Нарыс гісторыі Беларусі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 412с.
Мінск 2001
Паводле падлікаў польскага гісторыка Уладыслава Вяльгорскага, большза 80% жыхароў Беларусі напрыканцы існавання Рэчы Паспалітай ужо вызнавала унію. Нават на ўсходзе Беларусі, на Магілёўшчыне, у 1777 г. грэкакаталікам належала 68% усіх цэркваў і манастыроў, а праваслаўным і рымакаталікам адпаведна толькі 22% і 10% храмаў.
Поруч з каталіцкай верай крочыла паланізацыя грамадства. Але не царкоўная унія была мастком да паланізацыі, як гэта часта сцвярджалася ў беларускай і расійскай гістарыяграфіі. Стаўшы рэлігіяй сацыяльных нізоў, бо абсалютную большасць прыхаджанаў грэкакаталіцкіх парафіяў складалі сяляне і мяшчане, яна аб’ектыўна выконвала ролю своеасаблівага бар’ера, які стрымліваў перавод простага люду ў лацінскі касцёл.
Поспехі паланізацыі, якая пачалася яшчэ да Берасцейскага сабору, былі абумоўлены найперш грамадскім прэстыжам шляхецтва, прывабнасцю яго прывілеяў, «залатых вольнасцяў». Сармацкая ідэалогія рыцарства з характэрнай для яе канцэпцыяй грамадзянскіх свабодаў і вяршэнства шляхты над манархам, які за тыранства мог быць пазбаўлены каралеўскага пасаду, мела велізарную прыцягальнасць. Шляхецтва ж, сцвярджае польскі гісторык Януш Тазбір, якога дамагаліся амбітныя мяшчане і прадпрымальныя сяляне, вяло да пераходу на польскую мову. Уся шляхта Рэчы Паспалітай інтэгравалася ў адзіны «народ» на аснове сармацкай свядомасці, міфу пра адзінае паходжанне. Кожны шляхціч імкнуўся карыстацца «сармацкай» мовай, палітычная дактрына шляхты фармулявалася папольску або на латыні. Менавіта XVII ст. стала часам найбольшай распаўсюджанасці і прэстыжу польскай мовы. Паказальны факт: калі ў 1696 г. шляхта Беларусі і Літвы правяла на канфедэрацыйным сойме свой праект канчатковага ўраўнання яе правоў з
IX. 6. Поспехі каталіцызму і паланізацыя
295
Калегіум езуітаўу Полацку. Гравюра канца XVIIIcm.
правамі кароннай шляхты (так званай «каэквацыі станаў»), то уключыла ў яго пункт аб замене афіцыйнай старабеларускай («рускай») мовы на польскую. Праз год сойм, на якім каранаваўся Аўгуст II, зацвердзіў гэтую пастанову. Прынятая канстытуцыя сцвярджала, што «пісар земскага ваяводскага суда... па—польску, а не па—руску пісаць» павінен. Усе дэкрэты дзяржаўнага справаводства цяпер мусілі выдавацца па—польску. Але і акты, пісаныя раней на старабеларускай мове, захоўвалі прававую моц, так што гэта не была заоарона ранейшай дзяржаўнай мовы ВКЛ.
Фактычна, канстытуцыя сойму 1697 г. толькі фармальна замацавала поспехі паланізацыі. На працягу XVII ст. адбылася моўная пераарыентацыя адукаваных колаў грамадства. Праз нейкіх сто гадоў пасля Францішка Скарыны нават праваслаўныя беларусы ўжо карысталіся лапінскім шрыфтам часцей, чым іх адукаваныя землякі каталіцкага веравызнання ў гады жыцця першадрукара. А пасля жудаснай вайны XVII ст. польскай мовай ужо нярэдка карысталася і праваслаўнае духавенства. Пры перапісванні старых кірылічных
296
IX. Ад велічы да заняпаду
тэкстаў мясцовыя перапішчыкі выкарыстоўвалі польскую графіку, ўсё больш забываючы кірылічнае пісьмо.
Чаму ўсё так змянілася за стагоддзе? Адной з галоўных прычынаў, якія забяспечылі такі поспех распаўсюджвання каталіцкай веры і паланізацыі, з’яўлялася перавага ў адукацыі. Школьніцтва заўжды было слабым месцам праваслаўнай царквы. У другой палове XVII ст. у сферы адукацыі ўжо непадзельна панавалі лацінскія ордэны, і найперш езуіцкі, які стварыў найлепшыя навучальныя ўстановы. Пры гэтым больш за дзве траціны ўсіх езуіцкіх школ ВКЛ працавала ў гарадах Беларусі. Праваслаўныя ды іншаверцы, думаючы пра добрую адукацыю і кар’еру дзяцей, аддавалі іх таксама ў каталіцкія на
Экслібрысрадзівілаўскай бібліятэкі ў Нясвіжы. Пачатак XVIII cm.
вучальныя ўстановы, да езуітаў. У Віленскай езуіцкай акадэміі адвучылася нямала праваслаўных і пратэстантаў. He дзіўна, што пасля езуіцкіх школ нашчадкі некаталікоў звычайна пераходзілі ў каталіцгва. Па колькасці вучняў, сярод якіх апрача шляхцічаў было нямала дзяцей мяшчанскага і сялянскага паходжання (бо езуіты вучылі бясплатна), менавіта езуіцкія навучальныя ўстановы трымалі першынства. Напрыклад, у Смаленскім калегіуме ў 1646 г. займалася 700 вучняў, а школа Пінскага калегіума на прачатку XVIII ст. была наогул адной з самых буйных у Вялікім Княстве Літоўскім. Праз дыспуты і тэатпрапагандай не толькі вуч
ральныя пастаноўкі езуіты ахаплялі сваёй няў, але і шырокія грамадскія колы.
Дамінуючы ў галіне адукацыі, езуіты фармавалі грамадскую свядомасць пакаленняў. Менавіта іх праца ў школах забяспечвала уніфікацыю шляхецкай культуры па польскай мадэлі ў межах цэлай Рэчы Паспалітай. Езуіцкую арганізацыю школ і сістэму выкладання перанялі і школы базыльянаў. Заснаваны яшчэ ў IV ст. і рэарганізаваны ў 1617 г. мітрапалітам Язэпам Руцкім для сцвярд
IX. 6. Поспехі каталіцызму і паланізацыя
297
Пячатка Ордэна базыльянаў.
жэння справы уніі, Ордэн базыльянаў рабіў шмат аб’ектыўна карыснага для краю. Праз школы і друкарні ён імкнуўся ўзняць уніяцкую царкву да ўзроўню лацінскай, і ў гэтай сферы яго дзейнасць была надзвычай плённай. У школьнай праграме ордэна асаблівы націск рабіўся на народную («рускую») мову. Сам Язэп Руцкі ў 1621 г. запэўніваў, што базыльяне «заўсёды заклікаюць прамаўляць казані на рускай мове і патрабуюць рабіць на ёй усе публічныя выступьр>. «Мы настойліва патрабуем, каб айцы і браты прамаўлялі слова Божае не інакш, як паруску», — значылася ў рашэннях VI Генеральнай кангрэгацыі базыльянаў з 1636 г. Ва
лодаючы беларускай і ўкраінскай мовамі ды шырока выкарыстоўваючы іх у місіянерскай дзейнасці і прыходскай катэхізацыі, базыльяне спрыялі глыбейшай хрысціянізацыі простага люду, пасвойму ўплываючы на развіццё «нізавой» культуры ў Беларусі.
Пасля Паўночнай вайны (1700—1721) свае школы ў гарадах і мястэчках Беларусі адкрывалі і піяры. У іх бясплатна навучаліся дзеці найбяднейшых слаёў насельніцтва, галоўным чынам сялянства. Дзейнічалі таксама навучальныя ўстановы іншых каталіцкіх ордэнаў — дамініканцаў, якія валодалі найбольшай колькасцю кляштараў у Беларусі (у Горадні, Наваградку, Ушачах, Валынцах, Быхаве і інш.), кармелітаў (у Мсціславе, Радамлі, Ружанах, Лідзе і інш.), і г.д. Такім чынам, з сярэдзіны XVII ст. практычна ўся адукацыя была ў руках каталіцкага духавенства.
Адказам на дзейнасць езуітаў у Беларусі і Ўкраіне стала стварэнне здольных да канкуравання з імі навучальных устаноў для праваслаўных — славянагрэцкіх, ці славянагрэкалацінскіх школ, у якіх вывучаліся тры сакральныя мовы, чым падкрэслівалася арыентацыя на сінтэз традыцыйнай кулыуры з заходняй. Самай знакамітай была Кіеўская брацкая школа, якую Пётр Магіла (1596—1647), кіеўскі мітрапаліт з 1632 г., рэфармаваў па ўзоры езуіцкіх калегіумаў. У гонар яго ўстанова называлася КіеваМагілянскім калегіумам, які больш вядомы як акадэмія, бо стаў першай вьппэйшай навучальнай установай для праваслаўных у
298
IX. Ад велічы да заняпаду
Рэчы Паспалітай. У супрацьстаянні Віленскай езуіцкай акадэміі яна да канца XVIII ст. заставалася цэнтрам «усходняй» адукацыі і асветы як для Ўкраіны, так і для Беларусі. Сістэма яе арганізацыі і адукацыйная праграма з’яўляліся ўзорам для пераймання ў іншых школах краю. Вядомымі цэнтрамі для навучання праваслаўных Беларусі былі брацкія школы ў Вільні, Магілёве і Полацку. Аднак істотнага супраціву польска—каталіцкім адукацыйным установам яны ўжо не стваралі.
У канцы XVII ст. у глыбокім заняпадзе апынулася і беларускае кірылічнае кнігадрукаванне, яіпчэ векам ранейтакое багатае. Колькасць брацкіх друкарняў і выдадзеных імі кніг імкліва скарачалася. Часова, дзякуючы дзейнасці беларускага гравёра і друкара Максіма Вашчанкі, ажыла толькі друкарня магілёўскага Багаяўленскага манастыра, аднак з яго адыходам і яна хутка заняпала. Затое актыўна функцыявалі выдавецтвы каталіцкіх ордэнаў у Горадні, Менску, Слоніме, Пінску, Полацку, а таксама біскупскае ў Магілёве ды магнацкія ў Нясвіжы і Горадні. Са старадаўніх беларускіх друкарняў найдаўжэй трымалася адна толькі Супрасльская. Там, у самым заходнім беларускім рэлігійнакультурным цэнтры, кнігі паранейшаму выдаваліся і перапісваліся на мовах стараславянскай і старабеларускай. Але іх танюткі струменьчык не мяняў агульнай сітуацыі. У краі даўно панавала польскае і лацінскае друкаванае слова.
ІХ .7. Ад шляхецкай дэмакратыі да алігархіі
Палітычны лад дзяржавы «абодвух (а фактычна многіх) народаў» развіваўся асаблівым шляхам. Калі ў краінах Заходняй Еўропы, перадусім у Францыі, Іспаніі, Англіі з XVI ст. станавапрадстаўнічыя манархіі ператвараліся ў абсалютысцкія дзяржавы з адной дынастыяй на чале, дык у Рэчы Паспалітай сцвердзілася рэспубліканская сістэма ўлады з інстытутам слабога манарха, які з 1573 г. свабодна абіраўся. Сітуацыя свабодных выбараў, калі невядомая асоба электара будзіла трывогу за іх вынікі, спарадзіла новы механізм захавання сфармаванага ладу. Паміж шляхтай і кожным новым каралём перад яго элекцыяй заключалася спецыяльная дамова — так званая pacta conventa, якая вызначала канкрэтныя абавязкі новаабранага манарха і была своеасаблівым індывідуаль
IX. 7. Ад шляхецкай дэмакратыі да алігархіі
299
ным кантрактам. Але разам з першай pacta conventa былі складзены і «Генрыхавы артыкулы» (назва ад імя першага элекцыйнага караля Генрыха Валуа), у якіх выкладаліся падставовыя прынцыпы шляхецкай дзяржаўнасці. Яны абавязалі караля і вялікага князя прызнаваць вольную элекцыю, захоўваць рэлігійны мір, не вырашаць пытанняў вайны і міру без сената і сойма, не праводзіць выбараў наступніка пры сваім жыцці (vivente rege), склікаць звычайны сойм
кожныя два гады, апрача таго прадугледжвалі магчымасць правядзення пазачарговых, надзвычайных з’ездаў шляхты. Цяпер шматгадовае панаванне манарха без удзелу станаў было немагчымае. Для кантролю над каралём парламент прыставіў да яго раду ў выглядзе сенатараўрэзідэнтаў. Так былі ўведзены законныя, канстытуцыйныя абмежаванні каралеўскайулады. Карануючыся, манарх прысягаў над Генрыхавымі артыкуламі і калі не выконваў прынятых абавязкаў, то шляхта выз
Сойм — алегорыя Рэчы Паспалітай. Франтыспіс твора Анджэя М. Фрэдры (1652).
валялася ад падпарадкавання першай асобе дзяржавы. Валодаючы