Нарыс гісторыі Беларусі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 412с.
Мінск 2001
лоўным чынам за кошт воль Ганчар за працай. Гравюра XVI cm.
ных сялян і ўцекачоў ад пры
гону. Калі Статут 1588 г. дазволіў шляхце засноўваць мястэчкі на ўласных землях, паны паспяхова выкарысталі гэтую магчымасць і сталі ўтвараць шматлікія мястэчкі, гандлёварамесныя цэнтры, пераважна каля сваіх рэзідэнцый. Вялікая ўдзельная вага прыватнаўладальніцкіх гарадоў можа лічыцца адной з асаблівасцяў Беларусі. Згодна з падлікамі гісторыка Анатоля Грыцкевіча, магнацкім родам, перадусім Радзівілам, Сапегам, Хадкевічам, належала прыкладна 40% гарадоў XVI — XVII ст. Сярод іх можна згадаць Быхаў, Дуброўну, Капыль, Клецк, Лепель, Мір, Нясвіж, Талачын, Чашнікі, Шклоў і інш.
218
VIII. Удзяржаве „абодвух народаў’’
XVI — першая палова XVII ст. сталі часам найвышэйшага гаспадарчага развіцця старой Беларусі. Пра небывалы поступ сведчыла, у прыватнасці, узрастанне колькасці рамеснікаў і з’яўленне шэрагу новых рамесніцкіх спецыяльнасцяў. Рамесны люд складаў прыкладна палову і болей насельніцтва горада, а ў мястэчках яго колькасць вагалася ў межах 10 — 25%. У беларускіх гарадах тых часоў працавалі рамеснікі не меншчым 200 спецыяльнасцяў. Найбольшая ўдзельная вага належала спецыяльнасцям, звязаным з апрацоўкай металу (каля 24%), на другім месцы знаходзілася апрацоўка скуры (22%), на трэцім — выраб прадуктаў харчавання (19%), потым ішлі будаўнічыя спецыяльнасці, рамеснікі, занятыя ў вырабе адзення, і г.д. Характэрнай з’явай першай паловы XVII ст. стала хуткае пашырэнне рамесніцкіх цэхаў: у Менску за гэты час іх колькасць павялічылася з 2 да 11, у Магілёве, які стаў найбуйнейшым гандлёварамесным цэнтрам Беларусі — з 7 да 17, у Слуцку з 5 да 17, у Берасці — з 2 да 14. У суме да канца XVI ст. на тэрыторыі Беларусі рамеснікаў аб’ядноўвала не менш за сто цэхаў. Праўда, цэхавыя арганізацыі ў беларускіх гарадах не мелі такой класічнай формы рэгламентацыі, як рамесніцкія карпарацыі краін Заходняй Еўропы, і не дамагаліся поўнай манаполіі на рынках. Звычайнай з’явай тут было і пазацэхавае рамяство, асабліва ў прыватнаўладальніцкіх юрысдыках гарадоў.
Як даўно заўважылі даследчыкі, важнай рысай развіцця беларускіх гарадоў заставалася іх цесная сувязь з сельскай гаспадаркай. Спусташэнні ад частых войнаў, эпідэміі, стыхійныя бедствы, а таксама неразвітасць рынка — усё гэта стрымлівала поступ рамёстваў і гандлю, патрабавала ад мяшчан займацца агародніцтвам і гадоўляй свойскай жывёлы. Звьгчайна гарады мелі па некалькі дзесяткаў, а то і па сто валокаў зямлі. Зрэшты, падобная карціна назіралася і на захадзе Еўропы. У Францыі ды Тасканіі гарады таксама не парывалі сувязяў з сельскай гаспадаркай.
Поспехі ў развіцці рамяства былі цесна звязаныя з актывізацыяй гандлю ў краіне. Адзіны ўнутраны рынак з прычыны адсутнасці тэрытарыяльнай спецыялізацыі яшчэ не склаўся, функцыявала сістэма лакальных рынкаў, затое ў гандлёвых сувязях беларускіх гарадоў з іншымі краінамі, найперш з суседнімі — Літвой, Полынчай, Украінай, Расіяй, ужо існавала пэўная спецыялізацыя, выкліканая інтарэсамі ўнутранай вытворчасці і абмену.
Гарады Беларусі хутка ўцягваліся ў міжнародны гандаль. Яго развіццю спрыяла стабілізацыя адносін паміж ВКЛ і Нямецкім ор
VIII.2. Дэмаграфічнае і гаспадарчаеразвіццё
219
дэнам у XV ст., а таксама Кракаўскі дагавор 1525 г. Беларускія купцы, найперш «госці» з Полацка, Магілёва, Пінска, сталі актыўней асвойваць рынкі марскіх гарадоў — Рыгі, Караляўца, Гданьска.
Праца на фальварку. Дрэварыт XVI cm.
Імпартаваліся ў асноўным металы, вырабы рамеснай вытворчасці, соль, прыправы і г.д., а з Беларусі на захад вывозілася багацце лясоў (драўніна, смала, футры) і прадукты сельскагаспадарчай вытворчасці — лён, каноплі, а таксама збожжа, вырашчанае на гаспадарскіх і шляхецкіх фальварках. Заўважана, што да сярэдзіны XVI ст. фальваркі з’яўляліся толькі ў басейне рэк Буг, Нёман і Дзвіна, што сведчыць пра іх арыентацыю на рынкі партовых гарадоў Балтыкі. Вялікае значэнне ў XVI ст. набыў і транзітны гандаль, у якім галоўную ролю выконвалі Полацк і Магілёў, што развівалі адносіны з рынкамі Маскоўскай дзяржавы, Інфлянтаў, Прусіі і Кароны. Пасля страты Смаленска (1514) незвычайную кар’еру на транзіце зрабіў Магілёў. Стаўшы цэнтрам транзітных перавозак футраў, тканін і металічных вырабаў, ён за некалькі дзесяцігоддзяў ператварыўся ў адзін з самых вялікіх гарадоў Беларусі.
Уключэнне эканомікі Беларусі (як і ўсёй Рэчы Паспалітай) у міжнародны гандаль прывяло да буйнамаштабнага рэфармавання сельскай гаспадаркі, пашырэння фальварачнапаншчыннай сістэмы ў Вялікім Княстве. Правядзенне аграрнай рэформы было выклікана
220
VIII. Удзяржаве „абодвух народаў’’
неабходнасцю ўзняць прадукцыйнасць працы земляробаў і павялічыць даходы ад апрацоўкі зямлі. 3 канца XV да XVII ст. у Еўропе хутка ўзрастаў коіігг збожжа. Напрыклад, ад сярэдзіны XVI да пачатку наступнага стагоддзя ён уз
Сенакос. Дрэварыт XVIcm.
няўся ў 3 — 5 разоў. Такія ^^ цэны і высокі попыт на прадукцыю сельскай гаспадаркі на еўрапейскім рынку актывізавалі гаспадарчую дзейнасць землеўладальнікаў, якія імкнуліся атрымаць большы даход з зямлі. Але старая сістэма эксплуатацыі, заснаваная на павіннасцях пэўнай гаспадарчай адзінкі (службы), для
якой нават не вызначалася
колькасць душ ці якасць зямлі, тармазіла рост прадукцыйнасці працы. Патрэбна было рэфармаваць яе. У суседніх Полыпчы, Прусіі, Інфлянтах даўно выкарыстоўвалася новая арганізацыя сельскай гаспадаркі, пры якой феадальная рэнта залежала ад дакладна вызначанай плошчы ворнай зямлі.
У Вялікае Княства Літоўскае аграрная рэформа прыйшла з Падляшша. Упершыню на Беларусі такія мерапрыемствы праводзіла ў сваіх уладаннях каралева Бона Сфорца, аднак у шырокіх маштабах рэфармаваннем сельскай гаспадаркі заняліся ў сярэдзіне XVI ст. Спачатку ім былі ахоплены землі гаспадарскага дамену, а потым — уладанні магнатаў, шляхты, касцёла. Рэформа ўяўляла з сябе цэлы комплекс мерапрыемстваў тэхнічнага, гаспадарчага і грамадскага характару (размеркаванне зямлі, уніфікацыя павіннасцяў, увядзенне трохполля з рэгулярным цыклам севазвароту, рэарганізацыя вёскі і г.д.). Па тытуле галоўнага дакумента «Уставы на валокі», выдадзенай у 1557 г., рэформа атрымала назву Валочнай памеры. На гаспадарскіх землях дакладна вызначаліся памеры сялянскіх надзелаў, фіксаваліся падаткі і павіннасці. Уся зямля абмервалася і дзялілася на валокі (адна валока — 30 моргаў, або 21,3 гектара), частку якіх дзяржава раздавала сялянам (звычайна адной сямі —
VIII.2. Дэмаграфічнае і гаспадарчаеразвіццё
221
адна валока ці яе частка), а іншыя пакідала ў гаспадарскім фондзе для фальварачнай гаспадаркі. Адну фальварачную валоку апрацоўвала сем сялянскіх. Як адзначана вышэй, вываз збожжа з фальваркаў на Захад даваў вялікі прыбытак, што ў першую чаргу і стымулявала правядзенне рэформы сельскай гаспадаркі.
На ўсёй тэрыторыі Вялікага Княства, за выняткам Беларускага Падзвіння і Падняпроўя, у гаспадарскім дамене гэтыя пераўтварэнні былі праведзены ў сярэдзіне XVI ст., у гады панавання Жыгімонта Аўгуста. Паколькі ў Кароне такая рэформа праводзілася намнога раней, дык у Беларусі гэты праект даручылі ажыццяўляць палякам Пятру, Станіславу і Францішку Хвальчэўскім, якія мелі адпаведны вопыт. Але потым іх здолелі замяніць мясцовымі спецыялістамі. На
пінскім Палессі функцыі Станіслава Хвальчэўскага пераняў Лаўрын Война, а на пасадзе спраўцы двароў і замкаў Пётр Хвальчэўскі
быў таксама заменены ліцвіном.
Селянін за касьбой.
Малюнак з інвентара маёнтка Кобрынскай эканоміі.
Сярэдзіна XVIII cm.
У выніку рэформы на захадзе і ў цэнтры Беларусі сялянская абшчьша ўжо ў XVI ст. была фактычна зліквідаваная. Надзелы зямлі сталі аднадворнымі і спадчыннымі. Многія вёскі ўзбуйняліся і набывалі новае аблічча. Яны мелі доўгую вуліцу, па адзін бок якой стаялі жылыя хаты, а па другі — гаспадарчыя пабудовы.
«Устава на валокі» 1557 г. тычылася толькі дзяржаўных уладанняў. На панскіх землях іх уладальнікі пачалі праводзіць рэформу толькі ў другой палове XVI ст., калі сталі відавочныя поспехі ў раней рэфармаваных гаспадарках. Яны таксама выкарыстоўвалі інструкцыі, блізкія да «Уставы на валокі».
У Падзвінні і Падняпроўі да аграрнай рэформы дайшло толькі напрыканцы XVI — у пачатку XVII ст. У параўнанні з іншымі раёнамі Беларусі буйное землеўладанне тут развівалася слаба, a
222
VIII. У дзяржаве „абодвух народаў”
шляхта была малалікая. Мясцовае насельніцтва доўга працівілася ўмацаванню эксплуатацыі, і часам не без поспеху, як, напрыклад, у Бабруйску. Толькі ў часы Жыгімонта III (1587—1632), калі адносіны з Масквой на пэўны перыяд палепшыліся, на ўсходзе прыступілі да больш энергічнага рэфармавання сельскай гаспадаркі і скончылі справу да 1639 г. Традыцыйная для Падняпроўя і Падзвіння валасная арганізацыя сялян была канчаткова падарваная, абшчыннае землеўладанне ворнай зямлёй ліквідавалася (хоць выпасы, выганы і лясы паранейшаму заставаліся абшчыннымі). Аднак фальварак не стаў тут дамінавальнай формай гаспадарання. Калі на заходніх і цэнтральных землях Беларусі ў XVI—XVIII ст. пераход сельскай гаспадаркі ад натуральнай да таварнай формы вытворчасці адбываўся на аснове развіцця шляхецкага фальварка і пашырэння паншчыны, дык на ўсходзе краю — менш заселеным і адсталым эканамічна, галоўную ролю мела грашовая рэнта. Адной з прычын гэтага з’яўлялася, відаць, спецыялізацыя ўсходніх раёнаў на тэхнічных, a не на збожжавых культурах. Грашовы чынш як асноўная форма рэнты ў спалучэнні з арэнднай сістэмай уладання ператваралі ўсходнюю Беларусь у рэгіён жорсткай эксплуатацыі сялянства, што ў хуткім часе выклікала ў гэтых землях выбухі антыфеадальнай барацьбы. Праўда, і ў многіх іншых раёнах Беларусі акрэсленая «Уставай» тэндэнцыя да пераходу на адпрацовачную рэнту не змагла сцвердзіцца. Калі даходы ад зямлі былі большыя пры грашовай рэнце, уладальнікі ўводзілі яе. Пад канец XVI ст. грашовая рэнта ўжо выразна панавала, напрыклад, у Кобрыньскай эканоміі.
Дзякуючы ўдасканаленню сістэмы землекарыстання і шэрагу сацыяльнаэканамічных пераўтварэнняў правядзенне аграрнай рэформы стала важным этапам развіцця гаспадаркі Вялікага Княства Літоўскага. Адносіны, якія склаліся ў беларускай вёсцы пасля Валочнай памеры, не ведалі істотных зменаў да другой паловы XIX ст. Аднак у сацыяльным плане былі і адмоўныя наступствы рэфармавання. Прававое становішча сялян у цэлым пагоршылася, прыгон узмацніўся, воласць страціла прававую адасобленасць. Пасля аграрных пераўтварэнняў павіннасці залежных сялян нівеляваліся і сталі прыкладна аднолькавымі ў маштабах цэлай дзяржавы, таму пераход ад аднаго ўладальніка да другога цяпер страціў сэнс. Узмацненне рэжыму прыгоннага права выклікала стыхійны супраціў сялян. 3 канца XVI ст. усё большы характар пачалі набываць уцёкі сацыяльных нізоў з Беларусі на Украіну —«на Ніз», у Прыдняпроўскі стэп, на вольніцу. Тысячамі ўліваліся яны ў Запарожскую Сеч. Як