• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі  Генадзь Сагановіч

    Нарыс гісторыі Беларусі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 412с.
    Мінск 2001
    249.37 МБ
    правам супраціву, яна магла законна са зброяй у руках выступаць супраць караля, які парушаў асноўныя прынцыпы дзяржаўнага
    ладу.
    У выніку абмежавання прэрагатыў караля і ўключэння яго ў парламент у Рэчы Паспалітай сцвердзілася сістэма так званай «мяша
    300
    IX. Ад велічы да заняпаду
    най», або збалансаванай улады (monarchia mixta), якаястварыла альтэрнатыву манархіі абсалютнай. Гэта была найбольш спелая форма станавапрадстаўнічай дзяржавы, у якой дасягалася пэўная раўнавага паміж уладай і грамадствам. Такой мадэлі дзяржаўнасці адпавядала і своеасаблівая ідэалогія, светапогляд усяго палітычнага народа — шляхты.
    У канцы XVI ст. комплекс прывілеяў шляхты Рэчы Паспалітай стаў асновай афармлення ідэалагічнай дактрыны «залатой вольнасці» — культу павагі да свабод кожнага індывіда шляхецкага стану. Галоўнымі з гэтых вольнасцяў з’яўляліся роўнасць ўсіх шляхцічаў перад законам (aeguaZiZas), праванасвабоднуюэлекцыю караля (па
    Агульны від Горадні. 3 1673 г. тут адбываліся соймы. Гравюра 1659 г.
    прынцыпу viritum), права кожнага шляхціча на свабоду голасу (libera vox), права на пратэст (ius vetandi), а таксама недатыкальнасць асобы шляхціча і яго маёнтка (з 1588 г. шляхецкія сядзібы былі абаронены ад усялякіх рэвізій). Тэарэтычна шляхта мела права ледзь не на ўсё. Яе вольнасці маглі абмежаваць толькі пастановы соймаў і соймікаў, аднак яны прымаліся той самай шляхтай. А вось без згоды шляхецкіх паслоў кароль і вялікі князь не меў права ні накладаць падаткі, ні збіраць паспалітае рушанне ці пачынаць вайну, ні выдаваць якіянебудзь іншыя уставы, што тычыліся б шляхты.
    Падобны дэмакратызм дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай стаў зусім нетыповай з’явай для новачаснага свету. Трэба ўлічваць, што тут удзельная вага шляхты ў сацыяльнай структуры грамадства была адной з найбольшых у Еўропе. У сэнсе сцеражэння правоў асобы, аба
    IX. 7. Ад шляхецкай дэмакратыі да алігархіі
    301
    роны яе годнасці і барацьбы з дэспатызмам шляхецкая рэспубліка моцна апярэдзіла практыку іншых еўрапейскіх краін. Аднакушляхецкіхвольнасцяхтаішсяіадмоўныя, просгазіу'бныя для дзяржавы наступствы.
    У XVII ст., асабліва пасля знішчальных войнаў 1650—60х г., сярод шляхты пашырылася перакананне аб выключнасці і непаўторнасці дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Тагачасная сістэма ўяўлялася самай дасканалай, і кожная спроба нешта змяніць успрымалася як імкненне да дыктатуры. Самым вядомым ідэолагам «залатой вольнасці» стаў львоўскі кашталян Анджэй Максімільян
    Віленскаяратуша. Малюнак невядомага мастака канца XVIIcm.
    Фрэдра (1620—1679), які ў 1660х г. выступіў з таленавітымі трактатамі ў яе абарону. У прыватнасці, абгрунтоўваючы перавагі традыцыйнага для Рэчы Паспалітай адзінагалоснага прыняцця пастаноў (.liberum veto), ён пісаў, што ў адваротным выпадку, калі б рашэнні прымаліся большасцю галасоў, «мноства горшых пераважыла б над меншасцю лепшых», і краіна зазнала б яшчэ большыя шкоды. У гістарычнай драме Фрыдрыха Шылера «Дзмітры» і мудры Леў Сапега, апраўдваючы згаданы прынцып, сцвярджаў:«Большасць — гэта глупства! Розум заўсёды толькі ў меншасці».
    Абсалютызаваныя «залатыя вольнасці» сталі трактавацца як аснова ўсіх унутрыдзяржаўных адносін, перадусім паміж шляхтаю і манархам. Усялякая спроба рэфармаваць усталяваны лад уяўлялася
    302
    IX. Ад велічы да заняпаду
    шляхце замахам на яе прывілеі і блакавалася. Баючыся зменаў, рыцарства лічыла, што сойм мусіць не столькі праводзіць уласную палітыку, колькі стрымлівапь новаўвядзенні з боку караля. Словам, небяспека бачылася толькі ў прыняцці новых, шкодных для тага
    Сімвал найшчаслівейшага дзяржаўнага ладу. Медзярыт 1794 г.
    часнага ладу пастаноў. На практыцы найлепшым спосабам іх прадухілення стала спыненне соймавай нарады праз liberum veto («вольнае не дазваляю»). Права аднаго пасла сарваць працу сойма ў часе нарады зрабілася сімвалам шляхецкай свабоды. Пачынаючы з 1652 г., калі гэтае права скарыстаў троцкі пасол Уладыслаў Сіцынскі (хоць зрывы соймаў здараліся і раней — у 1605, 1615, 1637 г.), і да канца панавання Сасаў (1763 г.) больш за палову адкрытых соймаў (фактьгчна 37 з 73) было сарвана. Менавіта зрывы соймаў выявілі цяжкую хваробу шляхецкага парламентарызму. Але паслы тады не бачылі ў гэтым нічога кепскага. Вольналюбівы шляхціч Рэчы Паспалітай, які яшчэ нядаўна з гонарам лічыў сябе самым свабодным грамадзянінам у Еўропе — і меў на гэта поўнае права, ператварыўся ў баязлівага фаната старых
    парадкаў. Жывучы гларыфікацыяй існавалага стану рэчаў, хваліў адно «залатыя вольнасці» і не давяраў усяму новаму, іншаземнаму.
    IX. 7. Ад шляхецкай дэмакратыі да алігархіі
    303
    Права «вольнае не дазваляю» вельмі хутка зрабілася грознай зброяй магнатаў, якія пры аслабелай цэнтральнай уладзе імкнуліся да гегемоніі. Аднак ніводнай іх групоўцы не хапала сілаў, каб узяць усю ўладу ў свае рукі. Таму яны аб’ядноўваліся са шляхтай, імкнуліся захаваць раўнавагу сілаў праз liberum veto як тормаз, як спосаб блакавання непажаданых пастаноў. Стан раўнавагі сілаў акурат і спрыяў ідэалізацыі ўсталяванага ладу, імкненню захаваць яго нязменным.
    He менш важным для партыйнай барацьбы ўнутры дзяржавы было права на стварэнне канфедэрацый. He прызнаная каралём канфедэрацыя называлася рокашам і з’яўлялася афіцыйнай формай узброе
    най барацьбы супраць дзяржаўнай улады. На працягу XVII ст. канфедэрацыі паўставалі ў Рэчы Паспалітай дзесяткі разоў — ці то для бунту супраць манарха і дасягнення сваіх патрабаванняў, ці для яго падтрымкі. Дамагаючыся сваіх палітычных мэтаў, канфедэрацыі ўцягвалі ў дзяржаўнае жыццё шырокія колы шляхты і войска. А яснавяльможныя паны апрача мноства служылай шляхты мелі прыватныя вайсковыя фармаванні, што часам былі мацнейшыя за дзяржаўную армію.
    Міхаіл Казімір Пац, вялікі гетман (1667—1682).
    Прыкладам, слуцкі князь Геранім Фларыян Радзівіл (1715—1760) трымаў 6 тысячаў рэгулярнага войска і столькі ж казакоў ды стралкоў. У мэтах падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў для сваёй арміі Радзівілы адкрылі ў сваіх рэзідэнцыях Слуцку і Нясвіжы спецыяльныя кадэцкія
    304
    IX. Ад велічы да заняпаду
    карпусы, а братзгаданага Гераніма Фларыяна гетман Міхаіл Казімір заснаваў у Нясвіжы ўласную вайсковую акадэмію. Наяўнасць такой сілы ў амбітных алігархаў вяла да дэцэнтралізацыі ўлады і небяспечнага паглыблення палітычнай анархіі ў Рэчы Паспалітай.
    У сярэдзіне XVII ст. шляхецкая дэмакратыя настолькі дэфармавала
    Казімір Ян Сапега, вялікі гетман (1682—1703).
    ся, што стала ператварацца ў магнацкую алігархію. Групоўкі магнатаў з іх піляхецкай кліентэлай дамагаліся ўсё большай ролі ў кіраванні Рэччу Паспалітай. Калі ў першай палове XVII ст. Жыгімонт III Ваза і яго пераемнік Уладыслаў IV яшчэ мелі поўную свабоду ў прызначэнні ўрадаў (самі падбіралі сабе кадры на найважнейшыя дзяржаўныя пасады такім чынам, каб мець неабходную падгрымку ад іх), а ў складанай сітуацыі маглі не падпарадкавацца волі большасці ў се
    наце і склікацьтакзваны «малы сенат» толькі з прыхільнікаў моцнай
    цэнтральнай улады, дык у экстрэмальных умовах часоў Патопу і Маскоўскай вайны манарх страціў і гэтыя магчымасці. Асаблівая сітуацыя склалася ў Вялікім Княстве Літоўскім, дзе алігархі традыцыйна панавалі над беларускалітоўскай шляхтай і заўжды складалі апазіцыю Кароне.
    У аслабленай дзяржаве першыя роды Літвы і Беларусі вялі зацятую барацьбу за гегемонію ў краіне. Кожны з іх быў супраць цэнтралізацыі і ўмацавання ўлады манарха, бо уніфікацыя палітычнай сістэмы Княства паводле кароннага ўзору азначала б дэмакратызацыю парадкаў і страту магнатамі іх ранейшай улады. Па
    IX. 7. Ад шляхецкай дэмакратыі да алігархіі
    305
    чынаючы з Яна Казіміра Вазы, каралі выстаўлялі супраць «дыктатара Літвы» які—небудзь іншы магнацкі род. Апошні з Вазаў у супрацьстаянні з магутнымі Радзівіламі падтрымліваў Гасеўскіх, a потым Пацаў. Калі ж да гегемоніі прыйшлі Пацы, дык Ян III Сабескі выставіў супраць іх Сапегаў. Але кожны вялікі род, падтрыманы манархам, пасля дасягнення ўлады сам станавіўся ў апазіцыю да караля і вялікага князя.
    У 1690х г. абсалютнага панавання ў ВКЛ дамагліся Сапегі. Яны заручыліся падтрымкай Аўстрыі ды Брандэнбургіі і адважваліся адкрыта выступаць супраць улады самога караля. Праз карутшьію, застрашванне, увядзенне войска ў зямлю суперніка Сапегі засяродзілі ў сваіх руках амаль усе важныя дзяржаўныя пасады: Казімір Ян быў віленскім ваяводам і гетманам (1682—1703), яго брат Бенядыкт — падскарбіем, а сынам гетмана належалі ўрады вялікага маршалка, стольніка і канюшага. Супраць гегемонаў, якія заслужылі агульную нянавісць шляхты, доўга не адважваліся выступіць ні Радзівілы, ні Пацеі з Агінскімі. Сучаснікі пісалі, што Сапегі мелі план разрыву дзяржаўнай уніі з Каронай і ўзвядзення на вялікакняскі пасад аднаго з прадстаўнікоў свайго роду. У барацьбе з імі навучаны вопытам Ян III Сабескі паставіў ужо не на магнатаў, а на шырокія колы шляхты, аднак памёр, не паспеўшы зламаць алігархіі ў Вялікім Княстве.
    Пасля смерці Сабескага ў часе працяглага бескаралеўя (1696—1697) у Беларусі і Літве запанавала нябачнае раней бязладдзе, рэзка абвастрылася барацьба паміж гегемонамі, якія спяшаліся скарыстаць момант для ўмацавання сваіх пазіцый, і лагерам іх праціўнікаў. Да шляхты далучыліся Радзівілы, Пацеі, Віпшявецкія, Агінскія ды іншыя магнаты, і супрацьстаянне перарасло ў грамадзянскую ванну. На элекцыйным сойме ў 1696 г. шляхта Вялікага Княства выставіла згаданы вышэй праект так званай «каэквацыі станаў» (coequatiojurium), скіраванай менавіта супраць усяўладцзя дыктатараў, бо шэраг яе пунктаў істотна абмежаваў уладу вялікага гетмана Казіміра Яна Сапегі. Прьшятая сонмам ухвала стала важным поспехам шляхецкага экзекуцыйнага руху, бо канчаткова ўраўноўвала правы беларускалітоўскага рыцарства з правамі польскай брацці, а таксама чарговым этапам ушфікацыі ладу Вялікага Княства паводле кароннай мадэлі.
    Вынікі каранацыйнага сойма 1697 г., на якім быў узведзены на пасад саксонскі курфюрст Аўгуст II Моцны (1697—1706,1709—1733), а таксама пацверджаная пастанова аб каэквацыі Вялікага Княства з
    306
    IX. Ад велічы да заняпаду
    Каронай, прынеслі паразу Сапегам. Але праз год іх войска ў бітвах каля Невяжы і пад Юрбаркам разграміла шляхту. Пераможцы ўзяліся пустошыць уладанні сваіх праціўнікаў. Пасля прыходу караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага з саскім войскам паміж процілеглымі бакамі было падпісана пагадненне, на падставе якога значна скарачаліся ўзброеныя сілы Вялікага Княства. Аднак грамадзянская вайна неўзабаве ўзнавілася і дасягнула апагею. У 1700 г. гетман Казімір Ян Сапега сабраў харугвы наймітаў, а шляхта мабілізавала паспалітае рушанне. 18 лістапада адбылася крывавая бітва пад Алькенікамі, у якой невялікае войска Сапегаў пацярпела поўную паразу ад аб’яднаных сілаў шляхты, узначаленай харужым Грыгорыем Антоніем Агінскім. Тром Сапегам удалося ўцячы, а чацвёртага Міхаіла, канюшага літоўскага, раз’юшаныя пераможцы захапілі і рассеклі шаблямі. Разграміўшы нейавісных гегемонаў, шляхта ўтварыла канфедэрацыю і прыняла пастановы, на моцы якіх Сапегі страчвалі ўсе дзяржаўныя ўрады і свае ўладанні ў Беларусі і Літве.