• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі  Генадзь Сагановіч

    Нарыс гісторыі Беларусі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 412с.
    Мінск 2001
    249.37 МБ
    Х.2. Агонія дэмакратыі
    323
    дапамогу заходніх краін. Францыя жыва зацікавілася падзеямі ў Рэчы Паспалітай і прыслала паўстанцам сваіх ваенных інструктараў, з увагай да іх паставілася і Аўстрыя. Турцыя абвясціла Расіі вайну і запатрабавала вывесці з шляхецкай рэспублікі царскую армію. Усё гэта спрыяла руху, але рэальнай падтрымкі зза мяжы не было, і канфедэраты самастойна працягвалі няроўную барацьбу з расійскім войскам і вернымі каралю Панятоўскаму фармаваннямі. У1769 г. яны правялі пераможныя бітвы пад Бераставіцай, Слонімам і Мыішпу. Пад Менскам, Радашкавічамі, Мядзелам асабліва актыўна дзейнічаў аддзел ковенскага падчашага Сымона Касакоўскага. Падтрыманы мясцовай шляхтай, ён ажыццяўляў рэйды нават на
    расійскую тэрыторыю. Вядомымі былі таксама фармаванні Зіберга, Штэйна, Юдзіцкага, Шалухі.
    Вялікай ваеннай сілай дыспанаваў князь Кароль Радзівіл, але і ён марудзіў, доўга балансаваў паміж канфедэратамі, каралём і паслом Рэпніным. Калі «Пане Каханку» заняў бок патрыётаў, Нясвіж стаў беларускім «Барам», сюды збіраліся партызанскія сілы. Каб адрэзаць яго ад барскага руху краіны, восенню 1768 г. Рэпнін накіраваў на Нясвіж расійскае войска генерала Льва Ізмайлава. У вёсцы Лань радзіві
    лаўская міліцыя і ашмянскія	Міхаіл Казімір Агінскі,
    канфедэраты паспелі раз	вялікі гетман (1768 1 792).
    біць кампанію князя Мяшчэрскага, але першы ж штурм Нясвіжа напужаў Радзівіла, і ён пайшоў на капітуляцыю: здаў Нясвіж, Слуцк, ваенны рыштунак, распусціў міліцыю, адно што не выдаў ніводнага камандзіра канфедэратаў, а сам перабраўся ў Белую Падляскую. Расійскае войска не пакідала Радзівілавай рэзідэнцыі цэлае дзе
    сяцігоддзе.
    У кастрычніку 1771 г. да барскіх канфедэратаў далучыўся вялікі гетман Міхаіл Казімір Агінскі (1768—1792) са сваім войскам і адра
    324
    X. Цень расійскай гегемоніі
    зу ж здабыў перамогу над расіянамі пад Бездзежам. Аднак гэта была яго адзіная перамога. Гетмана, які страціў пільнасць, пад Стваловічамі, недалёка ад Баранавічаў, неўзабаве разграміў Аляксандр Сувораў. Пасля гэтай падзеі, як калісь пасля капітуляцыі Нясвіжа, барацьба стала затухаць, аддзелы канфедэратаў рассыпаліся па лясах. Апошні партызанскі аддзел у Рэчыцкім павеце быў раззброены ў сакавіку 1772 г. Настаў час расправаў. Тысячы канфедэратаў, дзве трэці якіх складалі сяляне, пайшлі на катаргу ў Сібір.
    Гісторыя Барскай канфедэрацыі — гэта сумная гісторыя нявыкарыстаных магчымасцяў. 3 прычыны разладу, унутраных разборак рух ад пачатку пераследавалі няўдачы. Як вобразна пісаў гісторык Уладыслаў Канапчынскі, Бар “вёў сваіх жаўнераў ад паразы да паразы, а сваіх палітыкаў — ад памылкі да памылкі, і скончыў у поўнай дэпрэсіі духу”. Затое моцныя суседзі выкарысталі яго як падставу для адкрытай анексіі тэрыторый Рэчы Паспалітай.
    Х.З. Першая анексія
    Падзелы шляхецкай рэспублікі былі запраграмаваны яшчэ ў 1768 г. — у момант, калі, з аднаго боку, Расія атрымала права кантролю над дзяржаўным ладам Рэчы Паспалітай (Кацярына II распаўсюджвала гарантыі на выкананне рашэнняў сойма 1767—68 г., які ўраўняў правы дысідэнтаў з каталікамі), у выніку чаго апошняя нават фармальна стала васалкай усходняй імперыі, а з другога, Барская канфедэрацыя распачала барацьбу супраць Расіі і яе саюзніка караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У дзяржаве разгарэлася грамадзянская вайна, пад лозунгам утаймавання якой суседзі адкрыта ўмяшаліся ў справы рэспублікі. У 1770 г. Прусія стварыла «санітарны кардон» на суседніх з ёй каронных землях, а Расія ўвяла кардон на Дзвіне. Ужо тады ўрад Кацярыны II планаваў злучыць Дзвіну з Дняпром санітарнай мяжой, выціснуць адтуль канфедэратаў і далучыць занятую тэрыторыю да імперыі. На ўмацаванне гэтай мяжы планавалася задзейнічаць 50тысячнае войска. Марудзілі, пакуль займаліся вайной супраць Турцыі. Але як толькі Турцыя была разгромлена, Расія непасрэдна прыступіла да гэтак званых «польскіх справаў».
    Прусія баялася, што расійская імперыя сама анексуе ўсю Рэч Паспалітую, і кароль Фрыдрых II Вялікі (1740—1786) выступіў з ініцыятываю падзелу шляхецкай рэспублікі. Кацярына II прыняла
    Х.З. Першая анексія
    325
    прапанову. Пазней да іх далучылася Аўстрыя. 5 жніўня 1772 г. у Пецярбургу яны падпісалі тайную канвенцыю аб падзеле часткі тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Усходнія землі Беларусі — Полацкае ваяводства па правы бераг Дзвіны, амаль усё Віцебскае, усё Мсціслаўскае ды ўсходняя частка Менскага ваяводства, а таксама Інфлянты — разам 92 тысячы кв. км з насельніцтвам 1 300 тысяч чалавек — уключыла ў свой склад Расія. Аўстрыя атрымала паўднёвыя раёны Полыпчы і частку Заходняй Украіны (адпаведна 83 тысячы кв. км і 2 650 тысяч чалавек), а Прусія — Памор’е і заходнепрускія землі (36 тысяч кв. км і 580 тысяч чалавек).
    Сафійскі сабор у Полацку. Літаграфія з гравюры Н.Орды (1875).
    У красавіку 1773 г. для прыняцця акта падзелу ў Горадні быў сабраны сойм Рэчы Паспалітай. Пасол з Наваградскага ваяводства Тадэвуш Рэйтан і полацкі падчашы Самуэль Корсак рашуча выступілі з пратэстам, хацелі сарваць згодніцкія намеры створанай перад соймам канфедэрацыі, каб не дапусціць ухвалення разбойніцкай акцыі падзелу. Кульмінацыя гэтага пратэсту наступіла ў апошні дзень сойма, калі Рэйтан, спрабуючы не прапусціць паслоў да пасольскай ізбы, лёг перад імі ў дзвярах на падлогу. Разлічаны на маральнае ўздзеянне, гэты ўчынак не змяніў пазіцыі канфармісцкай большасці. Справа была ўжо вырашанай, і сойм ратыфікаваў першы падзел.
    326
    X. Цень расійскай гегемоніі
    Так амаль трэцяя частка тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам больш за 1 млн. чалавек апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Калегіі замежных спраў дзяржаўудзельніц першага падзелу спяшаліся выдаць спецыяльныя брашуры, у якіх даказвалася «гістарычнае права» на атрыманыя землі. Расійская дыпламатыя тады яшчэ ніяк не выкарыстоўвала тэзіс пра «збіранне рускіх
    Шляхецкі соймік перад касцёлам. Карціна Яна Норбліна.
    зямель», апраўдваючы сваю ініцыятыву толькі тым, што Полыпча быццам пастаянна парушала мяжу.
    На нованабытых тэрыторыях ранейшыя ваяводствы і паветы касаваліся і ўводзіўся трохступенны адміністрапыйны падзел, як і ў Расіі: губерня — правінцыя — павет, але ўжо праз 3 гады засталіся толькі губерня і павет. Анексаваныя землі ўвайшлі ў губерні Магілёўскую і Пскоўскую. У 1776 г. беларускія і латгальскія паветы былі вылучаны з Пскоўскай губерні і з іх утварылі Полацкую. Выканаўчая ўлада перадавалася губернатару, намеснікам, утвараліся структуры мясцовага кіравання. Ад насельніцтва патрабавалася на працягу месяца прыняць прысягу на вернасць Расіі. За гэта новыя ўлады абяцалі станам захаваць іх маёмасныя правы. Нязгодныя мусілі за тры месяцы выехаць за мяжу, а іх уласнасць падлягала канфіскацыі. Большасць шляхты, баючыся страціць свае ўладанні, прысягнула імператрыцы і выявіла лаяльнасць да новай улады.
    Х.З. Першая анексія
    327
    Кацярына II імкнулася выклікаць сімпатыі і прыхільнасць мясцовай грамадскай эліты. Паказальнымі тут можна лічыць адносіны да езуітаў. Пасля таго, як у 1773 г. булай папы Клімента XIV Ордэн езуітаў быў скасаваны, анексаваныя землі Беларусі засталіся адзіным месцам, дзе езуіты працягвалі сваю дзейнасць. Прадэманстраваўшы сваю вернасць новым уладам, яны атрымалі апеку імператрыцы. Нават пасля таго, як у Варшаве на сойме ліквідацыя ордэна была ўхвалена, Кацярына II пакінула езуітаў у Беларусі, каб яны і надалей «займаліся выхаваннем моладзі». I тыя шчодра плацілі сваёй пратэктарцы ўзаемнасцю, услаўляючы яе ў одах і віншаваннях, ладзячы пышнае святкаванне імянін царыцы ў сваёй полацкай рэзідэнцыі. Ордэн, зліквідаваны ва ўсім свеце, у Беларусі надалей захоўваў свае пазіцыі: у канцы XVIII ст. езуіты мелі тут 6 калегіумаў (у Віцебску, Оршы, Магілёве, Мсціславе, Полацку і Юравічах), 2 навіцыяты і 10 рэзідэнцый.
    Ідучы на ўступкі мясцовым землеўладальнікам, надаючы шляхце правы расійскага дваранства, імператрыца нават дэкларавала верацярпімасць: у 1774 г. выдала грамату аб свабодзе каталіцкай веры, недатыкальнасці касцёльнай маёмасці і аб заснаванні Беларускай каталіцкай епархіі з цэнтрам у Магілёве. Каталіцкаму духавенству адно што строга забаранялася схіляць праваслаўных у сваю веру. Хоць уся афіцыйная перапіска вялася цяпер парасійску, у судаводстве, справаводстве, навучанні паранейшаму засталася мова польская.
    Калі інтарэсы мясцовай шляхты напачатку былі новай уладай улічаныя, дык становішча асноўнай масы насельніцтва анексаваных беларускіх зямель не палепшылася, а наадварот, пагоршылася. Паводле распаўсюджанай на Беларусь расійскай падаткавай сістэмы, з усіх жыхароў цяпер збіраўся падушны падатак, што ў некалькі разоў пераўзыходзіў ранейшыя грашовыя зборы. Самавольныя пераходы абкладзенага падаткамі насельніцтва былі забаронены, уведзена «пашпартная» сістэма рэгістрацыі, рэвізскія спісы абвешчаны актамі па замацаванні сялян за ўладальнікамі. Мноства раней свабодных сялян, баяраў і зямян сталі прыгоннымі. Шырока практыкавалася здача сялян у лік рэкрутаў і вываз іх у іншыя губерні. Калі ў першыя гады пасля падзелу амаль палову беларускіх сялян расійскі ўрад перавёў у катэгорыю казённых, дык потым імператрыца Кацярына II пачала перадаваць іх новым уладальнікам — вайсковым або цывільным расійскім ураднікам, а таксама адданым ёй мясцовым панам. За 10 гадоў пасля першага падзелу ў прыватныя рукі трапіла амаль 200 тысяч рэвізскіх душ дзяржаўнага
    328
    X. Цень расійскай гегемоніі
    сялянства, большую палову з якіх перадала імператрыца. А новыя гаспадары, пераводзячы мужыкоў на паншчыну, яшчэ больш узмацнялі прыгнёт. Шляхам раздачы сялян царскія ўлады закладалі ў Беларусі асновы расійскай зямельнай уласнасці. У 1783—85 г. яны правялі генеральнае межаванне на тэрыторыі, далучанай па першым падзеле, у выніку чаго папярэднія зямельныя акты гублялі прававую сілу. Так насаджанае расійскае землеўладанне адразу атрымала роўныя правы з даўнім, мясцовым.
    Нічога добрага не дачакаліся ад новых уладаў і мяшчане. Яны былі таксама абкладзены падушным падаткам і прыраўняны да сялян у ваеннай павіннасці. Адразу пасля першага падзелу магдэбургскае права ўключаных у склад імперыі гарадоў касавалася. А ў 1785 г. указам імператрыцы беларускія гарады былі прыраўняны ў правах да расійскіх. Цяпер вольныя раней месты кіраваліся па тых жа прынцыпах, што і царскія. Баючыся народных хваляванняў у новых правінцыях, Кацярына II адно загадвала губернатарам найперш дбаць «аб захаванні цішыні і спакою» ў новаздабытых землях.