Наш радавод. Кніга 6
Памер: 148с.
Ліда 1994
Несумненную цікавасць выклікае матэрыял Ежы Іваноўскага, прысвечаны беларускаму народнаму тэатру, батлейцы, „Батлейкі ў Лідскім павеце Віленскай губерні” (1901 г.)⁴. Батлейка вядома на Беларусі з 16 ст. Назва тэатру паходзіць ад польскай назвы г. Віфле-ема, месца нараджэння Хрыста, Бетлеем.
Ежы Іваноўскі адзначаў, што батлейка здаўна вядома ў Лідскім
123
паведе і сумежных землях. На Каляды, на Новы год моладзь абыхо-дзіць вёскі і двары з лялечным тэатрам, збіраючы напрыканцы ахвя-раванні гледачоў. Змест тэатральнай дзеі рэлігійны, з устаўкамі сцэн народнага жыцця. Аўтар артыкула „Батлейкі ў Лідскім павеце Віленскай губерні” прысутнічаў на паказе драмы „ЕІар Ірад”. Дадзе-ная батлейка адносілася да ліку так званых „жывых батлеек”, у якіх ігралі людзі.
Ежы Іваноўскі даў падрабязнае апісанне ўсіх неабходных для прадстаўлення прыстасаванняў і змест актаў драмы. Для аргані-зацыі батлейкі звычайна выбіралася вялікая хата, пасярод якой ставілі стол і крэсла (трон цара Ірада). Акцёры-батлеечнікі апраналі касцюмьі „анёла”, „салдата”, „пастараў”, „пілігрыма”, „д’ябла”, „караля Ірада”. Трупа налічвала 12-15 чалавек. Усе акцёры гаварылі „па-мазурску”. У пачатку прадстаўлення „анёл” ставіў на стол „іпопку” - скрынку ў выглядзе хаткі, аклееную паперай, з выявамі Ісуса Хрыста, Святога Іосіфа, Божай Маці. Ён запальваў святло ў гэтай хатцы, гаварыў „Няхай будзе ўсхвалены Ісус Хрыстос!”, і пачыналася п’еса.
Батлейку заўсёды суправаджалі песні. Спяваў хор з 3-5 мясцо-вых галасоў. У п’есе было шмат гумару. Батлеечнікі мелі нязменны поспех. Яны ўносілі ажыўленне ў аднастайнае вясковае жыццё. Але ў пач. 20 ст. гэты цікавы від народнай творчасці пачаў знікаць.
Усе этнаграфічныя публікацыі, якія мы разглядалі вышэй, выходзілі ці то ў Вільні, ці то ў Варшаве. Зараз жа звернемся да ча-сопіса, які не толькі змяшчаў матэрыялы па Лідчыне, але і рабіўся ў Лідзе. Мы маем на ўвазе рэгіянальна-краязнаўчы месячнік „Ziemia Lidzka,,. Ён выходзіў у 1935 - 1939 гг. Гроіпы на выданне часткова даваў фонд народнай культуры Пілсудскага. „Ziemia Lidzka,, друкавалася адначасова і пад назвай „Ziemia Nasza,, (магчыма, на Лідчыне распаўсюджваўся часопіс „Земя Наша”, а за яе межамі -„Земя Лідска”). За гады свайго існавання ў часопісе было апубліка-вана шмат каштоўных краязнаўчых матэрыялаў. Адзін з такіх -артыкул Адама Хоміча „Навагрудская вёска і яе багацце,,⁵, ІІрыга-даем, што ў 1921-39 гг. Ліда з’яўлялася цэнтрам павета Навагрудска-га ваяводства, у які яшчэ ўваходзілі Баранавічы і Слонім. Адам Хоміч даў апісанне тыповай вёскі на Навагрудчыне, якое сведчыць пра трывалае захаванне яшчэ ў канцы 30-х гг. традыцыйнай белару-скай культуры,
Вясковая хата была звычайна аднакамернай, гэта значынь, яна складалася з аднаго пакоя. У хаце знаходзілася вялікая печ, ло-жак, на якім адначасова спала некалькі чалавек, стол, лавы, вялікі куфар для адзення і рознае гаспадарчае начынне. Замест падлогі -убітая гліна. Пры кожнай хаде паблізу знаходзіліся гаспадарчыя пабудовы: хлеў (звычайна насупраць хаты), стадола (авін, рыга),
124
азярод, які ўяўляў два слупы з жэрдкамі паміж імі для снапоў або сена. Амбар для захоўвання збожжа мелі толькі багацейшыя сяля-не.
Асноўнай ежай людзей краю з’яўлялася бульба і хлеб. Разам з імі ўжывалі свіное сала, малако. У час посту, калі забаранялася ўсё скаромнае (мяса, сала), харчаваліся кіслымі гуркамі, капустай, алеем. 3 мукі выраблялі квас - „саладуху”. Любімай стравай сялян Навагрудчыны Адам Хоміч лічыў „мачанне”, прыгатаванае з яек, мукі, малака на сале. Елі мачанне з блінамі або бульбай.
Адзенне сялян нават напрыканцы 30-х гг. было галоўным чы-нам з самаробнага палатна (з лёну) і сукна (з воўны). Самым распаў-сюджаным абуткам заставаліся плеценыя лапці з лыка, якія прыма-цоўвалі да нагі шнурком.
Артыкул Адама Хоміча быў прысвечаны матэрыяльнай культу-ры беларусаў. Але значна болей „Земя Лідска” друкавала цікавыя звесткі па духоўнай культуры. Вясельны абрад, які бытаваў на Лідчыне, апісаў Міхал Шумялевіч у артыкуле „Вяселле”.⁶ Аўтар дэталёва разгледзеў падрыхтоўку да вяселля ў хаце маладога. Непасрэдна да застолля пачыналі рыхтавацца недзе за тыдзень. Для прыбірання хаты запрашаліся дзяўчаты гэтай вёскі. Сваю працу яны суправаджалі песнямі, накшталт:
ГІара, маці, жыта жаці, колас нахіліўся, ІІара сына жаніці, бо развалачыўся.
Сядзіць голуб на дубочку, галубка на вішні,
Скажы, скажы, мой сыночку, хто табе наймілыпы?⁷
Калі хата жаніха прыводзілася ў парадак, дзяўчат частавалі „палудзеннікам”, які складаўся з 2-3-х місак забеленага крупніку, альбо грэцкай кашы з маслам. ГІад вечар гзтага ж дня ў хапе мала-дога збіраліся дзяўчаты і хлопцы і ладзілі апоіпняе халасцяцкае застолле, якое суправаджалася песнямі і танпамі. М. Шумялевіч зрабіў цікавыя запісы вясельных песень Лідчыны ў 1933-1937 гг.
Да песеннай народнай творчасці неаднойчы звярталіся аўтары часопіса „Земя Лідска”. Запісы жніўных песень знаходзім у артыку-ле Уладзіміра Урбановіча „Жніўныя песні”.⁸ Жніво, як вядома, заўсёды было адным з найважнейшых перыядаў земляробчай працы. Таму яго пачатак і заканчэнне лічыліся- святам, суправа-джаліся абрадамі і песнямі. Праняглыя, меладычныя песні жніўна-га сезону паэтызавалі працу жанчыны ў полі, яе асабістае жыццё. У. Урбановіч зрабіў пяць запісаў жніўных песень.
Трэба адзначыць, піто поўны агляд этнаграфічных матэрыялаў, якія былі надрукаваны ў часопісе „Земя Лідска”, мы пакуль не маем магчымасці. Гэты краязнаўчы месячнік, на жаль, у бібліятэ-ках Беларусі амаль не захаваўся. Нам удалося натрапіць толькі на асобныя яго нумары за 1938-1939 гг. Напрыканцы хочацца адзна-
125
чыць, што этнаграфічная спадчына даследчыкаў Лідчыны далёка не вычэрпваецца прааналізаванымі матэрыяламі.
1 Szukiewicz W. Wierzehia і praktyki ludowe (zabobony, presady, wrozby i t.d.), zebrane w qub. Wilenskiej //Wisla, 1903. T. ХУП. Str. 265-280, 432-444.
2 Szukiewicz W. Niektore wierzenia, przesady i zabobony ludu naszeqo, leqendy i padania //Kwartalnik Litewski, 1910. T. II. Str. 85-102; T. IY. Str. 111-124.
³ Szukiewicz W. Dawne srodke lecznicze // Kwartalnik Litewski. 1911. T. Y. Str. 123-128.
⁴ Jerzy Iwanowski. Betlejki w powiecie Lidzkirn, qubernji Wilenskiej //Wisla, 1901. T X Y Str. 401-411.
⁵ Adam Chomicz. Wies nowoqrodzka i jej boqactwo // Ziemia Lidzka. 1939 N 1 Str. 19-23.
⁶ Michal Szymielewicz. Wesele //Ziemia Nasza. 1939. N 2. Str. 41-45.
' Michal Szymielewicz. Wesele. Str. 43.
⁸ Wlodzimierz Urbanowicz. Piesni zniwₙe //Ziemia Lidzka. 1939. N 7-8. Str. 206-208.
Фальклор Лідчыны ў запісах Амеліі Даравінскай (БІРУТЫ)
Уладзімір Васілевіч г. Мінск
Жанчын, імёны якіх упісаны ў беларускую фалькларыстыку, няшмат. І сярод іх ёсць адно, што нібы знічка на небасхіле, праміль-гнула і хутка згасла: Бірута. I Іад гэтым псеўданімам прыходзіла да чытача на працягу нядоўгага свайго жыцця Амелія Даравінская /Derewinska/. Нарадзілася яна ў вёсцы Ройсталі, што знаходзілася побач з тагачаснай Вільняй, а з сённяшняй даўно злілася. Выхоў-валася і атрымлівала адукацыю будучая збіральніца народнай паззіі ў Варшаве, вярнуўшыся адкуль пачала працаваць настаўніцаю ў Лідскім павеце. З’яўленне маладой адукаванай жанчыны ў правін-цыі несумненна магло толькі ўзмацніць яе жаданне глыбей пазна-ёміцца з наваколлем, з жыццём сялян, іх матэрыяльным і духоўным светам. Назіранні Даравінскай пастаянна выклікалі ў яе жаданне за-натаваць убачанае і пачутае ў народзе.
Лдной з перпіых яе публікацый за подпісам „Вірута' стаў прык-метны этнаграфічны нарыс „Дажынкі на Літве”, апублікаваны ў краязнаўчым часопісе „Вісла” ў 1889 г. I Ірадстаўлены матэрыял быў запісаны ў вссцы Шаўры Лідскага павета, дзе настаўніца назірала за абрадам уласнымі вачыма. Яна адзначыла, што час і характар пра-вядзення дажынак амаль аднолькавы ва ўсіх маёнтках правінцыі. Бірута паказала падзеі апопіняга дня жніва, калі жнеі і касары,
126
скончыўшы на полі справы, вяртаюцца ў панскі двор, дзе на рас-стаўленых сталах іх ужо чакалі пачастункі. Па ходу аўтарка робіць заўвагі пра парадкі, заведзеныя ў гэтай мясціне (напрыклад, што песні тут спяваюцпа толькі жанчынамі). Як на сапраўднае ўпрыго-жанне свята, указвае Вірута на жніўныя песні: „Мелодыя песні, падцягнутая некалькімі дзесяткамі галасоў за запявалаю, дадава-ла хараства нязмушаным, але сйаёй натуральнасцю кранальным сэрца словам”. У якасці ілюстрацыі прывяла песню „Дажалі жыта аж да аблогу”, на вялікі жаль, пераклаўшы яе на польскую мову, хоць і пакінуўшы выдзеленыя курсівам некаторыя беларускія словы, якія стваралі прыкметы мясцовага каларыту і захоўвалі ў песні рыфму.
Дажалі жыта па каласочку, I Іазнай нас, паня, па галасочку...
Бірута падрабязна расказала пра ўсе моманты ўрачыстасцяў на дажынках: як спяваюцца пану і пані велічальныя песні, як вядучая песельнійа здыме з галавы залацісты вянок, сплецены са збожжа і віншуе ім пана, цалуючы яму руку і прымаючы ўзамен хлеб-соль з грашыма, як пасля вясёлага пачастунку пачынаюшда вясёлыя танцы. У ацзнцы правядзення абраду прысутнічала, аднак, не столькі адчуванне і разуменне народнай душы, колькі крыху сенты-ментальная замілаванасць паненкі сялянскім святам, песнямі простых людзей: „ІІесня гэтая, якая пачынаеца на полі, пры нета-ропкай хадзе з сярпамі, і заканчваецца пасля заходу сонца перад дваром, пакінула пранікнёнае, прыемнае ўражанне'.
Неўзабаве Бірута апублікавала ў „Вісле’ некалькі паданняў. Лдно з іх - „Сосны ў Лідзе” - расказвае пра дзве сасны, якія выраслі на месцы забойства дзевяці францішканцаў, што з’явіліся ў гэты край, калі тут яшчэ панавала язычніцтва, каб пасвяціць людзей у хрысціянскую веру. I Іаданне гаворыць, што са зламаных галін цячз кроў, і таму ніхто не адважыцца падняць сякеры на дрэвы, узрос-шыя над магілаю пакутнікаў.
Пасылаючы падборку паданняў, Бірута пісала рэдактару „Ві-слы” Яну Карловічу: „...ІІрыемна мне будзе бачыць матэрыялы надрукаванымі, тым болып, што пра маю радзіму Літву так мала польскія часопісы пішуць, нібыта яна зусім не існуе!” Гэтыя творы, на вялікі жаль, аказаліся апошнімі, якія Бірута магла пабачыйь у друку. У 1891 г. часопіс паведаміў пра яе заўчасную смерць: „Здоль-ная і вельмі заслужаная ў айчынным народазнаўстве панна Амелія Даравінская, вядомая чытачам „Віслы” пад прыдуманым імем Біруты, народжаная ў 1863 г... літаратарка і настаўніца, памерла ад