Нарыс гісторыі Беларусі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 412с.
Мінск 2001
IX. 6. Поспехі каталіцызму і паланізацыя
289
кай царквы, аслабла, рэшта беларускай шляхты пераншла ў каталіцтва, а дзяржаўная адміністрацыя і магнаты да праваслаўнай царквы ставіліся варожа. Алошняе ў значнай ступені абумовіла палітыка самой Масквы. За гады акупацыі большасць жыхароў
Беларусі была пераведзена ў праваслаўе — адзінае веравызнанне, якое прызнавалі і
Ян III Сабескі, кароль і вялікі князь (1674—1696). Англійская мініяцюра 1684 г.
падтрымлівалі царскія ўлады. Праваслаўнае духавенства часта адкрыта супрацоўнічала з царскай адміністрацыяй, чым яшчэ больш скампраметавала царкву ў вачах шляхты. А Масква і ў гады вайны спрабавала падпарадкаваць праваслаўныя епархіі Беларусі і Украіны свайму патрыярхату, і пасля Андрусава настойліва дамагалася апекі над імі. У тэксце дагавора 1678 г. паміж Масквой і Варшавай асобны параграф патрабаваў, каб падданым грэцкага веравызнання
ў Рэчы Паспалітай «ніякага ўціску, прымушэння да рымскай веры і уніі не было».
У сярэдзіне 1680х г. маскоўскі ўрад нарэшце дамогся сваёй мэты: уся Кіеўская мітраполія афіцынна пераводзілася пад юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярхата. Мітрапаліт Гедэон Чацьвярцінскі, здаўна адданы Маскве, у 1685 г. упершыню прысягнуў на вернасць маскоўскаму патрыярху, а праз год цараградскі патрыярх адрокся ад сваіх праў на Кіеўскую мітраполію ды зацвердзіў яе падпарадка
10 Зак. 3163
290
IX. Ад велічы да заняпаду
Панарама Магілёва. Гравюра XVIIIcm.
ванне маскоўскаму патрыярхату. У тым жа 1686 г. у падпісаным «вечным міры» IX артыкул абавязаў урад Рэчы Паспалітай аднавіць былыя праваслаўныя епархіі ды гарантаваць ім «усялякія свабоды і вольнасці царкоўныя». Гарантам правоў усіх праваслаўных Рэчы Паспалітай прызнаваўся кіеўскі мітрапаліт, з якім магла свабодна кантактаваць яго паства з Кароны і ВКЛ. Уключэнне такога пункта ў трактат стала вялікай памылкай Крыштафа Гжымултоўскага. Кіеў ужо знаходзіўся ў складзе Маскоўскага царства. Цяпер праваслаўныя Беларусі і Украіны атрымлівалі сваю ерархію не ад караля, a ад маскоўскага цара, які займеў права апекавацца праваслаўнымі Беларусі і Правабярэжнай Украіны. Фактычна, IX артыкул даваў царскаму ўраду мноства падстаў на ўмяшанне ва ўнутраныя справы Вялікага Княства і Кароны. Хоць кароль Ян III Сабескі (1674— 1696) спахапіўся і не дапусціў да ратыфікацыі пагаднення (і так было да 1712 г.), расійскі бок лічыў свае прэтэнзіі законнымі.
Аднак імкненне Масквы ўступацца за праваслаўных падданых Рэчы Паспалітай вяло адно да пагаршэння становішча апошніх. Для Беларусі менавіта паваенныя часы сталі перыядам асабліва хуткага заняпаду праваслаўя, пашырэння уніі, нарастання рэлігійнай нецярпімасці. Як адзначыў у 1665 г. апостальскі нунцый, «лагер праціўнікаў уніі цяпер складаюць толькі сяляне і мяшчане». Сімвалічна, іігго калі на пачатку XVII ст. у сенаце засядалі яшчэ такія патроны гграваслаўя, як
IX. 6. Поспехі каталіцызму і паланізацыя
291
Агінскія і Стэткевічы, дык пасля вайны ўжо ніхто не мог абараняць іх у вышэйшым дзяржаўным органе. У1667 г. памёр апошні дызуніт (акурат у тыя гады гэтае пеяратыўнае азначэнне праваслаўных стала ўжывацца на соймах), які ўваходзіў у склад сената — праваслаўны троцкі кашталян Аляксандр Агінскі, а крыху раней не стала і апошняга сенатаракальвініста — полацкага кашталяна Яна Сасноўскага. Цяпер сенат прадстаўлялі выключна каталікі. I калі ў першай палове XVII ст. соймы нярэдка станавіліся на абарону правоў грэцкай царквы, дык цяпер упершыню сталі прымацца дыскрымінацыйныя пастановы. Ужо ў 1673 г. праваслаўных пазбавілі права атрымліваць шляхецтва, у 1676 г. праваслаўныя брацтвы страцілі ранейшыя прывілеі, a ўсё праваслаўнае насельніцтва — права выезду за мяжу (тлумачылася гэта неабходнасцю перакрыць небяспечныя для Рэчы Паспалітай кантакты праваслаўных з цараградскім патрыярхам ды з Турцыяй). У 1699 г. у іх адабралі і права займаць выбарныя магістрацкія пасады ў гарадах каралеўскай юрысдыкцыі. 3 таго моманту, як у 1717 г. шляхеіікія парламентарысты выгналі з пасольскай палаты дысідэнта Пятроўскага, палітычныя правы рабіліся прывілеяй толькі каталікоў. У 1717 і 1733 г. іншаверцы былі пазбаўлены права ўдзельнічаць у соймах. I ў наступныя дзесяцігоддзі беларуская і літоўская шляхта неаднаразова выступала на сваіх павятовых сойміках супраць надання дызунітам палітычных правоў, дазволу мець афіцэрскія чыны ў войску і г.д. На талеранцыю цяпер некаталікі маглі разлічваць адно ў межах цывільнага жыцця.
Справай надзвьгчайнай палітычнай важнасці і для Масквы, і для Варшавы стала царкоўная унія, паколькі для першай яна з яўлялася перашкодай у «збіранні рускіх зямель», а для другой наадварот, пэўнай легітымацьіяй іх валодання. Таму абодва бакі выкарыстоўвалі любыя сродкі для дасягнення мэты, першы — для яе скасавання, другі — для ўмацавання. Напрыклад, пасля смерці беларускага праваслаўнага епіскапа Хведара Васілевіча (1678) кафедра МсціслаўскаМагілёўскай епархіі ажно дзесяць гадоў заставалася вольнай толькі па той прычыне, што кароль і вялікі князь Ян III Сабескі хацеў падабраць на гэтую пасаду прыхільніка уніі, які б падрыхтаваў да пераходу пад вяршэнства папы ўсю епархію. Кароль закрываў вочы на парушэнні правоў праваслаўнай царквы, што чынілі мітрапаліт Габрыэль Календа ці епіскап Якуб Суша. Пры прававой дыскрымінацыі праваслаўя і ціску на яго як дзяржаўных
292
IX. Ад велічы да заняпаду
уладаў, так і землеўладальнікаў унія карысталася адкрытай падтрымкай найбагацейшых колаў грамадства, што і забяспечвала хуткі рост яе матэрыяльнай і сацыяльнай асновы. Пашырэнню уніі спрыяў таксама разлад у самой праваслаўнай царкве і аслабленне ролі казацтва (у1699 г. сойм прыняў пастанову пра яго роспуск). He апошнім фактарам, які схіляў да грэкакаталіцтва, мог быць вопыт перажытай маскоўскай акупацыі. У кожным разе канверсія ў унію ў апошняй трэці XVII ст. аказалася самай значнай за ўсю гісторыю яе існавання. У 1691 г. у грэкакаталіцкую веру перайшоў епіскап пярэмышльскі, у 1700 г. — львоўскі, а праз два гады — і луцкі. Так што з чатырох праваслаўных епархій, якія былі ў Рэчы Паспалітай пасля Андрусаўскага пагаднення, на пачатак XVIII ст. засталася толькі адна — МсціслаўскаМагілёўская, якую называлі Беларускай. Утвораная пры Уладыславе IV, яна так ніколі і не падпарадкавалася грэка—каталіцкім ерархам.
Землі Беларусі ўваходзілі ў склад Полацкай, ПінскаТураўскай і часткова УладзіміраБерасцейскай епархій Кіеўскай уніяцкай мітраполіі, рэзідэнцыя якой мясцілася ў Вільні. Колькасць яе прыходаў і храмаў памнажалася як дзякуючы будаўніцтву новых цэркваў за кошт фундушаў магнатаў і шляхты, так і шляхам ператварэння праваслаўных храмаў у грэкакаталіцкія. Дызуніты цярпелі сапраўдны пераслед: многіх папоў пазбаўлялі парафіяў, вернікаў гвалтам перахрышчвалі, сілай адбіралі іхнія храмы. Так, яшчэ ў часы Яна Сабескага дамініканцы занялі Уваскрасенскі манастыр у Барысаве. У1722 г. у Пінску група каталікоў на чале з уніяцкім біскупам Гадэбскім здзеквалася з праваслаўных манахаў, прымушаючы іх пераходзіць у грэкакаталіцкую веру. У 1724 г. у Мсціславе намаганнямі смаленскага уніяцкага арцыбіскупа Сакалінскага была сілай адабраная і перададзеная уніятам царква святога Іллі. У Крычаве ў 1740х г. праваслаўны святар Цітовіч сам прыняў грэкакаталіцкую веру і прымушаў да пераходу ў яе сваіх прыхаджанаў. У Вільні дызуніты не дапускаліся да пасадаў у гарадскім і цэхавым кіраўніцтве. Вядомы таксама факты іх пераследу ў Менску, Шклове, Полацку, Любавічах.
Хоць трактат Гжымултоўскага, як ужо адзначалася, яшчэ не быў ратыфікаваны соймам, расійскі ўрад паспяхова выкарыстоўваў прыклады дыскрымінацыі праваслаўнага насельніцтва ў Беларусі ва ўласных інтарэсах — для ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы
IX. 6. Поспехі каталіцызму і паланізацыя
293
Паспалітай. Масква адкрыта заявіла пра свой пратэктарат над праваслаўнымі і ўзняла шумную кампанію аб несвабодзе сумлення ў Вялікім Княстве і Кароне. Як прыклад была скарыстана справа Адорскага — выкрытага тайнага уніята, які прызначаўся каралём на пасаду епіскапа беларускага. Аднак далёка не ўсе прыклады ўціску дызунітаў, якія прыводзіліся ў прапагандзе расійскім бокам, адпавядалі сапраўднасці. Так, у першай грамаце цара Пятра I да караля Аўгуста II, у якой цар як пратэктар праваслаўных адкрыта выявіў сваю варожасць да уніятаў (што потым неаднаразова дэманстраваў, калі прыйшоў з войскам у Беларусь), фігураваў адзіны выпадак гвалтоўнай перадачы уніятам Цяперскага праваслаўнага манастыра ў Пінскім павеце, у сапраўднасці ж пастанову аб пераходзе ў унію ў 1696 г. прынялі самі манахі.
У першай палове XVIII ст. царкоўная унія таксама няспынна пашыралася. Перад падзеламі Рэчы Паспалітай праваслаўных прыходаў у Беларусі заставалася зусім мала, і канцэнтраваліся яны на ўсходзе краю. У Ашмянскім, Браслаў
V P ANDREAS., 'BOBO.JA '
vulgo Apostolus ' Pfnscensis Martyr declaralus 9 Febr. Ao.U 755
' a BENEDICTO XIV
Андрэй Баболя, езуіцкі мучанік, забіты казакамі ў Пінску. Медзярыт 1755 г.
скім, Берасцейскім, Лідскім і Слонімскіх паветах іх ужо наогул не існавала ў 1780х г. Кампактныя выспы праваслаўнага насельніцтва захоўваліся толькі ў Наваградскім, Пінскім, Ваўкавыскім і Мазырскім паветах. Разам жа ў 14 паветах Беларусі пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай налічвалася 1199 уніяцкіх і 283 каталіцкіх прыходаў з 199 кляштарамі, а праваслаўных толькі 143. У межах Рэчы Паспалітай перад Вялікім соймам праваслаўных заставалася каля 3,5% ад усяго насельніцтва.
Яшчэ горшым было становішча пратэстанаў. Кальвінскі збор так і не змог аправіцца ад стратаў, панесеных у вайне Аляксея Міхайла
294
IX. Ад велічы да заняпаду
віча. Супраць іншаверцаў бязлітасна змагаліся то царскія ўлады, то контррэфармацыя, якая асабліва актывізавалася пасля Андрусаўскага замірэння. Калі ў 1655 г. на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага было 110 збораў, дык на 1696 г. застаўся толькі 51. Канцэнтраваліся яны галоўным чынам на Жамойці ды ў некаторых раёнах Заходняй Беларусі. У Цэнтральнай Беларусі, прыкладам, у Шацку, Уздзе, Свіслачы ды іншых гарадах і мястэчках, заняпалыя кальвінскія зборы больш ужо не аднаўляліся. У другой палове XVIII ст. іх тут заставалася ўсяго 16.