    распачало дзеянні супраць казакоў каля Быхава і Стрэшына. У лістападзе бунтаўнікоў удалося выбіць з Чэрыкава. Аднак харугвы Валовіча каля Рэчыцы, а Мірскага пад Горвалем былі разгромлены казакамі. Дамагліся яны поспехаў і ў іншых сутычках. Так, у Кобрыне атаман Максім Гладкі разбіў драгунаў стольніка Вінцэнта Гасеўскага, а каля Чэрыкава ад Крывашапкі пацярпела харугва полацкай шляхты на чале з князем Лукомскім.
    На пачатку восені палявы гетман Януш Радзівіл сабраў пад Глускам нанятае дзяржаўнае войска — 4 тыс. наймітаў і каля 1 тыс. павятовых жаўнераў, чаго было яўна недастаткова для паспяховых дзеянняў. Радзівіл выдаў тут «вайсковыя артыкульп>, у якіх патрабаваў яд жаўнераў цярпімасці і спакою, аберагання незамешаных у бунце сялян. Раздзяліўшы наяўныя харугвы на дзве групы, гетман адправіў першую да Старога Быхава, другую — пад Рэчыцу, а сам паспяшаўся на элекцыйны сойм у Варшаву.
    У кастрычніку 1648 г. войска стражніка Грыгорыя Мірскага заатакавала Пінск, жыхары якога, баючыся кары, дамовіліся з казакамі бараніцца да апошняга. Абарона горада была настолькі адчайнай, што спатрэбіліся амаль суткі, каб пасля ўварвання канчаткова падпарадкаваць яго. Частка казацкай конніцы, падпаліўшы драўляную забудову места, здолела ўцячы берагам Прьшяці, а для пінчан настаў трагічны час: горад на два дні быў адцадзены «на агонь і рабунак». «Уціхамірванне» палескай сталіцы абярнулася яе вялікай трагедыяй. Нават канцлер Альбрэхт Радзівіл наракаў на братанка—гетмана, што той дазволіў наймітам знішчыць горад і спустошыць усё пінскае староства.
    Акрыленыя чарговай гучнай перамогай Хмяльніцкага пад Піляўцамі (23 кастрычніка 1648), казакі ўвосень дзейнічалі ўсё актыўней, што адчувалася і ў Паўднёвай Беларусі. Князь Януш Радзівіл пасля элекцыйнага сойма з’явіўся на пачатку 1649 г. у Берасці, адкуль ужо 20 студзеня павёў армію на ўтаймаванне бунту. Яго 4тысячная дывізія трыма калонамі рушыла па мяжы з Валынню на ўсход. У Нобелі да гетмана далучылася войска стражніка Мірскага, і армія пайшла на ДавыдГарадок і на Тураў. 5 лютага Радзівіл дайшоў да пакінутага паўстанцамі Турава, a 7 лютага ўжо быў пад Мазыром.
    Мазыр абараняў казацкі палкоўнік Міхненка, засланы Хмяльніцкім. Прапанову капітуляваць ён адхіліў. Тады гетман кінуў войска на штурм. Першы прыступ быў адбіты, аднак у другім, у якім удзельнічала і спешаная кавалерыя, жаўнеры захапілі шанцы,
    270
    IX. Ад велічы да заняпаду
    знеслі вастракол і выбілі брамы для конніцы. Харугвы ўварваліся ў горад і завязалі бой з абаронцамі, большая частка якіх палегла ў сечы. Штурм, пачаты раніцай, ледзь скончыўся ноччу. На два дні ўзяты Мазыр быў аддадзены на рэквізіцыю войску.
    Ад Мазыра Радзівіл павярнуў на поўнач і ўжо ў канцы лютага стаяў пад Бабруйскам, у якім засеў загон атамана Паддубіча. Аблога доўжылася некалькі тыдняў, пакуль бабруйчане праз сваіх парламенцёраў не папрасілі прыняць іх капітуляцыю. Гетман паставіў
    Аблога Бабруйска войскам Я.Радзівіла. Малюнак А. Ван Вестэрфельда. Сярэдзіна XVII cm.
    умовы: каб усе жыхары па адным выйшлі за валы, здалі зброю і ключы ад брамаў, а таксама выдалі кіраўнікоў бунту і ўсіх, хто служыў пад казацкай харугвай. Бабруйчане прынялі гэтыя ўмовы і практычна здалі казакоў у рукі Радзівіла. Пасля капітуляцыі Бабруйска гетман стрымаў слова і не дазволіў жаўнерам рабаваць горад. «Пахолка аднаго за адну хустку, якую быў узяў... загадаў на браме павесіць, хустку пры ім паклаўшы», — адзначыў у мемуарах шляхціч Самуэль Маскевіч. Падазраваных ва ўдзеле ў бунце сурова пакараў: 9 чалавек было пасаджана на палю, 40 — засуджана на смерць, у 270 казакоў загадаў адсекчы правую руку, якая трымала зброю.
    Пакінуўшы Рэчыцу і Гомель, паўстанцы адступілі далей на Ўкраіну, куды праз Прыпяць збіраўся пераходзіць і Януш Радзівіл. Акурат тады паміж Багданам Хмяльніцкім і каралём Янам Казімірам было заключана перамір’е, што і завяршыла першую антыказацкую кампанію ў Беларусі.
    IX. 2. Казацкасялянская вайна
    271
    Хмяльніцкі выкарыстаў перамір’е для мабілізацыі сілаў на далейшую вайну. Украінскаму гетману, які ўзнаўляў ваенныя дзеянні супраць кароннага войска, важна было затрымаць армію Вялікага Княства ў Беларусі, не дапусціць яе да супольных аперацый з палякамі. Таму на заслону Украіны з поўначы Хмяльніцкі выстаўляў значныя сілы. Ужо на пачатку чэрвеня 1649 г. яго казакі спрабавалі авалодаць Гомелем. Палкоўнікі Ліцвіненка, Паповіч і Гаркуша шматразова штурмавалі горад, аднак не здолелі зламаць абарону, чынны ўдзел у якой бралі і мяшчане. Але і Януш Радзівіл усю вясну энергічна рыхтаваўся да вайны. Востра не хапала грошай не толькі для найму новых харугваў, але і для выплаты жолду старым, што знаходзіліся ў абозе. Тым часам жаўнеры пагражалі, што, не атрымаўшы заслужанай платы, кінуць службу. Кароль жа патрабаваў ад Радзівіла прыслаць палову войска ВКЛ у Карону. Падтрыманы сваімі сенатарамі, князь адмовіўся падпарадкавацца волі манарха, бо падзел арміі і вывад яе з краіны супярэчыў прававым нормам ВКЛ.
    На лета 1649 г. гетман сабраў каля 6 тыс. войска пад Рэчыцай. Сам з’явіўся ў абозе на пачатку ліпеня і стаў рыхтаваць марш на Ўкраіну. Каб затрымаць Радзівіла ў Беларусі, у чэрвені Хмяльніцкі накіраваў на Палессе 3—тысячны загон Іллі Галоты, сілы якога павялічылі сяляне, а следам прыслаў палкоўніка Галавацкага. Галота сходу заатакаваў харугвы Валовіча, што стаялі ў Загаллі. Але хоць сілы казакоў нашмат пераўзыходзілі загальскі абоз, яны пацярпелі паразу, а сам Галота загінуў у сечы. Галавацкі са сваім аддзелам натрапіў на засаду пад Рэчыцай і быў схоплены Мірскім.
    Кіеўскі палкоўнік Міхаіл Крычэўскі. Пасмяротная маска.
    272
    IX. Ад велічы да заняпаду
    Каб паправіць становііпча, Хмяльніцкі спешна паслаў 12 тысяч на чале з палкоўнікам Пабадайлам для блакавання пераправы за ўпадзеннем Сажа ў Дняпро, а потым яшчэ палкоўніка Міхаіла Крычэўскага, у фармаваннях якога было да 15 тыс. казакоў, да якіх далучыліся тысячы чэлядзі і мясцовага сялянства, так што разам налічвалася каля 30 тыс. Князь Радзівіл збіраўся пачаць марш на Кіеў і стаў канцэнтраваць сілы для пераправы пад Лоевам. Пра набліжэнне Крычэўскага ён даведаўся 25 ліпеня і змяніў план дзеянняў. Але Крычэўскі дзейнічаў настолькі імкліва, што з’явіўся пад Лоевам нечакана і 31 ліпеня сходу ўдарыў на абоз непрыяцеля. Радзівіл здолеў адбіць націск загонаў Крычэўскага і кінуў харугвы ў контратаку, прымусіўшы казакоў спачатку схавацца ў лесе, а потым ратавацца ўцёкамі. 5тысячная армія Радзівіла цалкам разграміла прынамсі ўтрая большыя сілы славутага палкоўніка: казацкае войска перастала існаваць, табары былі захопленыя, а сам Крычэўскі, паранены, памёр у абозе гетмана. Гэты лоеўскі трыумф князя Радзівіла потым услаўляўся мастакамі на карцінах і шпалерах, пра што парупіўся сам Януш.