Нарыс гісторыі Беларусі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 412с.
Мінск 2001
Каэквацыя і Алькенікі сталі першым трыумфам беларускалітоўскай шляхты над алігархамі за ўсю гісторыю Вялікага Княства. Аднак толькі часовым. Шэраг шляхецкіх патрабаванняў (увядзенне коннага сойма, урада генерала ВКЛ, адказнасць міністраў перад соймам ды інш.) застаўся не рэалізаваны. Разбітыя гегемоны шукалі дапамогі ў шведаў, а іхнія праціўнікі — у расійскага цара Пятра I. 3 абодвух бакоў утвараліся канфедэрацыі, і ў краіне яшчэ больш займаўся агонь грамадзянскай вайны.
X . Цень расійскан гегемонн
Х .1. Паміж Швецыяй і Расіяй
У апошнія гады XVII ст. балтыйскія дзяржавы выступілі з планам падзелу заморскіх уладанняў Швецыі. Ядро антышведскай кааліцыі ўтварылі дацкі кароль Фрыдрых IV і саксонскі курфюрст Аўгуст II Моцны, каранаваны ў 1697 г. на Вавелі. Да іх прыстаў лідэр інфлянцкай шляхты Ян Райнгольд Паткуль. Дамагаючыся выхаду да Балтыйскага мора, праз год да ваеннага саюзу далучыўся і расійскі цар Пётр I (1682—1725).
Аўгуст Моцны пачынаў вайну без дазволу сойма, плануючы спачатку дзейнічаць толькі саксонскім войскам, а потым уцягнуць у канфлікт і Рэч Паспалітую. Беларуская і літоўская шляхта паабяцала яму дапамагчы ў барацьбе за Рыгу, якая мела ключавое значэнне для гандлю ВКЛ з еўрапейскімі дзяржавамі, але была страчаная ў 1621 г. Выкарыстаўшы ўнутраны палітычны крызіс у Вялікім Княстве як падставу, кароль увёў туды саксонскае войска і ў 1700 г. паспрабаваў захапіць Рыгу, а Пётр I аблажыў Нарву. Данія тым часам увайшла ў Гальштынію. Але малады шведскі кароль Карл XII (1697—1718) імклівымі ўдарамі разграміў Данію, якая пакінула саюзнікаў і пвршай выйшла з вайны, потым бліскуча паканаў Аўг\ ста II пад Рыгай і Пятра I пад Нарвай. За 1701 г. ён авалодаў усімі інфлянцкімі крэпасцямі, у якіх сядзелі гарнізоны Рэчы Паспалітай.
308
X. Цень расійскай гегемоніі
Ваенныя дзеянні перакінуліся на тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага, а пазней і Кароны Польскай. Шведы неўзабаве занялі Коўну, Вільню, Горадню, а ў траўні 1702 г. увайшлі ў Варшаву і пазней у Кракаў. Армія Аўгуста II была цалкам разгромленая Карлам XII пад Клішавам (19 ліпеня 1702).
Пераможаныя пад Алькенікамі і пазбаўленыя маёмасці Сапегі адкрыта займалі бок Швецыі, а шведскае войска аберагала іх маёнткі. 3 дапамогай шведаў былыя дыктатары Літвы цяпер зводзілі рахункі з праціўнікам, пустошылі іх
уладанні. Вакол Казіміра Caneri аб’ядналася і шляхта, якая арыентавалася на саюз са Швецыяй. Аднак большая частка рыцарства ВКЛ, узначаленая новапрызначаным гетманам Міхаілам Вішнявецкім і Грыгорыем Агінскім, выступала за збліжэнне з Расіяй. Пётр I выкарыстаў іх настроі і хутка дамовіўся з прадстаўнікамігэтага лагера. Канфедэрацыя шляхты Беларусі і Літвы на чале з гетманамі звярнулася па дапамогу да Расіі і папрасіла ў цара 36 тыс. жаўнераў і 40 тыс. рублёў грошай. Пётр I прьшяў просьбу,
Аўгуст II Моцны, кароль і вялікі князь у 169 7—1704 і 1709—1733 г.
Партрэт 1733 г.
бо імкнуўся ўмацаваць свой уплыў на ўнутраныя справы ВКЛ, але ўзамен запатрабаваў перадачы некалькіх сапежынскіх фартэцый, што знаходзіліся на мяжы з Расіяй. У красавіку 1702 г. паміж шляхтай і царом была падпісана дамова, паводле якой Пётр I за дапамогу атрымліваўу заклад Друю і Стары Быхаў, у якім сядзеў моцны сапежьшскі гарнізон. Займеўшы такога саюзніка, цяпер ужо шляхта Вялікага Княства ўзялася актыўней рабаваць і нішчыць уладанні Сапегаў. У падтрымку ёй для захопу Старога Быхава цар накіраваў з Украіны 12 тысяч казакоў гетмана Івана Мазепы. Камендант Біздзюкевіч пасля некалькіх месяцаў абароны мусіў капітуляваць, і быхаўскі гарнізон прысягнуў расійскаму саюзніку Аўгусту II.
Пачатак вайны са шведамі супаў з буйнымі сялянскімі хваляваннямі ў Беларускім Падняпроўі. Сапегі змаглі ўдала выкарыс
X. 1. Паміж Швецыяй і Расіяй
309
таць мужыцкі рух. Падтрыманыя імі, шматтысячныя аддзелы паўстанцаў зацята ваявалі супраць шляхты каля Галоўчына, Дуброўны, Быхава. Становішча канфедэратаў пагаршалася, бо разбіты пад Клішавам і пазбаўлены арміі Аўгуст II бяздзейнічаў. Абароны ад Сапегаў і шведаў яны зноў сталі шукаць у цара. На віленскім з‘ездзе шляхты ў 1703 г. утварылася новая канфедэрацыя, якая падтрымала Аўгуста II і выслала прадстаўнікоў да царскага ўраду для заключэння яшчэ больш цеснага саюзу з Расіяй. У падпісаным пагадненні 9 ліпеня 1703 г. канфедэрацыя абавязалася ваяваць на расійскім баку пры любых умовах, незалежна ад пазіцый Кароны Польскай, а цар браўся павялічыць ім ваенную і фінансавую дапамогу, але пры ўмове ўступлення ў вайну ўсёй Рэчы Паспалітай. Як і ў 1702 г., гэты дагавор падпісваўся без удзелу Кароны, у парушэнне прынцыпаў Люблінскага акта, у чым чарговы раз выявіўся крызіс дзяржаўнай уніі. План канфедэратаў прадугледжваў нават адрыў Беларусі і Літвы ад Польшчы ды ўсталяванне іх васальных адносінаў з Расіяй. Гісторыі вядома і віленская пастанова 1701 г., якая таксама адкрыта дэкларавала разрыў уніі з Каронай і абвяшчэнне Вялікага Княства Літоўскага як спадчыннай манархіі Аўгуста II Моцнага, аднак гэты дакумент выклікаў на сойме такое абурэнне, што нават аўтары адракліся ад свайго праекта.
Тым часам у Кароне арганізаваная Карлам XII прашведскі настроеная шляхта пазбавіла кароны Аўгуста II і на Варшаўскім сойме 12 чэрвеня 1704 г. абвясціла каралём познаньскага ваяводу і маршалка варшаўскай канфедэрацыі Станіслава Ляшчынскага (1704—1709). Паводле дамовы Карла XII з Ляшчынскім, Літва павінна была стаць правінцыяй Швецыі.
Пасля згаданага сойма ў Рэчы Паспалітай заіснавалі два каралі, якія мелі кожны сваіх гетманаў і прымасаў. Аднак рабаўніцтва і кантрыбуцыі шведскага камандавання ўзнялі на барацьбу супраць акупацыі і польскую шляхту. Пакуль галоўныя сілы шведаў знаходзіліся ў Польшчы, расійскі цар заняў Інфлянты. Вясной 1704 г. створаная раней Сандамірская канфедэрацыя, што аб’яднала прыхільнікаў Саса з Каронай і ВКЛ, ад імя ўсёй Рэчы Паспалітай пайшла на саюз з Расіяй. Цяпер і Рэч Паспалітая абавязалася ваяваць супраць Швецыі, а царскі ўрад паабяцаў субсідыі і 12 тыс. войска. Два варожыя лагеры патрыётаў рэспублікі сышліся ў смяротным супрацьборстве: Сапегі і іх прыхільнікі — на баку Швецыі, a большасць шляхты з лідэрам антысапежынскай партыі палявым гетманам Грыгорыем Агінскім — на баку Расіі.
310
X. Цень расійскай гегемоніі
Баючыся страціць трон, на цесны саюз з Расіяй пайшоў і кароль Аўгуст II. У1704 г. пад Нарвай ён падпісаў з Пятром I ваенную канвенцыю, накіраваную супраць Швецыі. Гэтая дамова афіцыйна дазволіла цару весці ваенныя дзеянні на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Ужо восенню таго ж года яго армія заняла Вільню. Вялізнае расій
Пётр I (1672—1725), расійскі цар з 1682 і імператар з 1721 г.
скае войска — да 60 тыс. прыйшло на тэрыторыю Беларусі. Для Пятра I важна было выкарыстаць магчымасць падпарадкавання Аўгуста II сваёй палітыцы, трымаючы на чужой тэрыторыі сваю армію і падтрымліваючы антыкаралеўскі рух, які паралізоўваў шляхецкую рэспубліку.
Галоўныя сілы Расіі доўгі час стаялі пад Полацкам. У чэрвені 1705 г. туды прыехаў і цар. Паколькі элекцыя шведскага стаўленіка Станіслава Ляшчынскага, якая выклікала новае абвастрэнне грамадзянскай вайны ў краіне, ужо адбылася, дбаючы пра саюзнікаў, Пётр I выдаваў сябе за абаронцу Рэчы Паспалітай і каталіцтва ад
«ерэтыкоў» шведаў. Яго універсал, выдадзены ў Полацку, дэклараваў прыязнасць цара да ўсіх грамадзянаў Вялікага Княства і Кароны, а войску забараняў крыўдзіць мясцовае насельніцтва. Аднак у хуткім часе сам расійскі манарх першы ж парушыў гэтыя дэкларацыі, учыніўшы нечуванае злачынства.
11 ліпеня 1705 г. Пётр I прыйшоў у Сафійскі сабор, які на той час ужо паўстагоддзя належаў полацкім уніятам, ды, разгневаўшыся на абраз Язафата Кунцэвіча, накінуўся на манаха і проста ў храме забіў яго. Афіцэры, што суправаджалі цара, пасеклі шаблямі яшчэ некалькі базыльянаў, а двух манахаў павесілі. Пасля гэтага Пётр I выдаў загад аб арышце ўсіх чарняцоў Полацкага базыльянскага манастыра. Зняволіўшы, іх 4 месяцы трымалі ў замку, а Сафійскі
Х.1. Паміж Швецыяй і Расіяй
311
сабор пятроўскія салдаты абрабавалі і ператварылі ў вайсковы склад. Неўзабаве выбух складаванага пораху моцна пашкодзіў святыню.
Забойства, учыненае Пятром I на тэрыторыі сваіх саюзнікаў, атрымала шырокі розгалас. Нягледзячы на нядаўні полацкі універсал, уніяты панічна баяліся новых расправаў. Гаварылася, што расінскі цар аддаў загад «лавіць уніяцкіх ерархаў». Перапужаныя, тыя шмат дзе ў Беларусі пакідалі манастыры і ратаваліся ўцёкамі. Каб хоць неяк апраўдаць свае дзеянні, Пётр I абвінавачваў полацкіх базыльянаў у сувязях са шведамі ды Сапегамі, у варожасці да царскага войска. У гэтых жа мэтах неўзабаве быў абвешчаны талеранцыйны універсал расійскага цара, які гарантаваў свабоду і недатыкальнасць уніяцкага духавенства, а потым і асобны універсал для вызваленых
Элекцыя Станіслава Ляшчынскага ў 1704 г.
полацкіх базыльянаў, што звальняў іх ад «усялякіх паслугаў і салдацкіх цяжараў».
Ад Полацка расійская армія пайшла на Менск і Горадню, дзе адбылася сустрэча цара з Аўгустам II. У адказ на гэта Карл XII накіраваў сваё войска з Кароны на тэрыторыю Беларусі і на пачатку 1706 г. заблакаваў у Горадні частку царскіх сілаў, якія ледзь вырваліся з атачэння ды адступілі на Ўкраіну, а потым заняў Вільню. На землях Беларусі цяпер гаспадарылі шведы і аддзелы саюзных
312
X. Цень расійскай гегемоніі
ім магнатаў. Зноў мэтанакіравана спусташаліся ўладанні праціўнікаў, найперш — Радзівілаў і Вішнявецкіх. Вясною 1706 г. шведы абрабавалі і спустошылі Докшыцы, Карэлічы, Клецк, Ляхавічы, Пінск, спалілі замак у Міры, на Слуцк наклалі кантрыбуцыю. A найбольш даставалася радзівілаўскаму Нясвіжу, які ў 1706 г. быў амаль цалкам знішчаны, а потым некалькі гадоў сістэматычна рабаваўся. Пад ціскам шведаў гарады Наваградак, Ваўкавыск, Ліда, Слонім і сталіца Вільня далучыліся да Варшаўскай канфедэрацыі.
Увёўшы сваю армію ва ўладанні Аўгуста II, Карл XII прымусіў яго ў тым жа 1706 г. пайсці на сепаратны Альтранштацкі мір, адмовіцца ад саюзу з Расіяй і ад кароны на карысць шведскага стаўленіка Станіслава Ляшчынскага. Вялікія роды — Радзівілы, Пацы, Вішнявецкія і Чартарыйскія — таксама перайшлі на бок новага караля. Аднак Сандамірская канфедэрацыя, а за ёй і канфедэраты Вялікага Княства на чале з гетманам Грыгорыем Агінскім, падтрыманыя Расіяй, не прызналі ўмоў пагаднення, і вайна працягвалася.