• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі  Генадзь Сагановіч

    Нарыс гісторыі Беларусі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 412с.
    Мінск 2001
    249.37 МБ
    У гады эканамічнага ажыўлення дайшло да важных зменаў і ў галіне адукацыі. Калі ў 1773 г. рашэннем папы Клімента XIV быў скасаваны Ордэн езуітаў, сойм утварыў Камісію нацыянальнай адукацыі, якой перадавалася маёмасць ордэна. Гэтая камісія — фактычна першае ў Еўропе міністэрства асветы — пачала займацца справамі адукацыі і выхавання моладзі ў межах усёй дзяржавы. Яна заснавала свецкія школы — сярэднія і пачатковыя, зрэфармавала праграму навучання, якое вызваліла ад тэалогіі ды схаластыкі, і ўвяла прыродазнаўчыя прадметы, а таксама распрацавала агульны статут для ўсіх школ і ўзялася пастаянна кантраляваць школьную справу праз сваіх візітатараў. Галоўнай мэтай новай сістэмы адукацыі і выхавання з’яўлялася падрыхтоўка адукаваных і карысных для Рэчы Паспалітай людзей, найперш грамадзян—патрыётаў.
    Тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў Літоўскую правінцыю Адукацыйнай камісіі, у якой вышэйшай навучальнай установай была Галоўная школа — рэфармаваная ранейшая Віленская езуіцкая акадэмія. У Берасіф Горадні, Менску, Пінску, Наваградку існавалі іпколы ваяводскія. Для простых людзей стваралася сетка пачатковых школ. Аднак сродкаў і кваліфікаваных кадраў бракавала, таму Адукацыйная камісія выкарыстоўвала дапамогу базыльянаў, у руках якіх заставаліся утгіяцкія школкі. Манахі рэфармаванага ў першай палове XVII ст. Ордэна святога Васіля
    Х.4. Рэформы і спадзяванні
    335
    Вялікага яшчэ да першага падзелу валодалі добра развітай сістэмай ордэнскіх і публічных школ, спаборнічалі ў галіне адукацыі з езуітамі. Цяпер яны актыўна вялі навучанне моладзі па прынцьшах, распрацаваных Камісіяй нацыянальнай адукацыі. Ордэн валодаў таксама буйнымі друкарнямі ў Вільні, Супраслі, Менску, Пачаеве, якія трэцюю частку сваіх кніг выдавалі на царкоўнаславянскай мове.
    Друкарня XVIIIcm. ГравюраД. Хадавецкаеа.
    Дваццацігадовая дзейнасць Адукацыйнай камісіі мела свой плён. У 1780х г. у беларускіх паветах (без тэрыторыі, уключанай у 1772 г. у склад Расіі) дзейнічала 20 сярэдніх і блізу 200 пачатковых школ. У пачатковых, у прыватнасці, навучалася 2500 вучняў, пры гэтым амаль трэцюю частку іх складалі дзеці сялян. Сярод настаўнікаў гэтых школ нямала было і асобаў мясцовага паходжання.
    Як бачым, у другой палове XVIII ст., калі Рэч Паспалітая паціху пераадольвала зацяжны крызіс, калі адбываліся відавочныя перамены да лепшага ці не ва ўсіх сферах жыцця, гэтыя працэсы ў роўнай меры ахаплялі і Беларусь. Традыцыйнае сцвярджэнне старой гістарыяграфіі, быццам цэлае XVIII стагоддзе — ажно да падзелаў — Рэч Паспалітая знаходзілася ў павольным эканамічным заняпадзе, у грамадска—палітычным тупіку, не адпавядае сапраўднасці.
    336
    X. Цень расійскай гегемоніі
    Х.5. Абарона рэспублікі і канец Рэчы Паспалітай
    Казімір Нестар Сапега(1757—1798), маршалак канфедэрацыі літоўскай на Вялікім сойме.
    Пасля першага падзелу ў Рэчы Паспалітай пачалі праводзіцца і рэформы ўнутранага ладу. Пераўтварэнням паспрыяла тое, што ў 1780 г. Расія нарэшце вывела сваю армію, штыкамі якой утрымлівала пратэктарат над шляхецкай рэспублікай. Для кантролю над дзейнасцю дзяржаўных органаў улады ў 1775 г. была ўведзена Пастаянная Рада, агульная для Вялікага Княства і Кароны, якая складалася з 18 сенатараў і 18 паслоў сойма ды мела пяць дэпартаментаў — ваенны, бюджэтны, знешняй палітыкі, паліцыі і юстыцыі. Праўда, зза згодніцтва з Пецярбургам патрыёты называлі яе «Пастаяннай Здрадай». Пачалося парадкаванне падаткаў, уніфікацыі сістэмы мер івагі. Аў 1788 г., калі Расія заняласячарговайвайнойз Турцыяй, у Варшаве быў скліканы вальны сойм, названы пазней «Вялікім», ці «Чатырохгадовым» (бо разам збіраліся паслы дзвюх кадэнцый —1788 і 1790 г.), які пачаў працу над цэлай праграмай дзяржаўных рэформаў. На самым пачатку пасяджэнняў паслы ўтварылі канфедэрацыю ў мэтах «найдакладнейшага гарантавання бяспекі і паляпшэння нашай Айчыны». Дзякуючы таму, што большасць удзельнікаў з’езду абіралася пасламі ўпершыню і не была абцяжарана канфармізмам (да ліку найбольш вядомых удзельнікаў сойма належалі, у прыватнасці, адміністратар уладанняў гетмана Міхаіла Казіміра Агінскага на беларускім Палессі Мацей Бутрымовіч і падканцлер Яўхім Храбтовіч), сойм працаваў эфектыўна і прымаў радыкальныя пастановы.
    Х.5. Абарона рэспублікі і канец Рэчы Паспалітай
    337
    Ён, сярод іншага, у 1789 г. увёў рэкрутчыну, арганізаваную па тэрытарыяльным прынцыпе, павялічыў колькасць войска (у Вялікім Княстве — з 5 да 10 тысяч), стварыў агульную для ўсёй Рэчы Паспалітай Ваенную камісію, часткова ўраўняў правы мяшчан са шляхтаю. У прыватнасці, ім было дазволена набываць зямлю, 24 прадстаўнікі гарадоў былі ўведзены ў склад Пастаяннай Рады, а шляхце дазволілі
    займацца рамяством і гандлем. Невялікім гарадам, пазбаўленым самакіравання ў 1776 г., ухвалай 1791 г. вярталася іх магдэбургскае права (праўда, праціўнікі рэформаў у 1792 г. пацвердзяць рашэнне сойма 1776 г.). У тым жа годзе ў Пінску Вялікім соймам была склікана праваслаўная Генеральная кангрэгацыя, якая вьшрацавала праект усталявання праваслаўнае царквы Рэчы Паспалітай на асновах незалежнасці ад замежнай духоўнай улады, на традыцыйных пачатках саборнасці і выбар
    Мацей Бутрымовіч(1745—1814), пасол на Вялікі сойм ад Пінскага павета.
    насці. Планавалася стварыць незалежны ад Расійскай імперыі Найвышэйшы Кансістар грэкаўсходняга абраду Каралеўства Польскага
    і Вялікага Княства Літоўскага. Мітра
    паліту грэка—каталіцкай царквы была дадзена сенатарская годнасць. Нарэпіце 3 траўня 1791 г. Вялікі сойм большасцю галасоў прыняў новую канстытуцыю, або, як яна называлася афіцыйна, — Урадавую
    ўставу.
    Канстытуцыя 1791 г., падрыхтаваная канстытуцыйнай камісіяй, што працавала з верасня 1789 г., стала кампрамісам радыкалаў і кансерватараў. Яна адмяняла выбарнасць караля, liberum veto і канфедэрацыі, выканаўчую ўладу перадавала каралю і радзе міністраў, названай «Вартай законаў», а таксама прадугледжвала шэраг іншых важных пераўтварэнняў. У тэксце Канстытуцыі зусім не згадвалася Вялікае Княства Літоўскае, зрэшты, як і Рэч Паспа
    338
    X. Цень расійскай гегемоніі
    Ухваленне Канстытуцыі 3 траўня.
    літая: дзяржава азначалася тэрмінам «Польшча». На гэтай падставе ў гістарыяграфіі раней часта сцвярджалася, што новы закон стаў трыумфам уніфікацыйнай тэндэнцыі рэфарматараў, бо касаваў унію і закладаў адзіную, унітарную дзяржаву. Аднак, як падкрэслівае вядомы гісторык права Юліуш Бардах, Канстытуцыя 3 траўня не касавала дзяржаўнаправавой адасобленасці Вялікага Княства Літоўскага, — яна проста не кранала самой праблемы. Гэта быў камп
    Х.5. Абарона рэспублікі і канец Рэчы Паспалітай
    339
    раміс, які дазволіў дэлегатам ВКЛ захаваць палітычную суб’ектнасць сваёй дзяржавы. Яны кіраваліся інструкцыямі павятовых соймікаў (вядомы інсгрукцыі гарадзенскага, лідскага, віленскага і іншых соймікаў), што патрабавалі пакінуць унію за аснову ўзаемных дачыненняў, а Статут 1588 г. — як абавязковае права, захаваць для Княства асобную Скарбавую камісію, праводзіць кожны трэці вальны сойм
    у Горадні ці Вільні, і інш. Ужо 20 кастрычніка сенатары і паслы ад Вялікага Княства правялі праз Вялікі сойм асобную ўхвалу — «Узаемнае Заручэнне Абодвух Народаў», якое замацавала федэрацыйную аснову Рэчы Паспалітай, яе палітычны дуалізм. Прыняты дакумент сцвердзіў, што Вялікае Княства Літоўскае павінна мець «такую ж колькасць міністраў і нацыянальных пасадаў ды з такімі ж тытуламі і паўнамоцгвамі, як і Карона». Было захавана роўнае прадстаўніцгва Княства ў цэнтральных органах кіравання су
    польнай дзяржавы, у Вай	Алегорыя Канстытуцыі 3 траўня.
    сковай і Скарбавай камісіях.
    Паводле ўставы сойма аб новым адміністрацыйным падзеле, прынятай 2 лістапада 1791 г., агульную дзяржаву ўтваралі тры правінцыі — Малапольшча, Вялікапольшча і Літва, ці Вялікае Княства Літоўскае, якое ў сваю чаргу складалася з ваяводстваў Віленскага, Троцкага, Полацкага, Берасцейскага, Менскага, Смаленскага (экстэрытарыяльна), а таксама Жамойцкага і Інфлянцкага княстваў.
    Такім чынам, пастановы Чатырохгадовага сойма зусім не касавалі федэратыўнай асновы Рэчы Паспалітай, а толькі надавалі ёй новую, больш сціслую форму. Больш за тое, яны спрыялі ўмацаванню ў асяроддзі шляхты Беларусі і Літвы пачуцця асобнасці Вялікага
    340
    X. Цень расійскай гегемоніі
    Княства, яго роўнасці з Каронай Польскай. У выніку поспех вальнага сойма, які прыняў новы закон, азначаў і дасягненне сваёй мэты пасламі беларускалітоўскай дэлегацыі, якая адразу ж арганізавала ўрачысты прыём у Радзівілавым палацы ў Варшаве. Камснтуючы гэты поспех, гісторык Юліуш Бардах справядліва звярнуў спецыяльную ўвагу на «палітычную мудрасць і разважлівасць» тагачасных парламентарыяў, якія добра ўмелі знаходзіць тонкія кампрамісы ў самых складаных палітычных сітуацыях.
    Большасць беларускай і літоўскай шляхты прыязна ўспрыняла Канстытуцыю 3 траўня. Зімою 1792 г. на сесіях 27 з 34 павятовых соймікаў усе 11 артыкулаў асноўнага закона былі цалкам ухвалены. Аднак кансерватыўныя колы магнатаў і шляхты выступілі супраць рашэнняў Вялікага сойма. Іх раздражняла ўмацаванне выканаўчай улады і ўвядзенне спадчыннасці трона. Канстытуцыя выклікала асаблівую незадаволенасць царскага ўрада, які падрыхтаваў для інтэрвенцыі 60тысячную армію. Яна перакрэсліла надзеі пецярбургскага двара на тое, што Рэч Паспалітая добраахвотна вернецца пад расійскі пратэктарат. Для фармальнага апраўдання пераходу мяжы Рэчы Паспалітай патрабавалася толькі просьба незадаволенай апазіцыі. У Пецярбургу пад наглядам Кацярыны II адразу ж быў складзены акт канфедэрацыі праціўнікаў новай канстытуцыі. Ужо ў красавіку 1 / 92 г. генералы Міхаіл Кахоўскі і Міхаіл Крачэтнікаў падрыхтавалі армію для ўварвання ў Рэч Паспалітую. Кахоўскі атрымаў інструкцыю весці галоўныя сілы на Ўкраіну, а Крачэтнікаў — у Беларусь. Разам з інструкцыяй імператрыца перадала яму спіс вышэйшых ураднікаў ВКЛ — верных прыхільнікаў Расіі. Сярод іх апынуліся былы герой барскай вайны вялікі гетман Сымон Касакоўскі (1793— 1794), канцлер Аляксандр Сапега (1775—1793), віленскі біскуп Ігнацій Масальскі (1762—1794) і інш. На ўсходняй мяжы Рэчы Паспалітай сканцэнтравалася вялікае расійскае войска, перакінутае з турэцкай вайны. Кацярына II звярнулася да Пастаяннай Рады з нотай, у якой запатрабавала скасаваць Канстытуцыю 3 траўня. Прускі кароль ФрыдрыхВільгельм II (1786—1797), з якім у 1790 г. Станіслаў Аўгуст падпісаў абарончы саюз, пакінуў Рэч Паспалітую ў адзіноце, бо ўжо патаемна дамовіўся з Пецярбургам аб новым супольным падзеле сваёй нядаўняй саюзніцы.