Наш радавод. Кніга 6
Памер: 148с.
Ліда 1994
ік.1830
Устйнья гП і
, р.ок.І827 №.Г'
. р.ок____
Іож.Устннья
р.ок.1832
Антон р.І8І8 :Іж.Теофнлйя
Р.І8І5
'8І.йван
Резерв: 86-90
“^°45.Домннйк-Лав-рентмй р.І794
-^Дб.Маурмцйй рІ7®
°47.Кгнатнй р.І793
!2ж.Праоковья р.І8І9
. 0.1888
982. Авгу-стпн
ЗІж.&Р' завета
■*і ^.КрнстнЕ.н-Ьале-нты р.ок.1820
74.Йосефат-Вла-днслав
75.Мнханл-Нйко-
ДЙМ J ■>
?76.Станнслав-
-Нкколай Р.І838
77.ІІезарйй т78.Константмн' ■0,1843 полков. т79.Эдмунд 1р.І847шт.-кап, татовй-Ва-’ ленты р.І848
. 0.1883
' 83.Петр
, р.І885 84.Леон
. р.1887 „ ЖГ.Конст^
анты-
-Гжегож
'28ж. Анна
< Р.Т895
29ж.Елена
^ р.1897
“КМйчаод р.1978
^І.Стэнлй
/Станнс-
лзв
р.ок.І922
'92.Джорр? °94.Ар"у
^Ож. ?
“ІОІ.Нйколай
р.1820 (
майор
¹5Іж. Александра , 5-1842
102.Александр 'І0§.Мйхакл . р.І852 52ж.Мармя
, Р.І854 ІСЙ.Нмколай
р.І870
120. ?
ум'ок^?870
^22.Тямофей 1860-1934
І23.Юряй
-ТбОж.Настасья бЬк.'йатьяна
"°І24.Нйколай р.І896
XI колено
ХП колено
ХШ колено
ХІУ колено ХУ коле но
34
II. ГІСТОРЫЯ 1 КРЛЯЗНЛУСТВМ лідчыны
Асноўныя напрамкі комплекснага навуковага даследвання гісторыі горада Ліды.
В. М. Чарапіца г. Гродна
Імкненне чк мага лепш пазнань гісторыю свайго края аб’яднала на сённяшніх гісторыка-краязнаўчых чытаннях беспрэцэндэнтную колькасць людаей, прафесіяналаў і аматараў, улюблённых у гісто-рыю горада з такой прыгожа-загадкавай назвай Ліда. Паўстае пыіанне, а чым выклікана такая зацікаўленасць людзей гісторыяй наогул, і гісторыяй Ліды (Лідчыны) у прыватнасці?
У навуцы існуе класіфікацыя матываў такогй рода зацікаўленас-ці гісторыяй, і яе ў асноўным, як нам здаецца, можна перанесці і на наш выпадак. Матыў першы - тэхналагічны, узнікае на перакана-насці, што ў гісторыі ўсё паўтараедца. І знаёмасць з гэтым можа быць карыснай сёння; матыў другі - культуралагічны, звязаны з пошукамі ў мінулым культурных каштоўнасцяў, якія маглі б узбага-ціць сучасніка, матыў трэці - ідэалагічны, звязаны са зваротам людзей да мінулага з мэтай знайсці ў ім пацверджанне сваім пады-ходам да такіх катэгорый, як народ, дзяржава, грамадскі лад, свабо да, дэмакратыя і г. д У блізкім суседстве з матывам ідэалагічным знаходзіцца матыў чацвёрты - прапагандысцкі, да якога звяртаюц-ца тады, калі ў гісторыі шукаюць тых ці іншых палітычных эфектаў. Вельмі распаўсюджаны і матыў пяты, - дыдактычны, звязаны з пошукамі ў мінулым сярод гістарычных дзеячоў узораў для перай-мальнасці ў людскіх паводзінах.
Цікавасць да гісторыі паяўляецца з матываў не толькі пазнаваў-чых, ці чыста практычных, але і такіх, якія носяць спецыфічны характар: пры цікавасці да жыцця знакамітых асоб і перажыванні за
35
іх поспехі і непрыемнасці як бы за свае; з мэтай адыйсці ад штодзён насці і перамесціцца ў свет інтрыгуючых падзей; у пошуках у міну-лым матэрыяла для творчай, артыстычнай дзейнасці і г. д.
Зразумела, што ў удзельнікаў чытанняў могуць прэваліраваць адныя і адсутнічаць >;чшыя матывы, але магчыма наяўнасць усіх адразу. Незалежна ад гэтага, кожны з нас сваё бачанне гісторыі хоча лічыць самым праўдзівым. І тут многае залежыць ад так званай гістарычнай культуры грамадства і кожнага канкрэтнага даследчы-ка і спажыўца гісторыі.
Польскі гісторык Е фопольскі прапануе ў такіх выпадках наступ-ную паслядоўнасйь дзеянняў сапраўднага даследчыка: 1) выбар вобласці даследавання; 2) фармуліроўка пытання; 3) выяўленне крыніц для даследавання праблемы, 4} чытанне інфармадьій, дабытых крыніц; 5) вызначэнне верагоднасці крынід і ўстанаўленне прычынна следчых сувязей; 6) сінтэтычнае вытлумачэнне (адказ на пытанні даследчыку); 7) адэнка (адэкватная) гістарычных фактаў і інш. ,
Сёння ў асноўным прызнаецца, што з пералічаных аперацый толькі меншая іх частка (пункт 5) заснавана на ведах неласрэдна дабытых з крыніц. Усё астатняе базіруецца на пазакрынічным веданні. Тым не менш, у працэсе вызначэння фактаў веды, здабы-ваемыя з крыніц, адыгрываюць вядучую ролю.
I ўсё ж такі нельга не прызнаць, што вызначаныя падыходы пры сучасным стане навуковых даследаванняў у нашым краі не што іншае як аголеная ці чыстая тэорыя. Да гэтага трэба яшчэ расці і расці... Што ж датычыцйа практычнага падыходу да гісторыі, то для мяне асабіста горад Ліда - гэта маё дзяцінства і юнацтва... Як сёння бачу зруйнаваны вайной горад і ўдалелыя, нягледзячы на ўсе выпрабаванні, высокія сцены замка - сімвал гістарычнай пераем-насці і няўміручасці. Нібыта на кінастужйы бачу вехі адраджэння горада ў 50-60-я гады, чую беларускую, рускую, польскую, яўрэй-скую мову, якая гучала тады на гарадскім рынку. Усё гэта не магло не адбіцца, калі прыйшоў час, на ўласных пошуках прафесіі „на ўсё жыццё”. Пасля заканчэння лідскай сярэдняй школы ў 1963 годзе я паступіў на гістарычны факультэт Гродзенскага педагагічнага ін-стытута з адной адзінай мэтай - напісаць гісторыю гор. Ліды. Да такой заяўкі мой навуковы кіраўнік Я. Н. Мараш аднёсся вельмі сур’ёзна, але прапанаваў даследаваць... гісторыю лідскай абутковай фабрыкі (раней „Ардаль”). Работа над гэтай тэмай з выкарыстаннем самых разнастайных крыніц стала для мяне сапраўднай гісторы-ка-даследчай школай. Далей драдметам маёй навуковай працы сталі беларуска-польскія ўзаемаадносіны ў ХІХ - пачатку XX ста-годдзяў. Давялося папрацаваць пры іх вывучэнні ва ўсіх буйнейшых кнігасховішчах Беларусі, Расіі і Польшчы. Амаль што год працаваў у Варшаўскім універсітэце. Выдаў дзве кнігі, дарэчы апошняя на-
36
друкавана ў Лідзе, і каля сотні артыкулаў. У кантэксце раскрыцця руска беларуска польскіх адносін з асаблівай увагай адносіўся да ўсяго таго, што было звязана з родным горадам. Маю на гэту тэму некалькі публікацый, прысвечаных лідчаніну М. В. Алюшкевічу -заснавальніку першых сацыял-дэмакратычных арганізацый у Расіі, a таксама польскаму пісьменніку Е. Путраменту, жыццё якога ў 20-30 гады было цесна звязана з Лідай. І усё ж такі юнацкая мара напі-саць гісторыю горада са старажытных часоў да сучаснасці па-раней-шаму застаецца адкрытай як для мяне, так і для большасці прафе-сійных гісторыкаў і аматараў. Але работа такая - сталая, акадэміц-кая - сёння, як ніколі, патрэбна.
3 чаго яе трэба пачаць? Думаецца, што з распрацоўкі дакладна-га, поўнага і ўсебаковага бібліяграфічнага даведніка. Неабходна прызнаць, што такія захады рабіліся. Спашлюся на апошні з іх -„Прынеманскі край: гарады і раённыя цэнтры ’ (Гродна, 1982). У гэтым давбдніку мавцца каля 150 спасылак на літаратуру, маючую дачыненне да гісторыі Ліды, прычым выданную за апошнія 30 год. Але ж гэта кропля ў моры. Нам патрэбен такі даведнік, дзе было б сабрана ўсё, што напісана пра горад са старажытнасці да сённяшня-га дня, пры гэтым маючы на ўвазе ўсё надрукаванае не толькі ў Беларусі, Расіі, Польшчы, але і іншых краінах. Такой бібліяграфіі па гісторыі Ліды мы ніколі не мелі, але будзем мець. Агітаваць за такі падыход да навуковай працы няма нвабходнасці. І так зразумела, чым больш інфармацыі, тым больш праўдзівая гістррыя. Пры ўсіх хібах і недахопах дарэвалюцыйнай рускай гістарыяграфіі, яе заваё-вы таксама не перакрэсліць, а яны ёсць і ў галіне гістарычнага кра-язнаўства. Узяць, напрыклад, „Гісторыю Расіі С. М. Салаўёва. Колькі тут цікавага і адначасова важкага для разумення жыцця горада ў ХІУ стагоддзі. Асаблівай увагі запрошвае сюжэт пра кар’еру Вайдыллы - парабка, прыгоннага халопа, якога князь Ольгерд трымаў пры сабе спачатку дзеля таго, каб „пасцелю слайь і піць падаваць”, а потым аддаў яму трымаць горад Ліду. Тое, што пры гэтым адбылося - не толькі матэрыял для цікавага гістарычнага да-следаванння, але і шырокае поле для стварэння шэкспіраўскага гучання мастацкіх твораў.
Наступны напрамак - выяўленне рукапісных, яшчэ не надрука-ваных крыніц. Негледзячы на тое, што такія матэрыялы захоўва-юцца ў архівасховішчах і рукапісных аддзелах навуковых і публіч-ных бібліятэк мноства гарадоў і краін, такую працу трэба пачы-наць. Вынікам яе павінна таксама стапь канкрэтнае выданне. Вельмі б не хацелася, каб гэтая прапанова ўспрымалася пад зна-кам пытання: а калі ж сама гісторыя горада будзе пісацца, бо час ідзе? Мне здаецца стварэнне такой гісторыі гэта не кампанія, яно будзе актуальным і для наіпых нашчадкаў. Але тое. што прапану-ем пачаць мы, таксама дагэтуль ніхто не рабіў. Акрамя таго, пошу-
37
кі крыніц, Іх асэнсаванне неразарвальны з самым працэсам напі-сання гісторыі горада.
Можна пералічваць яшчэ шмат чаго, маючага дачыненне да „тэхналогіі даследавання гісторыі Ліды, але аб гэтым размова можа ісці, як кажуць, у рабочым парадку. А тут неабходна сказаць аб галоўным: хто гэтую працу будзе рабіць?
Зразумела, што яна пад сілу толькі прасЬесіяналам. А яны ёсць на гістарычных і іншых кафедрах Гродзенскага дзяржаўнага ўні-версітэта. Пры іх творчым узаемадзеянні з краязнаўцамі, настаўні-камі гісторыі горада Ліды, неабходным фінансаванні тэмы з боку мясцовых улад, так званых спонсараў, усёй грамадскасці можна пастаўленыя задачьт паспяхова вырашыць. Да гэтай працы, маю-чай глыбокае сацыяльнае і навуковае гучанне, павінны быць прыцягнуты ўсе тыя, хто прымае ўдзел у нашай канферэнцыі, незалежна адкуль яны прыехалі. Сама ж канферэнцыя таксама павінна стаць тым важкім каменьчыкам, ад якога будзе расці і мацнець фундамент нашай агульнай справы.
Хан Тахтамыш і Вітаўт Вялікі
А. П. Цыхун
г. Гродна.
Паяўленне татараў у нашых мясцінах мае сваю даўнюю гісто-рыю, якая адносіцца да часоў паходу хана Батыя (1236-1241 г. г.). Шмат можна пазнаць аб татарах з рукапісу мулы Сцяпана Паўтара-ковіча з паселішча Сорак-Татары з-пад Вільні, (рукапіс знаходзіцца ў музеі Луцкевіча ў Вільні), з прац найіага земляка, заснавальніка беларускага мовазнаўства і філалогіі акадэміка Я. Ф. Карскага, з кнігі А. Мухлінскага „Даследаванне аб паходжанні і стане літоў-скіх татар” і іншых.
Вось, што паведамляе Я. Ф. Карскі ў кнізе „Працы па беларус-кай мове і іншых славянскіх мовах”: „Татары - магамятане жы-вуць у Беларусі асобнымі астраўкамі ў розных'месцах*, напрыклад, у Вільні, Мінску і іншых гарадах і мястэчках. Яны з’явіліся тут ужо з пачатку ХУІ ст. часткова добраахвотна для барацьбы з крыжака-мі, часткова яны складваліся з палонных крымскіх і іншых тата-раў. Вядомае сведчанне аб тым, што ў 1319 годзе татары прымалі ўдзел у бітвах з таўтонскім ордэнам. У другім помніку 1324 года паведамляецца аб людзях, якія ўжываюць у малітвах нейкую азіяцкую мову. У час праўлення князя Вітаўта ў Беларусь перася-лілася 40.000 татар. Пасяліўшыся ў Літоўскай дзяржаве. яны хутка абеларусіліся, так як сваіх жанчын з імі не было - жаніліся на беларускіх. Праз некаторы час яны амаль поўнасцю забылі мову