Нарыс гісторыі Беларусі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 412с.
Мінск 2001
пакрыўджаныя спрабавалі знайсці абарону на сойме і ў Вышэйшым Літоўскім трыбунале. У 1623 г. беларуская і ўкраінская праваслаўная шляхта скардзілася ў сенат на тое, што «Русь грэцкага веравызнання ўсходняга абраду» выключаюць з магістратаў, выганяюць з цэхаў, пазбаўляюць храмаў. Паведамлялася, што гэтакі ўціск праваслаўныя церпяць у Менску, Горадні, Берасці, Наваградку, Слоніме, Пінску, Мазыры, Быхаве, Шклове, Дуброўне і многіх іншых гарадах усходняй Беларусі. Акурат на захадзе Беларусі унія не сустрэла сур’ёзнага супраціву і не выклікала канфліктаў. Там, у зоне цеснага балта—славянскага сужывання, насельніцтва здавён ведала каталіцкі касцёл.
Асабліва абвастрала анта
Уладыслаў IVВаза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1634—1648). Медзярыт П.Понціуса паводле партрэта П.Рубенса.
ганізм гвалтоўнае закрыццё праваслаўных цэркваў. У Беларусі такімі стараннямі ў пашырэнні уніі вызначаўся полацкі уніяцкі архіепіскап Язафат Кунцэвіч (1580—1623), які атрымаў дазвол караля на падпарадкаванне ўсіх цэркваў сваёй епархіі. Праваслаўныя жыхары Віцебска ў святочныя дні мусілі праводзіць набажэнствы ў адкрытым полі. Гвалт прыводзіў да адваротных вынікаў. Мяшчане Магілёва ды Оршы закрывалі перад Кунцэвічам гарадскія брамы, пагражалі забойствам. Нават тыя, што былі раней паслухмяныя архіепіскапу, пачыналі бунтаваць супраць «душахвата», як
VIII.4. Берасцейская унія: планы і вынікі
245
яго называлі мясцовыя жыхары. У 1622 г. з лістом да Кунцэвіча звярнуўся вялікі канцлер Леў Сапега, які востра раскрытыкаваў метады архіепіскапа. «Ні... кароль, ні сенатары, ні Рэч Паспалітая не з'яўляюцца прычынаю скаргаў схізматыкаў, а выключна злоўжыванні ўладай» самога архіепіскапа Кунцэвіча, пісаў ён, ды папярэджваў, што гэта пагражае краіне «вялікім і апошнім пажарам». Аднак Кунцэвіч не змяніў характару сваіх дзеянняў. У выніку ў 1623 г. ён быў забіты раз’юшаным натоўпам у Віцебску і кінуты ў Дзвіну.
Язафат Кунцэвіч (1580—1623), полацкі уніяцкі архіепіскап.
Гэтая нечуваная падзея ўскалыхнула Рэч Паспалітую. Сам папа Урбан VIII (1623—1644) запатрабаваў расправы над горадам. Суд і выкананне прыгавору праводзіліся спешна, за тры дні. Віцебск страціў магдэбургскае права, яго ратуша была разбурана на вачах у жыхароў, а званы, якія білі ў набат, паздымалі з усіх храмаў горада. 20 вінаватых пакаралі смерцю і яшчэ 100 асудзілі на смерць завочна. Тым не менш, ужо праз год пасля забойства Кунцэвіча новы полацкі архіепіскап Антоні Сялява пісаў, што ў Віцебску, Магілёве, Полацку і Вільні зноў гатовыя выбухнуць антыуніяцкія бунты.
Урад Рэчы Паспалітай урэшце мусіў афіцыйна прызнаць скасаваную грэцкую мітраполію. Яіпчэ ў 1620 г. ерусалімскі патрыярх Феафан, які вяртаўся з Масквы праз Украіну, па настойлівай просьбе ўкраінскай шляхты, мяшчан і казакоў патаемна аднавіў праваслаўную ерархію на чале з кіеўскім мітрапалітам. 3 гэтага часу ў Беларусі і Украіне існавалі адначасова уніяцкія і праваслаўныя епіскапы і мітрапаліты. Уладыслаў IV Ваза, які не цярпеў прымусу ў справах веры, зняў ранейшую напругу «Артыкуламі супакаення рэлігіі грэцкай», распрацаванымі камісіяй праваслаўных у 1632 г. і пацверджанымі канстытуцыяй сойма 1633 г. Дзяржава вярнула правы і рэлігійную свабоду праваслаўнай царкве, афіцыйна прызнаўшы яе ерархаў, дазволіўшы будаваць храмы, шпіталі, школы, ствараць
246
VIII. У дзяржаве „абодвух народаў"
друкарні. Была створана супольная камісія, якая мусіла справядліва падзяліць храмы і ўладанні паміж праваслаўнымі і уніятамі прапарцыянальна колькасці іх вернікаў, але да гэтага не дапусціла апостальская сталіца. Тады Уладыслаў IV пастанавіў уласным дэкрэтам перадаць «схізматыкам» большасць храмаў і царкоўных земляў, і толькі рашучы супраціў мітрапаліта Іосіфа Руцкага (1614—1637) перашкодзіў гэтаму: праваслаўныя атрымалі толькі частку сваіх ранейшых культавых пабудоў. Праваслаўнай мітраполіі і чатыром яе епархіям на тэрыторыі Беларусі і Украіны (Луцкай, Львоўскай, Пярэмышльскай і Мсціслаўска—Магілёўскай) быў нададзены статус легальных. Антыуніяцкая публіцыстыка пайшла на спад, і ў грамадстве ўсталяваўся адносны спакой.
Шукаючы ацэнкі царкоўнай уніі, якая абярнулася расколам «Русі», трэба не забываць пра яе ўплыў на свядомасць шырокіх колаў грамадства Беларусі. Яна з’явілася тым штуршком, што прымушаў сучаснікаў самавызначацца, паглыбляў ролю рэлігійнага, а з ім і нацыянальнагістарычнага кампанента ў масавай свядомасці насельніцтва.
VIIL5. Дзве культуры аднаго народа
Полска квйтнет лацйною, Лйтва квйтнет русчйзною.
Без той в Полсце не пребудешь, Без сей в Лйтве блазен будеш. Той лацйна езык дает, Та без Русй не вытрвает.
Вездзь же юж Русь, йж тва хвала По всем свете юж дойзрала,
Веселй ж се ты, Русйне, Tea слаеа нйгды не згйне.
Гэты верш Яна Казіміра Пашкевіча, выяўлены ў Вільні на рукапісным тэксце Першага Статута, датаваны 1621 г., відавочна, паходзіў з ранейшай эпохі. Такую высокую грамадска—культурную ролю старабеларуская мова выконвала ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI ст., калі была кніжная і размоўная. Вялікія пераўтварэнні ў палітычным і рэлігійным жыцці, увасобленыя актамі Люблінскай дзяржаўнай і Берасцейскай царкоўнай уніяў, у другой палове XVI — пачатку XVII ст. вызначылі якасныя перамены ў развіцці беларускай культуры. Гэтыя часы можна лічыць пераломнымі ў яе гісторыі. Эпоха, калі Літва (усё Вялікае Княства) «квітнела русчызнаю», засталася ў мінулым. Ужыванне званай тады «русчызнаю» старабеларускай мовы ўсё больш абмяжоўвалася коламі простага люду.
VIII.5. Дзве культуры аднаго народа
247
Вядомы з агульнай гісторыі падзел культуры кожнага грамадства на элітарную і народную ў рэаліях беларускай гісторыі меў асаблівую выразнасць, бо набыў і нацыянальныя канатацыі. Калі культура сацыяльных вярхоў дастаткова хутка уніфікавалася, рабілася гамагеннай і ўбіралася ў польскія формы, дык жыццё простага люду па
самой сваёй прыродзе было кансерватыўным, трымалася мясцовых традыцый, сваёй старой мовы і веры. Бар’ер паміж гэтымі дзвюма культурамі ў Беларусі, спачатку нязначны, сталі хутка паглыбляць унутрыдзяржаўныя канфлікты XVII ст.
Першыя адчувальныя страты беларуская культура панесла ўжо ў часы Рэфармацыі. Згадаем, што пратэстанцкія друкарні, якія да
сярэдзіны XVII ст. складалі палову друкарняў усяго Вялікага Княства Літоўскага, выпускалі кнігі галоўным чынам на польскай мове, a большая частка праваслаўнай грамадскай эліты пакінула сваю царкву. Русіны не здолелі адрадзіць сваіх школ, неабходных для інтэлектуальнага супрацьстаяння пратэстантам і каталікам, што і абумовіла заняпад іх царквы. Наступ каталіцкага касцёла прывёў да яшчэ большых стратаў. Контррэфармацыя карысталася падтрымкай дзяржаўных уладаў, найперш самога караля і вялікага князя Жыгімонта III Вазы, які, у адрозненне ад каранаваных папярэднікаў, не вызначаўся талерантнасцю і адкрыта спрыяў касцёлу палітыкай урадавых прызначэнняў. Некаталікі або наогул не прызначаліся на пасады, або атрымлівалі зусім нязначныя
Строй русіна Рэчы Паспалітай.
Дрэварыт XVIIcm.
ўрады. Калі на пачатку панавання Жыгімонта III больш за дзве трэці
складу сенатараў Вялікага Княства Літоўскага складалі пратэстанты і праваслаўныя, дык пад канец ужо ўсе месцы ў сенаце займалі
выключна каталікі.
248_____________________________УШ. У дзяржаве „абодвух народаў’
Авангардам контррэфармацыі з’яўляўся ордэн езуітаў з яго дасканалай сістэмай школьнай адукацыі. Калепумы і місіі азуітаў паўставалі ў найважнейшых гарадах усёй Беларусі. Да сярэдзіны XVII ст. апрача Віленскай акадэміі было створана яшчэ дзесяць устаноў, у якіх езуіты навучалі беларускую моладзь: у Полацку (1580), Горадні (1584), Нясвіжы (1586), Оршы (1616), Хойніках (1622), Берасці (1623), Пінску (1638), Наваградку (1645), Віцебску (1648) і Смаленску (1626)' Яшчэ праз стагоддзе іх было ўжо семнаццаць.
Пасля прыняцця царкоўнай уніі пытанні рэлігіі набылі востры палітычны характар. Пачалося размежаванне грамадства на царкоўнаканфесійнай аснове. Уніяцкакаталіцкаму лагеру супрацьстаяў праваслаўны, але паколькі грэцкую царкву на пачатак XVII ст. ужо ў асноўным пакінула беларускае магнацтва і заможная шлях
та, то гэты падзел меу і сацыяльнае вымярэнне. Каталіцызм як вера грамадскіх вярхоў супрацьстаяў веравызнанню дробнай шляхты, сялян і мяшчан. Беларуская шляхта паступова адыходзіла ад мясцовых традыцый, услед за верай пераймала польскую мову, палітычную культуру і сістэму вартасцяў. Але з яе паланізацыяй беларуская мова не спыніла свайго існавання. Яна працягвала развівацца на мяшчанска— сялянскай сацыяльнай аснове. Паволі культура першага лагеру стала адрознівацца ад культуры другога не толькі веравызнаннем і мовай, але і зместам ды эстэтыкай. Канфесійны раскол выклікаў такія глыбокія перамены, якія вялі да страты народам цэльнага нацыянальнага аблічча, да найбольшага заняпаду беларускай нацыянальнай культуры. Такім чынам, у адрозненне ад
Строй шляхціча Рэчы Паспалітай. Дрэварыт XVIIcm.
першай стадыі каталіцызацыі, якая адбывалася ў часы Рэфармацыі і закранала толькі сацыяльныя вярхі грамадства, у XVII ст. канвертацыя
VIII. 5. Дзве культуры аднаго народа
249
ў каталіцтва суправаджалася пераходам на польскую мову, a каталіцкая вера пачала атаясамляцца з польскай культурай. Калі на працягу XV і XVI ст. палова дэкрэтаў, ардынацыяў і лістоў вялікага князя была напісана на старабеларускай мове, і толькі 5% па—польску, дык у першай палове XVII ст. склалася амаль адваротная сітуацыя: мова большай паловы прывілеяў была ўжо польская. Такая ж пераарыентацыя адбылася і сярод духавенства: калі ў часы Скарыны нават каталіцкія святары на Беларусі маглі карыстацца старабеларускай мовай, дык пасля царкоўнай уніі і праваслаўныя часцей пераходзілі на польскую. Згодна з даследаваннем французскага гісторыка Антонія Мартэля, калі да 1605 г. у палеміцы вакол уніі пераважала «руская» мова, дык пасля 1626 г. нават антыуніяцкія творы друкаваліся ўжо толькі па—польску. Польская мова стала дамінаваць і ў актавых кнігах беларускіх гарадоў, у якіх звычайна
пастарабеларуску пісаўся толькі пачатак і канец дакумента, на яе пераходзіла не толькі шляхта, але і заможнае беларускае мяшчанства. Пашырэнню палыпчызны ў гарадах спрыяла даступнасць і папулярнасць польскамоўных кніг. Як сведчаць дакументы, у XVII ст. польскія выданні трымалі ўжо многія беларускія мяшчане. Мелі іх у сваіх кнігазборах, напрыклад, віленскі бурмістр Сцяпан Лябедзіч, купец Павел Казабуцкі, слуцкі бурмістр Якуб Лапінскі або берасцеец Гурын Федаровіч, які ў тастаменце адпісаў сваёй радні і праваслаўнай царкве «ўсе польскія кніжкі».