• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі  Генадзь Сагановіч

    Нарыс гісторыі Беларусі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 412с.
    Мінск 2001
    249.37 МБ
    VIII.3. Рэфармацыя і контррэфармацыя
    223
    вынікае з дакументаў, у многіх Запарожскіх загонах значную частку казакоў складалі жыхары Беларусі. Сярод іх — выхадцы з Пінска, ДавыдГарадка, Бабруйска, Барысава, Магілёва, Быхава. Смаленска, Крычава, Мсціслава, Слуцка, Наваградка, Койданава, Менска, Астрына ды іншых гарадоў і паветаў. Трапляліся нават людзі з Вільні і Коўны.
    Пастаянны адток жыхароў Беларусі на поўдзень, у стэп, пазбаўляў край актыўнай часткі насельніцтва, збядняў яго дэмаграфічны патэнцыял. Пройдзе яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў, і выхадцы з Беларусі ў казацкіх загонах і сотнях прынясуць сваёй айчыне бязлітасную вайну, помсцячы найперш шляхце, але не шкадуючы і простага люду.
    VIII.3. Рэфармацыя і контррэфармацыя
    У другой чвэрці XVI ст. у Еўропе стаў хутка распаўсюджвацца грамадскі рух за рэфармаванне асноўных дактрын, арганізацыі і практыкі каталіцкага касцёла. Са слоў знаўцы Рэфармацыі польскага гісторыка Януша Тазбіра, фактычна гэта была барацьба за рэлігійнае пераўтварэнне дзяржавы, за пазбаўленне касцёла пазіцый панавальнага веравызнання і звязаных з імі прывілеяў. Рэфармацыйны рух падарваў адзінства каталіцкай Еўропы і прывёў да ўтварэння новых хрысціянскіх веравызнанняў, званых пратэстантызмам.
    У другой чвэрці — сярэдзіне XVI ст. ідэі Рэфармацыі сталі пашырацца і ў Беларусі, дзе знаходзілі жывы водгук. Спрыялі гэтаму шчыльныя кантакты з Еўропай. Моладзь з Вялікага Княства Літоўскага, якая пабыла за мяжой, асабліва ў нямецкіх універсітэтах (а студэнты з Беларусі вучыліся ў Ляйпцыгу, Вітэнбергу, Цюбінгене і г.д.) ці пры еўрапейскіх дварах, пасля вяртання распаўсюджвала ў сваёй айчыне ідэі вялікіх рэфарматараў касцёла, найперш Марціна Лютара (1483—1546) і Жана Кальвіна (1509—1564). Рэлігійныя навіны прыносілі ў край і нямецкія мяшчане.
    У адрозненне ад дзяржаў Цэнтральнай і Заходняй Еўропы, дзе адной з мэтаў рэфарматараў была секулярызацыя касцёльных зямель, у Вялікім Княстве прывабнасць Рэфармацыі не залежала ад маёмасных інтарэсаў. Калі, напрыклад, у Англіі касцёл валодаў 40% асвоеных зямель, то ў ВКЛ уладанні каталіцкага касцёла і праваслаўнай царквы разам складалі толькі 5% ад плошчы, якая апрацоўвалася. Пашырэнне рэфармацыйных настрояў тут вызначылі па
    224
    VIII. У дзяржаве „абодвух народаў’’
    літычныя інтарэсы алігархаў, перспектыўнасць Рэфармацыі для ўмацавання дзяржаўнай ідэнтычнасці ВКЛ, а таксама прывабнасць дэмакратычных прынцыпаў арганізацыі кальвінскага касцёла ў вачах шляхты.
    Пачатак Рэфармацыі ў Вялікім Княстве паклалі магутныя Радзівілы. Пераломным момантам стаў пераход у 1553 г. з каталіцтва ў пратэстантызм вялікага канцлера і віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла Чорнага (1515—1565) і гетмана найвышэйшага Мікалая
    Мікалай Радзівіл Чорны (1515—1565), вялікі канцлер і віленскі ваявода.
    Радзівіла Рудога (1512— 1584), брата пашлюбленай каралём Барбары. За імі адзін за другім сталі пакідаць каталіцкі касцёл і праваслаўную царкву іншыя паны — Кішкі, Сапегі, Хадкевічы, Валовічы, Саламярэцкія, Храбтовічы, Гарнастаі, Корсакі. Услед за віленскім ваяводам, які прыняў кальвінізм, «паўсюдна ідзе ўся шляхта», — адзначыў пазней віленскі біскуп Валяр’ян Пратасевіч. У тым жа 1553 г. Мікалай Радзівіл Чорны заклаў у Берасці першы на тэрыторыі Беларусі кальвінскі збор і заснаваў друкарню. Гэты найбагацейшы магнат стаў галоўным пратэктарам Рэфармацыі ў Літве і Беларусі.
    Новае веравызнанне знаходзіла сваю сацыяльную апору найперш у асяроддзі магнатаў і шляхты. Толькі самае дробнае рыцарства заставалася пры старой веры. Трэцяй вялікай сацыяльнай групай, якая далучылася да рэфармацыйнага руху, стала беларускае мяпічанства, асабліва яго эліты. Самым папулярным на тэрыторыі Беларусі было вучэнне Кальвіна. Пасля Берасця і Вільні ўжо ў 1550—60х г. кальвінскія абіпчыны з’явіліся ў Нясвіжы, Клецку, Віцебску, Менску, Заслаўі, Полацку, Койданаве, Івянцы, Іўі, Беліцы ды іншых гарадах і мястэчках. Магнаты, якія аддалі перавагу новаму веравыз
    VIII.3. Рэфармацыя і контррэфармацыя
    225
    нанню, рэфармавалі ў сваіх уладаннях касцёлы, утваралі пратэстанцкія абіпчыны, а пры іх — школы, друкарні, шпіталі. На землях паноў—пратэстантаў у новае веравызнанне пераводзіліся і сяляне. Мікалай Радзівіл Чорны закрыў у сваіх уладаннях 187 каталіцкіх храмаў, канфіскаваў іх зямельны фонд і маёмасць, а пад
    даных перавёў у пратэстантызм.
    Да новай веры пераходзіла і шмат мяшчан, асабліва ў Віцебску, дзе пасля прывілею Жыгімонта Аўгуста на будаўніцтва святыні (1562
    г.) кальвінскі збор фундавалі «баяры, шляхта, бурмістры, райцы і мяшчане», а таксама ў Менску і Полацку. Мяшчане таксама былі зацікаўлены ў аслабленні каталіцкага касцёла, праз юрысдыкі якога абмяжоўваліся сацыяльнаэканамічныя правы гарадскога жыхарства.
    Аб’яднаўшы розныя сацыяльныя слаі, рэфармацыйны рух не мог быць адзіным. У 1562—65 г. прыхільнікі вучэння Кальвіна падзяліліся на два лагеры — кальвіністаў, якія склалі большы збор, і арыянаў, што ўтваралі меншы збор, але з больш ра
    Мікалай. Радзівіл Руды (1512—1584), гетман найвышэйшы.
    дыкальнай праграмай (яна ставіла пад пытанне дагмат Святой Тройцы). Новае адга
    лінаванне, утворанае пад уплывам італьянскіх гуманістаў, атрымала назву арыянаў, або антытрынітарыяў. Арыяне Беларусі і Літвы зваліся братамі літоўскімі, а Полыпчы — польскімі. Іх праграма ўяў
    ляла з сябе сінтэз ідэй італьянскага антытрынітарызму і нямецкага
    анабаптызму. У сацыяльным плане лідэры арыянаў цвёрда ставілі патрабаванне палепшыць становішча сялян і наогул скасаваць халопства. У 1569 г. літоўскія і польскія браты паспрабавалі стварыць у Ракаве, што ў Сандамірскім ваяводстве, сваю абшчыну, заснаваную на агульнай працы і маёмаснай роўнасці, аднак гэтая спроба не мела поспеху. Найбольшае распаўсюджанне ідэі антытрынітарызму
    8 Зак. 3163
    226
    VIII. У дзяржаве „абодвух народаў”
    атрымалі ў Беларусі, найперш у Наваградскім і Берасцейскім ваяводствах, дзе арыянскі рух пашыраўся хутчэй, чым у Кароне.
    Лепшыя часы Рэфармацкая царква Беларусі і Літвы перажыла ў 1550—60х г. Пасля смерці Мікалая Радзівіла Чорнага (1565) і адыходу іншых багатых патронаў пачаўся яе павольны заняпад. На 1591 г. у межах беларускалітоўскай дзяржавы налічвалася 207
    Mull» corum, qui htcwnt curioxa ; зссШі, amtulcriint ІлЬгол. ct comhu/icrunt corain oiniubu.c
    A/CyXIX^
    Вокладка "Індэксу забароненых кніг”. Выданне сярэдзіны XVIII cm.
    пратэстанцкіх збораў, з іх 189 былі святынямі кальвіністаў. А на тэрыторыі сучаснай Беларусі, па падліках даследчыкаў, з сярэдзіны XVI да сярэдзіны XVII ст. існавала 85 кальвінскіх і 7 арыянскіх збораў. Афіцыйна пратэстанцкая царква ВКЛ з 1570х г. называлася Літоўскай правінцыяй ЕвангелічнаРэфармацкага Адзінства і дзялілася на 6 акругаў, званых дыстрыктамі: Віленскі, Жамойцкі, Завілейскі, Падляшскі, Наваградскі і Рускі (беларускі). Толькі ў другой палове XVII ст. іх колькасць зменшылася да 5. Кожны дыстрыкт узначальваў суперінтэндант, але адзінага кіраўніка ўсёй правінцыі не было.
    Аб паспяховым пашырэнні Рэфармацыі ў Беларусі сведчылі яе праціўнікі. На
    прыклад, віленскі казнадзей Пётр Скарга сцвярджаў, пэўна, перабольшваючы, што ерэтыкі захапілі ў Княстве 650 храмаў, a мітрапапаліт Іпаці Пацей пазней напісаў у сваім «Антырызісе», што ў Наваградскім павеце «наўрад ці хоць адзін шляхецкі дом з сотні» застаўся неахоплены духам пратэстантызму. Віленскі біскуп Бенядыкт Война скардзіўся ў Рым, што ў дзяржаве ў выніку дзейнасці пратэстантаў стала не хапаць каталіцкіх храмаў: «Раней тут было прыкладна 600 касцёлаў, а засталося толькі 300», — адзначаў ён.
    VIII.3. Рэфармацыя і контррэфармацыя
    227
    На поспехі пратэстантаў у Еўропе каталіцкі касцёл адказаў актыўнай барацьбой з рэлігійнай рэфармацыяй і гуманізмам наогул. Галоўнымі крокамі гэтай барацьбы стала стварэнне ордэна езуітаў («Таварыства Ісуса»), выданне афіцыйнага паказніка забароненых кніг і правядзенне спецыяльнага Ўсяленскага сабору. Сабор каталіцкага касцёла, названы па месцы правядзення Трыдзенцкім, праходзіў з перапынкамі з 1545 да 1563 г. Сваімі пастановамі ён узвысіў аўтарытэт папаў, умацаваў уладу біскупаў, захаваў непарушнымі каталіцкія дагматы, а вучэнні пратэстантаў перадаў анафеме. Узмацнялася цэнзура і ўводзіўся новы «Індэкс забароненых кніг». У 1564 г. было складзена «Трыдзенцкае спавяданне», якому мусілі прысягаць усе духоўныя асобы ды універсітэцкая прафесура. Пастановы Трыдзенцкага сабору пасля іх прыняцця Пётркаўскім сінодам 1577 г. пашырыліся і на Рэч Паспалітую.
    У1564 г. езуіты з’явіліся ў Кароне, а ў 1569 па запрашэнні біскупа Валяр’яна Пратасевіча яны прыехалі ў Вільню. 3 іх усталяваннем і на землях Беларусі пачаўся актыўны наступ контррэфармацыі, або «новай каталіцызацыі» з дэвізам «кожны шляхціч — каталік». Езуіты
    сталі першым каталіцкім ордэнам, які важнай задачай сваёй дзейнасці лічыў адукацыю і выхаванне моладзі. Барацьбу супраць ідэй пратэстантызму яны вялі ў сферы інтэлектуальнай. Праграма езуіцкіх школ і калегіумаў абапіралася на класічныя мовы, рэлігійны дух і вымагала ад вучняў як ведаў, так і інтэлектуальных здольнасцяў. Пераняўшы гуманістычную сістэму навучання, якая існавала і ў пратэстанцкіх навучальных установах, езуіты стварылі самыя лепшыя на той час школы, у якія аддавалі сваіх дзяцей і многія пратэстанты.
    Ужо ў 1569 г. езуіты адкрылі ў Вільні сваю двухкласавую школу, a праз год — калегіум з пяці класаў. У 1579 г. булаю папы Грыгора XIII (1572—1585) віленскаму езуіцкаму калегіуму быў нададзены статус акадэміі і ён ураўняўся ў правах з Кракаўскім універсітэтам. Першым рэктарам Віленскай акадэміі стаў таленавіты езуіцкі палеміст Пётр Скар
    Сымон Будны (1530—1593).	га (1536—1612). Стварыўшы сістэму
    228
    VIII. У дзяржаве „абодвух народаў’’
    вышэйшых школ, езуіцкі ордэн даў магчымасць моладзі атрымліваць добрую адукацыю ў яго установах, не выязджаючы ў універсітэты Еўропы. Кальвіністы ж засталіся без сваёй вышэйшай школы, бо Жыгімонт Аўгуст у 1567 г. адмоўна паставіўся да іх спробы адкрыць пратэстанцкі універсітэт. Смерць апошняга вялікага апекуна Мікалая Радзівіла Рудога (1584) канчаткова аслабіла лагер рэфарматаў Вялікага Княства Літоўскага.
    На хвалі рэфармацыйнага руху пасля амаль трыццацігадовага перапынку ў Беларусі аднавілася кнігадрукаванне. Першым варштатам у ВКЛ пасля Скарынавага стала ўжо згаданая пратэстанцкая друкарня ў Берасці, створаная ў 1563 г. на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага. Тут было выпушчана ў свет перакладзенае на польскую мову Святое Пісанне (Стары і Новы Запавет), а потым іншыя выданні — разам каля 40 тытулаў, і ўсе папольску. У адрозненне ад лютэранаў, якія ў сваёй дзейнасці выкарыстоўвалі нацыянальныя мовы, кальвіністы карысталіся амаль выключна польскай. Пасля Люблінскай уніі польская мова рабілася сродкам міжнародных зносін у Рэчы Паспалітай, выконваючы ролю своеасаблівай lingua franca Усходняй Еўропы, мовай літаратуры і высокай культуры. Таму з пратэстанцкіх друкарняў Беларусі кнігі выходзілі за рэдкім выключэннем папольску. Фактычна да сярэдзіны XVII ст. яны выдалі на «простай» мове толькі тры кнігі.