Наш радавод. Кніга 6
Памер: 148с.
Ліда 1994
94
ГІАЛЯКАУ!.. Чаму тады не хваліцца, што польская нацыя пе-раганяе Кітай сваёй колькасьцю?..
2) . Да часу, калі надышлі гарбачоўскія рэформы і яўнасьць (свабода слова і друку), польскія афіцыйныя друкаваныя крыніцы справядліва залічвалі маласьвядомых „тутэйшых” да беларускай нацыянальнасьці. Аж раптам, пачынаючы з 1991 году польскі друк атрымлівае загад: усіх „тутэйшых” залічваць да палякаў... Такога нонсэнсу нават з часоў пілсудчыны не заўважалася.
3) . Беластоцкі „Часопіс” у некалькіх намярах з 1991 г. падае каля трыццаці выпадкаў НАПАДАЎ польскіх АКОЎЦАЎ на бе-ларускае насельнідтва на Беласточчыне, калі было спалена шмат паселішчаў і вёсак, замардавана больш 200 асобаў... ні ў чым ня вінаватых людзей, у тым ліку жанчын і дзяцей. Устаноўлены асобы забітых, мейсцы і даты, таксама прозьвішчы бандытаў-забой-цаў. Вось некалькі фактаў. У вёсды Залешаны забіта Пятра Дзе-мянюка і Аляксандра Зялінку, а жывымі спалена 7 асобаў дарос-лых і 7 дзяцей, сярод іх Надзею Леанчук ва узросце - 2 тыдні, Сяргея Леанчука - 1 год, Мішу Нічыпарука - 16 гадоў, Спалена вёскі Заны і Шпакі Бельскага павету. Замардавалі 32 асобы, 24 цяжка паранілі, укінулі ў агонь і спалілі.
У дзень Вялікадня выцягнулі з пасьцелі Язэпа Дзьмітрука і на парозе сяней развалілі з аўтамату яму мазгі, пасадзілі яму на жываце аднагадовае дзіцятка і пайшлі ў вёску Сьвідзялоўку. I Іа дарозе забілі 25-гадовага чалавека. Схапілі лясьніка Яцэвіча ў лесе, выпалілі яму вочы і выразалі язык.
Газэта падала толькі маленькую частку зладзействаў АК, яшчэ многія архівы - пад замком, а жывыя сьведкі баяцца гава-рыць.
І што ж вы думаеце? Можа хоць адзін польскі ксёндз з амбоны пракляў крывавых забойцаў? Адслужыў паніхіду па нявінных ахвярах?..
Дык хто ж сее нязгоду паміж палякамі і беларусамі? Хто про-буе з ненавісьці і чужой крыўды ляпіць сваё „шчасьце”? Свой дабрабыт на чужой зямлі?.. Беларусы ў Любліне, Кельцах, Крака-ве, ці палякі на Беласточчыне, Глыбоччыне, Наваградчыне?
Мы паважаем працавіты польскі народ. Але для згоды і сяб-роўскага супрацоўніцтва патрэбна жаданне абсіх старон. І неаб-ходна, каб нарэшце быў спынены варожы курс пра польскага духавенства і варшаўскіх уладаў адносна беларускага насель-ніцтва, спынена варожая дзейнасьць шавіністычнага польскага духавенства з мэтай далейшага апалячвання беларусаў. Касьцёлы для беларускіх католікаў павінны быць ня польскімі, а беларус-кімі! Бо, як кажа польская прыказка: „Допуты дзбан водэ носі, аж се ушко урве”...
95
Лідчына ў верасні 1939 — чэрвені 1941 гг.
М.ВАСІЛЮЧАК
г. Гродна.
1 верасня 1939 года фашысцкая Германія без абвяшчэння вайны напала на Польшчу. Адсталая ў эканамічных, слабая'ў ваенных адносінах буржуазна-памешчьшкая Польшча не змагла супрайь-стаяйь куды большым сілам прайіўніка. Польскі ўрад і каманда-ванне ўзброеных сіл пакінулі армію, народ і ганебна ўцяклі за граніцу.
17 верасня 1939 года па распараджэнню ўрада СССР Чырвоная Армія перайшла савепка-польскую граніцу і пачала вызваленчы паход. Працоўныя Заходняй Беларусі сустрэлі Чырвоную Армію з радасцю, хлебам-соллю і кветкамі. За шэсць дзен уся Заходняя Беларусь была вызвалена ад буржуазнай Полыпчы. І’орад Ліда і павет былі вызвалены Чырвонай Арміяй 18 верасня 1939 года. Значнага супраціўлення з боку польскай арміі і мясцовых жыха-роў не было. У гэты ж дзень у Лідзе адбыўся шматтысячны мітынг прайоўных. На ім выступалі жыхары горада і бліжэйшых вёсак, выражалі падзяку Чырвонай Арміі за вызваленне.
У горадзе было ўтворана часовае ўпраўленне, якое узначаліў Пётр Захаравіч Калінін, які быў ўпаўнаважаны IJK КП (б) Беларусі. Для падтрымкі парадку была створана рабочая гвардыя, якую ўзначаліў мясйовы жыхар М. Т. Рачкевіч.¹ Значную' дапамогу ў навядзенні парадку аказалі былыя камуністы на чале з С. Кі-селем (у 1938 годзе выканкомам Камінтэрна Кампартыя Польшчы і яе састаўная частка Кампартыя Заходняй Беларусі былі распу-шчаны).
Перад Часовымі ўпраўленнямі стаяла неадкладная і адказная задача: да канца зламайь старую ўладу і супрайіўленне звергнутых класаў, пусціць у ход фабрыкі і заводы, арганізавайь работу школ, бальніц, культурных устаноў і прьшягнуць да актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці мясуовае насельніптва.
На прадпрыемствах горада былі створаны рабочыя камітэты. Яны ажыццяўлялі кантроль над вытворчасцю і збытам прадук-цыі, прымалі актыўны ўдзел у нацыяналізайыі фабрык і заводаў. На прадпрыемствах устанаўліваўся 8-гадзінны рабочы дзень.
Але рашьшь пытанне дзяржаўнага будаўнійтва часовыя ўпраў-ленні не маглі. Трэба было правесні выбары ўсеагульныя і на дэмакратычнай аснове. І 22 кастрычніка 1939 года адбыліся вы-бары ў Народны (найыянальны) сход Заходняй Беларусі. За на-родных кандыдатаў галасавала 90,67 прайэнта выбаршчыкаў ад
96
агульнай колькасді ўсіх, хто ўдзельнічаў у галасаванні. Усяго было выбрана 929 дэпутатаў², у Лідзе 5 і ад валасдей 40 чалавек атры-малі мандаты³.
28-30 кастрычніка ў Беластоку праходзіла пасяджэнне На-роднага сходу Заходняй Беларусі. Пэпутаты, ажыццяўляючы волю вызваленага народа, аднагалосна прынялі рашэнне ўстанавійь Савецкую ўладу на тэрыторыі Заходняй Беларусі, хадайнічайь аб уключэнні яе ў склад СССР і БССР, канфіскаваць памешчыйкія землі і нацыяналізаваць усю зямлю, буйную прамысловасйь і банкі.
На Народным сходзе ў Беластоку ад горада выступіла рабочая фабрыкі „Ардаль” Е. А. Рэдзік, якая скардзілася на цяжкі лёс рабочых. Яна ўдзень атрымлівала за сваю працу адзін злоты, а за кватэру ў месяд павінна была плаційь 7 злотых. Ад сялян Лід-чыны выступіў дэпутат Ю. В. Кароль, які таксама падкрэсліў у сваёй прамове марнае сялянскае жыццё пры Польшчы⁴.
Значныя змены ў першыя дні Савецкай улады адбываліся і на сяле: ствараліся сялянскія камітэты, якія імкнуліся навесці па-радак па раздзелу памешчыцкай маёмасйі, жывёлы і зямлі. Так, сялянскія камітэты былога Навагрудскага ваяводства (куды ўваходзіла і Лідчына) за 30 дзён сваёй дзейнасці перадалі ў рукі прадоўнага сялянства 304900 га зямлі, 900 коней і 23000 ка-роў.⁵ Сялянскія камітэты ў тыя гады арганізоўвалі і падвоз у горад сельскагаспадарчых прадуктаў. Вельмі актыўна ў тыя дні дзейнічаў старшыня Ліпнішкоўскага сялянскага камітэта У. І. Кель.⁶ У гады вайны змагаўся супрайь нямецкіх акупантаў , a вясной 1944 года загінуў ад рук Арміі Краёвай. -
Савецкі ўрад аказаў працоўным Заходняй Беларусі ^начную матэрыяльную дапамогу. Ужо ў першыя дні вызвалення сюды былі накіраваны 6 тыс. тон солі, 700 тон газы, 5 тыс. скрынь запалак, 7150 скрынь махоркі.⁷
У Лідзе былі наныяналізаваны ўсе прадпрыемствы , а таксама банк, электрастанйыя, чыгуначны вузел, сувязь і буйныя пабу-довы. Усе найыяналізаваныя прадпрыемствы рэканструяваліся, абсталёўваліся новай, савецкай тэхналогіяй. Так, на „Лідсель-машы” быў пабудаваны новы зборачны корпус, у ліцейным йэху пачалі даваць прадукцыю дзве новыя вагранкі. Пачалі рэкан-струяваць і другі завод сельгасмашын. Усё гэта дало магчымасйь павялічьшь магутнасці ў два разы. Значныя змены адбыліся на фабрыцы „Ардаль”. Калі ў самы лепшы перыяд фабрыка выпус-кала 800 тыс. пар абутку, то за 1940 год выпусціла 1210 тысяч га-лошаў, 165 тысяч скуранага абутку. На фабрыцы былі адкрыты стаЛовая, бібліятэка, дзіпячы садзік. Перамены адбыліся і на другіх прадпрыемствах. Таму не выпадкова ў канцы 1940 года ў горадзе ўжо нехапала рабочых рук, а пры буржуазнай Польшчы
97
пастаянна налічвалася 3 тысячы беспрайоўных.⁸
Новым зместам напаўнялася культурнае жыддё горада і па-вета. Ла ўз’яднання да 7 тысяч дзяйей не мелі магчымасці ву-чыцца, а ў 120 вёсках павета навогул не было школ. І за кароткі час толькі ў горадзе былі алкрыты 2 сярэднія, 6 сямігадовых школ, якія ахапілі 4428 дзяьей. Да 1939 года ва ўсіх школах горада наву-чалася толькі 700 вучняў.
Адбываліся перамены ў вёсны. Ужо вясной 1940 года ў раёне ствараюдна першыя калгасы. Ha 1 чэрвеня 1941 года на Лідчыне былі арганізаваны наступныя калгасы: „Чырвоны Сялец” (Не-манскі сельсавет), імя Молатава (Бердаўскі сельсавет), імя Сталіна (Вяліка-Ольжаўскі сельсавет), імя Леніна, імя Сталіна, „17 ве-расня” (Ганчарскі сельсавет), імя Варашылава (Аполінскі сельса-вет), „17 верасня” (Беліцкі сельсавет), „Камсамолец” (Недедкі сельсавет). У сярэднім гэта былі невялікія па колькасці членаў сельгасарцелі. Калі ўзяць граніцы цяперашняга Лідскага раёна, сюды трэба прыбавіць калгас імя Леніна Ходараўскага сельсавета і імя Молатава Голдаўскага сельсавета.⁹
Усяго на 1 чэрвеня 1941 года на тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі было створана 1115 калгасаў, якія аб’ядноўвалі 48950 сялянскіх гаспадарак. У дапамогу сельскай гаспадарпы была створана 101 МТС з паркам 950 трактараў і іншых сельскагаспа-дарчых машын.
У заходніх абласцях БССР да вайны было 28 саўгасаў, у тым ліку саўгасы „Малое Мажзйкава” і „Тарнова”. Вось адзін з архіўных дакументаў: „Лідскі раённы выканаўчы камітэт ад 27 сакавіка 1940 года. Аб арганізацыі племсаўгаса ў былым маёнтку „Тар-нова”. У мэтах павышэння прадукцыйнасці жывёлы у раёне і паляпшэння яе ў пародных адносінах, улічваючы наяўнасць у былым гіамешчыцкім маёнтку „Тарнова” буйнай рагатай жывёлы галандскай пароды - 100 галоў, коней - 33, свіней 150, авечак - 200, пчол - 300 сем’яў, ворыўнай зямлі - 1009 га, садоў - 16 і розных 50 гектараў і дастатковай колькасці жылых і вытворчых памяшкан-няў, жылых дамоў на 48 кватэр, жывёльны двор на 150 галоў і наяўнасць паблізу маёнтка жывёльнага пасева зямель былых асаднікаў - пасяджэнне Лідскага райвыканкама пастанаўляе: прасіць аблвыканком і СНК БССР арганізаваць на базе былога памешчыйкага маёнтка „Тарнова” племсаўгас буйнай рагатай жывёлы.¹⁰
Між тым, у гэты перыяд было шэраг парушэнняў агульнача-лавечых норм жыцця. Па-першае, нічым не апраўдана дэпартацьія людзей з заходніх абласцей, у тым ліку і з Лідчыны, у аддаленыя раёны. Па-другое, пры нацыяналізацыі былі канфіскаваны малыя прадпрыемствы: млыны, воўначасалкі, тартакі, пабудовы і г. д.
98
Хаця трэба мець на ўвазе, што такія заваёвы сацыялізма, як ліквідацыя беспрацоўя, бясплатнае медыцынскае абслугоўванне, адукацыя і многа іншае было ўспрынята людзьмі вельмі радасна.