Наш радавод. Кніга 6
Памер: 148с.
Ліда 1994
На першых парах АК мела някепскія адносіны з савецкімі партызанамі, але, на жаль, яны хутка перараслі ў сутычкі і крыва-выя бойкі. Адной з прычын такіх паводзін беларускіх партызан і акоўцаў было тэрытарыяльнае пытанне. Польскі эміграцыйны ўрад і АК найвышэйіпай мэтай лічылі далучыць Заходнюю Беларусь да ГІольшчы, што азначала аднавіць тэрыторыю Польшчы ў граніцах па 1939 года. Другімі словамі, амаль палова тэрыторыі і насельніцт-ва Беларусі павінны быць у межах польскай дзяржавы. Вядома, з гзтым не маглі мірыцца беларусы пасля ўз’яднання ў вераснёўскія дні 1939 года з Савецкай Беларуссю. Гэтыя супярэчнасці ўзмацнілі-ся восенню 1943 года, пасля вядомага ліста ЦК КП(б)Б абкомам партыі „Аб ваенна-палітычных задачах у заходніх абласцях Бела-русі”. У гэтым лісце, у прыватнасці, былі сфармуляваны наступныя вызначэнні:
1. „Заходнія вобласці Савецкай Беларусі з’яўляюцца неад’емнай часткай беларускай рэспублікі. На яе тзрыторыі, акупаванай Германіяй, дазваляецца дзейнасць толькі тых груп, арганізаный і атрадаў, якія кіруюцца інтарэсамі СССР.
2. Існаванне разнастайных арганізацый, якімі кіруюць польскія буржуазна-нацыяналістычныя цэнтры, трэба разглядаць як неза-коннае ўмяшанне ў інтарэсы нашай айчыны.
3. Нашай найпершай задачай з’яўляецца як мага шырэйшае развіццё савецкага партызанскага руху, далучэнне да яго ўсіх слаёў насельнінтва, у тым ліку і палякаў. Атрады і групм, створа-ныя польскімі рэакцыйнымі нацыяналістычнымі коламі, неабход-на ізаляваць ад насельніцтва шляхам стварэння сярод польскіх праідоўных савецкіх атрадаў і партызанскіх груп.
ЮЗ
4. Неабходна ўсялякімі сродкамі весці барацьбу супраць поль-скіх буржуазна-нацыяналістычных атрадаў і груп”.²
Супярэчнасці паміж беларускімі партызанамі і АК скарысталі немцы. Яны аказалі АК дапамогу ў зброі і тыя з канца 1943 года да канца акупацыі супрацоўнічалі з фашыстамі. Так, камандзір Стаўб-ідоўскай групоўкі АК у Навагрудскай акрузе капітан Адольф Пільх заключыў з немдамі дагавор і да канца акупацыі ад іх атрымліваў зброю і амуніцыю. Такім жа чынам паступіў камандзір Прынёман-скай групоўкі ў Лідзе паручнік Юзаф Свіда, які на працягу студзе-ня, лютага і сакавіка 1944 г. атрымаў ад немцаў пяць абозаў зброі.³
Невыпадкова на пачатку 1944 г. на Лідчыне нямецка-акупа-цыйная адміністрацыя пакінула свае воласці і іх месцы занялі акоўцы, якія ўжо адкрыта вялі ўзброеную барацьбу з беларускімі партызанамі. Армія Краёва кватаравалася ў многіх населеных пунктах Лідчыны, у тым ліку ў Дакудаве, Беліцы, Сцеркаве, Няце-чы, а ў Табале знаходзіўся штаб акругі АК. Вельмі шмат гора прынёс працоўным Лідчыны кіраўнік батальёна АК, былы польскі афіцэр Заянчкоўскі, па мянушцы Рагнер.⁴
Здаецца дзівосным, але гэта факт, што мне і маім аднавяскоў-цам у першай палове 1944 года не менш 3-4 разоў прыйшлося шукаць ратунку ад акаўцаў у нямецкім гарнізоне, які ахоўваў чыгуначны мост на р. Жыжме. Звычайна АК паяўляўся ў нас з Сонтак Ліпнішкоўскіх альбо Бялундзяў. Рабавалі насельніцтва, забіралі маёмасць у сялян і калі паяўляліся 2-3 чалавекі немцаў з Жыжэмскага гарнізона, акоўцы іх не чапалі, хоць іх было 50-70 чалавек, а па загаду нямецкіх фашыстаў пераставалі рабаваць насельніцтва і ўязджалі. Неверагодна, але факт. Добра памятаю вясну 1944 года. Я дапамагаў бацькам саджайь бульбу. У гэты час каля нас прайшлі два партызаны: Кель Уладзімір Іосіпавіч, актыў-ны баратдьбіт за савецкую ўладу, дэпутат Баранавіцкага аблсавета і другі партызан, таксама мясцовы жыхар. Яны ішлі ў раён вёсак Мяляшы-Такары. У гэты момант з’явіліся на конях акоўцы, схапь лі гэтых партызан і завялі ў свой штаб, які размяшчаўся ў Сонта-ках і пасля катавання і здзекаў іх расстралялі.⁵ Ёсць сведкі, якія не толькі чулі пра падзеі тых дзён, але і бачылі, як акоўцы „змагаліся” з немйамі. Згодна афіцыйных даных АК па Навагруд-скай акрузе, яны ў гады вайны правялі 158 баёў, у тым ліку з „са-вецкімі бандытамі” - 83. Атрымоўваецца, што з немцамі яны правялі 75 баёў.⁶ ,
Аб адным з баёў партызан Лідскай зоны сведчыць справаздача камандавання брыгады: „5 сакавіка 1944 года партызанскі атрад „Іскра” у складзе 135 чалавек у саставе Кіраўскай брыгады правёў аперацыю па ліквідацыі белапольскіх банд у Лідскім раёне Бара-навіцкай вобласці. У выніку адбыўтпагася боя ў раёне вёсак Боркі -Філонаўцы было забіта 9 і ранена 7 белапалякаў. Астахнія разбег-104
оіся.⁷ А такіх баёў у Прынёманні ў гады Вялікай Айчыннай вайны паміж савецкімі партызанамі і Арміяй Краёвай адбылося не адзін дзесятак. І гінулі хлопцы за чужыя інтарэсы, за інтарэсы Лондан-скага польскага ўрада, які хацеў аднавіць Рэч Паспалітую ў тэры-тарыяльных межах 1939 года.
Напярэдадні адыходу нямецкай арміі акоўцы нямала знішчылі патэнцыяльных праціўнікаў аднаўлення польскай улады на тэры-торыі Заходняй Беларусі. Паводле даных атрад Пільха на Навагруд-чыне з снежня 1943 года да канца чэрвеня 1944 года знішчыў 6 тысяч „бальшавікоў”. Вядома, што большая частка гэта былі мірныя беларусія жыхары. У гэты перыяд на Лідчыне ад рук акоў-цаў загінула нямала мірных працаўнікоў горада і сяла. Шмат за-бойстваў адбылося ў Зблянах, Ямантах, Сяльцы, Навасадах, Таба-ле, Сліжах; Ельні, Дзітрыках і іншых населеных пунктах Лідчыны. Так, у Зблянах былі расстраляны акоўцамі сям’і Місюкевічаў і Майсевічаў за тое, што сябры Саша Місюкевіч і Ваня Майсевіч у студзені 1944 года пайшлі ў партызаны, у Ямантах былі забіты АК -Дзям’ян Чэх, Паліна Ямяльянчык і яе сын Сцяпан, Васіль Васіле-віч, яго трынаццацігадовы сын і трохгадовая дачурка (а ўсяго ў Ямантах былі знішчаны 15 сялян), у Навасадах у настаўніцы Ана-стасіі Макарэвіч акоўцы забілі трох маленькіх дзяцей, аднаго ў калысцы. Макарэвіч у гэты час дома не аказалася.
У Сліжах акоўцамі былі забіты Ігнась, Мікалай і Андрэй Ігнато-вічы. Па няпоўных даных на Лідчыне АК было забіта 1200 мірных жыхароў.⁸
Так дзейнічалі акоўцы ў акупацыйны перыяд. А як адбываліся падзеі на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў? Армія Краёва ўжо адкрыта вяла барацьбу з савецкай уладай і працягвала ліцца кроў людская. Было гэта ў канцы ліпеня 1944 года. Былы партызанскі сувязны Астрэйка Міхаіл Васільявіч з хутара Вострава вяртаўся да дому, пры сустрэчы акоўцы забілі яго і цела кінулі ў раку Жыжма?
Пасля выгнання нямецкіх акупантаў на тэрыторыі Прынямоння яшчэ некаторы час дзейнічалі атрады АК, якія тэрарызавалі мясцо-вае насельнійтва, распраўляліся з партыйнымі, савецкімі работні-камі і актывістамі. Так, на тэрыторыі Лідчыны за перыяд са жніўня 1944 года па чэрвень 1945 года ахвярамі ўзброеных нацыяналістыч-ных банд сталі 112 чалавек, у тым ліку 28 раённых работнікаў, 10 старшынь сельскіх Саветаў, 27 дэпутатаў і ўпаўнаважаных.¹® He менш ахвяр было і ў суседніх раёнах. Так, на Іўеўшчыне за першыя 6 месяцаў пасля вызвалення было забіта 32 чалавекі з ліку работ-нікаў і сем’яў актывістаў.
Вось скупыя архіўныя стцронкі з Іўеўскага раёна праз паўтара года (пасля заканчэння вайны: „18 снежня 1946 года былі зверскі забіты бандыцкай групай старшыня Некрашанскага сельскага
105
Савета Глебаў і працаваўшы ў гэтым сельсавеце ўпаўнаважаны РККП(б)Б т. Ізмайлаў”.¹¹
І вось сёння знайшліся „абаронцы” дзеянняў Арміі Краёвай на тэрыторыі Беларусі ў гады нямецкай акупапыі. Але гістарычныя факты і жывыя сведкі тых падзей пацвярджаюць, даказваюць, што АК, якая дзейнічала сярод нас, беларусаў, была супраць нас, супраць цэласнасці нашай тэрыторыі, па сутнасіді, супраць белару-скай дзяржаўнасці.
¹ Юры Туронак. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Мн.; „Беларусь”, 1993. с. 173,174.
² Юры Туронак. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Мн.; „Беларусь”, 1993. С. 101-102.
3 Там жа. С. 170.
4 Газета ,3вязда”11 лютага, 1993 г.
⁵ Іўе. Гісторыка-эканамічны нарыс. Мн. „Беларусь”, 1991. С, 124-125.
6 Гаэета „Советская Белоруссня” 13 февраля 1993 г.
⁷ Партыйны архіў Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ фонд 3617, воп. 1. справ. 8 л. 85.
⁹ Газета „Гродненская правда”ад 17 мая 1974.
¹⁰ Партыйны архіў Гродзенскага АККПБ, фонд 4, вопісь 1, спр. 42, л. 19.
Ч Іўе. Гісторыка-эканамічны нарыс. Мн. „Беларусь”, 1991, л. 74.
і² Партыйны архіў Гродзенскага АККПБ, фонд 2460, вопісь 1, справа 19, л. 321.
Беларускія святары Гарадзеншчыны
Янка ТРАЦЯК г. Гродна
Уздым нацыянальнага адраджэння на Беларусі напачатку 20 стагоддзя даў нашаму краю шматтысячную грамаду дзеячаў на-цыянальнае думкі. І сярод іх асаблівай увагі заслугоўваюць бела-рускія святары, без якіх немагчыма ўявіць працэс абуджэння на-цыянальнай свядомасці нашага народу, бо ўклад іх у гэты працэс невымераны. Так, гэта яны ўнаследавалі святыя традыцыі заступ-нікаў беларускага народу Еўфрасіні Полацкай і Кірылы Тураўскага
106
і, натхнёныя творчасцю Францішка Багушэвіча і дзейнасцю прафе-сара ІІецярбургскай каталіцкай духоўнай акадэміі Браніслава Эпімах Шыпілы, сталі ля вытокаў духоўнага адраджэння. Менавіта яны неслі свайму народу Слова Божае ў зразумелай ім мове, бо як і Вялікія Апосталы, як і Францыск Скарына, добра ведалі вартасць гэтага слова, роднага слова. І тым ратавалі душу беларускага народу, яе самабытнасць, і тонкую духоўнасць ад смерці, пасля якой немагчыма ўваскрашэнне.
І сярод гэтых людзей шмат было святароў з Гарадзеншчыны.
Да старэйшага пакалення такіх дзеячаў можна аднесці Адама Лісоўскага, Аляксандра Астрамовіча, Янку Семашкевіча. Менаві-та яны былі першымі нацыянальна свядомымі святарамі з Гара-дзеншчыны і, вядома, былі першымі такімі святарамі са сваёй мясцовасці. Іх выбар - служыць Богу і арыентацыя на беларускасць была падхопле.на іншымі і ў першую чаргу тымі, хто іх добра ведаў, хто верыў ім і паважаў іх, каму яны былі прыкладам. Такое магло быць на іх радзіме і там, дзе яны працавалі. Так узнікла ў такой мясцовасці добрая і слаўная традыцыя „вучыцца на ксяндза”. Да прыкладу: на радзіме Адама Лісоўскага (былы Ашмянскі павет, Крэўскае гміны, цяпер Смаргонскі р-н, Ардашынскі с/савет) добра ведаюць такіх беларускіх дзеячаў і святароў на роднай ніве як Францішак Чарняўскі, Адам Станкевіч, Уладыслаў Чарняўскі. Добрым словам адклікаюцца людзі пра тых, хто маліўся „па-про-стаму”. Але, менавіта, Адам Лісоўскі шмат каму на сваёй радзіме дапамог зразумець пачуццё нацыянальнай годнасці і патрэбы нацыянальнага абуджэння. Удзячны яму за гэта і Адам Станкевіч і Аляксандр Астрамовіч.