• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш радавод. Кніга 6

    Наш радавод. Кніга 6


    Памер: 148с.
    Ліда 1994
    194.14 МБ
    
    
    127
    
    хваробы сэрца 27 ліпеня г.г. у Варшаве, пахавана на Павонзках. ІІасля яе засталося багата рукапісаў і сярод іх „Апісанне Лідскага павету”. Няхай зямля ёй будзе такая лёгкая, як страта яе нам і сям’і - цяжкая!”
       Пакінутае Бірутаю ў рукапісах мела значнасць не меншую, чым тое, што пры яе жыцці паспела пабачыць свет, іначай наўрад ці салідны часопіс ацаніў бы так высока яе краязнаўчую дзейнасць. Толькі праз год пасля смерці Біруты часопіс „Збюр вядомасці до антрополёгіі краёвэй” змясціў паводле яе рукапісаў падборку „Беларускія песні з Лідскага павета”, куды ўвайшло 25 тэкстаў. Усе песні пазаабрадавыя, у асноўным, сямейна- бытавыя, любоўныя, рэкруцкія. Амаль ля кожнага тэксту ўказана месда запісу: вёска Красна, Лазяны, Кемейшы, Сядзеймы. Звесткі пра выканаўцаў у публікацыі адсутнічаюць за выключэннем заўвагі збіральніцы да рэкруцкай песні „Стаяла каліна, стоячы завяла”. У аснове сюжэта -развітанне з роднымі і суседзямі хлопца, якога забіраюць у салдаты „праз красну дзявіцу”. Бірута, відадь, сама адчула пры запісванні нейкую незразумеласць у змесце і папрасіла выканаўцу даць тлума-чэнні: „Дыктуючы мне гэтую песню, русінка дадала, што яна спя-ваецца на падставе фактаў, якія парой здараліся ў час прыгону. У войска даўней у нас выбіралі галоўным чынам са сваіх вёсак толькі тых хлопцаў, што вызначаліся благім характарам і паводзінамі... Бывала часам і так, што хтосьці, маючы злосць на маладога хлопца, наўмысна прадстаўляў яго ў такім святле ў двары, а аканом, пад-ахвочаны хабарам, выдаваў яго ў рукі паліцыі, ці тых, хто фарміра-ваў палкі, і абвінавачаны мусіў ісці ў войска. Такім восв чынам карысталіся помстаю, здаралася, дзяўчаты, прымаючы на сябе ролю даносчын”. 3 ініпых салдацкіх песень сустракаюцца такія, як „Ско-ра восені дажджом, мы ў Расію жыць пайдзём”, „Дзяўчына жаўне-раньку любіла”, „Не дай Божа смерці ў чужом краю ўмерці”. У апошняй перадаецца змрочная карціна смерпі салдата на чужой старонцы і яго апошняя просьба да птаха: „Орле мой, орле, ты сіненвкі браце, нясі маёй маці косні пахаваці...”
       Разнастайнасцю вызначаюцца лірычныя і сямейныя песні. Тут і скарга жанчыны на жыццё ў свякрушынай хаце, успаміны пра мат-чыну ласку. Тут і узаемныя кпіны хлопцаў і дзяўчат. Жартоўныя матывы чуюцца ў песнях „Бедавала пападдзя сваёю бядою” У гародзе на ўзгорках зялёна бацвінка”. Чысціня кахання апяваецца у песнях „Он пайду я каля луга”, „I Іад калінаю, пад зялёнаю” Тэму няудалага замужжа раскрывае песня „Не стой, міла, над вадою”
       He размінулася ў сваёй збіральніцкай дзейнасці Бірута і з новымі сацыяльнымі матывамі, пгго праніклі ў фальклор. Адна з песень перадае цяжкія ўмовы працы на будаўніцтве чыгункі. Занесена ў беларускую вёску песня была хутчэй за ўсё кімсьді з рабочых-ады-
    
    128
    
    ходнікаў. Шурпатаспь пкста сведчыць пра нядаўняе яе паходжан-не.
    
        Нізка песень з пасмяротнай пўблікацыі пры ўсёй сваёй нешмат-лікасці выглядае досыць разнастайна. Нягледзячы на адсутнасць сёння дадатковых матэрыялаў, можна меркаваць, што гзтая публі-кацыя - відаідь, не адзінае, што было ў песенным рэзерве збіральні-цы. Наўрад ці не трапляліся ёй у часе даследавання Лідскага паве-та песні каляндарныя і сямейна-абрадавыя, а таксама і казкі. На-пэўна, іншыя матэрыялы адкладваліся асобна, для самастойных публікацый.
        Лёс рукапісаў, пакінутых Бірутаю, склаўся неаднолькава, часам нават драматычна. Несумненна, самай значнай яе працай была манаграфія „Лпісанне (Народ) Лідскага павета”. У мясцінах, добра вядомых даследчыцы, напэўна ж, было знойдзена ёю багата матэ-рыялаў для грунтоўнай навуковай працы, у якой яна падагуліла ўвесь вопыт сваіх назіранняў. Шкада, што да гэтага часу рукапіс манаграфіі не адшуканы. І толькі па пісьмах Біруты мы можам цяпер уяўляць пра яго каштоўнасць. За год да сваёй смерці Амелія Ларавінская пісала Яну Карловічу: „...Цяпер апрацавала этнаграфіч-ны нарыс „Народ Лідскага павета”, але не ведаю, ці будзе ў гэтай форме прыняты ў „Віслу”, ці -яе „Бібліятэку” (Дадатак да часопіса, які выходзіў асобнымі кнігамі - Ул. В.) ІІасылаю... толькі яго палову, з якой лсгка метдь уяўленне пра нарьіс у цэлым... Другую частку гэтага нарыса, якая ахоплівае паданні, загадкі, прыказкі і г. д. маю гатовую, але да тых часоў не буду яе перапісваць, пакуль не даве-даюся, ці прыдасца на што. Як толькі шаноўны Пан праінфармуе мяне ў гэтым пытанні, у выпадку патрэбы заканчэння гэтай працы, у хуткім часе перапішу і прыділю...”
    
        Карловіч азнаёміўся з рукапісам Біруты яшчэ пры яе жыцці, з задавальненнем адзначыўшы яе творчы рост. У адказ на яго водгук Даравінская пісала: „Невыказаную прыемнасць зрабіла мне добра-зычлівая... ацэнка маёй працы і шчырыя словы зіста Пана. ІІрысы-лаючы заканчэнне „Народа Лідскага павета”, са спакойнымі думка-мі буду чакаць часу, калі шаноўны Пан знойдзе магчымым гэта надрукаваць. Звыш першапачатковага плану дадала назвы мясцо-васцяў і са шматлікага збору некалькі дзесяткаў народных паэтыч-ных твораў. Баюся толькі, ці між гэтымі астатнімі не знойдзецца чагосьці, што б ужо некалі, недзе было надрукавана. Якія маю сумненні адносна „Чорнага колеру” і „За Нёман”. 3-за іх цудоўнай мелодыі (якую можа хтось іншы падасць, бо я не спрабавала пісаць ноты), не магла не спакусіцца, каб не змяніць іх„.”
        Пра вартасць неадпіуканага рукапісу можна меркаваць таксама і па тым, што славуты вучоны Ян Карловіч меў сур’сзны намер
    
    
    129
    
    выдаць яго асобна ў „Бібліятэцы „Віслы”, дзе друкаваліся найболыл значныя па зместу і аб’ёму даследаванні і зборы. Зразумела, такая прапанова рэдактара з гонарам была б прынята кожным аўтарам. Імпанавала яна і Біруйе: „На пытанне, ці згаджуся я, каб „Народ
    
    Лідскага павета” пабачыў свет як том „Бібліятэкі „Віслы”, спяшаю-ся запэўніць Пана, што мне вельмі прыемна будзе бачыць сваю працу ў такой форме выдання... Што датычыцца цэнзуры - змагацца з ёю было б справаю беспаспяховаю, нягледзячы на тое, што кожны з апісаных фактаў я магла б у выпадку патрэбы растлумачыць яшчэ больш дакладна - застаецца нам толькі пакорліва падпарадкоўвац-ца ёй”.
        За тры месяцы да смерці Бірута паводле ўказанняў Карловіча актыўна працавала над удасканаленнем сваёй галоўнай працы - з асаблівай паўнатою гэта выяўляецца ў яе апошніх лістах да Карло-віча: „Шаноўны Пане рэдактар! „Народ Лідскага павету” не можа быць так хутка выпраўлены, таму што асоба, якую я прасіла дапа-магчы ў пошуках правінцыяналізмаў, абяцала іх толькі на наступны тыдзень... Беларускія тэксты, якія падаюцца - перакладаю. Боль-шую частку песень выкрэсліваю, паколькі ў перакладзе шмат траці-лі ў форме. Правінцыяналізмы, за выключэннем пары толькі выра-заў, не ідуць ад няведання, я іх сама цяпер падкрэсліваю, але... мая віна, што раней гэтага не зрабіла... Суровы прыгавор з вуснаў Пана за выказванне супраць цэнзуры вельмі закрануў мяне, але прыняла яго пакорліва, як пакаранне за маю непрактычнасць на літаратур-най ніве...”
        Але жаданне Яна Карловіча выдаць „Народ Лідскага павета” асобна - не здзейснілася. У перапісцы Карловіча маюцца звесткі, звязаныя з перашкодаю гэтага намеру: „Цэнзура канфіскавала ў мяне рукапісы кс. Пляшчынскага і Біруты „Народ Лідскага павета”. ІІершы ўзяў на пару тыдняў, каб перапісаць; што датычыць другога, то падаў прашэнне ў Пецярбург. Гэта меліся быць тамы IX і X „Біблі-ятэкі „Віслы”... Так праз ускосныя звесткі праглядаюцца абрысы асноўнай працы жыцця Біруты. Лзе сёння шукаць рукапіс „Народ Лідскага павета”? Верагодней за ўсё ў Санкт-Пецярбурзе, куды ў свой час запатрабавала яго царская цэнзура. Але не выключана, што нейкімі шляхамі неапублікаваны нарыс завандраваў у варшаў-скія ці кракаўскія архівы.
        Невялікая творчая спадчына Амеліі Даравінскай - Біруты, якая за адмеранае лёсам кароткае жыццё не паспела да канца выявіць свае навуковыя здольнасці, не забылася з бегам часу. Без тых публікацый, якія яна прысвяціла блізкай ёй Лідчыне, сёння бела-руская фалькларыстыка і этнаграфія выглядалі б хай сабе трошкі, але бяднейшымі.
    
    130
    
    
            III.        ЯРХЕЯЛОГІЯ ЛІДЧЫНЫ (Прысвячаецца памяці Міхася Ткачова)
    
    Першыя людзі на Лідчыне
    
    
                                             М. М. Чарняўскі г. Мінск
    
       Археалагічныя работы на Лідчыне засведчылі, што чалавек упершыню тут з’явіўся каля 10 тысячагоддзяў назад. Гэта адбылося ў самым канцы ледавіковай эпохі, калі тэрыторыя Беларусі стала спрыяльнай для існавання не толькі жывёл, але і людзей.
       Найбольш выразныя рэшткі паселішчаў-стаянак першых мясцо-вых жыхароў захаваліся на ўчастках высокай наднёманскай тэрасы паміж вёскай Бурносы і вусцем ракі Гаўя, на мысе пры ўпадзенні ў Нёман Дзітвы, а таксама паміж Беліцай і Зблянамі. Тысячы апраца-ваных крамянёў, што сустракаюцца на тутэйшых пясках, указваюць на працяглую заселенасць берагоў каля нём^нскіх брадоў, дзе было асабліва зручна паляваць на дзічыну. Сёння пяскі засаджаны хвойнікам, апалая ігліца прыхавала сляды колішняй жыццядзей-насці.
       ІІершажыхары адносіліся да так названай даследчыкамі-археола-гамі свідэрскай культуры. Яе носьбіты ў самым канцы старажытна-камвннага (палеаліту)^ і ў пачатку сярэднекаменнага (мезаліту) вякоў засялялі пераважна тэрыторыю Польшчы і Беларусі. На Верх-няе Панямонне свідэрцы маглі трапіць двума шляхамі - ад Прыпяці праз Наваградскае ўзвышша, або з захаду па ўзбярэжжы Нёмана. Находнікі выраблялі прылады працы з крэменю і костак, жылі ў буданападобных хацінах, апраналіся ў скураную вопратку. Асноў-ным іх заняткам было лучнае паляванне пераважна на паўночных аленяў, незлічоныя статкі якіх панавалі тым часам на раўнінах Беларусі. Важнае дапаможнае значэнне таксама мелі рыбалоўства і збіральніцтва.
       Каля 9-8 тысячагоддзяў назад назіраўся эаняпад свідэрскай культуры. Значная частка яе носьбітаў адышла на паўночны ўсход
    
    131
    
    асвойваць разлеглыя прасторы Нрыбалтыкі. У гэты ж час на Паня-монні з’яўляецца новае насельніцтва, культуру якога называюць яніславіцкай. Характзрным стала выкарыстанне дробных крамянё-вых вырабаў, з якіх рабіліся лёзы нажоў, вастрыі коп’яў, стрэлаў, гарпуноў. Клімат на Беларусі значна пацяплеў. С'таў багатым і разнастайным жывёльны і раслінны свет. Акрамя традыцыйнага палявання асабліва распаўсюдзілася рыбалоўства, у тым ліку і з дапамогай чоўнаў, а таксама збіральніцтва. Гэтыя заняткі істотна павялічылі запасы спажывы, ілто вяло да росту колькасці насельні-цтва. У мезаліце былі заселены не толькі берагі Нёмана, пачалося паступовае пранікненне і на яго прытокі. Так, стаянкі гэтага часу існавалі на Дзітве каля Ганчароў, Даржоў.