Наш радавод. Кніга 6
Памер: 148с.
Ліда 1994
119
Хай не падумае чытач, діто фестын у гонар Пёткі рыхтаваўся ў асноўным маладымі рукамі. Зусім не! Шчырых працаўнікоў-добра-ахвотнікаў хапала і ў асяроддзі сталых людзей. He магу не ўспом-ніць светлай памяці дырэктара Шастакоўскай сямігадовай школы Алены Рыгораўны Рэўт. У той час сталоўкі працавалі, акрамя райцэнтра, толькі ў мястэчках Васілішкі, Новы Двор, Сабакінцы (зараз в. Першамайская). Вось чаму так да месца была гасціннасць Алены Рыгораўны, якая разам з іншымі ўзяла на сябе клопат пакарміць людзей, што прыехалі з Гродна і Вільні, іншых месц. Нельга не ўспомніць тагачаснага дырэктара Хадзілонскай НСШ І. М. Тарасевіча. Іван Міхайлавіч на аснове прапаноў грамадскасці падрыхтаваў і зачытаў на ўрачыстасці рэзалюцыю. У гэтым даку-менце была выказана просьба да ўрада рэспублікі садзейнічаць устанаўленню ў г. п. Астрына помніка Цётцы і прысвоіць яе імя Астрынскай сярэдняй школе.
Коратка аб літаратурным свяце. На сустрэчу ў гонар Нёткі тады сабралася болып за тысячу чалавек. Вельмі шмат было сялян з навакольных вёсак, настаўнікаў. Адны ехалі на фурманках, іншыя дабіраліся ў Стары Двор пешшу. Бабулі ішлі ўпіанаваць любімую ў народзе ІІашкевічанку з унукамі. Вясковыя маладзіцы былі апра-нуты ў самаробныя блузкі-вышыванкі і прыгожыя спадніцы. A колькі было кветак!
Мнагалюдны сход замоўк, калі слова атрымаў Аляксандр Кіркевіч. Ён расказаў аб жыцці, літаратурнай і рэвалюцыйна-дэмак-ратычнай дзейнасці славутай зямлячкі. 3 успамінамі пра Цётку выступіла яе стрыечная сястра Шмігіра. Паэт Пятрусь Макаль прачытаў верш, які прысвяціў Алаізе Сцяпанаўне. А потым гучалі вершы паэткі ў выкананні вучняў Шастакоўскай школы.
Тая маёўка ў гонар Цёткі, напэўна, засталася ў памяці ўдзель-нікаў першай у раёне такой мнагалюднай урачыстасці. Аб гэтым я чуў ад многіх знаёмых. Аб гэтым думаю я, стоячы перад помнікам пісьменніцы ў Астрыне. Многае прыгадваецца ў час гэтых сустрэч. Хочацца расказаць мілай Нашкевічанцы пра рэспубліканскае свята паэзіі, прымеркаванае да стагоддзя з дня яе нараджэння. ГІра іншыя святы, праведзеныя ў Старым Двары і Астрыне. Пра тое, што ў Астрынскай C1II стараннямі настаўніцы Галіны Багумілаўны Нугач і яе добрых памочнікаў адкрыты музей паэтэсы. Як цяпе-рашні лідчанін хачу паведаміць Алаізе Сцяпанаўне пра тое, што намаганнямі журналісцкай арганізацыі рэдакцыі газеты „Уперад” імя славутай зямлячкі прысвоена адной з вуліц Ліды. У горадзе, дзе наша Ліза адзін час вучыла дзяцей, дзе пахаваны яе бацька.
Часта ў памяці ўсплываюць мае паездкі ў Стары Двор, Бакшты, Шастакоўцы разам з пісьменніцамі Валянцінай Коўтун і Хрысцінай Лялько, калі Валянціна Міхайлаўна збірала матэрыялы для напі-сання сваёй кнігі „Крыж міласэрнасці”. Там былі незабыўныя 120
сустрэчы з людзьмі шаноўнага ўзросту, якія памяталі Цётку і яе бацькоў. Дзед Макарэвіч з Бакштаў у дэталях, напрыклад, расказ-ваў нам пра тое, як Алаіза Сцяпанаўна любіла спяваць з вясковы-мі кабетамі беларускія і польскія народныя песні, як успамінала цудоўныя казкі бабы Югасі. Стары чалавек добра характарызаваў бацьку паэтэсы Сцяпана Пашкевіча. Гаспадар невялікага фаль-варка, у сялянскім разуменні пан, прыязна і папросту адносіўся да беднага сялянскага люду. І ў такім духу выхаваў сваіх дзяцей. Аб чым з задавальненнем і гонарам апавядалі нам вяскоўцы.
Ураджэнка Бакштаў Марыя Міхайлаўна Тарасевіч прыгадала расказы сваёй маці пра Пашкевічанку часоў першай расейскай рэвалюцыі. Тады маладая Ліза разам з сябрамі хавалася ў бацькоў-скім гумне. Ад царскіх жандараў яны схаваліся, а вось ад цікаўна-сці вясковай блазноты не маглі. Падлеткі праз дічыліны заглядва-лі ў гумно, імкнучыся даведацца, што там робяць панічы з Вільні. І толькі стаўшы дарослымі людзьмі, зразумелі прычыну незвычай-нага пражывання ў фальварку гарадскіх гасцей.
Калі я ў думках размаўляю з I Іёткай, міжволі апаноўвае неспа-кой, што мы ў даўгу перад памяццю таленавітай пісьменніцы. Чаму б педвучылішчу ў Лідзе не насіць імя паэткі? Чаму ў Шчу-чынскім і Лідскім раёнах няма ні аднаго калгаса імя Цёткі? Наконт гэтага былі прапановы грамадскасці, ды яны разбіваліся аб раўна-душша і бяспамяцтва мясцовага бюракратычнага кіраўніцтва. Хіба можна такое ўявіць у суседняй Украіне ў адносінах да Лесі Укра-інкі? Hi ў якім разе!
Так, мы не ўсё зрабілі для ўшанавання першай і лепшай бе-ларускай паэткі, Прабач нам за гэта, мілая Пашкевічанка! І разам з намі парадуйся адраджэнню роднай Беларусі пад гістарычным бел-чырвона-белым флагам і незабыўнай Пагоняй.
Этнаграфічнае вывучэнне Лідчыны
Т. М. Мікуліч г. Гродна
Ліда і яе ваколіцы ўяўляюць несумненную цікавасць з пункту погляду этнографа. Склада'ная сацыяльна-палітычная і этнічная гісторыя Беларусі паўстае перад даследчыкам, які дакранаецца да мінулага і сучаснага гэтай зямлі. Некалі тэрыторыю Лідчыны назы-валі то Літвою, то Чорнай Русею, пакуль яна не набыла сваё сённяш-няе імя - Беларусь.
Асаблівасць этнакультурнага твару Лідчыны звязана з суісна-ваннем здаўна побач літоўцаў, беларусаў, палякаў, татар, яўрэяў.
121
Матэрыяльная і духоўная культура насельніцтва дадзенага рэгіёну, цесна звязанага з усім Панёманнем, характарызуецца спалучэннем беларускіх, балцкіх і польскіх рыс.
Тэрытарыяльна-адміністрацыйнае дзяленне Беларусі мянялася ў розныя часы. У 19 - пач. 20 стст. Ліда была цэнтрам павета спачат-ку Гродзенскай, а з 1842 г. - Віленскай губерні. Да Лідскага павету адносіўся і маёнтак Нача, дзе нарадзіўся і ўсё жыццё пражыў вялікі аматар гісторыі роднага краю, археолаг, этнограф Вандалін Шукевіч (1852-1919). Свае археалагічныя і этнаграфічныя доследы ён право-дзіў пераважна ў Лідскім павеце.
Менавіта ў ваколіцах Ліды Шукевіч пачуў народныя паданні, легенды, прыкметы, якія потым апублікаваў у часопісах „Wisla,, і „Kwarntalnik Litewski,,. Дзве вялікія цікавыя працы Вандаліна Шукевіча данеслі да нас сотні запісаў помнікаў духоўнай народнай творчасці. Так, у артыкуле „Народныя вераванні і абрады (забабоны, прымхі, прадказанні і інш.), сабраныя ў Віленскай губ.” змешчана 432 запісы.¹ Гэты збор дапаўняецца тэкстамі 15 легенд, паданняў, чарадзейных апавяданняў і 159 вераванняў, прымхаў у артыкуле „Некаторыя вераванні, прымхі і забабоны нашага люду, легенды і паданні”².
ІІаданні і легенды, сабраныя на Лідчыне, змяшчаюць успаміны пра каралеву Бону, пра ваенныя дзеянні з татарамі, шведамі, фран-цузамі і інш. Некалькі легенд і частка вераванняў, якія надрукаваў Шукевіч, былі запісаны яго дачкой Вандай Нарбут, вялікай аматар-кай фальклору. Заўчасная смерць гэтай таленавітай жанчыны пазбавіла нас многіх цікавых знаходак.
Наколькі разнастайныя па зместу вераванні, апублікаваныя Шукевічам, можна меркаваць ужо па групах, вылучаных самім аўтарам: 1/ спосабы хутчэйшага замужжа (жаніцьбы); 2/ паводзіны ў замустве, адносіны да цяжарнасці, да немаўлят; 3/ сакрэты забеспя-чэння поспеху ў жыцці і гаспадарцы, спосабы барацьбы са шкодні цтвам; 4/ спосабы шкодзіць іншым і розныя заклінанні; 5/ варажба ; прадказанні; 6/ лячэнні і замовы.
Падчас аналізу народных вераванняў, ўяўленняў Шукевіч пры-ходзіць да высновы, што трывалая вера ў таямнічыя, звышнату-ральныя сілы захоўваецца ў народзе, дзякуючы яго глыбокай рэлі-гійнасці. Даследчык адзначае, што забабоны часам даходзяць да абсурду. Перажыткі ў свядомасці народа, паводле Шукевіча, былі настолькі трывалымі, што калі б не юрыдычныя нормы і не страх пакарання з боку дзяржаўных улад, то простыя людзі карысталіся б у жыцці звычаевым сярэдневяковым правам дзеля расправы з „чараўнікамі”, людзьмі, якія могуць „сурочыць”. Вандалін Шукевіч падкрэсліваў, што ў народзе створавы цэлы кодэкс паводзіп, пры-датны на ўсе выпадкі жыцця, які складаецпа з розных перасцярог, абмежаванняў, забарон і г. д.
122
Значную цікавасць ўяўляе і артыкул Вандаліна Шукевіча „Ста-ражытныя лекавыя сродкі”, прысвечаны народнай медыцыне,- У аснову яго ляглі матэрыялы, атрыманыя даследчыкам ад свайго дзеда Мадея Карачэўскага. Згодна запісу, зробленаму самім дзе-дам, усе прыведзеныя спосабы лячэння адносяцца да 18 ст. Ванда-лін Шукевіч зрабіў агульны аналіз дадзеных матэрыялаў і вьілучыў сярод спосабаў лячэння, па-першае, тыя, якія заключаліся ў выка-нанні пэўных дзеянняў, а, па-другое, тыя, якія былі звязаны з выка-рыстаннем рэчавых сродкаў расліннага і жывёльнага паходжання. Да першай групы ён ставіўся вельмі скептычна, затое лічыў, што веданне прыродных лекаў можа бьшь вельмі карысна. Менавіта таму даследчык і звяртае ўвагу на апошнія. У артыкуле згадваюцда 32 спосабы лячэння з дапамогай сродкаў расліннага і жывёльнага паходжання, прыводзяцца рэцэпты выкарыстання жывёльнага тлушчу, сала, мяса, асобных органаў жывёл, малака. Усе гэтыя рэчывы браліся ў свіней, мядзведзяў, зуброў, зайцоў, вожыкаў і іншых хатніх і лясных жывёл. Розныя захворванні лячыліся рознымі метадамі, нават калі выкарыстоўвалі адны і тыя ж сродкі (тлушч, малако і інш.).
Жыццё простага чалавека заўсёды цікавіла Вандаліна Шукевіча. Ён спачуваў „страшэннай галечы „беларускага і літоўскага сялянст-ва, яго бытавьгм цяжкасцям, спрадвечнай матэрыяльнай нястачы, адсутнасці магчымасцей вучыцца на роднай мове. Вучоны імкнуўся прыцягнуць увагу грамадскасці да цяжкага становішча простага чалавека. Дзеля гэтага ён, у прыватнасці, неаднойчы выступаў з артыкуламі ў Віленскай газеце „Kurier Litewski,,. Вось адно з апісанняў беларускай вёскі на Лідчыне, змешчанае ў згаданай газеце ў артыкуле „Статыстыка і рэчаіснасць” (1908 г.): нізкія, убо-гія, цьмяныя хаткі з глінабітнымі печамі, якія нярэдка былі без коміна, самая простая ежа ў іх гаспадароў (бульба, улетку розная зеляніна), хранічнае малазямелле.
Тэрытарыяльная блізасць Лідчыны да Польшчы, традыцыйны інтарэс польскай інтэлігенцыі да Панёманскага рэгіёну абумовілі з’яўленне ў к. 19-пач. 20 ст. шматлікіх публікацый па гісторыі, этна-графіі, фальклору Ліды і яе ваколіц у такіх польскамоўных часопі-сах, як „Wisla , „Ziemia , „Ziemia Nasza,,/„Ziemia Lidzka,,/. Дазволім сабе спыніцца на некаторых артыкулах этнаграфічнага характару, надрукаваных у свой час у названых часопісах.