• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш радавод. Кніга 6

    Наш радавод. Кніга 6


    Памер: 148с.
    Ліда 1994
    194.14 МБ
        Калі сёння ідзеш па горадзе Лідзе, глядзіш на яе забудову, добраўпарадкаваныя вуліцы, на тое як ужо вырысавалася крэ-пасць, здаецца, што так было і заўсёды, маладому чалавеку можа і не прыходзіць у галаву як было раней, як складаліся абставіны і колькі сіл было патрэбна каб усё гэта зрабіць.
    
        Кожны пражыты дзень - гэта гісторыя, хаця і не напісаная. Тым больш гісторыя горада Ліды і яе замка пасляваенных гадоў-больш даўняя, і, думаю, іпто жывы расказ пра яе можа дапоўніць дакументальныя распраіюўкі таго часу.
        Што датычыць крэпасці, то недзе ў 1967 годзе рапіэннем мяспо вых улад яна была перададзена пад шэфскі нагляд будаўнічаму трэсту № 19 і там былі абсталяваны спартыўныя пляцоўкі, падве-дзена вада і некалькі зімаў наколькі дазваляла надвор’е там залі-ваўся каток. На працягу ўсяго гзтцга часу са сцен паступова вы-вальваліся валуны, што стварала і нязручнасць і пагрозу для акру-жаючых.
        У пачатку 70-га года была зроблена спроба некалькі ўмацаваць кладку сцен, для чаго даручана трэсту № 19 зрабіць замазку месц, дзе быў найбольш пашкоджаны раствор кладкі. Работа была вы-канана, але многага яна не дала.
        Стала відавочным, што такі аб’ект патрабуе ініпага падыходу Прыкладна тады пачала зараджацца ідэя аднаўлення замка ў тым
    
    136
    
    выглядзе, якім ён быў створаны нашымі продкамі. Гэтыя ідэі мацаваліся тым, што суседзі напіы літоўцы поўным ходам вялі работы па аднаўленню Трокскага замка, рэстаўрыравалі Вільню, вяліся работы па кансервацыі замка ў Медніках.
        Недзе ў 1973 годзе на адной з абласных сесій народных дэпу-татаў было ўзнята пытанне аб аднаўленні Лідскага замка і зроб-лена абг рунтаванне гэтай патрэбы. Для праўды трэба сказаць, што была падтрымана тагачасным старшынёй аблвыканкама Рыгорам Фамічовым, які затым асабіста пры мне размаўляў з міні-страм культуры рэспублікі. І справа зрупіылася. Самае галоўнае -аб’ект уключаўся ў план, бо ў той час гэта быў раіпаючы аргумент, без яго нсльга было атрымаць грошы і матзрыялы, выплаціць заработную плату. Пасля пачаліся перагаворы са спецыяльнымі навуковымі рэспубліканскімі рэстаўрацыйнымі майстэрнямі і іх канкрэтнымі выканаўцамі.
        Як і любая сур’ёзная справа - трзба было пачынаць з агульнага і паступова вырашаць асобныя пытанні. 3 гэтай мэтай было прыня-та рашэнне зрабіць пошук па розных крыніцах гістарычных зве-стак, правесці археалагічныя даследаванні, каб выявіць магчы-мыя забудовы ўнутры двара і за межамі замка, зрабіць перш-на-перпі кансервацыю рэштак сцен замка, скласці праект рэстаўрацыі, затым прыступіць да аднаўленчых работ.
        Узначалілі гэту работу два чалавекі з рзстаўрацыйных майстз-рань: Трусаў Алег Анатольевіч, які ажыццяўляў збор звестак і на прапягу болып пяці гадоў вёў археалагічныя даследаванні, і Багласаў Сяргей Рыгоравіч, які зрабіў праект кансервацыі замка, a таксама даў архітэктурную рэстаўрацыю яго з канструктыўнымі раіпзннямі ўсёй забудовы. Пачынаючы з 1976 года ў замку пачалі-ся археалагічныя раскопкі. Кожны год летам з Белдзяржуніверсі-т>та прыязджаў будаўнічы студэнцкі атрад з будучых гісторыкаў. Увесь клопат па арганізацыі работ, самога атрада ляжаў, канешне, на Трусаве Алегу Анатольевічу. Выканкам гарсавета таксама> .не стаяў у баку: вырапіаліся пытанні харчавання, жылля, быту, адпа-чынку і многае ініпае.
        Вялікую цікавасць праводзімыя даследаванні і работы выкліка лі ў гараджан і гасцей горада. Прама на вуліцы былі выстаўлены малюнкі будучага замка, каля якіх збіралася многа людзей, пры-ходзілі вучні пікол, а самому Трусаву не раз даводзілася быць гідам на замкавым двары. Спецыяльна была праведзена экскурсія для начальнікаў цэхаў і кіраўнікоў аддзелаў завода „Лідсельмаш” на чале з дырэктарам Кашынскім Міхаілам Аляксандравічам і яго намеснікам Бубенам Уладзімірам Міхайлавічам, пасля чаго завод дапамагаў на працягу ўсяго часу работ. Адначасова з раскопкамі пачаліся работы па кансервацыі рэвіткаў муроў, а затым і аднаў-
    
    137
    
    ленчыя работы. І перш за ўсё закладваліся вуглы сцен, якія былі ўзарваны пад час вайны са шведамі. Для вядзення рэстаўрацый-ных работ была створана брыгада з дванаццаці чалавек, а ўзнача-ліў яе майстар Мацейка Іосіф.
      Як толькі былі складзены чарцяжы замка, выявіліся яго пра-порцыі, стала відавочным, што ў забудове горада гэты аб’ект зойме дамінуючае становішча, таму ўзнікла патрэба добраўпрадкавань наваколле. Дзякуючы міністэрству жыллёва-камунальнай гаспа-даркі рэспублікі і яго міністру Бязлюдаву Артуру Іосіфавічу, у горадзе была створана праектная група ў складзе 10 чалавек па распрацоўцы праектаў добраўпарадкавання тэрыторый, каб не дапусціць непрадуманых рашэнняў, Вялікую работу па добраўпа-радкаванню пачало праводзіць рамонтна-будаўнічае ўпраўленне горада, якое ў сваім складзе стварыла спецыяльны ўчастак для гэтых работ. Вялікі творчы ўклад уносіў тагачасны галоўны архітэ-ктар горада Анатоль Сяргеевіч Пархута.
       Неўзабаве ўсё гэта дало добры плен. У 1979 годзе на пасяджэн-ні Савета Міністраў БССР станоўча была ацэнена работа Лідскага гарвыканкама па добраўпарадкаванню горада і было рэкамен-давана выкарыстаць гэты вопыт другім.
       Вырашаць гэтыя пытанні станоўча немагчыма было без дапа-могі прадпрыемстваў горада, будаўнікоў. Кожны ў меру сваіх магчымасцей садзейнічаў аднаўленню замка і яго тэрыторыі. Сёння, калі ідзеш з боку вуліцы Савецкай і набліжаешся да замка? вялікае ўражанне выклікае маштаб усёй забудовы: сцен і вежы. I між волі ўзнікае думка, што продкі нашы беларусы былі вялікімі майстрамі, маглі тварыць па ўсіх правілах архітэктурнага і будаў-нічага мастацтва. Замак будавалі не людзі з далекага ці блізкага замежжа, а менавіта навакольнае насельніцтва прымала ўдзел у гэтым будаўніцтве, стварала шэдэўр свайго часу.
       Крыху толькі крыўдна, што работа ідзе маруднавата. Што трэба зрабіць, каб паскорыць яе? На маю думку, неабходна перш за ўсё закончыць да канца работы па першай вежы. І, так як і планава-лася, зрабіць экспазіцыю і пачаць яе эксплуатацыю. Гэта выкліча цікавасць людзей і пачне хоць якую даваць аддачу.
       І яшчэ адна думка. Перша прычына заняпаду замка - гэта вайна Расіі са Швецыяй. Дакладна вядома, што падчас гэтай вайны замак узарвалі шведы - яны разбурылі дзве вежы і два про-цілеглыя вуглы сцен двіра. І адразу ж замак страціў сваё абарон-чае значэнне і прызначэнне для жылля. У той час Беларусь была ў складзе Рэчы Паспалітай і нам было не да таго, каб заявіць прэтэн-зіі і патрабаваць кампенсацыі. Пазней Беларусь апынулася ў складзе Расійскай імперыі і зноў жа некаму было клапаціцца аб гэтым. Такое становішча цягнулася аж да апошняга часу. Нядаўна
    
    138
    
    дзяржава наша набыла самастойнасць, але апынулася ў цяжкім эканамічным становішчы і, думаю, яно яшчэ няскора палепшыц-ца. Таму лічу, іпто ад імя нашай канферэнцыі трэба выказаць просьбу да грамадскасці Швецыі, а можа і да ўлад, няхай і яны ве-даюць, што нарабілі іх далёкія продкі на чужой зямлі, ну і няхай хонь неяк прымуць удзел у пакрыцці тых страт, якія мы нясем не па сваёй віне. Думаю, што гэта будзе справядліва. Ну і няхай будзе прэцэдэнтам таго, што даўнасці ў вайны і злачынства не бывае.
        На заканчэнне хачу выказаць спадзяванне, што ўсё-такі рэстаў-рацыя замка будзе завершана ў бліжэйшы час, бо гэта гонар нашай нацыі, гэта той корань, сокі якога будуць доўга жывіць самасвя-домасць нашага народа.
    
    
    
    
        Першыя ўгодкі смерці Міхася Ткачова
    
       31 кастрычніка - гадавіна смерці Міхася Ткачова - бліскучага гісторыка, прынцыповага палітыка, таленавітага арганізатара, зас-навальніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады і яе першага старшыні.
       У гэты дзень у Гародні адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі на доме, дзе жыў Міхась Ткачоў, a 2 лістапада, у Дзень памі-навання, быў адкрыты помнік на магіле гэтага выдатнага чалаве-ка.
       Каб ушанаваць памяць Міхася Ткачова ў Гародню прыекала дэлегацыя Цэнтральнай Рады Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады ў складзе А. Сідарэвіча, А. Кажэры, Т. Паляковай, а так-сама навукоўцы з Мінска і Беласточчыны.
       Мітынг з нагоды адкрыцця памятнай дошкі пачаўся хвілінай маўчання, пасля якой з цудоўным спевам выступіў хор гісторыка-культурнага клуба „Паходня”. Сімвалічна, што дошку ва ўшана-ванне памяці выдатнага знаўцы беларускай мінуўшчыны асвяціў настаяцель самай старажытнай у Гародні святой Барысаглебскай царквы айцец Анатоль.
       3 цёплымі словамі ўспамінаў аб прафесары Ткачове выступілі намеснік старшыні Гародзенскага гарвыканкама Аляксандр Мілінкевіч, вучань Міхася Ткачова, кандыдат гістарычных навук Гснадзь Семянчук, літаратар з Беласточчыны Алег Латышонак. ■
       Міхась Ткачоў прыехаў у Гародню ў 1978 годзе, у гады работы ва ўніверсітэце ён паспяхова Спалучаў пленную навуковую і педа-гагічную працу з грамадскай і палітычнай дзейнасцю. Менавіта яго намаганнямі гародзенскі гісторыка-культурны клуб „Паходня” зрабіўся цэнтрам і ініцыятарам адраджэнскага руху.
    
    139
    
       Аб прыцягалт.най сіле, аб значэнні Ткачова-палітыка, Гкачова-грамадскага дзеяча для сучаснасці і будучыні Беларусі сказаў у сваёй прамове член Цэнтральнай Рады БСДГ Анатоль Сідарэвіч.
       3     цёплымі, кранаючымі душу словамі пра Міхася Ткачова, сябра і паплечніка, выступіў Старшыня Народнага фронта Зянон Пазняк.
       Вядучы мітынга, старіпыня Гародзенскай філіі БСДГ Міхась Патрэба падзякаваў аўтару памятнай дошкі скульптару Уладзімі-ру Панцялееву, архітэктару Анатолю Капцюху, які аформіў месца, дзе ўстаноўлена дошка, а таксама фундатарам, якія зрабілі грашо-вы ўклад у яе выраб і ўстаноўку, у тым ліку беларусам, якія жы-вуць за мяжой - рэдактару Ныо-Йоркскай газеты Янку Запрудніку і сям’і прафесара Вітаўта Кіпеля.
       „Мы не спынім намаганні, - сказаў Міхась Патрэба, - каб дошка ва ўшанаванне памяці Ткачова з’явілася і на будынку ўніверсі-тэту”.
       2     лістапада, на Дзяды, на Усходніх могілках адбыўся мітынг з нагоды адкрыцця помніка на магіле Міхася Ткачова.
       На пырьшоніі адкрыцця прысутнічалі: аўтар помніка скульптар Алесь Шатэрнік, родныя і блізкія Міхася Ткачова, сябры БСДГ, вядомыя навукоўцы, культурныя, дзяржаўныя і палітычныя дзеячы, у тым ліку Народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў, Сіаршыня Народнага Фронту Зяьон Пазняк і Старшыня Вярхоў-нага Савета Станіслаў Шушкевіч.