Наш радавод. Кніга 6
Памер: 148с.
Ліда 1994
Найболыл значнае паселіпіча яніславіцкай культуры выяўлена на высокім нёманскім поплаве ніжэй вусця Залатой Рэчкі, паўднё-ва-заходней Беліцы. Тут на раскапанай археолагамі плошчы болыл як на паўтысячы кнадратных метраў былі знойдзены рэшткі агні-іпчаў, а вакол іх - разнастайныя крамянёвыя прылады працы і паляўнічая зброя. Сярод іх - доўгія трохкутныя наканечнікі стрэ-лаў, скрабкі для апрацоўкі скураў, нажы, разцы для костак, пра-колкі і пракруткі, скоблі, прымітыўныя сякеры.
Болып як 5 тысячагоддзяў назад перпіабытнае жыхарства Лідчы-ны ўступіла ў новую эпоху - новы каменны век (неаліт). Важней-шыя асаблівасці неаліту - вынаходніцтва глінянага посуду для га-тавання ежы, зараджэнне земляробства і жывёлагадоўлі.
Калі позненепалеалітычных паселііпчаў на Лідчыне вядома пакуль што не болыц трох, мезалітычных - да дзесятка, то ў неаліце берагі Нёмана і нізоўі Дзітвы і Гаўі былі асвоены спрэс. У асабліва зручных месцах сустракаліся цэлыя скапленні стаянак. Так, толькі на берагах Нёмана каля Беліцы іх вядома каля дзесяці. Шмат такіх помнікаў у наваколлі Бярозаўкі, ІІескаўцаў, Моцевіч, на Дзітве паміж Даржамі і вусііем. ІІры раскопках неалітычных стаянак асаблівую ўвагу звяртаюць на сябе абломкі ляпных вастрадонных гаршкоў, аздобленых насечкамі, наколамі, адбіткамі грэбня. Падоб-ная кераміка сустракаецца на ўсім Беларускім ІІанямонні. Гэта дало падставу выдзеліць у заходняй Беларусі асобную нёманскую неалітычную культуру, плямёны якой засялялі таксама паўднёвую Літву, паўночна-усходнюю,Польшчу і часткова паўночна-заходнюю Украіну.
Пашырэнне земляробства вымагала высечкі лясоў. Для гэтай мзты пачалі вырабляць больш сякер, для чаго выкарыстоўваўся высокаякасны крэмень, які здабывалі на радовішчах крзйды, a апрацоўвалі на адмысловых майстэрнях. Адна такая буйная май-стэрня знойдзена паўночней Даржоў на краі поплаўнага пясчанага павыіпэння, побач з неалітычным паселішчам. Крамянёвую сыраві-ну прыносілі сюды з недалёкага радовішча ў правабярзжжы Дзітвы.
132
На мяжы 3-га і 2-га тысячагоддзяў да н. э. на Лідчыне пачынаец-ца бронзавы век. Аднак з-за адсутнасці ў Беларусі металаў для ўласнай бронзавытворчасці, і ў новую эпоху на нашай тзрыторыі працягвалі дамінаваць каменныя (крамянёвыя) вырабы. Лсабліва характэрнымі сталі каменныя сякеры з зашліфаванымі паверхнямі і прасвідраванымі адтулінамі для рукаятак, Такія знаходкі захоўва-юцца ў некаторых школьных краязнаўчых музеях, а таксама ў музеі раённым. У бронзавым веку пачалі вырабляць і каменныя арнамен-таваныя булавы, якія былі сімваламі племянной улады.
Эпоха першага металу на Лідчыне, як і на ўсёй Беларусі, распа-чалася з пранікнення груп нонага насельніцтва культуры шнуравой керамікі. Культура названа так па тыповаму пласкадоннаму гліня-наму посуду, арнаментаванаму адбіткамі шнура. Находнікі былі прадстаўнікамі ваяўнічых плямёнаў, чыя экспансія распаўсюдзі-лася на велізарныя прасторы Цзнтральнай і Ўсходняй Еўропы ад Рэйна да Сярэдняй Волгі. Праўда, на ІІанямонні шнуравікі былі адносна непіматлікімі і не змаглі выцесніць абарыгенаў. Суіснаван-не гэтых двух груп насельніцтва пранягвалася доўгі час і прывяло да фармавання мясцовай культуры сярэднебронзавага часу. У познім бронзавым веку жыхары Лідчыны ўжо пачынаюць карыстац-ца посудам з заштрыхаванай паверхняй. Гэта сведчыць пра тое, што прыкладна з пачатку 1-га тысячагоддзя да н. э. тут фармуецца культура пітрыхаванай керамікі, росквіт якой прыпадае на наступ-ную эпоху - на жалезны век.
Гістарычная тапаграфія гораде Ліда
A. К. Краўцэвіч г. Мінск
Тапаграфічнае развіццё Ліды характарызуецца шэрагам арыгі-нальных рысаў. Ліда - другі па велічыні горад Гродзеншчыны -абагнаў ў сваім развіцці болып старажытныя традыцыйна значныя цэнтры, такія як Навагрудак, Слонім, Ваўкавыск.
Даволі незвычайнае тапаграфічнае размяшчэнне горада. Ас-ноўны гістарычны раён займае невысокую пляцоўку паміж бало-цістымі рэчышчамі невялікіх рачулак Лідзеі і Каменкі, у той час як буйныя гарады ўзнікалі болынай часткай на ўзвышшах. Незвычай-на і наяўнасць такога фактара, паўплынаўшага на развіццё пасе-лішча, як мураваны замак пачатку 14 ст.
Паглядзім жа, што вядома сучаснай навуцы аб развіцці горада Ліда як матэрыяльнага аб’екта. Інфармацыя сабрана галоўным чынам праз археалагічныя раскопкі і вывучэнне картаграфічных
133
матэрыялаў 18 - 19 ст.ст. Буйныя археалагічныя даследаванні праводзіліся ў лідскім замку (раскапана каля 3260 кв.м), на гарад-скім пасадзе былі закладзены шурфы вакол рыначнай плошчы і ў наваколлі замка. Лўтар вывучаў матэрыялы геалагічнага бурэння, якія далі каштоўную інфармацыю па наяўнасці і магутнасці куль-турнага слою ў розных частках гістарычнага раёна.
Ліда ўпсршыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах паміж 1323 і 1328 гадамі.¹ Вядомы гісторык 19 ст. Т. Нарбут называў іншую дату - 1180 г. Даныя археалагічных даследаванняў пацвярджаюць больш познюю датыроўку - 14 ст. На тэрыторыі Ліды не знойдзены матэрыялы часоў Кіеўскай Русі. Самыя старажытныя знаходкі -фрагменты керамічнага посуду 14 ст. выяўлены на адлегласці каля 100 м на паўночны захад ад замка. Адсутнічаюць рэльефныя прыкметы горада 12-13 ст. ст., узвышша, рэшткі валоў, равоў і т. п.
Ліда адносіцца да паселішчаў, якія набылі памеры і статус горада ў познім сярэднявеччы, а менавіта ў 15 - 16 ст.ст.
Верагодна, штуршком да больш інтэнсіўнага развіцця паселі-шча стала пабудова ля зліцця двух рэчак мураванага замка. Лідскі замак уваходзіў у абарончую сістэму, скіраваную супраць крыжа-коў.² Ён збудаваны па ўзору ордэнскіх замкаў - кастэляў. He вы-падковым было размяшчэнне гэтага магутнага па тых часах аба-рончагазбудавання ў моцна забалочанай мясціне. Такое ж імкнен-не забяспечыць прыкрыццё замка забалочаным рэчышчам мы назі-раем і ў Крэве. М. А. Ткачоў высветліў, што’ паўночна-усходняя вежа Лідскага замка, збудаваная ў канцы 14 - пачатку 15 ст., гэта значыць пазней за паўднёва-заходнюю.³ Відавочна, у тыя часы існаваў замаскіраваны праход цераз балота на поўдзень ад замка (магчыма, гаць, схаваная пад вадой) - у паўднёвай сняне замка маецца невялікі праём. Відаць, якраз праз яго ў 1392 г. уцёк князь Дзьмітрый Карыбут са сваімі воямі, пакінуўшы ворагам усё, што было ў замку.
Магчыма, да пабудовы замка на месцы Ліды існавала невялі-кае паселішча, аднак знайсці яго сляды - вельмі складаная зада-ча.
У познім сярэднявеччы ў Лідзе склалася тыповая для беларус-кіх гарадоў планіроўка. На адлегласці каля 600 - 700 м ад замка , сфарміравалася гандлёвая плошча, да якой падводзяць тры га-лоўныя вуліцы: Замкавая, Віленская, Каменская. Раён вакол пло-шчы пачаў засяляцца, як сведчайь раскопкі, ў 15 ст.
Замак паступова страціў сваё ваенна-стратэгічнае значэнне. У ім адбываліся сеймікі, суды, захоўваліся архівы. Моцна разбураны ў 1659 і 1702 г. ён, урэшце, быў закінуты.
У выніку шматвекавой жыццядзейнасці ў горадзе сфарміра-ваўся даволі значны культурны слой - да 2 м у замку і да 2,5 м на
134
пасадзе.
Да нашага часу захавалася аснова сярэднявечнай вулічнай планіроўкі, але амаль нічога не засталося ад старой мураванай забудовы. У пасляваенныя часы будаўніцтва ў цэнтры праводзі-лася без уліку яго гістарычнага значэння. Замак аказаўся „заціс-нутым” паміж высокімі будынкамі інтэрната і гатэля. Ужо не першы дзесятак гадоў вядзецца яго рэстаўрацыя, планавалася скончыць аднаўленне помніка ў 1985 г., але і зараз канпа работам не відаць.
1. ПЗРЛ. М. 1975. Т. 32.C.41.
2. Краўцэвіч А., Трусаў А. Археалагічнае вывучэнне Лідскага замка і горада Ліды. //3 глыбіні вякоў. Мн„ 1992. С. 83 — 96.
3. Ткачоў М. А. Замкі Беларусі. Мн. 1977. С.29.
Аднаўленне Лідскага замка — помніка архітэктуры і гісторыі 14 стагоддзя
У. М. Логаш г. Гродна
Час сення такі, што адраджэнне беларускай нацыі ідзе і ідзе яно, перш за ўсё, намаганнямі высока свядомых людзей, з кохччм днём набывае больш шырокае і масавае аблічча, сведчаннем чаму з’яўляюцца і гэтыя чытанні.
Горад Ліда, як і многія другія гарады нашай краіны, мае бага-тую гістарычную спадчыну. Заснаваны ў далёкія часы, дакладна якія яшчэ належыць высветліць навукоўцам, маючы ўдалае геаграфічнае размяшчэнне, ён у розныя часы свайго існавання адыгрываў выключна важную ролю ў эканамічным, абарончым, культурньтм і другіх накірунках грамадскага жыцця беларускай дзяржавы.
Думаепча, што першым і самым моцным імпульсам у развіцці горада была пабудова нашым вялікім князем Гедымінам Лідскага замка, дата пачатку закладкі якога дакладна вядома пад годам 1323-м, і з гэтага часу горад Ліда і яго крэпасць уліліся ў агульную добра прадуманую сістэму абарончых вузлоў такіх, як Крэва, Медні-кі, Вільня, Трокі, Гародня, Навагрудак і іншыя, што станоўча са-дзейнічала пашырэнню і ўмацаванню магутнасці Вялікага Княст-ва.
136
Далейшы лёс горада і яго замка ў многім вывучаны, асветлены ў розных працах вучоных, асабліва ў працах гісторыка і археолага, вядомага грамадскага дзеяча, дэпутата Вярхоўнага Савета Рзс-публікі Беларусь Трусава Ллега Анатольевіча, які ў 80-гадах глы-бока даследаваў гісторыю і замка і горада. Хачу яшчэ дадаць, што ў наш час пачатак у вывучзнні замка і горада залажыў вядомы і паважаны вучоны, якога сёння няма ўжо. Ткачоў Міхась Аляк-сандравіч.
Горад Ліду я помню яшчэ з польскіх часоў, перад вайной, помню, якой разбуранай яна стала пасля выгнаннч немцаў. І ўвесь гэты час у цэнтры ўвагі былі руіны Лідскага замка, але у той час мала хто ведаў чаму засталіся толькі астаткі сцен,
На жаль, мы ў свой час гісторыю нашага краю вывучалі не па Ермаловічу, а той кароткі нарыс па гісторыі Беларусі Абецэдарска-га мала што даваў і нават уводзіў у зман. У пачатку 1969 года мне пашчасціла натрапіць на кнігу „йсторня Лнтовского государства”, выданую прафесарам Віленскага ўніверсітэта Бранцавым у 70-га-дах мінулага стагоддзя, у якой у храналагічнай паслядоўнасці выкладзены ўсе перыяды жыцця нашага краю. Хаця сёння не з усім, што падаецца ў гэтай кнізе, можна пагадзіцца, аднак вельмі многае стала разумецца па-другому, іншым стаў погляд на нашу дзяржаўнасць, нашу нацыю, наш народ.