Нарыс гісторыі Беларусі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 412с.
Мінск 2001
падставы ўнутранага антаганізму ў грамадстве, што было неабходна
для ўтварэння аднаго «палітычнага народа», «адзінай Рэчы паспалітай», Жыгімонт Аўгуст пайшоў на заканадаўчае скасаванне дыскрымінацыйных артыкулаў Гарадзельскага прывілею 1413 г. 3 боку літоўскіх магнатаў ужо наўрад ці хто мог выступаць супраць гэтага, паколькі найбольш уплывовыя роды пакінулі каталіцтва і
сталі пратэстантамі.
Дэкларацыя аб скасаванні старых абмежаванняў па канфесійнай прыкмеце была прынята на Віленскім сойме 1563 г., калі праваслаўная шляхта запатрабавала «слушнага параўнання правоў». Ва ўхвале гаварылася, што цяпер на ўсе дзяржаўныя пасады «не толькі падданыя рымскага касцёла маюць выбірацца, але... усе людзі стану рыцарскага з народа шляхецкага веры хрысціянскай» (г.зн. і праваслаўныя, іпратэстанты). Пазней, на Гарадзенскім сойме 1568 г., калі праваслаўная шляхта зноў папрасіла Жыгімонта Аўгуста пацвердзіць гарантыі сваіх правоў і грамадскага становішча, вялікі князь выдаў новы прывілей аб поўнай роўнасці ўсіх веравызнанняў.
VII.3. Люблінская унія
199
Так напярэдадні уніі была знята апошняя перашкода на шляху інтэграцыі «Літвы» і «Русі». Ураўнанне правоў стала найважнейшым этапам фармавання адзінага палітычнага народа — ліцвіноў (незалежна ад этнічнага паходжання). Хоць гістарычныя вобласці «Літва» і «Русь» яшчэ адрозніваліся, ва ўяўленнях шляхты існавала адзінае «панства Літоўскае» — дзяржава беларускага, літоўскага і ўкраінскага рыцарства, адзінага шляхецкага «палітычнага народа». Кансалідаваная шляхта цэлай дзяржавы мела цяпер супольныя інтарэсы і ў грамадска—палітычным плане выступала як адно цэлае.
VIL3. Люблінская унія
Дзякуючы рэформам сярэдзіны 1560х г. і ўвядзенню ў дзеянне II Статута, якім упершыню былі зацверджаны заканадаўчыя
Жыгімонт Аўгуст на сойме.
Дрэварыт з кнігі А.Гвагніна ‘Апісанне Еўрапейскай Сарматыі”(1578).
200
VII. Шляхецкая дэмакратызацыя
функцыі сойма, палітычнаправавая і адміністрацыйная сістэма Вялікага Княства Літоўскага наблізілася да польскай. Як і польскі кароль, вялікі князь тут выбіраўся «вольным абраннем» усіх станаў. Як і каронны сенат, гаспадарская рада складвалася з біскупаў, ваяводаў, кашталянаў і міністраў, а ніжэйшую палату прадстаўлялі паслы ад павятовай шляхты. Сойм меў функцыі заканадаўчай улады, што было замацавана спецыяльным запісам у Статуце. Уся сістэма цэнтральнага і мясцовага кіравання, ваенная арганізацыя, муніцыпальныя ўстановы былі набліжаны да польскіх узораў. Грамадская структура і прававое становішча станаў таксама мала адрозніваліся, хоць традыцыйная перавага паноў рады ў Княстве
Пасяджэнне сената пад час Люблінскага сойма 1569 г.
захавалася і пасля рэформаў. Усё гэта паставіла справу дзяржаўнай уніі на рэальны грунт.
У спрэчках аб прынцыпах аб’яднання, што цягнуліся з Варшаўскага сойма 1563 г., польскі бок паранейшаму дамагаўся поўнай інкарпарацыі, спасылаючыся на старыя «спісы» уніі, a ўпаўнаважаныя пасольствы Вялікага Княства не прызнавалі іх ды ўпарта стаялі на раўнапраўным саюзе дзвюх самастойных дзяржаў. Панырада зацягвалі час, давалі
сваім паслам інструкцыі з заведама непрымальнымі для палякаў умовамі, пакідалі агульныя соймы ў Кароне. Тым часам цяжкасці спусташальнай вайны ўсё вастрэй патрабавалі аб’яднання з Каронай. Да найхутчэйшага заключэння уніі падштурхоўвала шляхта, якая ў першую чаргу і цярпела ад вайны. У 1566 г. на Берасцейскім сойме пра яе нагадвалі каралю паслы зваяванага Віцебскага ваяводства. Зімой наступнага года ў абозе пад Лебедзевым і потым на Гарадзенскім сойме шляхта зноў прасіла Жыгімонта Аўгуста неадкладна склікаць агульны сойм для
VII.3. Люблінская унія
201
падпісання акта уніі, што той і паабяцаў зрабіць. Рыцарства ж Берасцейскага павета, накіроўваючы паслоў у Люблін, так і наказвала ім — «не вяртацца дамоў без хоць якой уніі». Пад цяжарам вайны на саступкі вымушаныя былі ісці і першыя роды Княства — толькі б адбіцца ад маскоўскага цара!
«Спольны» сойм сенатараў і паслоў ад Кароны і Княства, скліканы на снежань 1568 г. у Люблін, пачаў працу толькі 10 студзеня 1569 г. Ен адразу выявіў ранейшыя прынцыповыя разыходжанні ў разуменні прынцыпаў аб’яднання. Літоўскі бок праводзіў нарады асобна. Партыя Радзівілаў супрацьпаставіла польскаму унітарнаму праекту свой контрпраект з прадугледжанымі для Вялікага Княства асобнымі дзяржаўнымі органамі і сваім соймам. Каронны сенат і пасольская палата запратэставалі, патрабуючы, каб кароль загадаў панам—радзе і паслам ад Княства далучыцца да польскага сойма і прыняць унію. Даведаўшыся пра гэта, апошнія 1 сакавіка пакінулі Люблін.
Мікалай Радзівіл Руды (1512—1584) і Ян Хадкевіч (1537—1584) на Люблінскім сойме.
3 накідаў Яна Матэйкі да карціны “Люблінская унія”.
Ад’езд рады і паслоў ВКЛ абярнуўсяіхпаражэннем. Польскі сойм, выкарыстоўваючы зручную сітуацыю, прапанаваў далучыць да Кароны шэраг ваяводстваў Княства, і Жыгімонт Аўгуст пагадзіўся. У адсутнасці прадстаўнікоў ВКЛ 5 сакавіка Люблінскі сойм прыняў акт аб інкарпарацыі Падляшша, 27 траўня — Валыні, а потым гэтаксама былі далучаны Кіеўскае і Брацлаўскае ваяводствы.
202
VII. Шляхецкая дэмакратызацыя
5EYM VALNI CORONY POLSKI ^LOZONY WLVn ВІДМЕЛЙУІЕІЖІЁ ХІСАЖІП LitCitfWpBft ППІШІГЬ(£ООРЖ$І^ (Шй^А’лЗВозсіЫкй КГОІйМЯІСО^ ХІ«Ы Uttv&icoqRuslw дОРІ'ІІІІІІ^^іВОЖС^Іб wiWokw^mpc* кісдо pMUbKifi^ volipv ^ihoijK^l'm?x?c' С^МсКрІСГІ5ЦР0^ Ihomafluawdiii ivy„ №ri5dO5irM(inMnnro
Дыярыуш
Люблінскага сойма 1569 г. Першая старонка.
Шляхта, ураднікі і гарады мусілі прысягаць каралю і Кароне Польскай. Калі шляхта і мяшчане ўспрынялі інкарпарацыю хутчэй станоўча, дык магнаты працівіліся, аднак пад пагрозаю страты пасадаў і ўладанняў папрысягалі і яны. Толькі шляхецкі соймік Мазырскага павета, які ўваходзіў у Кіеўскае ваяводства, не прыняў уключэння ў Карону ды, як усе землі Беларусі, застаўся ў складзе Вялікага Княства.
Такі паварот спраў выклікаў буру пратэстаў у Вільні. Панырада рыхтаваліся нават да вайны з Каронай, аднак пад націскам беларускай і літоўскай шляхты, якая правяла з’езд у Вільні, перамовы працягваліся. Знясіленае вайной Вялікае Княства, страціўшы амаль палову тэрыторыі — у асноўным багатыя і густа населеныя землі, цяпер тым больш не магло сваімі сіламі абараніцца ад Маскоўскага царства. Таму 6 чэрвеня панырада і шляхецкія паслы ВКЛ зноў прыехалі ў Люблін. Прасілі вярнуць інкарпараваныя ваяводствы, імкнуліся адстаяць гарантыі самастойнасці сваёй дзяржавы, у тым ліку сімвалічны асобны каранацыйны цырыманіял у Вільні. Просячы не губіць Вялікага Княства, Ян Хадкевіч гучна плакаў. Аднак ні каронны сойм, ні Жыгімонт Аўгуст не саступалі. Пагадненне ўсё ж было дасягнута на аснове кампрамісу. Сваёй прысягаю і подпісамі 1 ліпеня 1569 г. акт уніі прынялі ўсе сенатары і паслы.
Акт Люблінскай уніі абвяшчаў, пгго Карона Польская і Вялікае Княства Літоўскае зліваюцца ў адно «непадзельнае цела» і ўяўляюць цяпер «адну агульную Рэч Паспалітую, якая з дзвюх дзяржаў і народаў у адзін люд і дзяржаву» ператварылася. Узначальвалася яна адным манархам, які адначасова з’яўляўся і каралём польскім,
VII.3. Люблінская унія
203
і вялікім князем літоўскім. Соймы мусілі быць агульныя («спольныя», «абодвух народаў»), а месцам іх правядзення прызначалася Варшава (каранацыйныя ж —надалейу Кракаве), знешняя палітыка таксама супольная. Шляхта атрымлівала аднолькавыя правы на тэрыторыі ўсёй аб’яднанай дзяржавы, дзеля чаго касаваліся ранейшыя пастановы, якія забаранялі палякам набываць зямлю ў Беларусі і ў Літве.
Люблінскі сойм прыняў «Парадак Рады Кароннай і Літоўскай», які вызначаў склад сената і паслядоўнасць іх месцаў. У супольны сенат Рэчы Паспалітай, што складаўся з 90—95 асобаў, ад Беларусі і Літвы ўвайшлі два біскупы, дзевяць ваяводаў (віленскі, троцкі, смаленскі, полацкі, наваградскі, віцебскі, берасцейскі, мсціслаўскі і менскі) і жамойцкі стараста, дзесяць кашталянаў, міністры. У пасольскую палату ад ВКЛ было ўключана 44 паслы: па 2 ад кожнага шляхецкага сойміка і 2 ад Вільні.
Апрача унітарных прынцыпаў акт уніі ўтрымліваў і нормы федэратыўнага аб’яднання. Калі заканадаўчая ўлада новастворанай дзяржавы была супольнай, то выканаўчая, за выняткам асобы манарха, — асобнай. Люблінскі акт пакідаў Вялікаму Княству права захаваць у рамках Рэчы Паспалітай сваю назву і тытул манарха, уласную сістэму дзяржаўных пасадаў, асобныя войска і скарб, біццё сваёй манеты. Агульны сойм прымаў асобныя законы для Кароны, і асобныя — для Вялікага Княства. Заставаўся нават свой звод законаў — Статут 1566 г., які, праўда, неабходна было перапрацаваць, каб наблізіць да польскага заканадаўства, а таксама свая дзяржаўная мова — старабеларуская.
Такім чынам, акт Люблінскай уніі стаў кампрамісным варыянтам пагаднення двух процілеглых лагераў. Яго прэамбула адлюстроўвала праграму польскіх магнатаў і экзекуцыйнага руху шляхты, a далейшы тэкст улічыў імкненні беларускалітоўскай эліты. Кампрамісным атрымаўся і рэальны саюз дзвюх дзяржаў, які дазволіў і аб’яднанне правесці, і адасобленасць Вялікага Княства захаваць. Дынастычная унія паміж Вялікім Княствам і Каронай (1447— 1492 і 1501—1569 г.) цяпер была ператворана ў рэальнае аб’яднанне федзратыўнага характару на аснове прынцыпу роўнасці. Супярэчлівасці, што трапілі ў тэкст пагаднення, мусілі здымацца самім ходам гісторыі, далейшым развіццём саюзу ці ў кірунку унітарнасці, ці, наадварот, федэратыўнасці. Дзякуючы такому характару аб’яднання на практыцы лёгка выяўлялася разбежнасць інтарэсаў дзвюх частак
204
VII. Шляхецкая дэмакратызацыя
Рэчы Паспалітай, асабліва ў сферы знешняй палітыкі. 3 гэтага часу, як трапна адзначыў вядомы польскі гісторык Уладыслаў Канапчынскі, «кожнае пакаленне, кожны кароль, кожны важны сойм нанова пераглядаў праблему стварэння супольнай праграмы навонкі, што знаходзіла адбітак у бюджэце, вайсковасці і войнах, у актах заканадаўчых і ўрадавых, у дыпламатыі і нават у элекцыях».
У адрозненне ад ранейшых уній Кароны і Вялікага Княства, якія мелі персанальную аснову, новаўтвораная Рэч Паспалітая з’яўлялася рэальным дзяржаўным аб’яднаннем, якое трымалася не толькі на агульным манарху, але і на супольным сойме. Апошняе мела найважнейшае значэнне для палітычнай эмансіпацыі беларуска— літоўскай шляхты, для росту яе культурнага ўзроўню, для развіцця гарадоў, гандлю, агульнай еўрапеізацыі краіны. У многім Люблінскі акт прадвызначаў далейшы гістарычны лёс не толькі новага дзяржаўнага ўтварэння, але і чатырох этнічных народаў, якія насялялі Рэч Паспалітую.