Нарыс гісторыі Беларусі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 412с.
Мінск 2001
Уплыў лацінскай традыцыі і пашырэнне некірылічных тэкстаў у Беларусі былі настолькі значнымі, што апрача кірылічных літар тут на пісьме пачалі выкарыстоўвацца лацінскія літары. Калі ў XV ст. і лацінскія словы маглі запісвацца кірыліцай, дык у XVI ст. нават усходнеславянскі тэкст часта перада
ваўся ўжо лацінкай. Рэаліі культурнага жыцця ў Беларусі былі TaKia, што адной асобе даводзілася пісаць і на старабеларускай, і на лацінскай, і на польскай мове. Магчыма, у выніку гэтага гатычная графіка лацінскапольскага пісьма адбілася на форме старабеларускага скорапісу. Літары апошняга сталі падобныя да паўустаўных, што адрознівала іх ад маскоўскага шрыфту. Такім шляхам яшчэ ў XVI ст. паўстала беларуская лацінская графіка.
У XVI ст. у Беларусі, як і ў цэлым Вялікім Княстве Літоўскім, у пісьменстве суіснавалі і развіваліся чатыр ы моўныя стыхіі — царкоў
168
VI. Рэлігія і культура
наславянская, старабеларуская, лацінская і польская. Дзве першыя належалі да ўсходняй культурнай традыцыі, дзве апошнія — да лацінарымскай. Таму літаратурная творчаць у беларускім краі гэтага часу была полілінгвістычная, а дзейнасць многіх гуманістаўасветнікаў немагчыма ўпісваць у традыцыю нейкага аднаго народа.
Высокага развіцця ў тыя часы дасягнула літаратура на старабеларускай мове — афіцыйнай мове Вялікага Княства Літоўскага. У канцы XIV—XV ст. дзелавое пісьмо на ёй ужо выразна адрознівалася ад пісьма Русі Маскоўскай. Пісьменства на тэрыторыі Беларусі настолькі ўзбагацілася арфаграфічнымі, граматычнымі і лексічнымі
асаблівасцямі, што спецыялісты лічаць магчымым гаварыць пра беларускую літаратурна—пісьмовую мову XV—XVI ст. У той перыяд з’явіліся першыя творы старабеларускай свецкай пісьменнасці — граматы, акты, прывілеі, летапісы.
Зыходзячы з мовы летапісаў Вялікага Княства Літоўскага, яшчэ Мікалай Кастамараў называў іх беларускімі, іншыя вучоныя —■ літоўскімі, літоўскарускімі, заходнерускімі і інш., a цяпер спецыялісты ўслед за Мікалаем Улашчыкам звычайна класіфікуюць такія летапісы як беларуска—літоўскія. У межах сучаснай Беларусі ў канцы
Слуцкі князь Юры Алелькавіч (1492—1542).
XIII ст. гістарычныя запісы вяліся ў Наваградку і, праўдападобна, у Пінску, а магчыма, і ў іншых гарадах. У Полацку ці ў Смаленску ў XV ст. быў ілюстраваны і, верагодна, перапісаны і Радзівілаўскі летапіс, славуты сваімі мініяцюрамі.
У XV ст. сталі стварацца агульнадзяржаўныя па ідэйнапалітычным змесце летапісныя творы — летапісы Вялікага Княства Літоўскага. Большасць іх асвятляе палітычную гісторыю дзяржавы да сярэдзіны XV ст., толькі ў некаторых помніках запісы даведзены да XVI, і яіпчэ радзей — да XVII ст. Сваімі каранямі яны сягаюць летапісання Кіеўскай Русі, з якога часам без зменаў запазычваліся цэлыя фрагменты і сюжэты. Галоўнай жа структурнасемантычнай
VI.2. На скрыжаванні культурных традыцый
169
мадэллю першых твораў новага летапісання стала Аловесць мінулых гадоў.
Найдаўнейшым помнікам беларускалітоўскага летапісання лічыцца «Летапісец Вялікіх князёў Літоўскіх», або беларускалітоўскі летапіс 1446 г., створаны ў Смаленску. Гэта першы агульнадзяржаўны летапісны звод і адзін з самых ранніх твораў уласна беларускай гістарьпнадакументальнай прозы, у якім увасоблены вопыт кароткай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ад смерці Гедыміна да смерці Вітаўта. Галоўная ідэя гэтага прасякнутага дзяржаўным патрыятызмам зводу ў усхваленні дзейнасці вялікіх князёў літоўскіх, абгрунтаванні і апраўданні палітыкі аб’яднання Літвы і Русі.
Беларускалітоўскі летапіс 1446 г. стаў асновай наступнага летапіснага зводу, створанага ў першай чвэрці XVI ст. у новай палітычнай сітуацыі і пад уплывам ідэй Адраджэння. Яго ядром была «Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага», напісаная асобай, набліжанай да літоўскіх паноў Гаштаўтаў. На думку Мікалая Улашчыка, праца над ім вялася ў Наваградку. У адрозненне ад першых летапісаў, хроніка падае міфічную гісторыю Вялікага Княства першапачатковага перыяду. Шэраг летапісаў, аб’яднаных у гэты звод, вылучае наяўнасць легенды пра рымскае паходжанне літоўскіх нобіляў (яны выводзіліся ад Палямона — родзіча рымскага імператара Нерона). Падобная
генеалогія выявіла тагачасную тэндэнцыю звязваць сваю панавальную дьшастыю і дзяржаўнасць са старажытнай Рымскай імперыяй, характэрную для ўсёй Еўропы. Яна была вядома ўжо Яну Длугашу, але канчаткова сфармавалася і па
5x1 W^ltkicfi Кпіач kskiclt(tM«l«w^...
Старонка рукапісу Хронікі Быхаўца.
ММ!^^
Л^і,. ^ '*
шырылася, відаць, не раней за 1520я г., паколькі ў Супрасльскім летапісе, перапісаным у 1519 г. дзесьці ў Усходняй Беларусі па замове князя Сямёна Іванавіча Адзінцэвіча, яе яшчэ няма.
У першай палове XVI ст. быў створаны і трэці звод агульнадзяржаўнага беларускалітоўскага летапісання, вядомы цяпер па адзіным помніку — «Хроніцы Быхаўца» (назва паходзіць ад прозвішча
170
VI. Рэлігія і культура
шляхціча Аляксандра Быхаўца — уладальніка рукапісу, знойдзенага ў 1820х г. у Магілёўцах Ваўкавыскага павета). У арыгінале хроніка была напісана на старабеларускай мове кірыліцай, але ў XVIII ст. яе перапісалі лацінскай графікай, і даследчыкі маюць справу толькі з такім тэкстам помніка. Створаны на жывой, блізкай да размоўнай мове, гэты твор заснаваны на асноўных сюжэтах першых зводаў, якія дапоўнены новымі, невядомымі іншым летапісам паведамленнямі. Аб’яднаўшы серыю гістарычных аповесцяў, напісаных у розныя часы і складзеных у паслядоўнасці, ён з выразна патрыятычных пазіцый асвятляе гісторыю Вялікага Княства Літоўскага ад яе пачаткаў да 1506 г. Існуе шмат меркаванняў наконт аўтарства і часу напісання «Хронікі Быхаўца». На думку знаўцы беларускалітоўскага летапісання Мікалая Ўлашчыка, яе стварылі на пачатку XVI ст. у праваслаўным асяроддзі слуцкага князя Юрыя Алелькавіча. Такія ж
вучоныя, як Ежы Ахманьскі, Рымантас Ясас, Мечысловас Ючас настойвалі на аўтарстве кагосьці з асяроддзя ўплывовага роду Гаштаўтаў. Але і Ахманьскі пагаджаўся, што, прьшамсі, апошняя частка хронікі стваралася праваслаўным патрыётам Вялікага Княства.
У XV—XVI ст. беларускалітоўскія летапісы выкарыстоўвалі ў сваіх творах польскія храністы. Так, Ян Длугаш пры напісанні «Гісторыі Польшчы» карыстаўся перакладзенай на лацінскую мову версіяй «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх» («Origo regis»). А Мацей Стрыйкоўскі ў «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсёй Русі» каля 300 разоў спасылаўся
Храніст Мацей Стрыйкоўскі (1547—1592).
на рукапісы беларускалітоўскіх летапісаў, большасць якіх пазней загінула.
Узровень сацыяльнаэканамічнага і культурнага развіцця гарадоў Вялікага Княства Літоўскага, а таксама грамадскапалітычная і канфесійная атмасфера ў дзяржаве на пачатку XVI ст. аказаліся
VI.2. На скрыжаванні культурных традыцый
171
Францішак Скарына. Гравюра 1517 г. з кнігі Скарыны «Ісус Сірахаў».
дастаткова спрыяльнымі для ўзнікнення якасна новай з’явы культурнага жыцця — кнігадрукавання. Пачынальнікам беларускага, a разам з тым і ўсходнеславянскага (бо беларускае было заснавана першым) кнігадрукавання стаў прадстаўнік новай, гуманістьгчнай культуры палачанін Францішак Скарына (1490 — каля 1551). Адвучыўшыся ў 1504— 06 г. у Кракаўскім універсітэце і атрымаўшы там ступень бакалаўра філасофіі, сын полацкага купца Лукі ў 1512 г. абараніў у Падуі дыплом доктара «навук лекарскіх», а ў 1517 г. у Празе распачаў выданне кніг «Старога Запавету» і «Псалтыра», перакладзеных на царкоўнаславянскую мову беларускай рэдакцыі. За дватры гады Францішак Скарына надрукаваў у Празе 23 кнігі Бібліі, а потым перанёс сваю дзейнасць у Вільню. У сталіцы ВКЛ ён заснаваў друкарню ў доме бурмістра Якуба Бабіча — першую друкарню ва ўсёй Усходняй Еўропе, у якой выдаў «Малую падарожную кніжку» (1522) і «Апостал» (1525). На гэтым
кнігавыдавецкая дзейнасць Скарыны спынілася. Шукаючы прычыны гэтага, даследчыкі называюць адыход з жыцця асноўных апекуноў першадрукара — згаданага бурмістра Якуба Бабіча і радцы Багдана Онкава, а таксама абвастрэнне адносін паміж патрыцыятам і мяпгчанскім людам Вільні. Праўдападобна, з мэтай распаўсюджання сваіх выданняў Скарына прыкладна ў 1525 г. паехаў у Маскву, але гэтае падарожжа завяршылася поўнай няўдачай: яго кнігі былі абвешчаны «ерэтычнымі» і прылюдна спалены.
Кнігі Францішка Скарыны склалі дзве трэці ўсіх выданняў кірылічнага шрыфту, якія з’явіліся на працягу XV і першай чвэрці XVI ст. у Еўропе, і больш паловы такіх кніг, выдадзеных на еўра
172
VI. Рэлігія і культура
пейскіх землях да сярэдзіны XVI ст. Яны адразу прыцягвалі да сябе ўвагу сучаснікаў, чыталіся і перапісваліся імі. Скарынавымі выданнямі карысталіся наступныя друкары — браты Мамонічы, Мацвей Кавячынскі, Сымон Будны, Лаўрэнці Крышкоўскі, Васіль Цяпінскі,
«Дыспут».
Гравюра тытульнай старонкі
а таксама маскоўскі першадрукар Іван Фёдараў. Першадрукі Скарыны займелі шырокую чытацкую аўдыторыю не толькі на землях Беларусі, Літвы і Ўкраіны, яны вывозіліся ў Расію, а на Захадзе былі знаёмы польскім, чэшскім і нямецкім інтэлектуалам. Цяпер выданні славутага палачаніна захоўваюцца галоўным чынам у бібліятэках Расіі, Украіны, a таксама ў кнігасховішчах Варшавы, Кракава, Капенгагена, Кембрыджа, Лондана, Любляны, Прагі.
кнігі Скарыны «Ісус Сірахаў». Па светагляду Францішак Скарына быў чалавекам тыпова рэнесансавай культуры. Ен упершыню мэтанакіравана выкарыстаў Біблію для выхавання ўсяго «люду паспалітага», перакладаючы яе на зразумелае для простых людзей слова. Ухіляючыся ад схаластьгчных дыскусій, асветнік вольна, гуманістычна тлумачыць біблейскія тэксты і суправаджае іх уласнымі прадмовамі ды пасляслоўямі. Кнігі Бібліі, выдадзеныя Скарынам, значна менш канфесійныя, чым іншыя тагачасныя пераклады Святога пісання. Сімвалічна, што ў іх, ці не ўпершыню ў сусветнай практыцы падобных выданняў, змешчаны не відарыс святога, а аўтапартрэт Скарыны.
Творчасць Францішка Скарыны — характэрны прыклад плённага спалучэння дзвюх культурных традыцый — грэкаславянскай і заходнелацінскай. Гэты сінтэз яскрава выяўляецца і ў змесце ягоных кніг, і ў іх афармленні (графіка, кампазіцыя і інш.), нават у шрыфце: першадрукар злучыў беларускі паўустаў з лацінскай антыквай. У прадмовах і пасляслоўях старую гімнаграфічную традыцыю ён спалучыў з новай для Беларусі паэтычнай, характэрнай для лацінскай культуры. I канфесійна Скарына талерантны, адназначна не