Наш радавод. Кніга 6
Памер: 148с.
Ліда 1994
1. ЦБ АН Рэспублікі Беларусь. Ф.4, B.1, С.32.
2, „Беларуская крыніца”, 1940г., № 3.
3. Запісана са слоў а. Уладыслава Чарняўскага.
4. Андрэй Зязюля. ,3 роднага загону”. Вільня, 1931г.
⁵. ЦБ АН РБ. Ф.4, B.1, с.15О.
■ Адам Станкевіч. „Казімір Сваяк. Нарысы аб ягонай ідэалогіі”. Вільня, 1931 г.
2. Тамсама.
⁸. .Хрысьціянская думка”. 1930 г., № 21-22.
⁹. ЦБ АН Літвы. Ф.21, С.69777.
10. „Спадчына”. 1991 г., № 5.
Ч. Тамсама.
12. Больш падрабязна чытай; „Гарадзенскія запісы”. 1993 г. №1.
13. „Хрысьпіянская думка”. 1939 г., №7.
11. Запісана са слоў 3. А. Кратовіч (дочкі А. Каўша).
15. „Хрысьціянская думка”. 1938 г., №13.
15. ’Хрысьціянская думка”. 1933 г., № 10.
I⁷. „Хрысьціянская думка”. 1934 г., №4. .
I⁸. ЦБ АН РБ. Ф. 4, в. 1, с. 150.
19. „Божым шляхам”. 1979 г., № 150.
20. Тамсама.
21,„Ніва”. 1984 г., № 3.
115
Літаратурныя мясціны Лідчыны
Л. Я. Кулажанка г. Мінск
Апісанне горада, замка і ваколіц пакінулі ў сваіх творах польскі храніст, гісторык і паэт М. Стрыйкоўскі, італьянскі падарожнік А. Гван’іні, польскія літаратары Ю. Нямцэвіч, Э. Хлапіцкі. Радзіма Багдановіч Ірыны Эрнэстаўны (н. 1956), паэтэсы, крытыка.
Аляксандр Блок бываў тут праездам з Пеідярбурга на ІІалессе. У кнізе „Аляксандр Блок. Лісты да жонкі” ёсць тэлеграма з подпі-сам: 7 кастрычніка 1907 г. Ліда, Віленскай губерні”.
Карусь Каганеід (1868-1918), паэт, празаік, драматург, працаваў у Лідзе на будаўніцтве чыгункі, бываў тут у 1902 г., аб чым згадвае ў творы „3 рэферату на калядны сход беларускай грамады 1903 года”.
„Лндское слово” - пітотыднёвая грамадска-палітычная і лі-таратурная газета - выдавалася ў Лідзе з 17/30/. 11.1912 да 31.5/13.6/.1913 г. на рускай мове. Друкавала апавяданні і нарысы мясцовых аўтараў, вершы самадзейных паэтаў.
„Земя Лідзка” („Земя наша’’) - краязнаўчы часопіс, - выходзіў на польскай мове ў 1935-1939 гг. пад рэдакцыяй Уладзіслава Аб-рамовіча ў Лідзе. Змяшчаў матэрыялы па гісторыі і тагачасным жыцці Лідчыны.
І. ГІ. Катлярэўскі (1769-1838), украінскі пісьменнік, у 1807 г. служыў тут у драгунскім палку.
У сакавіку 1940 г. ў Ліду прыязджаў Янка Купала. Выступаў у чыгуначным клубе і ў кінатэатры „Эдысон” (будынкі не захавалі-ся) перад рабочымі і сялянамі з навакольных вёсак. 15 сакавіка ў кінатэатры „Эра” (цяпер гарадскі Дом культуры) адбыўся літара-турны вечар, у якім разам з Я. Купалам бралі ўдзел Пятро Глебка, Валянцін Таўлай, Ніна Тарас, Анатоль Іверс, Пятрусь Граніт. Я. Купала наведаў таксама гарадскую бібліятэку, сустракаўся з чы-тачамі, падараваў бібліятэцы сваю кнігу „Над ракой Арэсай”. Перад ад’ездам Купала меў гутарку з маладымі палтамі Н. Тарас, А. Іверсам, П. Гранітам. Сёння гарадская бібліятэка і адна з вуліц носятдь імя паэта.
Ежы Путрамант (1910-1986), польскі пісьменнік, вучыўся ў Лідскай гімназіі. Ва ўспамінах („Паўвека”, т. 1-4, 1966-1969) апісаў горад, сваю вучобу ў гімназіі.
У 1922-1924 і ў 1939-1941 гг. тут жыў Валянцін Таўлай. Вучыўся ў польскай школе (1922-1924), у гэты ж час пачаў пісаідь вершы. У 1939-1941 гг. быў літработнікам лідскай газеты „Уперад”, працаваў
116
над паэмай „Кобрыншчына”, „ІІесняй пра сухар”. У 1943 г. перае-хаў з Ліды ў Навагрудак. Захаваўся дом, дзе жыў В. Таўлай (вул. Камсамольская, 5). У 1965 г. ўстаноўлена мемарыяльная дошка з надпісам на рускай мове: „У гэтым доме з верасня 1939 года і да пачатку Вялікай Айчыннай вайны жыў і працаваў беларускі паэт-рэвалюцыянер Валянцін Таўлай”. Адна з вуліц горада і раённая бібліятэка носяць імя В. Таўлая.
Ніна Тарас (н. 15.5,1916), паэтэса, працавала ў лідскай раённай газеце „Уперад”, у час вайны (1942-1944) была ўдзельніцай парты-занскага руху на Лідчыне.
Радзіма Аляксандра Юрэвіча (н. 18.10.1952), паэта, празаіка. Выехаў з Беларусі ў 1957 г. Жыве ў Гданьску. Выдаў кнігу вершаў і прозы „Ліда” на польскай мове (Беласток, 1990).
хутар Банева (не існуе) Дакудаўскага с/с
Месца жыхарства Ежы Путраманта ў 1928-1939 гг. У гэты час на-пісаў зборнік паэзіі „Лясная дарога” (1938). Тут хаваў рукапісы сваіх твораў у час вайны. Наведаў гэтыя мясціны ў 1960-я гг. разам з М. Танкам і П. Панчанкам. Напісаў нарыс пра ўрочышча Банева. Ва ўспамінах („Наўвека”, т. 1-4, 1966 1969) апісаў Банева і сусед-нюю вёску Лакудава.
в. Беліца, цэнтр с/с
Тут у 30-я гг. вучыўся ў вячэрняй школе Граніт Пятрусь (сапр. ІЬашэвіч Іван Пятровіч; 1909-1980), паэт. У 1939-41 гг. працаваў сакратаром валаснога выканкама, старшынёй Беліцкага сельсавета.
в. Біскупцы Дакудаўскага с/с
На хутары каля вёскі нарадзілася 1.1 1938 г. Бічэль-Загнетава Данута Янаўна, паэтэса. Родным мясцінам прысвяціла нарыс „Я паеду ў мурожныя Біскупцы...” - ў кн. :Слова пра родны кут. Мн. 1970, вершы „Вёска Біскупцы” - у кн. :Браткі. Мн. 1979, „У Біскуп-цах”- у кн. :Дзе ходзяць басанож. Мн. 1983. і інш.
горад Бярозаўка
У 1946, 1950, 1954 гг. тут пабываў Якуб Колас. Сустракаўся з выбаршчыкамі, наведаў іпклозавод „Нёман”, выступаў перад ра-бочымі.
в. Дзітрыкі Ганчарскага (Тарноўскага - ?) с/с
Радзіма Карыцкага Міхаіла Аляксандравіча (1714-1781), паэта. ІІісаў на лацінскай мове. Нарадзіўся ў дваранскай сям’і. Дзяцін-ства правёў у спадчынным маёнтку Дзітрыкі. Тут атрымаў перша-пачатковую адукацыю. Адсюль выехаў на вучобу ў бабруйскую езуіцкую школу. У Дзітрыках пахаваны бацькі М. Карыцкага.
Лябёдка, каля в. Галавіч-Поле
У снежні 1902 г. рэвалюцыйна настроеныя студэнты-беларусы адбілі тут тыраж 1-га нумара газеты „Свабода”. (Увесь тыраж быў канфіскаваны). У газеце былі надрукаваны вершы „Мужыцкая доля” А. Пашкевіч і „Добрыя весці” У. Сыракомлі. Верагодна, што
117
Цётка ўдзельнічала ў падрыхтоўцы газеты.
фальварак Устронь Лідскага павета
Мяркуецца, што тут жыла Адэля з Устроні, паэтэса, аўтар паэмы „Мачаха” (на бел. мове, 1850) і вервіа „Кракаў” (на польск. мове, 1850). Рукапіс зберагаецца ў бібліятэцы Ягелонскага універ-сітэта (Кракаў).
в. Хадзюкі Голдаўскага с/с
Радзіма Лялько Хрысціны Аляксееўны (н. 30.3.1956), празаіка.
маёнтак Яшнец Лідскага павета
Радзіма Нарбута Казіміра (1738-1807) філосафа, асветніка, аўтара першага падручніка па логіцы на польскай мове (Вільня, 1769).
У Лідскім павеце настаўнічала, запісвала фальклор, збірала этнаграфічны матэрыял Бірута (сапр. Даравінская Амелія 1863-1891), беларуская і польская фалькларыстка і этнограф. Найбольш значная яе публікацыя - „Беларускія песні Лідскага павета". Напісала таксама манаграфію „Апісанне Лідскага павета”, якая была забаронена цэнзурай.
Прабач нам, мілая Пашкевічанка!
A. В. Жалкоўскі, г. Ліда
Калі ні бываю ў Астрыне, заўсёды з хваляваннем і замілаван-нем іду па Гродзенскай вуліцы. Яна мне любая ўдвайне. І таму, што выводзіць на дарогу да маёй роднай лясной вёсачкі, і таму, што на гэтай вулііды знаходзідца помнік нашай знакамітай зям-лячцы Цётцы (Алаізе Пашкевіч). Спыняю свой крок у запаветным месцы і рады новаму спатканню са слыннай паэтэсай. Гляджу на выяву маладой жанчыны ў гарадской сукенцы, з накінутым на плячо шалікам, з прыціснутай да грудзей кнігай. Праніклівы і добры позірк выпраменьвае ўнутраную сілу і эмацыянальную ўсхваляванасць пісьменніцы, быццам пытае ў кожнага, хто прый-шоў сюды на сустрэчу: „Як жывецца табе, чалавеча? Што зрабіў ты дзеля сваёй беларускай старонкі?”
3 увасобленай у помніку выявай Цёткі я пазнаёміўся ў пачатку 50-х гадоў. Працаваў тады адказным сакратаром Васілішкаўскай раённай газеты „Ленінскі шлях”. Помніцца, панёс неяк па дару-чэнню рэдактара П. К. Дубовіка тэкст даклада старшыні райвыкан-кама Ф. П. Шабеце, з якім ён выступаў на сесіі райсавета. Аддаў галаве раёна папку з паперамі, а ён мне і кажа: „Не спяшай, хлоп-ча! Зараз табе нешта пакажу”. Феафан Паўлавіч дастаў з шуфляды
118
стала эскізы помнікаў паэтцы і сказаў: „Па аднаму з праектаў паўстане помнік Цётцы ў Астрыне. Толькі няведама калі”. He ведаў тады я, жаўтароты камсамолец, як у нас усё складана закру-чана-перакручана.
Імя I Іёткі з намі з малых гадоў. І можна зразумець, якую пад-трымку выклікала ў землякоў паэтэсы думка пабудаваць ёй у райцэнтры помнік (Астрына мела ў той час такі адміністрацыйны ранг). ІІераканаўчым сведчаннем таму з’явіўся праведзены ў маі 1953 года мнагалюдны фестын у вёсцы Стары Двор, дзе ля старога гасцінца пахавана пісьменніца, якую мясцовыя людзі называлі папросту Ліза, Лізанька, I Іашкевічанка.
He асмелюся сцвярджаць, каму тады належала ініцыятыва правесці такую ўрачыстасць. Добра памятаю адно: падрыхтоўкай да своеасаблівай маёўкі былі заклапочаны ў райвыканкаме і рана, райкамах партыі і камсамола, рэдакцыі „раёнкі”... Будучай падзе-яй жылі наш настаўнік-паэт Сяргей Бандарэнка, вядомы пясняр Прынямоння Міхась Васілёк і адказны сакратар абласной газеты Аляксандр Кіркевіч. Два апошнія часта наведваліся ў Астрыну, унікаючы ў дэталі падрыхтоўчай работы.
Бандарэнка і Кіркевіч, мае старэйшыя сябры па супрацоўніцтву ў мясцовым друку, гаварылі мне, трапіўшаму тады на пасаду сакратара райкама камсамола: „Глядзі, Алесь, не падвядзі са сваімі камсамалятамі”. І я з актывам стараўся не падвесці грамад-скасць. Гэта ж да нас была звернута Цётчына публіцыстыка - ар-тыкулы „Да вясковай моладзі беларускай”, „Шануйце роднае слова’”, „Да дзяўчатак”, „Аб душы маладзёжы”, „Да школьнай моладзі”. Бо гэтыя творы не проста спадчына, а і вялікі запавет. І камсамольцы, на маю думку, аказаліся на ўзроўні, асабліва школь-ныя актывісты.
Вызначыліся ў падрыхтоўцы да паэтычнага свята многія на-стаўнікі, камсоргі і старшыя піянерважатыя. Іх, бадай, ніколі не хвалілі з раённых трыбун і ў мясцовай газеце. І сёння, больш чым праз сорак гадоў, мне хочацца прыгадаць імёны тых, хто разам з вучнямі збіраў для Цёткі на той фестын першыя вясновыя кветкі, укладваў майстэрства і душу, плетучы адмысловыя вянкі і вяноч-кі, рэпетыруючы да свята нашы родныя беларускія песні, дэклама-цыю веріпаў Цёткі. Гэта Таццяна Сільвановіч і Надзея Ляпеша, Аня Карсакова і Аляксандр Харытонаў, Галіна Амяляшка і Валян-* ціна Махнач, Ганна Лемяноўская і Марыя Бярнадская, Кацярына Карнеева і Канстанцін Бурак, Мая Міроненка і Аляксей Нясцёркін, які ў дзявочым асяроддзі піянерважатых быў адзіным хлопцам у раёне.