• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі  Генадзь Сагановіч

    Нарыс гісторыі Беларусі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 412с.
    Мінск 2001
    249.37 МБ
    раму дзяржаўных рэформаў, найперш умацавання выканаўчай улады і ваеннай сілы. Стары Аўгуст III спачатку прыслухаўся да рэфарматараў, але потым аддаў перавагу манархістам. 3 яго нечаканай смерці ў Дрэздэне ў 1763 г. пачалася барацьба новых прэтэндэнтаў на трон, дырыжорамі якой сталі моцныя суседзі — Расія і Прусія. Яшчэ ў 1762 г. сакрэтны артыкул расійскапрускага саюзнага дагавора прадугледжваў узвядзенне на трон Рэчы Паспалітай «такой особы, которая его нмператорскому велнчеству всеросснйскому угодна будет». Імператрыца Кацярына II (1762—1796) накіравала паслом у Варшаву Германа Кайзерлінга, якому сакрэтным рэскрыптам даручыла «рабіць» каралём літоўскага стольніка графа Станіслава Панятоўскага, «о преданностн которого к нашей пмперпп
    318
    X. Цень расійскай гегемоніі
    мы нзвестны н для утверждення его на польском престоле употребнм все способы н от Бога дарованные нам снлы». У лістападзе 1763 г. паслы таемна пазнаёмілі Панятоўскага з умовамі, на якіх Расія можа падтрымаць яго абранне. Кацярына II у сакрэтнай інструкцыі адкрыта патрабавала, што ён павінен «во все время своего государствовання ннтересы нашей нмперші собственнымн почнтать, гіх остерегать н пм всемн снламн по возможностн поспешствовать». Прыняўшы гэтыя ўмовы, кандыдат на карону прадвызначыў сваю трагедыю і гібель Рэчы Паспалітай.
    У супрацьстаянні з Радзівіламі, якія падтрымалі саксонскую партыю, Чартарыйскія і Панятоўскі ў 1764 г. адважыліся адкрыта папрасіць дапамогі ў Пецярбурга. Кацярына II скарысталася просьбай Чартарыйскіх і ўвяла ў межы Рэчы Паспалітай сваю армію. На тэрыторыі Беларусі пачаліся ваенныя дзеянні, пад час якіх расійскае войска дапамагала канфедэратам ВКЛ. Рэальны ўзброены супраціў інтэрвенты атрымалі толькі ад князя Кароля Радзівіла, вядомага як «Пане Каханку» (такімі словамі ён звяртаўся да суразмоўцаў). За самым каларытным з нясвіжскай галерэі Радзівілаў,
    Станіслаў Аўгуст, кароль і вялікі князь (1764—1795).
    якога Станіслаў Панятоўскі называў «Чынгісханам», здаецца, зусім незаслужана замацаваўся выключна адмоўны вобраз вычварэнца і свавольніка. Між тым «Пане Каханку» быў грамадзянінам, які «палаў любоўю да айчыны» (Ю.Нямцэвіч). Ен меў значныя сілы (да 10 тысяч) і выступіў супраць непрыяцеля, але пакуль рухаўся з Белай Падляскай на дапамогу сваім фартэцыям, канфедэраты з расіянамі здабылі Нясвіж, а потым паддаўся і Слуцк. У бітве над Шчарай, каля Слоніма, яго корпус пацярпеў паразу, і князь праз пінскія балоты адступіў на Валынь, да Алыкі, а потым тры гады правёў за мяжой.
    Х.2. Агонія дэмакратыі
    319
    Канцлер Міхаіл Чартарыйскі ўсё яшчэ спадзяваўся ажыццявіць змены дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай пры падтрымцы Расіі. Праграма рэформаў была прапанавана на канвакацыйным сойме ў 1764 г. Паводле гэтага дакумента, колькасць войска мусіла павялічыцца з 24 да 50 тысяч, пры вырашэнні эканамічных пытан
    няў касавалася liberum veto, уводзіліся генеральныя мытныя зборы, дэпутаты вызваляліся ад абавязковых інструкцый соймікаў, і інш. Але ў красавіку таго ж года незадаволеныя рэформамі ў Рэчы Паспалітай Расійская імперыя і Прусія абавязаліся разам захоўваць status quo гэтай дзяржавы. У Пецярбургу Кацярына II і прускі кароль Фрыдрых II (1740— 1786) падпісалі дамову з сакрэтным артыкулам, у якім бакі абавязаліся нават сілай зброі зберагаць у Рэчы Паспалітай тагачасны лад, не дапус
    Медальён прускага караля Фрыдрыха II (1740—1786).
    каючы да пераўтварэння выбарнага каралеўства ў спадчыннае і правядзення іншых радьжальных рэформаў, а таксама разам выступіць за вяртанне дысідэнтам правоў і свабодаў. «Сусветная гісторыя не ведае іншага акта падобнай подласці! — напісаў пазней пра дамову 1764 г. Карл Маркс. —Дзве дзяржавы заключаюць саюз, каб перашкодзіць трэцяй дзяржаве вылечыць яе ўнутраныя язвы і такім шляхам, у вьшадку неабходнасці з дапамогай узброенай сілы, асудзіць яе на разлажэнне».
    Дзякуючы захадам Расіі 7 верасня 1764 г. каралём і вялікім князем адзінагалосна быў абраны былы каханак царыцы і яе фаварыт Станіслаў Антоні Панятоўскі (1764—1795), які пры каранацыі ўзяў імя Аўгуст. Адной з галоўных ліній палітыкі Станіслава Аўгуста было імкненне супрацоўнічаць з Расіяй і захаваць давер імператрыцы. Панятоўскі лічыў, што пратэктарат Расіі дапаможа яму правесці неабходныя рэформы ўнутранага ладу дзяржавы, утаймаваць магнацкую алігархію і выратаваць Рэч Паспалітую ад галоўнага, на яго думку, ворага — Прускага каралеўства. Але пецярбургскі двор пераследаваў у гэтай гульні выключна свае прагматычныя інтарэсы.
    320
    X. Цень расійскай гегемоніі
    Спасылаючыся на права абараняць праваслаўных, прадугледжанае ўмовамі «вечнага міру» 1686 г., Кацярына II хутка выкарыстала даўнюю праблему дысідэнтаў, уключаную ў згаданую сакрэтную кан
    венцыю Пецярбурга і Берліна (1764). Праваслаўныя праз архіепіскапа беларускага Георгія Каніскага звярнуліся да яе з просьбай апекі. У ліпені 1765 г. у Варшаве царскім паслом быў афішаваны мемарыял Каніскага, у якім пералічваліся ўціскі іншаверцам і патрабавалася вярнуць ім раўнапраўе. Каралю перадалі таксама ліст імператрыцы з патрабаваннем ўраўняць правы праваслаўных і пратэстантаў з правамі каталікоў. Шэф расійскай дыпламатыі Мікіта Панін падрыхтаваў праект, які быў перададзены на разглад сойма 1766 г. Ім прадугледжваўся допуск
    Кароль Станіслаў Радзівіл
    ( “Пане Каханку”), віленскі ваявода (1762—1790).
    дысвдэнтаў да удзелу у сонмах, пашырэнне на іх іншых публічных правоў, аднак за
    рымакаталіцкім веравыз
    наннем усё роўна захоўвалася роля панавальнай рэлігіі. У інструкцыі расійскаму паслу Мікалаю Рэпніну сам граф Мікіта Панін прызнаваўся, што радыкальнае паляпшэнне становішча пратэстантаў і праваслаўных у Рэчы Паспалітай было б з кожнага боку некарыснае для Расіі. У праватнаспі, развіццё праваслаўнай царквы павялічыла б уцёкі сялян з Расіі ў Беларусь і Ўкраіну. Панін, такім чынам, сам пацвердзіў, што дысідэнцкая праблема з’яўляецца толькі інструментам расійскай палітыкі, скіраванай на стварэнне прарасійскай партыі ў Рэчы Паспалітай.
    На сойме 1766 г., на якім Мікалай Рэпнін упарта дамагаўся вырашэння дысідэнцкага пытання, Станіслаў Аўгуст і Чартарыйскія паспрабавалі абмежаваць liberum veto, вызваліўшы ад абавязковай
    Х.2. Агонія дэмакратыі
    321
    аднагалоснасці ўхваленне новых падаткаў. Але іх праект сутыкнуўся з крытыкай тых, хто бярог «свабоды і вольнасці». Расійскі пасол адкрыта заявіў, што яго дзяржава зацікаўленая ў тым, «каб форма тутэйшага ўрадавання не падлягала зменам», і падтрымаў праціўнікаў рэформы. Узгоднены з Рэпніным і пададзены валынскім паслом Міхалам Вяльгорскім праект канстытуцыі «Аб забеспячэнні вольнага голасу» прадпісваў, каб liberum veto як «зрэнка свабоды» «ніякай абыякавасцю слоў у ніякім прававым запісе не аслаблялася». Прыняўшы пад пагрозамі Рэпніна гэтую канстытуцыю, сойм, аднак, так і не ўхваліў праекта аб ураўнанні правоў дысідэнтаў. Тады расійскаму паслу была перададзена інструкцыя націснуць на апа
    нентаў канфедэрацыямі іншаверцаў. Праз год стараннямі Мікалая Рэпніна, які адшукаў праваслаўных шляхцічаў, гатовых дамагацца сваіх правоў, у Слуцку была ўтворана канфедэрацыя праваслаўных. Акт канфедэрацыі падпісалі 248 чалавек, сярод якіх быў і магілёўскі архіепіскап Георгі Каніскі, а таксама 22 кальвіністы і лютэране Вялікага Княства. Хоць колькасць слуцкіх канфедэратаў была зусім нязначнай, Кацярына II адразу ўзяла іх пад сваю апеку ды ўвяла дзеля абароны канфедэрацыі праваслаўных 40тысячнае расійскае войска. На тэрыто
    рыі Кароны ў Торуні паўста	Георгі Каніскі,
    ла пратэстанцкая канфедэ	епіскап магілёўскі (беларускі)
    рацыя, якую падтрымала	(1755—1795).
    Прусія. 3 праціўнікаў Паня
    тоўскага ў мэтах «абароны веры і вольнасці» пачалі ўтварацца лакальныя каталіцкія канфедэрацыі, якія ў Радаме аб ядналіся. Узначаліць генеральную канфедэрацыю каталікоў, што налічвала дзесяткі тысячаў, было прапанавана выгнанцу Каролю Радзівілу «Пане Каханку», якому дзеля гэтага Кацярына II дазволіла вярнуцца з
    1 і Зак. 3163
    322
    X. Ценьрасійскай гегемоніі
    Дрэздэна ў Рэч Паспалітую. Іроніяй лёсу той самы князь, які ў 1764 г. выступіў супраць расійскага войска і, разбіты, ратаваўся ад яго ўцёкамі, цяпер вяртаўся, каб стаць на чале «рэспубліканцаў», якія разам з расіянамі змагаліся супраць рэфарматараў і свайго законнага караля. Моцная каталіцкая канфедэрацыя накіравала ў Пецярбург сваю дэлегацыю, просячы імператрыцу гарантаваць захаванасць палітычнай сістэмы Рэчы Паспалітай. Цяпер Кацярына II выступала ў ролі пратэктаркі шляхецкай рэспублікі.
    Сойм 1767 г. выразна прадэманстраваў метады, якімі пецярбургская дыпламатыя бралася гарантаваць унутраны мір і спакой Рэчы Паспалітай. Загадам Мікалая Рэпніна былі арыштаваныя найбольш уплывовыя апаненты, якіх пад канвоем адправілі ў Калугу. Паўнамоцтвы сойма, маршалкам якога стаў Кароль Радзівіл, перадаваліся ўтворанай з яго складу дэлегацыі, што пры ўзгадненні з расійскім паслом мусіла выпрацаваць прымальныя канстытуцыі. Усе падставовыя прынцыпы старога ладу былі названы «кардынальнымі правамі» і заставаліся некранутымі (выбарнасць караля, манаполія шляхты на ўрады і валоданне зямлёй, права на супраціў, шляхецкая роўнасць, liberum veto). Дысідэнты атрымлівалі поўныя палітычныя правы, у тым ліку доступ да сенатарскіх і міністэрскіх пасадаў. Ва ўмовах палітычнага ціску, калі ў Варшаве стаяла расійскае войска, сойм у сакавіку 1768 г. зацвердзіў гэтыя пастановы. Так былі захаваныя «вечнымі і нязменнымі» тыя асновы дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, якія даўно падточвалі яе.
    3 гэтага часу ўнутраны лад Рэчы Паспалітай нельга ніяк было мяняць без згоды Расіі і Прусіі, бо Кацярына II станавілася гарантам непарушнасці «кардынальных правоў». Так Расія дамаглася нават фармальных прававых падставаў для сваёй гегемоніі над шляхецкай рэспублікай.
    Праціўнікі расійскай гегемоніі і ўраўнання правоў іншаверцаў з каталікамі аб’ядналіся і ў лютым 1768 г. утварылі сваю канфедэрацыю, якую па месцы яе падпісання (гарадок Бар на Украіне, цяпер Вінніцкая вобласць) назвалі Барскай. Да барскіх канфедэратаў хутка далучыліся значныя сілы беларускай і літоўскай шляхты, а таксама мяшчан і сялянства. Партызанская барацьба ахапіла Берасцейскае, Полацкае, Мсціслаўскае ваяводствы, Ашмянскі, Браслаўскі і Ваўкавыскі паветы, а таксама раёны Гомеля і Рагачова і інш. Антырасійскі рух набыў масавы характар. Называючы партызанаў «мятежннкамн», «шайкамн», расійскія ўлады прызнавалі, што ў Беларусі іх падтрымлівае мясцовы люд. Канфедэраты спадзяваліся на