Нарыс гісторыі Беларусі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 412с.
Мінск 2001
маскоўскую змову.
Калі б праваслаўе ў Вялікім Княстве сапраўды цярпела пераслед, як сцвярджалася ў Маскве, дык сюды не ўцякалі б шматлікія падданыя маскоўскага манарха — і князі, і пярэднейшыя баяры. Між тым і яны, зацятыя абаронцы праваслаўя, добра адчувалі сябе пад уладаю Ягайлавічаў. Так што пра прыгнечаны стан грэцкай царквы ў Вялікім Княстве да другой паловы XVI ст., тым больш пра яе пераслед, гаварыць не даводзіцца. Галоўная праблема таілася
6 Зак. 3163
162
VI. Рэлігія і культура
ва ўнутраным стане самога праваслаўя на землях Беларусі ды Ўкраіны. Тое, што ерархія фармавалася толькі з небагатых родаў, што праваслаўныя магнаты амаль не апекаваліся сваёй царквой, што бракавала заможных апекуноў — усё гэта аслабляла царкву, паніжала яе інтэлектуальнакультурны ўзровень. Царква не давала патрэбнай адукацыі, і наогул, як сведчыў сучаснік, «не магла школ і навук паспалітых пашыраці, бо яны не фундаваліся». У дадатак праваслаўнае духавенства перажывала маральнае разлажэнне. «Блуды і распушчэнствы» у грэцкай царкве трывожылі і цэнтральную ўладу. Сам Жыгімонт Аўгуст у 1546 г. у пасланні кіеўскаму мітрапаліту Макарыю II (1534—1556) прапанаваў тэрмінова склікаць сабор ды прыняць захады па аздараўленні сітуацыі. Падобнае ўнутранае становішча грэцкай царквы не толькі падрывала яе пазіцыі ў супрацьстаянні з каталіцкім касцёлам, але і паніжала аўтарытэт праваслаўнай веры ў вачах грамадства.
VI.2. На скрыжаванні культурных традыцый
У канцы XV — пачатку XVI ст. пачаўся росквіт беларускай культуры. 3 аднаго боку, гэты працэс характарызавала генетычная пераемнасць агульнай усходнеславянскай спадчыны, а з другога — засваенне новых традыцый, выкліканых уплывамі еўрапейскага Адраджэння. Надыход эпохі Рэнесансу і абумовіў небывалыя зрухі ў развіцці культуры беларускага краю, прывёўшы да яго першай своеасаблівай вестэрнізацыі.
Пранікненне заходняй культуры на Беларусь адбывалася перш за ўсё праз каталіцкі касцёл і непасрэдныя кантакты з рыма— лацінскім светам. Пры колькаснай перавазе праваслаўя ўсё больш адчувальнай рабілася прысутнасць каталіцкага касцёла, асабліва на захадзе Беларусі, дзе засталіся раёны кампактнага пражывання балтаў. Падлічана, што ў першай палове XVI ст. у беларускіх паветах ВКЛ існавала 177 лацінскіх парафій. Міжэтнічныя і міжканфесійныя кантакты ў гэтых раёнах былі асабліва цесныя.
Другім важным каналам уплыву лацінскай цывілізацыі на Беларусь сталі непасрэдныя кантакты з заходнім светам. Дзякуючы сацыяльнаэканамічнаму ўздыму гарадоў, развіццю гандлю, яны асаблі
VI.2. На скрыжаванні культурных традыцый
163
ва ўзраслі з XV ст. Прывілей Казіміра Ягайлавіча 1447 г. замацаваў права шляхты Вялікага Княства Літоўскага вольна выязджаць у кожную (акрамя непрыяцельскай) краіну «для лепшага шчасця набыцця або ўчынкаў рыцарскіх». Пасля падзення Візантыйскай імперыі ўсё
Прага. Фрагмент гравюры Г. Шэдэля. 1493 г.
больш частымі наведвальнікамі краін каталіцкай Еўропы станавіліся «русіны» праваслаўныя прадстаўнікі элітаў Беларусі і Украіны. Асабліва паказальны прыклад праваслаўнага двараніна Аляксандра Солтана, які ў 1467 — 1469 г. аб’ездзіў двары самых магутных еўрапейскіх манархаў і пабыў на Святой зямлі.
Новыя тэндэнцыі ў еўрапейскай культуры, узмацненне гуманістычнага пачатку ў грамадскай думцы, пашырэнне сувязяў з рымалацінскім светам і патрэбы ўнутранага развіцця краю—усё гэта клікал a выхадцаў з зямель Беларусі ў еўрапейскія універсітэты. Ужо ў канцы XIV ст. яны вучыліся ў Карлавым універсітэце ў Празе, заснаваным у 1348 г., а з пачатку XV ст. галоўнай навучальнай установай для «ліцвіноў і русінаў» быў Кракаўскі універсітэт, адкрыты ў 1364 г. Пасля рэформы, праведзенай Ягайлам у 1400 г., ён стаў вышэйшай навучальнай установай не толькі Кароны Польскай, але і Вялікага Княства Літоўскага. Спецыяльна для выхадцаў з Вялікага Княства ў ім была створана студэнцкая бурса. На працягу XV — XVI ст. тут адвучылася не менш за 430 чалавек, якія ў метрычных кнігах універсітэта запісаліся выхадцамі з Літвы і Русі. Амаль палова студэнтаў атрымала ступень бакалаўра. Сярод іх былі прадстаўнікі вядомых родаў — Радзівілаў, Сапе
164
VI. Рэлігія і культура
Панарама Кракава. Гравюра Г. Шэдэля. 1493 г.
гаў, Хадкевічаў, Валовічаў, князёў Свірскіх і інш. Асноўную ж масу навучэнцаў складалі дзеці мяшчан і шляхты. Па навуку ў Кракаў прыязджалі жыхары Берасця, Ваўкавыска, Віцебска, Горадні, Клецка, Любані, Менска, Оршы, Пінска, Полацка, Слуцка ды іншых беларускіх гарадоў і мястэчак. А з першай паловы XVI ст. сярод тых, хто дамагаўся універсітэцкай адукацыі, былі ўжо і жыхары вёсак.
Прыкладна ў сярэдзіне XVI ст. колькасць студэнтаў з Беларусі ў Кракаўскім універсітэце значна зменшылася. Прычынай было пашырэнне Рэфармацыі. Многія ўплывовыя роды імкнуліся паслаць
Дзядзінец Collegium Maius Кракаўскага універсітэта.
сваіх дзяцей на навучанне не ў Кракаў, а ў пратэстанцкія краіны або ў прэстыжныя каталіцкія універсітэты Цэнтральнай Еўропы. Перавага аддавалася універсітэтам Італіі. Так, выхадцы з Беларусі вучыліся ў Балонні і Падуі — цэнтрах рэнесансавай думкі, a таксама ў Вітэнбергу,
Ляйпцыгу і Франкфурце. 3 1544 г. адкрыўся універсітэт у Караляўцы, і мно
VI. 2. На скрыжаванні культурных традыцый
165
га ліцвіноў ехала на вучобу ў суседнюю Прусію. Некаторыя стараліся атрымаць адукацыю ў трох — чатырох універсітэтах..
Пачатковую адукацыю будучыя студэнты калегіумаў, універсітэтаў і акадэмій атрымлівалі ў касцёльных, царкоўных і гарадскіх школах. Праўда, у праваслаўным асяроддзі дзеці часцей навучаліся дома, бо да сярэдзі
Падуя. Гравюра XVcm.
ны XVI ст. школы пры цэрквах былі даволі рэдкай з’явай, і існавалі
яны толькі ў буйных гарадах. Да 1580х г. у іх не было і школьных падручнікаў, замест якіх выкарыстоўваліся рэлігійныя тэксты. Затое ў Віленскай лацінскай дыяцэзіі пра школьную справу рупіліся непараўнальна больш. Найдаўнейшыя (з канца XV — пачатку XVI ст.) дакументальна засведчаныя школы пры касцёлах на землях Беларусі былі ў Горадні, Гайне, Гарадзішчы, Мастах, Палонцы, Шыдлавічах, Трабах, Зэльве і інш. Польскі гісторык Ежы Ахманьскі дапускаў верагоднасць існавання такіх школ яшчэ ў дзесятках гарадоў і мястэчак, у прыватнасці, у Лоску, Лідзе, Менску, Міры, Нясвіжы, Наваградку, Полацку, Слоніме, Шчучыне, Віцебску і г.д. Мовай навучання ў іх была польская, старабеларуская («руская») і літоўская (у залежнасці ад месцазнаходжання школы і настаўніка), а таксама
лацінская. Прыкладам, у канцы XV ст. віленскі канонік і гаспадарскі пісар Адам Якубовіч з Котры, што ў Гарадзенскай воласці, да студыяў у Кракаўскім універсітэце вывучаў «рускую» мову ў школе віленскага кафедральнага касцёла. Пад актам віленскай уніі 1499 г. ён падпісаўся пастарабеларуску.
У XVI ст. універсітэцкая адукацыя і служба пры адным з еўрапейскіх двароў сталі неабходнасцю для ўсіх, хто хацеў атрымаць месца ў адміністрацыі, касцёле ці судаводстве. Гэта было і своеасаблівым сведчаннем гуманістьгчнага выхавання моладзі. Невыпадкова наваградскі падсудак Хведар Еўлашоўскі ў мемуарах з годнасцю прыгадаў, што ягоны сын служыў у князёў Гонзага ў Мантуі.
166
VI. Рэлігія і культура
Эпоха Адраджэння наклала адбітак літаральна на ўсе бакі грамадска—палітычнага і культурнага жыцця краіны. Наяўнасць этнічна беларускага насельніцтва каталіцкага веравызнання (раз
Заняткі ў універсітэте. Сярэднявечная гравюра.
мешчанага пераважна на захадзе цяперашняй тэрыторыі краіны), развіццё вольных магдэбургскіх гарадоў, традыцыйная верацярпімасць і павялічэнне колькасці людзей з еўрапейскай адукацыяй — усё гэта спрыяла глыбокім культурным пераменам. У выніку пранікнення новай заходнелацінскай традыцыі і яе сутыкнення з грэцкавізантыйскай, якая ў першай палове XVI ст. тут яшчэ цалкам дамінавала, на землях Беларусі пачаўся працэс культурнай сінтэзацыі. Спалучэнне ўсходніх і заходніх уплываў найвыразней праявілася ў развіцці літаратуры, пісьменства, архітэктуры.
У літаратуры ўспрыманне новага адбывалася дзякуючы перакладам. Перакла
даліся не толькі тэксты Святога Пісання і літургічныя творы, але жыціі святых, апакрыфічныя творы, духоўныя і свецкія аповесці. У сярэдзіне XV ст. у Беларусі былі вядомы пераклады каталіцкае імшы «Як се мша чтеть рнмскнм обычаем» і «Песні песняў». Крыху пазней з’явіліся пераклады свецкай аповесці «Сказанне пра Сівілу Прарочыцу», «Кнігі пра Тундаля», жыція «Аляксея, чалавека Божага», рэлігійных аповесцяў «Мукі Хрыстовы», «Аповесць пра трох каралёў». Шырокую папулярнасць займелі вядомыя яшчэ ў эпоху Кіеўскай Русі пераклады свецкіх аповесцяў «Троя» і «Александрыя». Персанажы «Александрыі» фігуравалі ў беларускіх летапісах, а бітва Аляксандра Македонскага з індыйскім царом Порам стала сцэнай беларускага лялечнага тэатра (батлейкі). Невьшадкова гэтыя творы згадваў у прадмове да перакладу Бібліі і Францішак Скарына.
VI.2. На скрыжаванні культурных традыцый
167
Праз пераклад гістарычных кніг («Аповесць пра Траянскую вайну», «Хранограф») пачалася і рэцэпцыя еўрапейскай гістарычнай думкі. У канцы XVI ст. шляхцічам Вялікага Княства Амброжыем Брэжэўскім на старабеларускую мову была перакладзена «Хроніка ўсяго свету» польскага гісторыка Марціна Бельскага (1551 г.) і хронікі Мацея Стрыйкоўскага.
Апрача перакладаў вядомымі і даступнымі ў Вялікім Княстве былі і арыгіналы лацінскіх старадрукаў. У канцы XV—XVI ст. тут з’явіліся прыватныя бібліятэкі, фонды якіх у значнай ступені складалі выданні лацінамоўнай літаратуры. Засваенне твораў (заходнееўрапейскага) пісьменства рыхтавала глебу для нараджэння сваёй арыгінальнай свецкай літаратуры на лацінскай мове. Першым новалацінскім творам была гістарычная паэма Яна Вісліцкага «Пруская вайна», выдадзеная ў Кракаве ў 1516 г. Асабліва ж вядомай стала лірычнаэпічная паэма «Песня пра зубра» («Carmen de statura, feritate ac venatione bisontis»), напісаная ў Рыме ў 1521—22 г. для папы Льва X (1513—1521) паэтам Міколам Гусоўскім і выдадзеная ў 1523 г. у Кракаве. Мікалай Гусоўскі паходзіў хутчэй за ўсё з Усава,
Зубр, апеты Міколам Гусоўскім.
Гравюра XVI cm.
што на беларускалітоўскім памежжы. Ад яго паэмы прынята адлічваць пачатак новалацінскай паэзіі Беларусі і Літвы.