• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі  Генадзь Сагановіч

    Нарыс гісторыі Беларусі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 412с.
    Мінск 2001
    249.37 МБ
    14траўня 1792 г. пасля пераходурасійскіміпалкамідзяржаўнай мяжы Рэчы Паспалітай ва ўкраінскім мястэчку Таргавіца (адсюль і назва канфедэрацыі) праціўнікі Канстытуцыі апублікавалі свой акт,
    Х.5. Абарона рэспублікі і канец Рэчы Паспалітай
    341
    складзены ў Пецярбургу. Яны дэкларавалі, што пад апекай Расіі выступаюць у абарону парушаных правоў шляхты, каталіцтва, ранейшых парадкаў кіравання дзяржавай і яе цэласнасці. Такая ж канфедэрацыя паўстала ў Вялікім Княстве Літоўскім, дзе яна таксама аб'яднала радыкальных рэспубліканцаў. Летам прыведзенае ў Беларусь расійскае войска разам з канфедэратамі лёгка перамагло патрыятычныя сілы Вялікага Княства Літоўскага. Асабліва актыўным быў абазнаны ў мясцовасці Сымон Касакоўскі. Пра тое, што рабіў гэты «патрыёт» на сваёй зямлі, напісаў сучаснік тых страшных падзеяў: «Маскоўскі генерал Касакоўскі гарцаваў па Літве, палячы агнём, рабуючы і пустошачы прыяцеляў Канстытуцыі і сваіх асабістых непрыяцеляў, гарады і вёскі. Казакі і салдаты маскоўскія паўсюль ганьбілі нявестаў... Увесь край там, дзе вялася вайна, ад масквы і сваіх стаў дашчэнту спустошаны, так што засталіся толькі неба і зямля». Хутка былі заняты гарады Браслаў, Бабруйск, Глуск, Менск, Нясвіж, Наваградак, Слонім, Горадня. Паслякаппуляцьгі Вільні 14 і Берасця 23 чэрвеня царская армія рушыла ў Польшчу. Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, а за ім асобныя ваяводствы і войска далучыліся да Таргавіцкай канфедэрацыі. Канстытуцыя 1791 г. і прынятыя Вялікім соймам рэформы адмяняліся. Канфедэраты ўзялі ў свае рукі ўладу на месцах. Пакорлівыя перад урадамі Расіі і Прусіі, яны працягвалі рабаваць і тэрарызаваць насельніцтва свайго краю.
    На пачатку 1793 г. у Польшчу ўвайшло і прускае войска. Кацярына II выступіла з ініцыятывай новага падзелу Рэчы Паспалітай. Расійскапруская дамова, падпісаная ў Пецярбургу 23 студзеня 1793 г., перадавала ў склад Расіі Менскае, частку Берасцейскага і Віленскага ваяводстваў з беларускім насельніцтвам, а таксама ўсходнюю Валынь, Кіеўскае, Браслаўскае і Падольскае ваяводствы — разам 250 тысяч кв. км. Прусія атрымала заходнія землі Польшчы (58 тысяч кв. км). Аўстрыю ж саюзнікі паабяцалі ўзнагародзіць за кошт тэрыторыі Францыі.
    Скліканы на лета таго ж года ў Горадні вальны сойм, які цягнуўся да 23 лістапада, быў збайкатаваны патрыятычнай грамадскасцю і не мог адлюстроўваць сапраўдных настрояў народа. Да таго ж, ён праводзіўся пад націскам расійскага пасла Якава Сіверса, які акружыў месца паседжанняў войскам, арыштаваў і вывез з Горадні найбольш упартых паслоў. Тым не менш яго рашэнні аказаліся фармальна правамоцнымі. Галасамі застрашаных і скарумпаваных паслоў апошні сойм Рэчы Паспалітай узаконіў чарговы захоп зямель Расіяй і Прусіяй, афіцыйна адмяніў Канстытуцыю 3 траўня і пры
    342
    X. Цень расійскай гегемоніі
    няў сваю. Урад абрэзанай з усіх бакоў Рэчы Паспалітай мог мець толькі 15 тысяч войска і страціў магчымасць праводзіць самастойнўю знешнюю палітыку.
    Рэакцыяй на другі падзел стала нацыянальнавызвольнае паўстанне, пачатае ў Кракаве 24 сакавіка 1794 г. Абвешчаным у гэты
    дзень актам паўстання дыктатарская ўлада ў краіне перадавалася генералу Тадэвушу Касцюшку (1746—1817), нараджэнцу Беларусі (паходзіў з дробнай шляхты Берасцейскага ваяводства), герою вайны Паўночнаамерыканскіх штатаў за незалежнасць. На мэце барацьбы ставіліся вызваленне краіны ад акупантаў, поўны суверэнітэт і цэласнасць Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.
    Праз месяц паўстанне пачалося ў Літве і Беларусі, дзе яго арганізатарам і кіраўніком стаў палкоўнік Якуб Ясінскі (1761—1794), званы за радыкалізм «якабінцам». Разбіўшы расійскі гарнізон у Вільні, паўстанцы ў
    ЯкубЯсінскі (1761—1794).
    ноч з 22 на 23 красавіка авалодалі сталіцай і стварылі «Найвышэйшую Літоўскую Раду» — выканаўчы орган паўстання ў Вялікім Княстве Літоўскім. Адным з першых актаў стала помста гетману Касакоўскаму: асуджаны крымінальным судом, здраднік быў павешаны на Ратушнай плошчы.
    На канец красавіка вызваленчы рух ахапіў практычна ўсю тэрыторыю Рэчы Паспалітай у межах 1793 г. Ад 4 траўня да 6 жніўня ў Вільні двойчы на тыдзень выходзіла «Віленская нацыянальная газета», рэдагаваная ксяндзомпіярам Піліпам Галанскім. Яна з’яўлялася органам Найвышэйшай Літоўскай Рады і друкавала матэрыялы «якабінскага» характару. Пазіцыі гэтай Рады былі ад пачатку паўстання больш радыкальныя, чым у польскага кіраўніцтва. «Акт паўстання народа літоўскага» заклікаў не толькі да «вольнасці», але
    Х.5. Абарона рэспублікі і канец Рэчы Паспалітай
    343
    і да «грамадзянскай роўнасці». «Якабінская» плынь паўстанцаў у Літве і Беларусі, узначаленая Якубам Ясінскім, прымала ідэалы Французскай рэвалюцыі і выступала за адмену паншчыны, за раўнапраўе мяшчан, рэспубліканскі дзяржаўны лад. Гэтую праграму не маглі прыняць магнаты і заможная шляхта з кансерватыўнага лагера. Пад іх націскам Касцюшка ў чэрвені адхіліў Ясінскага ад кіраўніцтва паўстаннем у Вялікім Княстве і прызначыў замест яго польскага генерала Міхала Вяльгорскага.
    У траўні — чэрвені ў Беларусі актыўней дзейнічалі паўстанцы, а расійскае войска адступала. Генералгубернатар Туталмін умацоўваў Нясвіжскую фартэцыю і патрабаваў дадатковых фармаванняў. У заходніх паветах Беларусі вялася антырасійская агітацыя, збіралася
    зброя, прычым займаліся гэтым нават мясцовыя сяляне. Рух меў у пэўнай ступені і рэлігійны характар. Хоць вышэйшыя ерархі касцёла спужаліся радыкалізму паўстання, духавенства брала ў ім самы актыўны ўдзел — калі не далучалася непасрэдна да ваенных дзеянняў, дык падтрымлівала іх сваімі казанямі з амбона. I не толькі каталіцкае. Касцюшка імкнуўся ўцягнуць у рух і праваслаўны люд, дзеля чаго
    Пячатка Найвышэйшай Рады ВКЛ. 1794 г.
    выдаў шэраг адозваў. Прыкладам, у звароце да праваслаўнага духавенства ад 7 траўня найвышэйшы начальнік заклікаў святароў адкрываць вочы сваёй пастве на ўціск і няволю, актыўней супрацоўнічаць з палякамі. Касцюшка ўрачыста абяцаў узнавіць праваслаўную ерархію, поўнасцю ўраўняць правы праваслаўнага духавенства з рымакаталіцкім, тлумачыў, што розніца веравызнанняў не перашкодзіць палякам ставіцца да праваслаўных як да братоў і суграмадзянаў. Палякі да таго часу не складуць зброі, пакуль і праваслаўныя
    Рэчы Паспалітай не стануць свабодныя і шчаслівыя, —гаварылася ў яго Паланецкай адозве, выдадзенай 7 траўня 1794 г.
    У святле дакументаў выглядае, што Касцюшка сапраўды праводзіў палітыку ўраўнання правоў праваслаўных з каталікамі. У цэнтральны орган улады Найвышэйшую Нацыянальную Раду ў якасці аднаго з намеснікаў ім быў прызначаны праваслаўны вілен
    344
    X. Цень расійскай гегемоніі
    скі архімандрыт Сава Пальмоўскі. Яму ж Рада даручыла фармаваць Найвышэшпы грэкаўсходні Кансістар. У склад лакальных органаў улады — ваяводскія, земскія і павятовыя парадкавыя камісіі, якія займаліся рэалізацыяй праграмы паўстанцкага ўрада на месцах, таксама ўваходзілі уніяцкія і праваслаўныя святары. Апошнія засядалі, напрыклад, у кіраўніцтве Берасцейскага ваяводства, якое цалкам далучылася да Кракаўскага акта паўстання. I сярод праваслаўнага духавенства знаходзіліся адданыя Рэчы Паспалітай асо
    бы, такія, як святар Камінскі, што не падпарадкаваўся загаду расійскага генерала.
    Каб пашырыць зону паўстання, Ясінскі загадаў утварыць невялікія конныя фармаванні (па 300 чалавек) для рэйдаў на тэрыторыю першага і другога падзелаў. Найбольш значнымі акцыямі былі рэйд Міхала Клеафаса Агінскага на Дынабург і Стэфана Грабоўскага на Меншчыну. Апошні з дзвюхтысячным аддзелам кепска ўзброеных паўстанцаў, псуючы масты і дарогі, прайшоў да Бабруйска і знішчыў там расійскі гарнізон, але мусіў вяртацца і каля Любані па
    Тадэвуш Касцюшка (1846—1817).
    цярпеў паразу ад царскіх ваякаў. Яшчэ ў чэрвені ў бітве каля Солаў буйное расійскае войска перамагло аддзел Ясінскага. Рыжскі генералгубернатар Рэпнін, які кіраваў удушэннем паўстання, кінуў супраць інсургентаў вялізныя сілы: у Заходняй Беларусі і Курляндыі сканцэнтравалася 30 тысяч салдатаў. 3 канца чэрвеня яны перайшлі да актыўных ваенных дзеянняў і зона паўстання пачала звужацца. У ліпені царскае войска ўжо кантралявала ўсё Наваградскае і част
    Х.5. Абарона рэспублікі і канец Рэчы Паспалітай
    345
    ку Берасцейскага ваяводстваў. 12 жніўня чатыры расійскія дывізіі занялі Вільню. Паўстанцы рассейваліся.
    У верасні на поўдні Беларусі з’явілася войска генерала Аляксандра Суворава, перакінутае Кацярынай II з паўднёвага фронту пасля прымірэння з Турцыяй. У бітве каля вёскі Крупчыцы, што пад Кобрынам, і потым каля Берасця яно разграміла паўстанцкія аддзелы Кароля Серакоўскага. Каля Крупчыц з войскам Суворава мужна змагаліся дзве тысячы беларускіх сялянкасінераў, і амаль усе яны загінулі.
    У тыя драматычныя дні ў беларускіх лясах пэўна ж спявалася вядомая «Песня беларускіх жаўнераў 1794 года», тэкст якой, пісаны лацінкай, быў адшуканы даследчыкамі больш чым праз стагоддзе ў фондах віленскіх кнігасховііпчаў:
    Возьмем косы ды янчаркі, Пойдзем гордыя гнуць каркі. Няхай Маскаль уступае, Няхай Беларусаў знае.
    «Пойдзем жыва да Касцюшкі, Рубаць будзем Маскалюшкі!» — заклікам гучалі яе радкі. Аднак паўстанне было асуджана.
    Найдаўжэй сілы паўстанцаў трымаліся ў Горадні, куды 30 верасня прыязджаў Тадэвуш Касцюшка. Па яго загадзе рэшткі інсургентаў Вялікага Княства мусілі адступіць да Варшавы. Аднак ужо 10 кастрычніка ў бітве пад Мацеёвіцамі сам Касцюшка пацярпеў паразу і, паранены, трапіў у палон. Няўдача начальніка не магла не паўплываць на дух паўстанцкай арміі. Штурмам 4 лістапада Сувораў захапіў прадмесце Варшавы Прагу, бязлітасна расправіўшыся не толькі з паўстанцамі, але і з цывільным насельніцтвам. Пасля таго, як сталіцу пакінулі вайсковыя аддзелы, Варшава капітулявала. Частка паўстанцаў здалася расійскім і прускім войскам, іншыя рассеяліся і падаліся ў выгнанне.
    Цяпер пытанне дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай вырашалася канчаткова. Ініцыятарам трэцяга падзелу выступіла Аўстрыя, якая прэтэндавала нават на Берасцейшчыну і частку Палесся. Канчатковая форма пагаднення трох дзяржаў была прынята ў жніўні 1795 г. Прусія і Аўстрыя атрымалі рэшту тэрыторыі Польшчы і Заходняй Украіны, забраўшы адпаведна 48 тыс. кв. км (1 млн. жыхароў) і 47 тыс. кв. км (1,5 млн. падданых), а Расія забрала землі Заходняй Беларусі і Літвы (апрача Занёманскай) — 120 тыс. кв. км з