• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш радавод. Кніга 6

    Наш радавод. Кніга 6


    Памер: 148с.
    Ліда 1994
    194.14 МБ
    
      Адама Лісоўскага па праву лічылі „хрышчоным бадькам бела-рускім”! Нарадзіўся ён 6 студзеня 1882 года ў в. Каранды. Навуку праходзіў у Віленскай духоўнай семінарыі, у духоўнай акадэміі ў Пецярбурзе, у Інсбруку і Мюнхене. Займаў розныя касцельныя пасады на абшарах Расеі і Беларусі. Апроч беларускамоўных ка-занняў і прапаганды роднага слова сярод насельніцтва Адам Лі-соўскі пераклаў на беларускую мову наступныя часткі Новага Закону: Апакаліпсіс, Апостальскія Дзеі, Лісты св. Паўла да Рым-лян, да Галатаў, да Карынтаў.'
      Памёр 9 кастрычніка 1929 года. Пахаваны ў Кляшчэлях (Бельскі пав.)
    
      Францішак Чарняўскі, нарадзіўся 17 лістапада 1893 года ў в. Чухны, што ў двух кіламетрах ад Карандоў. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю. Працаваў у Сухаволі, Саколцы, Кузьніцы. Далейшую вучобу праходзіў у Рыме ў „Грыгорыянуме”, а затым
    
    
    107
    
     перавёўся ва Ўсходні Папскі інстытут, які скончыў са ступеняй магістра. ГІрацаваў у Вільні, а з 1929 года ў Францыі, Бельгіі, ЗША. У Бельгіі выдаваў часопіс „Божае слова”, выйшла ўсіх 176 нумароў. У ЗША рэдагаваў часопіс „Сейбіт”. Змест яго быў рэлігійна-патрыя-тычны. Апроч гэтага Францішак Чарняўскі займаўся выдавецкай дзейнасцю. Памёр 31.05.1979г. у ЗША.
       Адам Станкевіч - беларускі дзеяч, без якога немагчыма ўявіць адраджэнскі рух. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў БХД, затым Беларускага Надыянальнага Аб’яднання (БНА), шматгадовы рэдактар „Беларускай крыніцы” і „Хрысьціянскай Думкі”, засна-вальнік друкарні Францыска Скарыны, аўтар дзесяткаў кніг, брашур, прадмоў, артыкулаў...
       „Адам Станкевіч, - піша Язэп Найдзюк, - быў тым кардыналь-ным, арганізацыйным цэнтрам усяго культурнага жыцця ў між-ваенны час, адкуль ішоў жывы імпульс адраджэння нацыянальнай , сьвядомасці народу”²
       Адам Станкевіч скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю (1914) і духоўную акадэмію ў Пецярбурзе (1918). Жыў і працаваў пераважна ў Вільні. Адам Станкевіч быў абаронцам усяго, што праяўляла свае нацыянальныя рысы, што імкнулася да жыцця, да сцвярджэння сябе, каб „вольны стаў з вольным”. Пра гэта яскрава сведчаць яго выступленні супраць палітыкі палані-зацыі, яго клопаты аб пашырэнні ўніі на Беларусі, яго падтрымка і дапамога праваслаўным беларусам, яго вечныя хваляванні пра лёс беларусаў на Віленшчыне, пра каталіцка-касДельныя справы ў Беларусі. У 1949 г. Адама Станкевіча засудзілі на 25 гадоў лагераў. Нарадзіўся Адам Станкевіч 24.12.1891 г. у в. Арляняты, якая зна-ходзіцца ў трох кіламетрах ад роднай вёскі Адама Лісоўскага. Памёр з 29 на 30 лістапада 1949 года. Апошнім прытулкам бела-рускаму святару стала Тайшэцкая зямля.
       Уладыслаў Чарняўскі - адзіны беларускі святар, які пранёс эстафету беларускасці ў святынях ад сваіх землякоў і настаўнікаў да сённяшніх дзён. Нарадзіўся ён 14.01.1916 г., у засценку Амбру-жына, што каля Гальшан, але вучыўся хадзіць і ўсё маленства прайшло ў в. Біцяняты, якая знаходзіцйа ў двух кіламетрах ад Арлянятаў і Карандоў. Вучыўся ў Віленскай духоўнай семінарыі. Працаваў на Літве. У 1954 годзе перавёўся ў м. Вішнева, што на Валожыншчыне, дзе працуе і па сённяшні дзень. У 1967 годзе па запрашэнню Ватыкана а. Уладыслаў наведаў Рым і атрымаў назна-чэнне-на сан біскупа Беларусі, але рэлігійныя ўлады не падтрыма-лі ні ў Варшаве, ні ў Маскве адзіную кандыдатуру беларускага святара.
       Уладыслаў Чарняўскі пераклаў на родную мову Літургічныя чытанні на круглы год (усіх 7 тамоў), Імшал, Чытанкі на травень і чэрвень месяцы, Катэхізмоўку, падрыхтаваны да друку Біблія -108
    
    Стары і Новы Закон (пераклады зайверджаны Папам Рымскім).³
      У адлегласці 12 кіламетраў ад вышэй згаданага гнязда святароў знаходзіцца вёска Навасады, у якой у 1878 годзе, 26 лістапада нарадзіўся будучы беларускі святар і паэт Аляксандр Астрамовіч. Літаратурны псеўданім - Андрэй Зязюля. Скончыў ІІецярбургскую каталіцкую духоўную семінарыю (1910) і ў гэтым годзе быў пасве-чаны на святара. Пранаваў у Ракаве, Ганнаполі, што пад Менскам, Смілавічах (Ігуменскі павет), Рубяжэвічах (Стаўпецкі пав.), у Абольцах і Сенна (Магілёўская губ.). А. Астрамовіч быў блізкім сябрам і земляком Адама Лісоўскага. Менавіта дзякуючы яму ён пазнаёміўся з творчасйю Францішка Багушэвіча, пад уздзеяннем якога пачаў пісаць вершы на беларускай мове. Першы верш Анд-рэй Зязюля надрукаваў у „Нашай Ніве" у 1910 г. Выйшлі асобныя яго кніжкі: „3 роднага загону” (1913), „Слова праўды” (1917), „Ален-чына вяселле” (1922).
        „Зязюля - гэта праўдзівы ідэаліст, гэта мучанік за родную ідэю, - піша Адам Станкевіч у прадмове да зборніка паэта. - Гнаны польскай духоўнай уладай за сваю беларускасць з парафіі ў пара-фію, а часта і цалкам пазбаўлены за гэта пасады, туляўся бяздом-ны па шырокай Беларусі”⁴
        ГІамёр Аляксандр Астрамовіч 17.01.1921 года ў Сенна, дзе і , пахаваны.
        Усяго два кіламетры раздзяляюць родную вёску Астрамовіча на Ашмяншчыне ад славутых Гальшан, ад тых Гальшан, пра якія так шмат гаварыў Язэп Германовіч, - беларускі святар і паэт Він-цук Адважны. Нарадзіўся ён тут 4.03.1890 года. У 1902 годзе ідзе вучыцца ў гарадскую школку ў Ашмяны, дзе ўпершыню праз беларускага святара Гуневіча пазнаёміўся з „Дудкай Беларускай” Францішка Багушэвіча. У 1913 годзе скончыў Віленскую каталіц-кую духоўную семінарыю і быў пасвечаны на святара. Душпастар-скую працу праводзіў ў Польшчы, Слонімскім павеце, Друйскім доме айцоў Марыянаў, Харбіне, Вільні і пасля разгону айцоў Мары-янаў - ізноў у Харбіне. У 1948 годзе, выдадзены кітайскімі камуні-стамі ў рукі бальшавікоў, быў засуджаны на 25 гадоў. Пра сталін-скія лагеры апісаў у кнізе „Кітай - Сібір - Масква” (1962, Мюнхен). Пасля смерпі Сталіна быў рэабілітаваны, але вярнуцца на Радзіму дазволу не атрымаў. Выехаў у Польшчу (1955), затым Рым, 31IIA, Аўстралія, Новая Зеландыя, Англія.
        Першы верш быў надрукаваны ў „Крыніцы'’ (1919) пад псеўда-німам Хлопчык з-пад Горадні. Творчая спадчына Язэпа Германо-віча багатая і разнастайная. Гэта каля 11 кніг і сотні артыкулаЎ. баек, успамінаў, роздумаў у часопісах і газетах. Памёр Язэп Герма новіч 26 снежня 1978 года ў Марыян Гаўзе (Лондан).
        Ксёндз Ян Вярсоцкі таксама быў родам з Гальшан. Быў ён бліз-кім сябрам Язэпа Германовіча і Адама Станкевіча. 3 апошнім вёў
    
    109
    
    ліставанне. У 1920 гадах працаваў у Савецкай Беларусі, дзе і быў арыштаваны. Пакаранне адбываў на Салаўках, а ў 1930 гадах быў вывезены ў Казахстан, недалёка каля Караганды, на пасяленне. Там, па ўсёй верагоднасці, і памёр. Адам Станкевіч уключае яго ў спісак, складзены ў 1940-ых гадах, пакойных беларускіх святароў.5
        Янка Семашкевіч - вядомы паэт і байкапісец Янка Быліна нарадзіўся ў 1883 годзе на Астравеччыне. Скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю. Прапаваў на Біленшчыне ў роз-ных парафіях. Вельмі шмат пісаў. Асобнымі кніжкамі выйшлі творы рэлігійнага зместу: „Ружанец да Найсьвяцейшае Дзевы Марыі” (1928 г., Вільня), „Песьні жальбы або набожныя разважаньні аб муках і сьмерці збаўцы нашага Езуса Хрыста” (1929 г., Вільня), „Дарога крыжа” (1930 г., Вільня), зб. вершаў „На прызьбе”. Апроч гэтага некалькі дзесяткаў рэлігійных гімнаў, вершаў, баек, арты-кулаў было змешчана на старонках тагачаснага друку. ГІамёр на Радзіме ў 1955 годзе.
        Астравеччына дала нашаму народу япічэ аднаго цудоўнага беларускага святара і паэта Канстанціна Стэповіча. Літаратурны псеўданім - Казімір Сваяк. Нарадзіўся ён 19.02.1890 г. у в. Барані. Выпускнік каталіцкай духоўнай семінарыі ў Пецярбурзе. За сваю беларускую дзейнасць праследаваўся польскімі рэлігійнымі ўлада-мі, пераводзіўся з парафіі ў парафію нягледзячы на заступніцтва і праіпэнні вернікаў. У апошніх лістах да Адама Станкевіча йяжка хворы ён пісаў, каб „сярод сваіх мог дажыць кароткі свой дзянёк” і каб над ім „не было дзярно чужое".ь 6.05.1926 г. Казімір Сваяк памёр. Пахаваны ў Вільні.
        Яго таленавітаму пяру належаць наступныя кнігі: „Мае думкі” (Вільня, 1914 г.), „Голас душы". Кніжка да набажэнства для белару-саў-каталікоў. (Вільня, 1926 г. ІІеравыдавалася ў 1934 і 1947 гадах), „Мая ліра" (1924 г., Вільня), „Дзея маёй мысьлі, сэрца і волі”, (Віль-ня, 1932 г.).
        „Усё жыцьцё і творства, без пары згасшага беларускага песьня-ра Казіміра Сваяка - гэта адно безупыннае, поўнае мукі і болю імкненьне злучыць у разумную і гарманістую цэласьць расьцяруша-ныя беларускія думкі, скрышыць путы няволі духа народу і даць яму вольны бег у развіцьці, згодна з прыродным законам жыцьця, асьвечанага нябесным блескам хрысьціянства”⁷. Так пісаў пра яго Адам Станкевіч.
        На гэтай I ’альшанскай зямлі, пра якую мы ўвесь час гаворым, убачыў божы свет і яшчэ адзін вядомы дзеяч на беларускай рэлі-гійнай і асветнай ніве - Віктар Шутовіч.
        Віктар Шутовіч нарадзіўся 27.10.1890 года ў в. Шутавічы, што на Смаргоншчыне. Вучыўся ў духоўнай семінарыі ў Вільні і два гады ў каталіцкай духоўнай акадэміі ў Пецярбурзе (пакінуў вучобу з-за
    
    110
    
    матэрыяльных прычын). ГІрацаваў у розных парафіях: Барадзевічы, Ліда і Трысценнае, што за Беластокам. Польскія рэлігійныя ўлады спецыяльна пераводзілі яго далей ад беларусаў, каб ён не мог займацца беларускасцю сярод сваіх людзей, бо там, „дзе расла беларускасць - гінула польскасць”. У 1929 годзе Віктар Шутовіч накіроўваецца ў Амерыку „шукаць супакою для душы”. Але сум па Беларусі не дае супакою. І сведчанне гэтаму - яго артыкул „Думкі ў далёкай Амерыцы аб Беларусі”⁸. У 1932 годзе ён вярнуў-ся і быў назначаны на вікара і школьнага прафекта ў Харошч, што знаходзіцца за Беластокам. Аб жыцці ў Харошчы святара-беларуса і адносінах да яго польскіх улад можна даведаціда з яго лістоў да святара Уладыслава Талочкі: (...) Праз гэта яны (польскія ўлады -Я. Т.) мне проста гавораць: кідай беларускае і рабіся палякам, тады будзе табе магчымасьць у нас працаваць і жыць, а інакш мы табе не дадзім жыцця”⁹.
       3 прыходам савецкай улады Віктар Шутовіч быў рэпрасаваны (1944), а вызвалены на волю быў толькі ў 1955 голзе. Памёр у Бары-саве 1.03.1960 г.
       Засталіся нам у спадчыну яго перакладныя кнігі на родную мову: „Кароткая гісторыя сьвятая” (1914 г.), „Маёвая чытанка" (1939 г.) і глыбока патрыятычная публіцыстыка, якая раскінута па розных часопісах і газетах.