• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі  Генадзь Сагановіч

    Нарыс гісторыі Беларусі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 412с.
    Мінск 2001
    249.37 МБ
    Тым часам на беларускія землі Рэчы Паспалітай у пошуках лепшай долі масава перабягалі сяляне расійскіх губерняў. Перасялен
    Мундзіры шляхты Ашмянскага павета. Другая палова XVIII cm.
    цы, напрыклад, толькі ў Гарадзенскай эканоміі ў 1782—88 г. заснавалі восем вёсак. Для вяртання ўцекачоў расійскае войска шматразова пераходзіла мяжу, але не столькі лавіла сялян, колькі пустошыла гаспадаркі ды збірала з паноў грашовы выкуп. У справе ўцёкаў расійскіх сялян на тэрыторыю Беларусі Пецярбург высылаў афіцыйныя ноты Варшаве. А сяляне беглі, бо ў межах Рэчы Паспалітай маглі ўратавацца ад той жорсткай эксплуатацыі, асабліва рэкрутчыны, якая была ў Расійскай ім
    Х.З. Першая анексія
    329
    перыі. Нездарма ў 1794 г. расійскі канцлер князь Аляксандр Безбародка пісаў у лісце да Мікалая Рэпніна, што на землях шляхецкай рэспублікі “вольнасць сялян і падобныя да таго з’явы могуць раздражняць нашых валасцян”, ды адзначаў, што гэта і з’яўляецца адным з матываў падзелу Рэчы Паспалітай.
    Х.4. Рэформы і спадзяванні
    3 сярэдзіны XVIII ст. на тэрыторыі Беларусі, як і ў іншых землях Рэчы Паспалітай, назіралася агульнае ажыўленне эканомікі і ўзрастанне дынамікі яе развіцця. Гэта выразна праяўлялася як у сельскай гаспадарцы, так і ў развіцці гарадоў, рамеснай вытворчасці ды ўвядзенні мануфактураў. Эканамічны ўздым пасля доўгага застою мог быць абумоўлены прыходам новага пакалення — людзей эпохі Асветніцтва. Гэта былі групы патрыятычна настроенай шляхты з
    Дзяўчына з кветкамі. Выява на кафлі XVIII cm.
    наватарскім мысленнем, што верыла ў вялікую ролю рэформаў, імкнулася да асветы і навукі. Для з'яўлення людзей з такім светаглядам важнае значэнне мелі сувязі з больш развітымі еўрапейскімі краінамі, а таксама з калоніямі Паўночнай Амерыкі, якія змагаліся за сваю незалежнасць.
    Даследчыкі беларускай вёскі зазначаюць, што ў земляробстве гэтага перыяду пашыраліся ворыўныя плошчы, уздымаліся старыя і асвойваліся новыя землі. Напрыклад, калі пасля Паўночнай вайны ў Крычаўскім старостве было 73% пакінутых валок, дык у сярэдзіне XVIII ст. іх ужо зусім не засталося — уся зямля зноў апрацоўвалася. Пра ажыўленне гаспадаркі сведчыў і паступовы рост экспарту сель
    скагаспадарчых тавараў з тэрыторыі Беларусі. Вёска паступова звязвалася з рынкам, з найма
    най працай. Праўда, згодна з падлікамі гісторыка Дзмітрыя Пахілевіча, каля 70% усяго вясковага насельніцтва Беларусі тады было
    330
    X. Цень расійскай гегемоніі
    панскім. Асноўнымі павіннасцямі сялян паранейшаму заставаліся паншчына (адпрацоўка) і дзякла (натуральны аброк), але дзякуючы развіццю таварна—грашовых адносін значна павялічылася роля чыншу (грашовага аброку), асабліва на ўсходзе краю, хоць у цэлым для ўсёй Беларусі другой паловы XVIII ст. была характэрнай змяшаная рэнта. Магнаты (а ў іхніх уладаннях жыло блізу 30% усяго насельніцтва Беларусі) інтэнсіфікавалі фальварачную гаспадарку, пераводзілі сялян на чынш, уводзілі механізацыю і рацыяналізацыю працы. Праўда, гэта больш рабілася ў заходніх паветах краю, адкуль вялі зручныя шляхі на еўрапейскія рынкі. Развіццём гандлю асабліва стымулявалася вырошчванне збожжа. У Гданьску і Кара
    На шклянай мануфактуры (гуце). Малюнак Д. Хадавецкага.
    ляўцы цэны на жыта з 1750 па 1795 г. узраслі ў 4,5  5 разоў, а на пшаніцу — у 3—4 разы.
    Беларусь мела горшыя ўмовы для развіцця чыншавай гаспадаркі, чым, прыкладам, Жамойць, з якой было лягчэй вывозіць тавары ў Рыгу, Каралявец ды гарады Курляндыі. Тым не менш і на беларускіх землях гандаль з Захадам актывізаваўся. Пэўныя захады для развіцця гаспадаркі і гандлю прымаў урад. У 1766 г. былі ўведзены
    Х.4. Рэформы і спадзяванні
    331
    адзіныя для ВКЛ меры вагі, аб’ёму і даўжыні, абмежаваны даўгавы працэнт, у 1764 і 1775 г. прынята адзіная дзяржаўная пошліна і інш. Будаваліся дарогі і масты, ачышчаліся рэкі. На сродкі як дзяржаўнага скарбу, так і землеўладальнікаў праз пінскія балоты пракладаліся пінскаслонімскі і пінска—валынскі тракты.
    У экспарце з Беларусі, як і з Літвы, галоўную пазіцыю займалі прадукты земляробства ды лясных промыслаў. Дрэва і паташ з Берасцейскага і Гарадзенскага ваяводстваў вывозіліся не толькі ў Каралявец ды Клайпеду, але і ў Гданьск, Эльбланг. Сярод імпарту ж галоўнымі былі гатовыя вырабы прамысловасці. Займаючыся замежным гандлем, магнаты Чартарыйскія, Агінскія, Пацы, Радзівілы, Сапегі, Тышкевічы ўсё больш інтэграваліся ў еўрапейскае грамадства, адкрывалі сабе ў Варшаве ці паблізу яе ўласныя рэзідэнцыі. У мэтах стварэння зручнага шляху для сплаву збожжа з Беларусі ў балтыйскія парты ў 1765 г. з ініцыятывы і на сродкі вялікага гетмана Міхала Казіміра Агінскага было распачата будаўніцтва судаходнага канала (скончана ў 1784 г.), які праз Шчару і Ясельду злучыў рэкі Дняпроўскага басейна з Нёманам і Балтыкай. Тадыжпаміж
    Каралеўскі замак у Горадні. Малюнак XVIII cm.
    Пінай і Мухаўцом пачалі пракладку ДнепраБугскага, або Каралеўскага канала (скончаны ў 1848 г.). Названыя водныя магістралі, пракладзеныя па беларускай зямлі, у гідратэхнічным плане сталі выключнай з’явай у гісторыі першай Рэчы Паспалітай.
    Рост ураджайнасці, пашырэнне плошчы ворных зямель, павелічэнне пагалоўя жывёлы, развіццё рыначных сувязяў ды ўзрастанне колькасці самога вясковага насельніцтва (да канца XVIII ст. яно ўпершыню пераўзышло паказчык 1648 г.) — усё гэта сведчыць пра паступовы ўздым сельскай гаспадаркі ў Беларусі. 3 іншага боку, развіццё таварнаграшовых адносін абярнулася ўзмацненнем эксплуатацыі сялянства і масавым жабрацтвам, што не магло не
    332
    X. Цень расійскай гегемоніі
    выклікаць абвастрэння сацыяльнай барацьбы ў вёсцы. Яна праяўлялася як у няўзброеным змаганні — скаргах сялян на ўладальніка, адмаўленні выконваць павіннасці, уцёках, так і ў адкрыта ўзброеных выступах, нападах на шляхецкія маёнткі, на панскую адміністрацыю, у сутычках з войскам. Буйное паўстанне сялян выбухнула ў Крычаўскім старостве ў 1740 г. Паўстанцы выгналі арандатараў і чатыры гады кіравалі староствам самі, пакуль іх не разграміла найманае войска Гераніма Радзівіла. Амаль цэлае дзесяці
    На пасяджэнні сойма.
    ГравюраД.Хадавецкага, 1789 г.
    годдзе доўжыліся сялянскія хваляванні ў Каменьшчыне, што ў Мазырскім павеце, якія ў 1754—56 г. таксама перараслі ў адкрытую вайну з уладальнікамі. Сацыяльная барацьба дасягнула формы адкрытага выступлення сялян і ў многіх іншых месцах Беларусі, праўда, у меншых маштабах.
    Характэрнай з’явай другой паловы XVIII ст. стала актыўнае ўвядзенне мануфактурнай вытворчасці. Цагельныя і гарбарныя «заводы» з найманымі работнікамі з’яўляліся ў многіх гарадах і мястэчках краю. Магнаты стваралі мануфактуры ў сваіх уладаннях, таму яны абслугоўваліся пераважна прыгоннымі. Першынства ў гэтай справе трымалі Радзі
    вілы, якія мелі ў сваіх землях 23 мануфактуры. Да найбольш вядомых належала суконная мануфактура Міхала Казіміра Радзівіла «Рыбанькі», закладзеная ў 1752 г. у Нясвіжы і праз 5 гадоў рэарган
    Х.4. Рэформы і спадзяванні
    333
    ізаваная ў «пярсярню» (прадпрыемства па вырабу персідскай тканіны). Сыравіну (бавоўну) для гэтага першага буйнога прадпрыемства ў Вялікім Княстве Літоўскім прывозілі з іншых уладанняў Радзівілаў у Беларусі і Ўкраіне. 3 Нясвіжа мануфактуру перанеслі ў Слуцк, дзе яна праславіла край слуцкімі паясамі. Па ўсёй Рэчы Паспалітай ведалі таксама шкляныя гуты ў Налібоках і Урэччы (дзе Радзівілы наладзілі і адліўку гармат), мануфактуры габеленаў у Міры і Альбуці, фаянсавую мануфактуру ў Свержані.
    Сярод іншых прадпрыемстваў найбуйнейшымі былі жалезная «фабрыка» падканцлера Яўхіма Храбтовіча ў Вішневе і падобная ў вёсцы Рудня, пад Берасцем, фаянсавая мануфактура Агінскіх у Целяханах Пінскага павета. У цэлым у другой палове XVIII ст. у межах Беларусі існавала 53 мануфактуры, на якіх разам працавала блізу 2,5 тысяч рабочых. Большасць іх складалі прыгонныя сяляне, што само па сабе пярэчыла сутнасці новых прадпрыемстваў і прадвызначала іх блізкі канец. Некаторыя з гэтых мануфактур функцыявалі і пасля падзелаў, прыкладам, мануфактура шаўковых паясоў у Слуцку і шкляная гута ў Налібоках, іншыя ж ад недахопу сыравіны, недастатковага рынку збыту ці з іншых прычынаў (ініцыятары такіх навацый не мелі аніякага вопыту) адразу занепадалі. Паказальным быў лёс мануфактур, заснаваных у Гарадзенскай эканоміі падскарбіем літоўскім Антоніем Тызенгаўзам (1733—1785). Пачаўшы ў 1768 г., ён заснаваў там 20 «фабрык» па вырабу зброі, адзення, хустак, капелюшоў, гузікаў, карэт і г.д., выпісаў спецыялістаў зза мяжы (хоць імкнуўся падрыхтаваць і мясцовых), аднак ужо ў 1780х г. усе яго прадпрыемствы былі закрытыя як стратныя. Да апошніх падзелаў Рэчы Паспалітай дажыла толькі адна суконная мануфактура.
    Ажыўленне сельскай гаспадаркі, з’яўленне на тэрыторыі краю новых важных шляхоў зносін, развіццё вотчыннай прамысловасці і агульны дэмаграфічны прагрэс паспрыялі эканамічнаму ўздыму гарадоў. У канцы XVIII ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі было 39 гарадоў і 350 мястэчак, у якіх жыло 250 тысяч чалавек (або 11% ад усіх жыхароў, што ніжэй за працэнт гарадскога насельніцтва на 1648 г.). У вялікіх гарадах прыкладна 20—30% жыхароў складалі яўрэі (на ўсходзе Беларусі — 15—20%). Большасць гарадоў ужо выйшла са скрайняга заняпаду і спусташэння. Іх развіццю садзейнічалі некаторыя захады цэнтральнай улады. Сойм 1775 г. адмяніў даўнюю пастанову, якая пазбаўляла шляхціча станавых правоў за пасялен
    334
    X. Цень расійскай гегемоніі
    не ў горадзе і занятак гандлем. Мяшчанам было дазволена набываць зямлю за межамі горада. Праўда, палітыка вярхоўнай улады ў дачыненні да гарадоў бьша непаслядоўнай. Так, згодна з пастановаю варшаўскага сойма 1776 г., невялікія гарады і мястэчкі Беларусі і Літвы (якія не налічвалі 300 двароў) страцілі магдэбургскае права. Самакіраванне было пакінута толькі для 11 буйных гарадоў, у прыватнасці, для Ліды, Наваградка, Ваўкавыска, Пінска, Менска, Мазыра, Берасця і Горадні. Незадаволеная рашэннем варшаўскага сойма, частка мяшчан выехала ў суседнія краіны. Толькі прыватныя ўладальнікі маглі захоўваць магдэбургскае права сваім местам, бо пастанова тычылася толькі гарадоў каралеўскай юрысдыкцыі. Але і пазбаўленыя яго гарады ў тарыфах падымнага абкладання ў 1790—91 г. былі названы магдэбургскімі, a значыць, нейкія элементы самакіравання, прынамсі, ранейшыя суды, у іх заставаліся. Праўдападобна, буйныя гарады Беларусі ўсё ж не зведалі адмоўнага ўплыву пастановы 1776 г. У Магілёве, Менску, Горадні параўнальна высокага ўзроўню зноў дасягнулі рамяство і гандаль, адным з паказальнікаў чаго быў хуткі колькасны рост рамеснікаў. Менск, у прыватнасці, па эканамічным развінді ў 1770х г. нарэшце пераўзышоў узровень першай паловы XVII ст.