Нарыс гісторыі Беларусі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 412с.
Мінск 2001
IV.3. Абарона адМасквы і татараў
117
не менш 4 верасня 1514 г. ён ратыфікаваў трактат, пасля чаго накіраваў да Васіля III чарговае пасольства, зняўшы з тэксту пункты пра дапамогу Маскве ў адваяванні «рускай вотчыны».
Пад час трэцяй ваеннай кампаніі ўлетку 1514 г. 80тысячная маскоўская армія авалодала Смаленскам і рушыла ўглыб Беларусі. Гарады Мсціслаў, Крьгчаў і Дуброўна капітулявалі. Над дзяржавай навісла вялікая небяспека. Да генеральнае бітвы, якая спыніла рух агрэсараў, дайшло 8 верасня 1514 г. паміж Оршай і Дуброўнай. На берагах Дняпра і Крапіўны маскоўскую армію сустрэла 30тысячнае войска найвышэйшага гетмана Канстанціна Астрожскага. «Бысть побоніце велнкое Москвнчем с Лнтвою под городом под Оршею, н вскрнчаша, н возоппша жены Оршанкн на трубы Московскня, н слышатн было стуку н грому велнкого между Москвнч п Лнтвою. Н ударнша Москвнчн на Лнтву <...>, н треснулн копья Московскня <...> Н бысть непособне Божне Москвнчам». Дзякуючы таленту гетмана амаль утрая большая маскоўская армія пацярпела поўнае паражэнне. Знішчэнне галоўных сілаў непрыяцеля ў той момант было раўназначна абароне суверэнітэту Вялікага Княства. Аршанская перамога трывала ўвайшла ў беларускую гісторыю. Яна апявалася ў даўняй беларускай народнай песні:
Слава Воршы ўжо ня горша, Слаўся, пан Астрожскі!
Неаднакроць згадвалі яе і беларускалітоўскія летапісы. У Кароткім Валынскім летапісе ўжо праз год пасля бітвы з’явілася пахвала князю Астрожскаму — сапраўдны гімн пераможцу і яго віцязям. Прыгадваючы словы прарока Ісаі пра тое, што за памнажэнне зла і няпраўды праліецца кроў людская, летапісец адзначыў, што гэтым прароцтвам быў адораны Астрожскі, які, разграміўшы маскоўскую армію, «...цэрквы Божыя хрысціянскія і многіх мужоў і жон іх ад насільства абараніў».
Хоць трыумф пад Оршай і не
Вялікі князь маскоўскі Васіль III (1505—1533).
прынёс пералому ў вайне, яго
118
IV. Шляхі кансалідацыі
ўмела выкарыстаў у дыпламатычных мэтах Жыгімонт Стары, разаслаўшы вестку пра перамогу па еўрапейскіх дварах. Пасля інфармацыі пра Аршанскую бітву Максімільян I канчаткова змяніў свае пазіцыі, абвясціў, што больш не адчувае сябе звязаным са старой дамовай з Васілём III, і маскоўска—габсбургскаордэнская кааліцыя распалася. На Венскім кангрэсе 1515 г. Ягайлавічы і Габсбургі
Конніца гетмана Канстанціна Астрожскага ў бітве пад Оршай 8 верасня 1514 г.
Фрагмент жывапіснай карціны 1520хг.
IV. 3. Абарона адМасквы і татараў
119
паразумеліся. Ваенныя дзеянні на ненкі час амаль перапыніліся і звяліся ў асноўным да рэйдаў на чужую тэрыторыю. Аднак з поўдня яшчэ актыўней пачалі нападаць крымскія татары. У 1518 г. іх напад амаль супаў з паходам чатырох груповак маскоўскага войска на Беларусь. Ваяводы Васіля III пустошылі адначасова Падняпроўе і Полаччыну, сягаючы самага Менска. На баку Масквы тады ў вайну ўступіў і Тэўтонскі ордэн.
Толькі ў 1520 г. ваенныя дзеянні перапыніліся, і маскоўскі ўладар, заклапочаны саюзам Жыгімонта Старога з Крымскім ханствам ды перамогамі над Ордэнам, пайшоў на перамовы. Праз 2 гады вялікае пасольства на чале з полацкім ваяводам Пятром Кішкам падпісала ў Маскве дагавор аб міры тэрмінам на 5 гадоў. Смаленск застаўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы.
Гетман найвышэйшы Канстанцін Астрожскі. Літаграфія Ц. Замойскай (1822) паводле даўняга партрэта.
Так канец XV — першая трэць XVI ст. прайшлі ў амаль бясконцых войнах з Маскоўскім княствам і Крымскім ханствам. Летапісы паведамляюць пра 13 уварванняў маскоўскіх ваяводаў у межы Беларусі. Вайна вымагала ад дзяржавы і грамадсгва пастаяннай напругі, велізарных фінансавых затратаў, падрывала гаспадарку. Асабліва спустошанымі былі землі на ўсходзе і поўначы Беларусі. Некаторыя раёны проста бязлюдзелі. Прыкладам, у Гомельскай воласці ў сярэдзіне XVI ст. шчыльнасць насельніцтва не дасягала 1 чалавека на 1 кв. км.
3 іншага боку, знешняя агрэсія з’явілася падставай
120 IV. Шляхі кансалідацыі
унутранай кансалідацыі Літвы і Русі (Беларусі), прывяла да канчатковага вызначэння тэрытарыяльнага складу Вялікага Княства Літоўскага ў шырокім сэнсе. Землі, якія не мелі трывалай сувязі з ядром дзяржавы (Вярхоўскія і Северскія княствы), адышлі да Масквы, а іншыя — яшчэ шчыльней аб’ядналіся ў Вялікім Княстве. У гэтай сувязі паказальна, што ўзняты ў 1508 г. бунт князя Міхаіла Глінскага, так актыўна падтрыманы Масквой, не знайшоў на тэрыторыі Беларусі ніякай рэальнай падтрымкі насельніцтва.
V . Дзяржава і грамадства
V.I. Тэрыторыя дзяржавы і становішча беларускіх зямель
У тэрытарыяльным плане дзяржава ўяўляла з сябе кангламерат самых розных зямель і ўладанняў — гаспадарскіх вотчын, удзельных княстваў, зямельвобласцяў (анексаў) і напаўсамастойных княжанняў. Знаўца праблемы Мацвей Любаўскі вылучаў дванаццаць тэрытарыяльнагістарычных частак: уласна Літву, Русь Літоўскую, Жамойць, Палессе, Падляшша (Берасцейскую зямлю), пяць асобных вобласцяў (Полацкую, Віцебскую, Смаленскую, Кіеўскую, Валынскую і Падольскую) і раздробленыя ЧарнігаўскаСеверскія землі. Ядром Вялікага Княства Літоўскага была гістарычная Літва і тая частка Беларусі, што ўваходзіла ў гаспадарскую вотчыну. Вотчыну ўтваралі даўнія родавыя ўладанні вялікіх князёў літоўскіх разам з далучанымі да іх пазней розным шляхам беларускімі гарадамі і воласцямі — Наваградкам, Горадняй, Берасцем, Браславам, Слонімам, Менскам, Бабруйскам, Мазыром, Магілёвам, Рагачовам, Гомелем, Пінскам, Клецкам.
Фармаванне тэрыторыі дзяржавы завяршылася толькі ў 1520х г. Ад часоў Альгерда і Кейстута яе цэнтральная частка (ядро) захавала след падзелу на дзве паловы, якія ў 1413 г. былі пераўтвораны ў Віленскае і Троцкае ваяводствы. Па колькасці насельніцтва гэтыя
122
V. Дзяржава і грамадства
землі значна пераўзыходзілі іншыя абшары дзяржавы. Тут канцэнтравалася болыпасць уладанняў самога гаспадара, а таксама маёнткаў паноў і князёў. Менавіта на гэтую тэрыторыю распаўсюджваўся і акт Гарадзельскай уніі, які стаў тут галоўным земскім прывілеем.
Толькі абшарамі Вялікага Княства Літоўскага ў вузкім сэнсе як сваёй вотчынай манарх валодаў непасрэдна, г.зн. быў адзіным суверэнам усёй улады ў яго межах. Землі тут падзяляліся на гаспадарскія двары (двор не толькі як цэнтр кіравання, але і як акруга, што да яго належала) і воласці. Галоўныя адміністрацыйныя пасады вялікі князь раздаваў дзяржаўцам з буйной зямельнай арыстакратыі, пераважна са старадаўніх літоўскіх родаў. Іх уладанні, як і гаспадарскія двары, былі раскіданы па ўсёй дзяржаве. Паны і князі атрымлівалі ад гаспадара розныя формы імунітэту — падаткавыя ільготы, што ўмацоўвалі іх матэрыяльнае становішча, права на збор мыта, на вытворчасць алкаголю, правядзенне кірмашоў, будаўніцтва замкаў і г.д. На земскую службу яны выязджалі з уласным почтам, засядалі ў цэнтральных органах улады, судзіліся толькі ў гаспадара. Такіх родаў было крыху больш за паўсотні. Значна большую групу складалі сярэднія і дробныя землеўладальнікі — баяры і зямяне, абавязаныя за атрыманую ў карыстанне зямлю ваеннай службай вялікаму князю.
Параўнальна з іншымі складовымі часткамі дзяржавы найбольш трывала падпарадкоўваліся цэнтру тэрыторыі вотчынных ула
данняў гаспадара. Прынцып кіравання вотчынай адмаўляў традыцыйныя для старабеларускіх зямель формы ўнутранай аўтаноміі. Толькі ўсходнія воласці, далучаныя да ядра Вялікага Княства пазней (пасля 1345 г., калі Альгерд і Кейстут дамовіліся справядліва дзяліць нованабытыя землі) і слаба заселеныя, захавалі некаторыя рудыменты даўняга самакіравання. Цэнтрамі такіх адміністрацыйнатэрытарыяльных адзінак былі старажытныя гарады — Гомель, Мазыр, Рагачоў, Бабруйск, Магілёў ды інш. Яны самастой
V.l. Тэрыторыя дзяржавы і становішча беларускіх зямель
123
на размяркоўвалі павіннасці і падаткі, мелі свой копны (абшчынны) суд, які разглядаў справы, звязаныя галоўным чынам з гаспадаркай. У Беларускім Падняпроўі валашчане імкнуліся атрымаць шырэйшую самастойнасць, у прыватнасці — пазбавіцца прадстаўніка цэнтральнай улады і аднавіць старыя формы самакіравання. Прыкладам, у Магілёўскай і Свіслацкай воласцях кіраўніцтва ажыццяўлялася не намеснікамі гаспадара, а мясцовымі старцамі.
У XV ст. на тэрыторыі Беларусі існавала яшчэ каля дзесяці ўдзельных княстваў, якімі кіравалі князівасалы ці намеснікі гаспадара. Гэта Мсціслаўскае, Слуцкае, Заслаўскае і Клецкае ў Віленскім ваяводстве і Кобрынскае, Гарадзецкае (з цэнтрам у цяперашнім ДавыдГарадку на Прыпяці), Пінскае, Тураўскае ды Свіслацкае — у Троцкім. Валодалі імі, як правіла, Гедымінавічы, прадстаўнікі ж дынастыі Рурыкавічаў заставаліся даўжэй толькі ў Друцку і Лукамлі. Увогуле, і літоўскія князі, асеўшы ў аўтаномных удзелах на абшарах Беларусі, паступова страцілі дынастычныя сувязі ды ў XV ст. сваім становішчам мала чым розніліся ад Рурыкавічаў.
Мсціслаўскае княства спачатку было дзедзічным уладаннем Лугвенавічаў, нашчадкаў Альгерда, а потым, з канца XV ст., ім валодалі князі Жаслаўскія, нашчадкі ІванаЯўнута Гедымінавіча, пакуль у 1529 г. яно не «спала» ў дамен Жыгімонта I Старога. Слуцк быў рэзідэнцыяй князя Аляксандра (Алелькі) — сына Ўладзіміра Альгердавіча, які атрымаў замест страчанага Кіева гарады Слуцк і Капыль з іх дварамі. Як уладанне Алелькавічаў Слуцкае княства існавала да XVII ст., пакуль не вымер род, і ў 1612 г. яно перайшло да Радзівілаў. Пінскім княствам, якое належала нашчадкам Нарымонта Гедымінавіча, з 1470 г. валодалі таксама Алелькавічы, а ў 1501 г., пасля смерці княжны Марыі з Алелькавічаў, успадчыннае валоданне Пінск атрымаў нашчадак уцекача ад маскоўскага самаўладдзя Хведар Іванавіч Яраславіч, які ўнаследаваў пасля бацькі таксама Клецкі і ДавыдГарадоцкіўдзелы. He маючы сыноў, ён адпісаў свае ўладанні Жыгімонту Старому, які ў 1519 г. перадаў іх каралеве Боне. Бона Сфорца атрымала і Кобрынскае княства. У Тураве да 1440 г. сядзелі мясцовыя Рурыкавічы, потым горадам кіравалі намеснікі вялікага князя. У 1505 г. Тураў атрымаў князь Міхаіл Львовіч Глінскі, а ў 1508 г., пасля яго бунту і ўцёкаў у Маскву, старажытны горад на Прьшяці дастаўся князю Канстанціну Іванавічу Астрожскаму.
На ўсходніх межах дзяржавы амаль суцэльную зону ўтваралі княствы Вярхоўскія (тыя, што знаходзіліся ў вярхоўях Акі), а такса