• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі  Генадзь Сагановіч

    Нарыс гісторыі Беларусі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 412с.
    Мінск 2001
    249.37 МБ
    Ніжні замак у Вільні, перабудаваны ў сярэдзіне XVI cm. Малюнак Ф.Смуглевіча (1800).
    дэлегацыя беларускалітоўскай дзяржавы не брала ўдзелу, Вялікае Княства выставіла зацвярджэнне Статута як умову прызнання абранага Жыгімонта III Вазы (1587—1634) сваім манархам. У выніку 28 студзеня 1588 г. на каранацыйным сойме Жыгімонт Ваза выдаў прывілей, якім зацвердзіў трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага і дазволіў яго друкаваць. На ўкраінскіх землях Кіеўскага, Брацлаўскага і Валынскага ваяводстваў, далучаных у 1569 г. да Кароны, захаваў сілу Статут 1566 г., які зваўся там Валынскім.
    Так у Вялікім Княстве набыў сілу галоўнага закону звод новых прававых нормаў, які, па сутнасці, адмаўляў прынцыпы дзяржаўнай уніі з Каронай. Ен быў абавязковы як для ўсяго насельніцтва Княства, так і для чужаземцаў, калі тыя траплялі на тэрыторыю
    212
    VIII. У дзяржаве „абодвух народаў”
    Беларусі і Літвы. Паколькі Статут 1588 г. уваходзіў у вострую супярэчнасць з праграмай грамадскапалітычнай уніфікацыі Рэчы Паспалітай, каронная шляхта да канца XVI ст. неаднаразова патра
    Вільня. Гравюра сярэдзіны XVI cm.
    бавала на сваіх сойміках, каб «Статут літоўскі, каторы на сойме не быў узгоднены, скасаваць». «Паправіць» гэты звод імкнуліся і ў XVII ст., але безвынікова.
    На беларускіх землях Статут 1588 г. заставаўся асноўным законам да канца існавання Вялікага Княства Літоўскага. У Кароне ў другой палове XVII і ў XVIII ст. яго прымянялі ў судах, у Маскоўскім царстве з яго запазычылі шмат нормаў пры падрыхтоўцы свайго зводу («Соборное уложенне» 1649 г.), ён жа стаў асновай праекту кадыфікацыі права на Левабярэжнай Украіне ў першай палове XVIII ст. Сучаснікі лічылі гэты звод дасканалым. Напрыклад, Тэадор Астроўскі ў 1784 г. напісаў, што кароннае заканадаўства «не дараўноўваецца па дасканаласці да літоўскага». У Беларусі III Статут адмяніла толькі імператрыца Кацярына II пасля інкарпарацыі тэрыторыі ВКЛ у склад Расійскай імперыі, але Павел I вярнуў Трэцяму Статуту сілу закону, і ў 1811 г. ён быў надрукаваны яшчэ па—расійску. Канчаткова звод 1588 г. скасаваў толькі Мікалай I (у 1831 г. — ва ўсходніх губернях Беларусі, а ў 1840 г. — у Менскай, Гарадзенскай і Віленскай).
    VIII.2. Дэмаграфічнае i гаспадарчаеразвіццё 213
    Палітычны лад Вялікага Княства Літоўскага, замацаваны Трэцім Статутам, не адпавядаў таму яго становіпічу ў Рэчы Паспалітай, якое вызначыў Люблінскі акт. Фармальна дзве дзяржавы аб’ядноўвалі толькі супольныя манарх і сойм. Асобнымі ж для Вялікага Княства былі скарб і манета, канцылярыя і пячаткі, трыбунал і ўрады, сваё войска і законы, а нават такія сімвалічныя рэчы, як элекцыя, прысяга і зацвярджэнне правоў, урэшце — свая дзяржаўная мова. He існавала фактычна ніводнага агульнага для дзвюх дзяржаў міністра ці кіраўніцтва. Такая палітычная сістэма праіснавала практычна нязменнай да канца XVIII ст.
    VIIL2. Дэмаграфічнае і гаспадарчае развіццё
    Нягледзячы на частыя войны, якія спусташалі цэлыя паветы Беларусі, асабліва на ўсходзе, XVI ст. можна лічыць перыядам хуткага дэмаграфічнага поступу краю. Калі ў канцы XV ст. сярэдняя шчыльнасць насельніцтва ў Вялікім Княстве Літоўскім наогул не пераўзыходзіла 5 чалавек на 1 км кв., дык у першай палове XVI ст.
    яна дасягнула 7, а ў другой — ужо 9 чалавек на тую ж адзінку плошчы. Паводле падлікаў Генрыха Лаўмяньскага, які апрацаваў матэрыялы попісу войска, агульная колькасць жыхароў Вялікага Княства ў 1528 г. магла раўняцца 2,5 млн. чалавек, з якіх на Беларусь і Літву прыходзілася блізу 2 млн. Гусцей заселенымі былі заходнія паветы краіны — Ашмянскі, Наваградскі, Ваўкавыскі, Берасцейскі. 3 попісу відаць, што яны выставілі ў 2 — 4 разы больш коннікаў, чым усходнія раёны Беларусі.
    Менш чым за паўстагоддзя прырост насельніцтва ў Бела
    Яўрэі ВКЛ XVII cm. Паводле М. Балабана.
    214
    VIII. Удзяржаве „абодвух народаў”
    русі перавысіў 30%. На 1569 г. у межах Вялікага Княства Літоўскага налічвалася ўжо прыкладна 3,5 млн. жыхароў, з іх больш за 1,8 млн. — на землях цяперашняй Беларусі. Да шляхецкага стану адносілася каля 162 тысяч чалавек, г.зн. да 9% насельніцтва.
    Зыходзячы з агульнаеўрапейскага маштабу, можна адзначыць, што ў другой палове XVI ст. Рэч Паспалітая «абодвух народаў» па дэмаграфічным патэнцыяле была сярэдняй дзяржавай Еўропы і мела 7,5 млн. жыхароў. Пераўзыходзілі яе Францыя (16 млн.), Нямецкая імперыя (12 млн.), Італія (11 млн.), Маскоўскае царства (11 млн.) ды Іспанія (9 млн.), а ніжэй знаходзіліся Англія (з Ірландыяй — 4 млн.), Нідэрланды (3 млн.), Швецыя (з Фінляндыяй — 1 млн.) і Данія (з Нарвегіяй — 0,8 млн.).
    Тэмп дэмаграфічнага развіцця заставаўся высокім і ў наступныя дзесяцігоддзі. Як падлічыў Юзаф Можы, да сярэдзіны XVII ст. (дадзеныяна 1648 г.) у беларускіх паветах Вялікага Княства жыло блізу 2,9 млн. чалавек (у цэлай дзяржаве тады налічвалася 4,5 млн.). 3 агульнай колькасці насельніцтва прыкладна 75% складаў вясковы люд,
    Татарскіротмістр.
    Паводле малюнка 1670 г.
    блізу 15—17% — жыхары гарадоў і мястэчак (паводле падлікаў Зіновія Капыскага), і да 8—10%—шляхта. Такая ўдзельная вага рыцарства была яшчэ ў Іспаніі, у большасці ж дзяржаў яна не пераўзыходзіла 1% (Францыя, Чэхія, Расія).
    Насельніцтва краю здаўна было поліэтнічным. У гарадах і мястэчках Заходняй і Цэнтральнай Беларусі значную яго частку ўтваралі нацыянальныя меншасці, галоўным чынам яўрэі, татары, палякі, немцы. Яўрэі жылі на беларускай зямлі з часоў існавання старажытных княстваў. Яны трымаліся даволі абасоблена, самастойнымі тэрытарыяльнымі арганізацыямі —
    кагаламі, кіруючыся ўласнымі правамі і ўстановамі. Найбольшыя
    іх калоніі ўтварыліся ў Берасці і Горадні, многа іудзеяў было такса
    VIII.2. Дэмаграфічнае і гаспадарчае развіццё
    215
    ма ў Вільні і Троках. У 1388 г. яўрэі Берасця, а ў 1389 г. і Горадні атрымалі прывілей Ягайлы, які дазваляў ім гандляваць і набываць ва ўласнасць зямлю. Праз дваццаць гадоў гэтыя правы былі пацверджаны Вітаўтам. Адзіным прыкладам неталерантнай палітыкі ўладаў стала выгнанне яўрэяў з канфіскацыяй іх маёмасці воляю вялікага князя Аляксандра ў 1495 г., што было зроблена з прыкладу Кароны Польскай. У гаспадарскай пастанове гаварылася: «загадалі мы ўсю жыдаву з нашага Вялікага Княства выбіць» (г.зн. выгнаць). Аднак ужо Жыгімонт Стары ў 1507 г. пацвердзіў берасцейскі прывілей, пашырыўшы яго на ўсіх яўрэяў дзяржавы (нормы гэтага прывілею ўвайшлі і ў Статут 1529 г.). У Горадні і Берасці іудзеям вярнулі іх дамы і пляцы, сінагогі і могілкі. У тыя часы вялікая яўрэйская супольнасць з’явілася таксама ў ГІінску. У цэлым
    на пачатак XVI ст. у Вялікім Княстве Літоўскім магло налічвацца каля 10 тысяч іудзеяў. Іх колькасць значна ўзрасла ў першай палове XVII ст. Згодна з падлікамі спецыялістаў, перад паўстаннем Хмяльніцкага ў гарадах усёй Рэчы Паспалітай знаходзілася ўжо да 500
    
    Старонка хамаіла XVII cm.
    тысяч яўрэяў.
    Татарскія пасяленні з’явіліся ў Беларусі і Літве ў часы Вітаўта. Першая вялікая група татараў прыйшла пад яго апеку ў 1395 г. з ханам Залатой Арды Тахтамышам, войска якога было разгромлена эмірам Цімурам. Праз два гады Вітаўт сам здзейсніў паход супраць Арды і, са слоў Яна Длугаша, «шмат тысяч татараў з жонкамі і дзецьмі ды жывёлаю паланіў і прывёў у Літву». Вялікі князь сяліў іх у сваіх уладаннях, надзяляючы зямлёй на ўмовах вайсковай службы. Шмат было і добраахвотных эмігрантаў, уцекачоў з Арды, дзе часта мяняліся ханы. Значныя перасяленні татараў у ВКЛ не перапыняліся цягам усяго XV ст. Самыя вялікія іх калоніі ўтварыліся ў ваколіцах Трокаў, Горадні, Менска. Кампактнымі групамі жылі татары таксама ў Іўі, Клецку, Маладэчне, Міры ды іншых гарадах і мястэчках Беларусі. Па падліках гісторыкаў, разам у першай пало
    216
    VIII. У дзяржаве „абодвух народаў"
    ве XVI ст. ва ўсім Вялікім Княстве налічвалася каля 7 тысяч татараў. Усе яны мелі шляхецтва і «служылі вайною». Шляхта мусульманскага веравызнання не атрымлівала толькі палітычных правоў і не магла валодаць «людзьмі нявольнымі». Трымаючыся сваёй веры, татары хутка славянізаваліся і перанялі мову карэнных жыхароў. Захаваліся іх «кітабьп> — арыгінальныя літаратурныя помнікі XVII— XVIII ст. (хоць, як лічаць вучоныя, стварацца яны маглі і ў XVI ст.), напісаныя арабскім алфавітам па—беларуску, а таксама «хамаілы» (малітоўнікі). Нават вусная народная творчасць татараў Беларусі мала адрозніваецца ад беларускай.
    Падкрэслім, аднак, што да сярэдзіны XVII ст. у гарадах і мястэчках Беларусі яшчэ цалкам дамінавала карэннае жыхарства. 3 даследаванняў Зіновія Капыскага, яно складала да 80% гараджан. Яўрэі, якія ў склад мяшчанства не ўваходзілі, налічвалі тады ад 5 да
    Рамеснікізбраяры. ГравюраХУІ cm.
    8% колькасці ўсіх жыхароў горада. Прыкладам, у Берасці, дзе існавала адна з самых старых і найбольш значных іудзейскіх абшчын, паводле інвентара сярэдзіны XVI ст. яны мелі 90 двароў, утвараючы 8% ад усіх жыхароў горада. Нават у сярэдзіне XVII ст. у маштабах усёй Беларусі яўрэі маглі складаць не больш за 1—2% усяго насельніцтва. Да выразных зменаў этнічнага
    VIII.2. Дэмаграфічнае і гаспадарчаеразвіццё
    217
    складу гарадоў тут дайшло пасля вайны 1654—1667 г., пра што будзе ніжэй.
    Адной з самых яркіх асаблівасцяў эканамічнага развіцця Беларусі XVI — першай паловы XVII ст. стаў бурны рост гарадоў і мястэчак. Калі для пачатку гэтага перыяду гісторыкі налічваюць толькі 48 гарадоў і мястэчак, дык у сярэдзіне XVII ст. іх было ўжо 467 (а ў цэлым Вялікім Княстве — 757). Пры гэтым, як зазначае лепшы знаўца пытання Станіслаў Александровіч, абсалютная большасць мястэчак з’явілася да канца XVI ст. У заходніх паветах Беларусі ступень урбанізацыі была вышэйшая, чым у Падняпроўі і Падзвінні. Па колькасці насельніцтва вылучаліся Берасце, Віцебск, Магілёў, Пінск, Полацк, Слуцк. У іх налічвалася прыкладна па 10 тысячаў жыхароў, толькі ў Полацку гэтая лічба сягала значна вышэй. Да 1563 г. гэта быў самы буйны горад у цяперашніх межах Беларусі, называны ў нямецкіх лятучых лістках «вялікім і багатым». I самі палачане лічылі яго «местам славутым», не меншым за Вільню ці Мальбарк. Пасля разбурэння Полацка ў гады Інфлянцкай вайны другім пасля сталіцы местам стаў Магілёў. Большасць жа гарадоў мелі па некалькі тысяч чалавек, а ў мястэчках жыло да паўтары — дзвюх тысяч насельнікаў. Колькасць гарадскога жыхарства ўзрастала га