• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі  Генадзь Сагановіч

    Нарыс гісторыі Беларусі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 412с.
    Мінск 2001
    249.37 МБ
    VIII. 4. Берасцейская унія: планы і вынікі
    239
    Здавалася, планам аб’яднання наканаваны поспех. Яго жадалі не толькі каралеўская ўлада, рымская курыя і каталіцкая ерархія, але і прадстаўнікі процілеглага лагера — праваслаўны епіскапат. Аднак грамадства было расколата і ўзрушана. Князь Канстанцін Астрожскі ў1595 г. выступіў з вострай антыуніяцкай адозвай.
    На прызначаны дзень у Берасці, апрача праваслаўных епіскапаў, біскупаў і каталіцкіх тэолагаў, сабраліся прадстаўнікі некаторых ваяводстваў, паветаў, гарадоў і праваслаўных брацтваў. Бальшыня дэлегатаў прыехала з Украіны, дзе шляхта адкрыта выступала супраць уніі. Магнаты і шляхта Вялікага Княства Літоўскага практычна ўхіліліся ад удзелу ў саборы. Прыслалі сваіх прадстаўнікоў праваслаўныя жыхары Вільні, Менска, Слуцка ды Пінска. Лагер праціўнікаў падпарадкавання Рыму меў нават зброю, аднак абышлося без яе.
    У першы ж дзень нарадаў дэлегаты падзяліліся на дзве непрымірымыя групы, якія ўтварылі два асобныя саборы. Абаронцаў самастойнасці грэцкай царквы ўзначальвалі колішнія ініцыятары уніі—галоўны свецкі апякун праваслаўных кіеўскі ваявода князь Канстанцін Астрожскі, епіскап львоўскі Гедэон Балабан, епіскап пярэмышльскі Міхаіл Капысценскі, а таксама архімандрыт КіеваПячэрскага манастыра, экзарх канстанцінопальскага патрыярха Нічыпар Тур. Усе іншыя епіскапы, у тым ліку ўладыка полацкі Герман, пінскі Іона, уладзіміраберасцейскі Пацей, выступілі за аб’яднанне ыэркваў.
    Ніякай згоды паміж двума лагерамі проста не магло быць. Мітрапаліт Міхаіл Рагоза і праваслаўны епіскапат ужо на трэці дзень Сабору на нарадзе ў касцёле святога Мікалая склалі афіцыйны акт
    Жыгімонт III Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1587—1632). Партрэт з майстэрні П.Рубенса (1624).
    240
    VIII. У дзяржаве „абодвух народаў’’
    аб прызнанні ўлады рымскага папы і далучэнні да каталіцкага касцёла, які быў урачыста абвешчаны 9/19 касгрычніка 1596 г. Тады ж адбылася экскамунікацыя епіскапаў пярэмышльскага і львоўскага, якія не прызналі уніі. Пасля прыняцця акта уніі Кіеўская мітраполія парывала з Канстанцінопалем і мусіла прызнаваць асноўныя дагматы каталіцкага касцёла. Арганізацыйнатэрытарыяльная структура заставалася непарушнай, ерархія — тая ж, мова богаслужэнняў — ранейшая (царкоўнаславянская), абрад таксама не змяняўся.
    Аднак лагер праціўнікаў аб’яднання са свайго боку выступіў з пратэстам і пачаў дамагацца пазбаўлення годнасці мітрапаліта і епіскапаў, якія далучыліся да лацінян. У выніку Берасцейскі сабор прывёў да расколу царквы і грамадства, стаўшы паваротным момантам у гісторыі праваслаўя. Адбылося раздваенне «рускага народа» (Русі) як этнаканфесійнай супольнасці, якая ахоплівала Беларусь і Ўкраіну. Пастаўленая перад саборам мэта была дасягнута адно напалову: фармальна ён зліквідаваў праваслаўную ерархію (хто не прыняў уніі — апынуўся на нелегальным становішчы), пазбавіў праваслаўе правоў і прывілеяў, якія былі перададзены уніяцкай царкве, але масы праваслаўных вернікаў толькі ўмацаваліся ў «схізме».
    У суме Берасцейскі сабор толькі ўскладніў унутраныя праблемы Рэчы Паспалітай, бо выклікаў сацыяльную дэстабілізацыю і замяшанне ў рэлігійнай свядомасці самых шырокіх колаў.
    3 сабору канфлікт быў адразу перанесены на грамадс
    кае жыццё. Абодва бакі (хто перайшоў у унію і хто застаўся ў праваслаўі) звярнуліся да вярхоўнай улады Рэчы Паспалітай з просьбай прызнаць іх законнасць. Згодна з актам варшаўскай канфедэрацыі 1573 г., права на існаванне мелі абедзве паловы Берас
    VIII.4. Берасцейская унія: планы і вынікі
    241
    цейскага сабору. Аднак Жыгімонт III Ваза пацвердзіў законныя правы толькі уніятаў. Праваслаўе апынулася паза законам. Усё гэта стала падставай для ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай усходніх патрыярхаў і выклікала рэзкае ўзрастанне рэлігійнага фанатызму, узаемнай міжканфесійнай варожасці. Ад прынятага акта уніі вяла простая дарога і да трагічных падзей сярэдзіны XVII ст., хоць, як слушна калісь заўважыў гісторык Юльян Пелеш, зводзіць прычыну казацкіх войнаў да наступстваў Берасцейскага сабору наўрад ці можна. Бо Беларусь, дзе унія пашыралася найбольш паспяхова, доўга заставалася адносна спакойным краем.
    Зазначым, што сам акт аб’яднання цэркваў не быў вынікам гвалту над праваслаўнымі ці падкопам езуітаў, як пра гэта шырока пісалася ў расійскай і савецкай гістарычнай літаратуры. Сабор у Берасці не зведаў аніякага знешняга ўціску. Галоўныя прычыны, якія прывялі да яго склікання, хаваліся найперш ва ўнутраным жыцці праваслаўя. Да нечаканага абвастрэння і паглыблення канфлікту прывяло тое, што, як высветлілася, розныя бакі парознаму разумелі саму унію: калі праваслаўны лагер спадзяваўся на аб’яднанне дзвюх цэркваў на аснове кампрамісу, дык каталіцкі глядзеў на яе як на інкарпарацыю, падпарадкаванне схізматыкаў «сапраўднай» царкве.
    Першыя 10 гадоў барацьба супраць уніі вялася галоўным чынам на соймах. Адразу ж абвастрылася рэлігійная палеміка ў літаратуры, ажывіўся друк кірыліцай. З’явілася цэлая плынь як друкаваных, гэтак і рукапісных палемічных трактатаў, памфлетаў, пасланняў, казанняў, адкрытых лістоў. Агулам з 1577 да 1666 г. у Вялікім Княстве выйшла больш за 140 выданняў «за» ці «супраць» уніі. Цяжка пераацаніць значэнне ўзнятай літаратурнай палемікі для інтэлектуальнага жыцця. Праблемы дагматыкі саступілі ў ёй месца палітьгчным і агульнакультурным. У нацыянальным плане асабліва важным стаў зварот да гістарычнага мінулага. У напружаных спрэчках апаненты шукалі аргументы ў летапісах і хроніках. Аўтары з асяроддзя Віленскага праваслаўнага брацтва карысталіся як старажытнарускімі, так і маскоўскімі летапісамі, цытавалі Мацея Стрыйкоўскага, Аляксандра Гвагніна, Марціна Кромэра. У антыуніяцкія выданні ўключаліся гістарычныя дакументы, граматы і прывілеі розных эпох і стагоддзяў. Варта асабліва падкрэсліць, што праваслаўнай шляхце пры гэтым уяўлялася пераемнай і цэльнай гісторыя Русі ад часоў Уладзіміра да Рэчы Паспалітай. Звярта
    242
    VIII. У дзяржаве „абодвух народаў”
    ючыся да Жыгімонта III, яна прасіла захаваць вольнасці, якія «ўжо 600 гадоў і больш у народзе нашым рускім трываюць».
    Так Берасцейскі сабор і прынятая унія апынуліся ў цэнтры грамадскай увагі. Мяжу ж паміж бакамі, якія варагавалі, цяпер далёка не заўсёды вызначала этнічнае паходжанне. Напрыклад, русін Хведар СкумінТышкевіч выступаў на баку уніятаў, а паляк Ян Замойскі абараняў праваслаўных. Сярод арыстакратыі і вольнага рыцарства многія прымалі унію па перакананнях. У зацятай палеміцы праваслаўнаму лагеру адчувальна бракавала людзей з вышэйшай адукацыяй. Бадай толькі дзве асобы — полацкі архіепіскап Мялеці Сматрыцкі (1620—1628) і кіеўскі праваслаўны мітрапаліт
    Bid Магілёва.
    3 гравюры Васіля Вашчанкі (1702).
    Пётр Магіла (1633—1647) — былі здольныя весці высокаінтэлектуальную дыскусію з апанентамі. У соймавай барацьбе пачатку XVII ст., калі жылі яшчэ традыцыі верацярпімасці, за «рэлігію грэцкую» неаднаразова ўступалася беларуская шляхта. Дамагаючыся лаяльнасці праваслаўных падданых у складанай для каралеўскага двара сітуацыі, сам Жыгімонт III пайшоў на кампраміс і ў 1607 г. абавязаўся даваць урады і царкоўныя ўладанні «выключна шляхцічам рускага роду і чыстай грэцкай веры», што часова стрымала рост радыкальных настрояў. Аднак ужо тады шырыліся і нелегальныя формы барацьбы супраць уніі.
    VIII. 4. Берасцейская унія: планы і вынікі
    243
    Найбольшы адпор «новая вера» сустрэла з боку гараджан і ніжэйшага духавенства, а таксама часткі праваслаўнай шляхты. У адрозненне ад Украіны, дзе асноўнай сілай антыуніяцкага руху сталі казакі, у Беларусі такую ролю ўзялі на сябе мяшчане і створаныя імі брацтвы, у якія ўваходзіла і шляхта, і клір. Гэтыя аб’яднанні можна лічыць першай грамадзянскай формай нацыянальнай кансалідацыі, парасткамі культурнага жыцця выразна нацыянальнага характару. Найбольшыя з іх Віленскае і Львоўскае брацтвы сталі сапраўднымі арганізацыйнымі цэнтрамі ўсяго антыуніяцкага руху.
    У першыя дзесяцігоддзі пасля заключэння уніі лагер яе праціўнікаў няўхільна пашыраўся. Многія з тых, хто пры захаванні ўсходняга абраду і дагматаў згаджаўся на падпарадкаванне папу, былі адштурхнуты ад уніі перабольшанымі чуткамі пра лацінскі дух новай царквы. Непрымальным для многіх уяўлялася і тое, што уніяцкія святары маглі служыць у касцёлах, а каталіцкія ксяндзы — у цэрквах уніятаў. Барацьбу праваслаўных супраць уніі і каталіцкага касцёла падтрымлівалі пратэстанты, якія да сярэдзіны XVII ст. заставаліся патэнцыяльнымі саюзнікамі дызунітаў. 3 мэтай утварэння рэлігійнага саюзу для барацьбы за вяртанне юрыдычнай сілы пастановам Варшаўскай канфедэрацыі, што абараняла правы некаталікоў, у 1599 г. праваслаўныя і пратэстанты пад патранатам Радзівілаў правялі ў Вільні супольны з’езд, які, аднак, не прывёў да жаданых вынікаў.
    Да абвастрэння антаганізму спрычыняліся і шматлікія палітычныя памылкі цэнтральных уладаў пры пашырэнні уніі, а таксама ўмяшанне ўкраінскіх казакоў, што выступілі абаронцамі праваслаўя. Іх неразборлівасць у сродках і сілавыя метады барацьбы правакавалі ўлады таксама на гвалтоўныя дзеянні. У шэрагу гарадоў унія ўводзілася пад націскам, дызуніты цярпелі ўціск, праваслаўныя храмы сілай закрываліся. У Вільні, прыкладам, для вернікаў усходняга абраду засталася толькі царква Святога Духа. Узмацнялася супрацьстаянне, расла нянавісць паміж мяшчанамі, падзеленымі на розныя канфесійныя групоўкі, а уніяцкіх епіскапаў з Беларусі і Ўкраіны паранейшаму не дапускалі ў склад сената. Тым часам маскоўскае духавенства імкнулася раздзьмуць канфлікт, пасылаючы жыхарам Рэчы Паспалітай заклікі з папярэджаннем пра небяспеку адрыву ад праваслаўя і прапануючы прасіць абароны ў цара Міхаіла Раманава.
    На тэрыторыі Беларусі галоўнымі асяродкамі супраціву новай веры былі Магілёў, Орша, Віцебск, Полацк і Менск, хоць паступова
    244
    VIII. У дзяржаве „абодвух народаў”
    хваляванні ахапілі і шэраг іншых гарадоў. Жыхары Слуцка, напрыклад, зусім не прызналі акта уніі, а калі ў горад прыехаў уніяцкі мітрапаліт Міхаіл Рагоза (1596—1599)—закідалі ягокамянямі.
    Прыкладна 30 парафіяў Слуцка і яго ваколіцаў неўзабаве пакінула унію. Адразу пасля Берасцейскага сабору антыуніяцкі рух пачаўся і ў Пінску. На пачатку XVII ст. у гарадах Менск, Горадня, Наваградак многія святары адкрыта вярнуліся ў праваслаўе. Церпячы насілле,