Наш радавод. Кніга 6
Памер: 148с.
Ліда 1994
Непасрэдным земляком а. Віктара Шутовіча быў Андрэй Ціко-та.
Архімандрыт Андрэй Цікота нарадзіўся 5 снежня 1891 года ў маёнтку Тупальшчына, што на Смаргоншчыне. Духоўную навуку праходзіў у каталіцкай семінарыі ў Вільні (1909-1912) і духоўнай акадэміі ў ГІецярбурзе (1913-1917). Душпастарскую працу пачынаў у Маладзечне, працаваў у Менскай духоўнай семінарыі і ў Друі. У 1924 годзе быў назначаны пробашчам і суперыёрам айпоў Марыя-наў у Друі.
„Друйскі кляштар айцоў Марыянаў, - підіа Кіры Туронак, - быў першым у гісторыі беларускім каталіцкім кляштарам - беларускім не толькі ў геаграфічным сэнсе, але і па сваёй ідэйнай накірава-насці”.¹⁰ Галоўнай жа мэтай айцоў Марыянаў было „адраджэнне духоўнага жыцця сярод беларусаў і пашырзнне царкоўнай една-сці”
3 1933 па 1939 Андрэй Цікота быў прызначаны генералам айцоў Марыянаў у Рыме, а затым яго накіроўваюць у Харбін апостальскім адміністратарам грэка-каталіцкай царквы ў Мандчжурыі. Пасля яе ліквідацыі (1948) Андрэя Цікоту арыштавалі. Савецкія ўлады не раз прапаноўвалі яму высокія пасады пры праваслаўным мітрапа-ліце, але Андрэй Цікота ўсякі раз катэгарычна адмаўляўся ад гэтых спакус. Пасля катаванняў і здзекаў 11.02.1952 г. вязня Тай-шэцкіх лагераў архімандрыда Андрэя Нікоты не стала.
111
Такі ж пакутніцкі лёс выпаў на долю лепшага сябра Андрэя Цікоты, першага дарадчыка і надзейнага паплечніка - беларуска-га святара архімандрыда Фабіяна Абрантовіча. Нарадзіўся ён у Навагрудку 14.09.1884 г. Вучыўся ў Пецярбурзе ў каталіцкай духоў-най семінарыі і акадэміі, дзе атрымаў ступень магістра тэалогіі. Затым скончыў Лювенскі каталіцкі ўніверсітэт са ступеняй докта-ра філасофіі: дысертацыя „Філасафічныя канцэпцыі Лоскага”. ІІрацаваў прафесарам у Пецярбургскай духоўнай семінарыі, быў рэктарам Менскай каталіцкай духоўнай семінарыі. Быў адзін з арганізатараў з’езду беларускага каталіідкага духавенства, прымаў актыўны ўдзел у стварэнні БХД. У 1926 годзе ўступае ў ордэн айцоў Марыянаў у Друі. А з 1928 па 1938 год быў накіраваны Папам Рым-скім у Харбін для арганізаідыі епархіі для грэка-каталікоў расей-цаў. У 1939 годзе вярнуўся на Радзіму, дзе і быў арыштаваны баль-шавікамі. Замучаны ў сталінскіх турмах. Можна смела сцвярджаць, што доктар, прафесар Фабіян Абрантовіч стаяў у вытоках адра-джэння і станаўлення айчыннай філасофіі і тэалогіі. Яго шматлікія артыкулы ў друку. творы „Бог” (1928) і „Чалавек” (1929) былі толькі першымі прыступкамі да гэтай працы.
Святары, пра якіх пойдзе гутарка далей, былі таксама земля-камі і аднадумйамі, і лёс іх быў падобны, і смерць была з адных рук. Гэта Вінідэнт Гадлеўскі і Станіслаў Глякоўскі.
Вінцэнт Гадлеўскі нарадзіўся ў в. Шурычы (Свіслацкі р-н) 16.06.1888 г. Пасля сканчэння каталіцкай духоўнай акадэміі ў Пецярбурзе, працаваў у Менску. Быў арганізатарам з’езда беларус-кага каталіідкага духавенства і БХД, уваходзіў ва ўрад БНР. Він-цэнт Гадлеўскі ў 1933 годзе першы пасля Скарыны на нашых землях зрабіў поўны пераклад на сучасную беларускую мову Бібліі „Гісторыя Сьвятая або біблейная Старога і Новага Закону”. 3 1936 г. выдае газету „Беларускі Фронт”. У часы нямецкай акупацыі праідаваў у Чырвоным касцёле і галоўным інспектарам школ. У 1942 годзе ад улад атрымаў вымову, затым было забаронена чы-таідь казанні, затым быў арышт і расстрэл. He да спадобы новай уладзе была яго дзейнасць па стварэнню незалежнай Беларусі, што, відатдь, ішло ў разрэз з нямецкімі планамі на Ўсходзе.¹²
Станіслаў Глякоўскі нарадзіўся ў м. ГІоразаве (7 км. ад Шуры-чаў). Пасля сканчэння духоўнай акадэміі вучыўся ва Усходнім Папскім інстытуце ў Рыме. Быў высокаадукаваным чалавекам. Напісаў некалькі доктарскіх дысертацый. У каніды 1930-ых гадах быў ініцыятарам стварэння арганізацыі „Хрыстосаўцаў”. Ідэя арганізацыі - „ідэя Ягелонаў, а валадарства Хрыста”¹³. У гады вайны працаваў у Чырвоным касцёле разам з Вінцэнтам Гадлеў-скім. У 1942 годзе быў арыштаваны немцамі і імі знішчаны.
Расстраляны немцамі быў і беларускі праваслаўны святар
112
Аляксандр Коўш. Нарадзіўся ён у 1880 годзе у в. Рыдзякі (Гродзен-скі р-н). Працаваў на парафіі ў м. Дзятлаўцы, затым у Вільні. Быў арыштаваны па справах „Грамады”. Сядзеў у адной камеры з Радаславам Астроўскім. Пасля вызвалення адрамантаваў Пятніц-кую царкву ў Вільні, а пры ёй зрабіў беларускую гімназію. Выдаваў часопіс „Зарніца”. Уваходзіў у склад Міжнароднага Чырвонага Крыжа. Па даносе расейскага духавенства быў арыштаваны немпа-мі. У хуткім часе яго не стала.¹⁴
Непасрэдна ў Гародні ў сям’і ўрадаўца ў 1887 годзе нарадзіўся Уладыслаў Талочка. Вучыўся ён у Гародні, Беластоку, Вільні, Інсбруку. Працаваў святаром у Ваўкавыску, Гародні, Вільні. Бела-рускую працу распачаў у 1907 годзе першымі артыкуламі ў белару-скім друку, затым пайшлі перадавіцы ў палітычных друкаваных органах 1919-1920-ых гадах. Друкаваў амаль што ва ўсіх беларускіх выданнях пад сваім прозвішчам і пад псеўданімам А. (Адам Сала-духа) артыкулы на тэмы беларускай культуры, рэлігіі, гісторыі. Вёў карэспандэнцыю з інстытутам Усходняй Еўропы ў Рыме, прадстаў-нікамі Апостальскай сталіцы з просьбай аб патрэбах беларускага народа ў касцельным жыцці. „Агулам трэба сказаць, - піша Адам Станкевіч, - што ў гэтым часе Уладыслаў Талочка быў кіраўніком, галавой, будзіцелем беларускага каталіцкага руху як такога. Усё, піто тады рабілася беларускае, каталіцкае - гэта быў яго справа” .^
ПамёрУладыслаўТалочка 13.11.1942 г. у Вільні.
Амаль што нічога невядома пра беларускага святара Павела Хоміча, апрача кароткіх паведамленняў у „Хрысьціянскай Думцы” пра тое, што „ІІавел Хоміч з Магілёўскай дыяцэзіі знаходзіцца ў бальшавіцкай турме, дзе цяжка захварэў на расстройства нэрваў. Родам з Гарадзеншчыны. Будучы ў ІІетраградскай Акадэміі нале-жаў да гуртка беларускіх студэнтаў”¹⁶ і „Павел Хоміч у Салаўках (астрозе) памяшаўся розумам. Знаходзіцца ў шпіталі для псіхічна хворых у Ленінградзе”¹⁷. Да гэтага хіба што яшчэ можна дадаць тое, што яго прозвішча ўнесена ў 1940-ых гадах у спісак пакойных беларускіх святароў.¹⁸ •
Некалькі слоў трэба сказадь пра святароў, якія не па свайму замыслу пакінулі межы сваёй Бацькаўшчыны. Пра такіх тут ужо ішла гаворка (Фр. Чарняўскі і Язэп Германовіч), але апроч іх выму-шаны былі эміграваць на чужыну такія святары як Мікола Урбано-віч, Янка Гарасевіч, Уладзімір Тарасевіч і Леў Гарошка.
Мікола Урбановіч нарадзіўся 30.10.1890 г. у м. Астрыно. У 1924 годзе выехаў у ЗША. Там працаваў прафесарам у духоўнай семіна-рыі. Друкаваўся ў замежных беларускамоўных выданнях.
Янка Тарасевіч - адзін са старэйшага пакалення беларускіх эмігрантаў. Нарадзіўся 20.10.1892 года ў Клешняках (Шчучынскі
113
р-н). Прыехаў у ЗНІА ў 1911 год.зе. Вышэйшую адукайыю атрымаў у Швейцарыі, г. Фрыбург (1919-1925). Тут абараніў дысертацыю на тз-му „ІІакора паводле сьв. Тамаша Аквінскага" і стаў доктарам тэалогіі. Прадаваў пр»фесарам у семінарыі і калегіі. Наведаўшы ў міжваенны час Радзіму прыйшоў да выніку, што „Польшчай кіру-юць масоны, паны і ксяндзы шавіністы”.¹⁹ Янка Тарасевіч выдаваў за мяжой расейска-ангельскі часопіс „Голас царквы” і „Лісток да беларусаў”. Быў шматгадовым старшынёй Беларуска-Амерыкан-скай Нацыянальнай Рады,. заснаваў парафіі Хрыста Спаса для беларусаў у Чыкага. Пісаў вершы, публіцыстычныя і багаслоўскія артыкулы, якія друкаваў у замежных выданнях. Для разумення яго творчасці варта прывесці адну цытату: „Яго кніжка „Беларусы ў сьвятле праўды” ёсьць адзінай у нашай літаратуры, якая бярэ пад развагу глыбокія прынцыпы хрысьціянскай філасофіі і этыкі, якія нічуць не пярэчаць сьведамасьді і самаакрэсьленасыді бела-руса. Чуваць боль сэрца і ліюцца ў аўтара сьлезы, калі піша пра ня-долю беларуса, але адчуваецца і моцная вера ў ягоныя непахісныя сілы”²⁰
ІІамёр Янка Тарасевіч 11.06.1978 года. На пахаванні прысутні-чала пяць біскупаў, каля сотні святароў і маса вернікаў - вельмі рэдкая з’ява за мяжой.
Справу свайго дзядзькі Янкі Тарасевіча прадоўжыў Уладзімір Тарасевіч, які нарадзіўся ў 1921 годзе таксама ў КлеіпнякаЗс У 1939 годзе выехаў у ЗША, дзе паступіў у каледж айцоў бенедыктынцаў у Лайлі, каля Чыкага, затым вучыцца ў каталіцкім універсітэце ў Вашынгтоне (1944 - 1949). 3 1949 года - у папскім усходнім інсты-туце ў Рыме. Працаваў у Чыкага кіраўніком прыхода і беларускай царквы Хрыста Спаса.
12 ліпеня 1983 года Папа Рымскі назначыў архімандрыда Ула-дзіміра Тарасевіча тытулярным Біскупам марыянітамскім і Апос-тальскім візітарам для беларусаў, якія жывуць у ЗША і, наогул, за межамі Бацькаўшчыны.²¹
Шмат карыснага за мяжой для Беларусі, для прызнання бела-РУсаў у свеце зрабіў архімандрыд Леў Гарошка. Нарадзіўся ён 26.02.1911 года ў в. Трашчычы (Карэліцкі р-н). Вучыўся ў Навагруд-скай беларускай гімназіі (1926-1931) і Львоўскай грэка-каталіцкай акадэміі (1931-1936). 1 Іасля вайны выехаў у Францыю, дзе заснаваў і рэдагаваў часопіс „Божым шляхам” на працягу дзесяці гадоў. Творчая спадчына айца Льва Гарошкі вельмі багатая і разнастай-ная. Яго пяру належаць філасофска-тзалагічная кніга „Душа” (1948), гістарычныя кнігі „С ьвятая Еўфрасіньня-ГІркдслава Полац-кая. ІІатронка Беларусі” (1950 г.), „Беларусь у датах, лічбах, фак-тах” (1953 г.), „Пад знакам „рускае” і „польскае” веры” (1954- 1955 гг-)> „Нрычыны паланізацыі на Беларусі” (1955 г.), мовазнаўчая кніга „Своеасаблівасьці беларускае мовы” (1951 г.), прыродазнаў-
114
чая „ГІаходжаньне чалавека ў сьвятле сучасных фактаў” (1948г.) і іншыя. Ён склаў грэка-лацінска-царкоўнаславянска-беларускі слоўнік і слоўнік беларускіх прымавак і прыказак. Апроч гэтага ён напісаў кнігу апавяданняў пад псеўданімам Анатоль Жменя. 28.07.1977 года ў шпіталі ў ГІарыжы Леў Гарошка памёр.
ГІадводзячы вынікі, варта зазначыць, што сёння неабходна як мага хутчэй адшукаць, вярнуць, даць нашаму народу вельмі ба-гатую творчую і духоўную спадчыну беларускіх святароў, а прозві-шчы іх ушанаваць у народнай памяці. Яны былі больш чым дзеячы нацыянальнага адраджэння. Яны былі Вялікімі Пакутнікамі за веру Хрыстову і за сваю Бацькаўшчыну. Яны былі нашымі Апоста-ламі. Гарадзеншчына можа ганарыцца сваімі сынамі.