• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі  Генадзь Сагановіч

    Нарыс гісторыі Беларусі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 412с.
    Мінск 2001
    249.37 МБ
    На вясну 1708 г. у Беларусі паміж Улай, Віцебскам і Дуброўнай засяродзілася самая вялікая групоўка расійскага войска — больш за 70 тыс. Іх пастой суправаджаўся насіллямі і марадзёрствам. Без аніякай прычыны былі спаленыя Віцебск, Орша, Дуброўна, Мсціслаў і Магілёў. Калі ж Карл XII пачаў рух на ўсход, плануючы ўварвацца ў Расію, пятроўскія палкі сталі адступаць. Каля Галоўчына яны паспрабавалі затрымаць шведаў, але 3 ліпеня пацярпелі паразу і адступілі за Дняпро. А Карл XII увайшоў у Магілёў. Пётр I не адважваўся на генеральную бітву і адводзіў сілы на Ўкраіну, дзе спадзяваўся на дапамогу гетмана Івана Мазепы. У Полацку і Старым Быхаве цар пакінуў гарнізоны, якія рассылалі сваю казацкакалмыцкую конніцу ледзь не па ўсёй Беларусі. Адмовіўшыся ад планаванага паходу на Смаленск, шведскі кароль таксама накіраваў галоўныя сілы на Украіну.
    У час, калі тэатр галоўных дзеянняў пераносіўся на ўкраінскія прасторы, у лясістай Беларусі дайшло да першай значнай перамогі рэфармаванай царскай арміі над шведамі. Каля вёскі Лясная, што пад цяперашнім Слаўгарадам, на рацэ Сож расіяне здолелі пераняць і 28 верасня (10 кастрычніка) 1708 г. разграміць корпус Адама Левенгаўпта з вялізным абозам харчавання і зброі, які рухаўся з Рыгі на поўдзень, да караля. Паводле інфармацыі з царскага лагера, шведы страцілі тут да 8 тыс. жаўнераў і ўвесь абоз, аднак шведскія крыніцы падалі іншую версію бітвы. «Ці Левенгаўпт толькі 5 тысячаў прывёў пасля бітвы да свайго караля, як таго хочуць мас
    X. 1. Паміж Швецыяй і Расіяй
    313
    кавіты, ці болей — адзін ён сам лепш ведае», — разважыў Філіп фон Шутц, сучаснік падзеі і выдавец спецыяльных нумароў нямецкай газеты, прысвечаных гэтай баталіі.
    Несумненна, «маці палтаўскай баталіі», як потым называў перамогу пад Лясной цар, аслабіла пазіцыі Карла XII. 27 чэрвеня 1709 г. шведская армія пацярпела паражэнне ў генеральнай бітве пад Палтавай. Пасля гэтай перамогі Пятра I характар вайны істотна змяніўся. Калі да Палтавы Рэч Паспалітая і Расія разам бараніліся ад Швецыі, дык цяпер шляхецкая рэспубліка трапіла пад нарастальны ўціск усходняй імперыі. Расійскае войска і канфедэраты хутка
    выгналі шведаў ды сапежынцаў з усёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай і ў 1709 г. каралём зноў стаў Аўгуст II Моцны. Аднак армія Пятра I надалей заставалася на тэрыторыі Беларусі, хоць на гэта не было ніякай ваеннай неабходнасці. Калі Аўгуст II паспрабаваў умацаваць сваю ўладу ў дзяржаве, абапіраючыся на саскае войска, унутраная барацьба разгарэлася з новай сілай. У Кароне Польскай рэспубліканцы стварылі ў 1715 г. Тарнагродскую канфедэрацыю,
    г	т г >	Спалучэнне гербау Саксоніі,
    якая ставіла на мэце вызва	Кароны ■ Вялікага Княства
    ленне Рэчы Паспалітай ад на талерцы з каралеўскага сервіза. Сасаў. Яе падтрымала і	Каля 1733 г. Кракаў.
    шляхта з Беларусі ды Літвы.
    У ВКЛ на чале абаронцаў шляхецкай «залатой вольнасці», што баяліся ўсталявання абсалютызму, быў прыяцель расійскага цара вялікі гетман Людвік Пацей (1709—1730), тады як прыхільнікамі караля кіраваў палявы гетман Станіслаў Дэнгоф (1708—1728). Вялікага гетмана падтрымалі Агінскія ды іншыя магнаты. Створаная ў 1716 г. у Вільні канфедэрацыя беларускай і літоўскай шляхты таксама выступіла супраць умацавання ўлады Аўгуста II. Аднак за караля ўступаліся Прусія і Расія. Унутраная барацьба зноў ахапіла тэрыторыю ўсёй дзяржавы.
    314
    X. Цень расійскай гегемоніі
    Выкарыстоўваючы сітуацыю, Расія ўмяшалася ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай — павялічвала там свае сілы і падтрымала на гэты раз не караля, а шляхту. Пры пасярэдніцтве Пятра I дайшло да замірэння варожых бакоў. У 1716 г. у Варшаве царскі пасол Грыгоры Далгарукі падрыхтаваў невыгодныя для Рэчы Паспалітай умовы міру паміж Аўгустам II і канфедэратамі: кароль мусіў вывесці саксонскае войска з дзяржавы, пакінуўшы нязначныя сілы, а шляхта павінна была адмовіцца ад канфедэрацый, армія ж скарачалася да 6 тысяч у Вялікім Княстве і да 18 — у Кароне. Варшаўскі сойм 1717 г. моўчкі прыняў навязаныя ўмовы, таму ўвайшоў у гісторыю як «нямы».
    Так Расія дамаглася сваёй ваеннай прысутнасці ў Рэчы Паспалітай і ўзяла на сябе ролю гаранта выканання рашэнняў сойма. Сам Далгарукі абавязаўся сачыць за тым, каб умовы замірэння не парушаліся, а гэта стварала дадатковыя падставы для ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы і рабіла Рэч Паспалітую фактычна безабароннай. Тады ж Пётр I дамовіўся з прускім каралём Фрыдрыхам Вільгельмам I (1713—1740) аб супольнай ахове старых парадкаў у Рэчы Паспалітай.
    Выйграўшы вайну са Швецыяй, Расія на ўмовах Ніштацкага міру 1721 г. завалодала Інфлянтамі, Эстоніяй, часткай Карэліі і яшчэ больш умацавала сваю гегемонію над Рэччу Паспалітай. Перад элекцыйным соймам 1733 г. пецярбургскі двор адкрыта заявіў, што не дапусціць да трону Станіслава Ляшчынскага. Так і сталася: хоць абсалютнай большасцю галасоў новым каралём сойм абраў менавіта Ляіпчынскага, сіла расійскага і аўстрыйскага войска ўзвяла на трон Аўгуста III Саса (1733—1763), сына першага караля саксонскай дынастыі Ветынаў, за якога аддалі галасы не больш за тысячу шляхцічаў.
    Для Беларусі, ператворанай у тэатр ваенных дзеянняў, Паўночная вайна мела асабліва трагічныя наступствы. Расійскае войска пакінула край толькі ў 1719 г. Практычна два дзесяцігоддзі доўжыліся пастоі, кантрыбуцыі, ваенныя знішчэнні. Народ аднолькава цярпеў што ад шведаў, што ад расіянаў. Апошнія, прыкладам, ужо ў 1708 г. без аніякай патрэбы зруйнавалі і спалілі Віцебск і Магілёў, разрабавалі і выпалілі Горадню. У дадатак у краі ў 1710—1711 г. лютавала эпідэмія чумы. У Нясвіжы, Наваградку, Вільні памерлі тысячы людзей. Агульная колькасць жыхароў Беларусі за час вайны скарацілася амаль на трэцюю частку: калі ў 1700 г. яно складала прыкладна 2 млн. 200 тыс., дык на
    X. 1. Паміж Швецыяй і Расіяй
    315
    1717 г. у беларускіх ваяводствах і паветах ВКЛ засталося не больш за 1 млн. 500 тыс. чалавек. Сельская гаспадарка, рамёствы, гандаль Беларусі — усё зноў апынулася ў глыбокім заняпадзе. Зноў дзічэлі і зарасталі лесам вёскі, чарнелі пажарышчамі гарады, і доўга яшчэ пусткаю стаялі сялянскія палеткі.
    Х.2. Агонія дэмакратыі
    Пасля Паўночнай вайны Рэч Паспалітая стала спаўзаць да поўнай анархіі і зусім страчваць палітычную самастойнасць. Кароль больш не кантраляваў сітуацыі ў дзяржаве. Фактычна яму заставалася толькі камандаваць войскам ды раздаваць пасады. Другі прадстаўнік дынастыі Ветынаў на троне Рэчы Паспалітай Аўгуст III Моцны наогул мала цікавіўся ўнутранымі справамі, праводзячы найбольш часу ў Саксоніі ды ў падарожжах па розных еўрапейскіх краінах. Гісторыкі падлічылі, што за 30 гадоў панавання ён і году не прабыў
    Аўгуст III, кароль і вялікі князь (1733—1763).
    бы ў межах шляхецкай рэспублікі, калі б Сямігадовая вайна (1756—1763) не перасяліла яго з Дрэздэна ў Варшаву. Рэальная ўлада ў Рэчы Паспалітай, асабліва ў Вялікім Княстве, належала самым вялікім родам—некаранаваным удзельным каралям і князям.
    У Беларусі і Літве ў сярэдзіне XVIII ст. зноў сталі дамінаваць Радзівілы, якія зводзілі рахункі з сваімі праціўнікамі — Агінскімі, Пацеямі, Сапегамі. He лічачыся з дзяржаўнымі інтарэсамі, развязваючы сапраўдныя войны паміж сабою, магнацкія групоўкі імкнуліся ажыццяўляць уласныя па
    літьгчныя праграмы. «Узброены Радзівілаў натоўп у пры
    316
    X. Цень расійскай гегемоніі
    ступе шаленства ці на загад князя не раз нападаў на шляхецкія дамы, на абывацельскіх сойміках у Вільні, Менску і Лідзе не раз даходзіла да крывавых сцэнаў...», —■ пісаў пра тыя часы Юзаф Грайнэрт. Сапраўды, нарады вальных соймаў зрываліся праз liberum veto апазіцыйнымі дэпутатамі (прыкладам, на працягу 1734—1762 г. былі сарваны літаральна ўсе соймы), а на павятовых сойміках усё часцей учыняліся бойкі, узброеныя сутычкі, забіваліся палітычныя апаненты. Грубым ціскам і тэрорам алігархі дамагаліся падпарадкавання соймікаў уласным мэтам, ператвараючы галасы шляхты ў сваю зброю для барацьбы за гегемонію ў краіне.
    Бязладдзе паралізавала дзяржаву, абыякавасць працяглага панавання Сасаў дэмаралізавала шляхту. Абдораная ўсемагчымымі прывілеямі, пануючы над усім грамадствам, сама шляхта як стан перажывала апатыю і выраджалася. Да агульнага ўнутранага бязладдзя дадаваўся нанова абуджаны партыкулярызм, які паралізоўваў і без таго слабую Рэч Паспалітую. Вялізная шматнацыянальная дзяржава адно вонкава здавалася яшчэ адзінай. Яе даўно падточвалі ўнутраныя антаганізмы, а памылкі палітыкаў толькі паглыблялі іх. Паводле вобразнага выказвання Станіслава Ляшчынскага, магутная калісь Рэч Паспалітая, быццам стары гмах, паволі
    Міхаіл Чартарыйскі, вялікі канцлер літоўскі (1752—1775).
    валілася ад уласнага цяжару.
    А суседнія імперыі імкнуліся яшчэ больш дэстабілізаваць жыццё ў аслабленай Рэчы Паспалітай ды ўмацаваць над ёй сваю гегемонію. Іх войскі амаль бесперапынна знаходзіліся на яе тэрыторыі, гатовыя ўмяшацца ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы. Пераходы царскага войска суправаджаліся незаконнымі рэквізіцыямі і рабаваннем жыхароў, і ніякія пратэсты не спынялі такога бяспраўя, калі не ставала сілы. Але разрозненых алігархаў не хвалявалі дзяржаўныя інтарэсы. Яны не думалі, як супольна ратавацца ад усход
    Х.2. Агонія дэмакратыі
    317
    Міхаіл Казімір Радзівіл «Рыбанька», вялікі гетман (1744—1762).
    няе імперыі, а наадварот, імкнуліся выкарыстаць расійскія штыкі для звядзення рахункаў з супернікам і ўмацавання сваіх пазіцый. Прыкладам, Міхаіл Казімір Радзівіл, званы «Рыбанькам», гэты «найбагацейшы з Радзівілаў», у 1734 г. дапамагаў палкам царскага генерала Льва Ізмайлава разганяць па Беларусі шляхецкія адцзелы прыхільнікаў кандыдата на трон Станіслава Ляшчынскага і праціўнікаў саюзу з Расіяй. Верны каралю, ён як вялікі гетман (1744—1762) толькі ў 1756 г. змяніў арыентацыю і паспрабаваў стварыць у ВКЛ моцную антырасійскую партыю, уклаўшы ў справу вялікія грошы, аднак планы так і не ажыццявіліся.
    Галоўнай апорай нарасталых расійскіх уплываў у Рэчы Паспалітай з сярэдзіны XVIII ст. стаў княскі род Чартарыйскіх, узначалены вялікім канцлерам літоўскім Міхаілам (1652—1775). Чартарыйскія разам з пародненым з імі Станіславам Паня
    тоўскім утваралі моцны палітычны лагер, які звалі «Фаміліяй». Маладыя асвечаныя патрыёты мелі праг